ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Решение Ушачского районного Совета депутатов от 15 декабря 2006 г. №178 "Аб Праграме развiцця галiны культуры Ушацкага раёна на 2006 - 2010 гады"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница     < Назад

             РАШЭННЕ УШАЦКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
                       15 снежня 2006 г. № 178

АБ ПРАГРАМЕ РАЗВІЦЦЯ ГАЛІНЫ КУЛЬТУРЫ УШАЦКАГА РАЁНА
НА 2006-2010 ГАДЫ

     У  адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991
года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у
рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года  Ушацкі
раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
     1.  Зацвердзіць прыкладзеную Праграму развіцця галіны  культуры
Ушацкага раёна на 2006-2010 гады.
     2.  Фінансаваму аддзелу Ушацкага раённага выканаўчага  камітэта
(Красько Л.І.),  аддзелу  культуры   Ушацкага  раённага  выканаўчага
камітэта  (Малак  Т.М.) штогод пры фарміраванні бюджэта  на  чарговы
фінансавы    год   удакладняць   аб’ём   фінансавання   і    пералік
мерапрыемстваў Праграмы развіцця галіны культуры Ушацкага  раёна  на
2006-2010 гады, якія рэалізуюцца за сродкі раённага бюджэта.
     3.  Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на аддзел
культуры  Ушацкага  раённага выканаўчага  камітэта  (Малак  Т.М.)  і
пастаянную  камісію Ушацкага раённага Савета дэпутатаў  па  пытаннях
сацыяльна-культурнай   сферы   і   сацыяльнай   абароны    грамадзян
(Волах Ф.П.).
     
Старшыня                                              П.М.Хвашчэўскі

УЗГОДНЕНА                        
Начальнік упраўлення культуры
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта
        М.П.Пашынскі
          25.01.2007

                                                   ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                   Рашэнне
                                                   Ушацкага раённага
                                                   Савета дэпутатаў
                                                   15.12.2006 № 178

ПРАГРАМА
развіцця галіны культуры Ушацкага раёна на 2006-2010 гады

     1.   Праграма  развіцця  галіны  культуры  Ушацкага  раёна   на
2006-2010  гады  (далей - Праграма) распрацавана на падставе  Закона
Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы
Беларусь»  (Ведамасці  Вярхоўнага Савета Беларускай  ССР,  1991  г.,
№ 20, ст. 291).
     2.  Мэтай  дадзенай  Праграмы з’яўляецца  захаванне  гісторыка-
культурнай спадчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця  асобы,
росту яе творчай ініцыятывы, духоўных і эстэтычных патрэбаў.
     3.   Праграмай  вызначаны  асноўныя  накірункі,   якія   будуць
рэалізаваны згодна з мерапрыемствамі па рэалізацыі Праграмы развіцця
галіны   культуры  Ушацкага  раёна  на  2006-2010  гады   (далей   -
мерапрыемствы) адпаведна дадатку ў наступных сферах:
     гісторыка-культурная  спадчына  -  правядзенне   мерапрыемстваў
рэстаўрацыйнай накіраванасці на найбольш важных аб’ектах  гісторыка-
культурнай  спадчыны,  выратаванне ад поўнага  знішчэння  сядзібнага
палаца  ў  аграгарадку  Арэхаўна (унікальны помнік  архітэктуры  XIX
стагоддзя);
     музеі  - ажыццяўленне пераводу сістэмы музейнай дакументацыі  з
папяровых  носьбітаў на электронныя, шырокае ўкараненне  і  развіццё
камп’ютэрных   тэхналогій  у  музейнай  практыцы,  стварэнне   новых
экспазіцый;
     бібліятэкі    -    забеспячэнне   аператыўнага    абслугоўвання
карыстальнікаў, камплектаванне бібліятэчных фондаў і  інфарматызацыя
бібліятэчнай справы, стварэнне сучасных умоў працы;
     народная  творчасць - адраджэнне традыцыйнай культуры  Ушацкага
раёна   (далей   -  раён),  выхаванне  дзяцей  і  моладзі   сродкамі
традыцыйнага    народнага    мастацтва,    выяўленне,    аднаўленне,
папулярызацыя і распаўсюджванне традыцыйнай народнай спадчыны раёна,
развіццё і ўдасканаленне новых формаў і метадаў арганізацыі вольнага
часу насельніцтва;
     адраджэнне  і развіццё культуры вёскі - адраджэнне і  захаванне
народных  традыцый,  выхаванне дзяцей і моладзі  сродкамі  народнага
мастацтва,  развіццё мастацкай самадзейнасці, актывізацыя культурнай
дзейнасці  па  арганізацыі і правядзенні вольнага часу, забеспячэнне
даступнасці паслуг устаноў культуры для розных груп насельніцтва;
     музычнае  мастацтва - развіццё і падтрымка ўсіх відаў і  жанраў
музычнага   мастацтва,  развіццё  музычнай   культуры   ў   сельскай
мясцовасці;
     дэкаратыўна-прыкладное  мастацтва  -  стварэнне  фонду   лепшых
работ  майстроў  раёна, прыцягненне да заняткаў  народнай  творчасцю
дзяцей і моладзі, захаванне народных традыцый раёна;
     матэрыяльна-тэхнічная  база - захаванне дзеючай  сеткі  ўстаноў
культуры і мастацтва, якаснае ўмацаванне іх матэрыяльнай базы;
     кадры  культуры  -  правядзенне комплекснага аналізу  кадравага
забеспячэння  галіны з мэтай удасканалення формаў і метадаў  падбору
спецыялістаў;   павышэнне  якаснага  ўзроўню   кадраў;   арганізацыя
павышэння  кваліфікацыі  кадраў;  рэалізацыя  мер,  накіраваных   на
выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі (накіраванне на вучобу  ва
ўстанову  адукацыі  «Беларускі  дзяржаўны  універсітэт  культуры   і
мастацтваў»:  2006  год - 2 чалавекі, 2007 год -  2  чалавекі,  2008
год  - 2 чалавекі, 2009 год - 2 чалавекі, 2010 год - 3 чалавекі;  ва
ўстанову адукацыі «Віцебскае дзяржаўнае вучылішча мастацтваў»:  2006
год  - 1 чалавек, 2007 год - 2 чалавекі, 2008 год - 2 чалавекі, 2009
год  -  2  чалавекі,  2010 год - 3 чалавекі;  ва  ўстанову  адукацыі
«Магілёўскі  дзяржаўны бібліятэчны тэхнікум імя  А.С.Пушкіна»:  2006
год  -  1 чалавек, 2007 год - 1 чалавек, 2008 год - 1 чалавек,  2009
год  -  1  чалавек,  2010  год  - 1 чалавек;  ва  ўстанову  адукацыі
«Наваполацкае дзяржаўнае музычнае вучылішча»: 2006 год - 4 чалавекі,
2007 год - 4 чалавекі, 2008 год - 4 чалавекі, 2009 год - 4 чалавекі,
2010  год  - 4 чалавекі); павышэнне ўзроўню прафесійнага майстэрства
кіраўнікоў   і   калектываў   мастацкай  самадзейнасці;   укараненне
перадавога вопыту работы, новых формаў работы; павелічэнне  прыбытку
ад аказання платных паслуг насельніцтву.
     4.  Фінансаванне Праграмы прадугледжваецца ажыццявіць  за  кошт
наступных   крыніц:   сродкаў   абласнога   і   мясцовых   бюджэтаў;
пазабюджэтных сродкаў.
     Крыніцы і аб’ёмы фінансавання ўдакладняюцца штогод.
     Плануецца  забяспечыць  выкананне ўстаноўленага  заканадаўствам
сацыяльнага стандарту па нарматыву бюджэтнай забяспечанасці выдаткаў
на  культуру. Выдаткі на культуру на аднаго жыхара будуць  складаць:
2006  год  - 2,2 базавай велічыні; 2007 год - 2,4 базавай  велічыні;
2008  год  - 2,6 базавай велічыні; 2009 год - 2,8 базавай  велічыні;
2010 год - 3,1 базавай велічыні.
     5.  Асновай  механізму рэалізацыі дадзенай Праграмы  з’яўляецца
комплекснае вырашэнне пытанняў захавання і развіцця культуры  раёна,
распрацоўка  прагнозаў  і  праграм  сацыяльна-эканамічнага  развіцця
раёна.
     
                                                Дадатак
                                                да Праграмы развіцця
                                                галіны культуры
                                                Ушацкага раёна
                                                на 2006-2010 гады
                                  
    Мерапрыемствы па рэалізацыі Праграмы развіцця галіны культуры
                  Ушацкага раёна на 2006-2010 гады
----T--------------------------T---------------T----------T--------------¬ 
¦ № ¦   Назва мерапрыемстваў   ¦   Выканаўцы   ¦Тэрмiн вы-¦ Фiнансаванне ¦
¦п/п¦                          ¦               ¦ канання  ¦(мiльёнаў руб-¦
¦   ¦                          ¦               ¦  (гады)  ¦     лёў)     ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦ 1 ¦            2             ¦       3       ¦    4     ¦      5       ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦                     Гiсторыка-культурная спадчына                      ¦
+---T--------------------------T---------------T----------T--------------+ 
¦ 1 ¦Рэстаўрацыя сядзiбнага па-¦Аддзел культуры¦2007-2010 ¦У межах выдзе-¦
¦   ¦лаца  (помнiк  архiтэктуры¦Ушацкага раён- ¦          ¦леных сродкаў ¦
¦   ¦XIX  стагоддзя)  у аграга-¦нага выканаўча-¦          ¦              ¦
¦   ¦радку Арэхаўна з мэтай да-¦га камiтэта (- ¦          ¦              ¦
¦   ¦лейшага  стварэння  цэнтра¦далей - аддзел ¦          ¦              ¦
¦   ¦культуры i народных рамёс-¦   культуры)   ¦          ¦              ¦
¦   ¦тваў Ушацкага раёна       ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦                                 Музеi                                  ¦
+---T--------------------------T---------------T----------T--------------+ 
¦ 2 ¦Стварэнне   экспазiцыi   ў¦Установа куль- ¦   2008   ¦     7,0      ¦
¦   ¦фiлiяле     "Сядзiба-музей¦туры "Музей на-¦          ¦              ¦
¦   ¦Васiля   Быкава"  ўстановы¦ роднай славы  ¦          ¦              ¦
¦   ¦культуры  "Музей  народнай¦ iмя Героя Са- ¦          ¦              ¦
¦   ¦славы  iмя Героя Савецкага¦ вецкага Саюза ¦          ¦              ¦
¦   ¦Саюза У.Е.Лабанка"        ¦ У.Е.Лабанка"  ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦                               Бiблiятэкi                               ¦
+---T--------------------------T---------------T----------T--------------+ 
¦ 3 ¦Набыццё    i    ўстаноўка:¦Аддзел культуры¦          ¦              ¦
¦   ¦камп'ютэрнай      праграмы¦               ¦   2008   ¦     4,0      ¦
¦   ¦"Абслугоўванне    чытачоў"¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦iншых камп'ютэрных праграм¦               ¦   2009   ¦     1,0      ¦
¦   ¦у     бiблiятэках-фiлiялах¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦цэнтралiзаванай бiблiятэч-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦най сiстэмы (5 праграм)   ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦ 4 ¦Падключэнне    да    сеткi¦ Дырэктар цэн- ¦2006-2010 ¦     8,0      ¦
¦   ¦iнтэрнэт Ушацкай цэнтраль-¦ тралiзаванай  ¦          ¦              ¦
¦   ¦най раённай бiблiятэкi iмя¦ бiблiятэчнай  ¦          ¦              ¦
¦   ¦Е.Я.Лось   i  11  сельскiх¦    сiстэмы    ¦          ¦              ¦
¦   ¦фiлiялаў   цэнтралiзаванай¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦бiблiятэчнай сiстэмы      ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦ 5 ¦Дааснашчэнне     бiблiятэк¦Аддзел культуры¦          ¦              ¦
¦   ¦тэхнiчнымi       сродкамi:¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦камп'ютэры  для 8 сельскiх¦               ¦2007-2010 ¦     21,0     ¦
¦   ¦фiлiялаў   цэнтралiзаванай¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦бiблiятэчнай       сiстэмы¦               ¦   2008   ¦     6,0      ¦
¦   ¦ксераксы  для  6  сельскiх¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦фiлiялаў   цэнтралiзаванай¦               ¦   2007   ¦     4,0      ¦
¦   ¦бiблiятэчнай       сiстэмы¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦ламiнатар  для цэнтральнай¦               ¦   2008   ¦     5,0      ¦
¦   ¦раённай   бiблiятэкi   iмя¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦Е.Я.Лось                  ¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦пераплётная   машына   для¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦цэнтральнай        раённай¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦бiблiятэкi iмя Е.Я.Лось   ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦ 6 ¦Дааснашчэнне     бiблiятэк¦Аддзел культуры¦2006-2010 ¦     18,0     ¦
¦   ¦бiблiятэчным абсталяваннем¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦ 7 ¦Устаноўка электроннага ка-¦Аддзел культуры¦2007-2010 ¦     10,8     ¦
¦   ¦талога ў Ушацкай цэнтраль-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦най раённай бiблiятэцы iмя¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦Е.Я.Лось   i  10  сельскiх¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦фiлiялах   цэнтралiзаванай¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦бiблiятэчнай сiстэмы      ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦ 8 ¦Набыццё  сацыяльна значнай¦ Дырэктар цэн- ¦2006-2010 ¦     10,0     ¦
¦   ¦лiтаратуры                ¦ тралiзаванай  ¦          ¦              ¦
¦   ¦                          ¦ бiблiятэчнай  ¦          ¦              ¦
¦   ¦                          ¦    сiстэмы    ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦                           Народная творчасць                           ¦
+---T--------------------------T---------------T----------T--------------+ 
¦ 9 ¦Правядзенне  раённага фес-¦Аддзел культуры¦  2008,   ¦У межах выдзе-¦
¦   ¦тывалю народнага мастацтва¦               ¦   2010   ¦леных сродкаў ¦
¦   ¦"Ушацкая вясна"           ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦10 ¦Правядзенне раённага свята¦Аддзел культуры¦  Штогод  ¦У межах выдзе-¦
¦   ¦"Грай, гармонiк!"         ¦               ¦          ¦леных сродкаў ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦                  Адраджэнне i развiццё культуры вёскi                  ¦
+---T--------------------------T---------------T----------T--------------+ 
¦11 ¦Стварэнне  цэнтра культуры¦Аддзел культуры¦2006-2007 ¦    303,0     ¦
¦   ¦i вольнага часу i в. iллю-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦шына         (аграгарадок)¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦адкрыццё  фiлiяла  Ушацкай¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦дзiцячай  школы мастацтваў¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦(клас баяна)              ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦12 ¦Адкрыццё   сельскага  Дома¦Аддзел культуры¦2007-2008 ¦    500,0     ¦
¦   ¦культуры    i   в. Вяркуды¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦(аграгарадок)             ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦13 ¦Стварэнне  цэнтра гiсторы-¦Аддзел культуры¦   2008   ¦У межах выдзе-¦
¦   ¦ка-культурнай  спадчыны  ў¦               ¦          ¦леных сродкаў ¦
¦   ¦в. Вялiкiя Дольцы (аграга-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦радок)                    ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦14 ¦Стварэнне  цэнтра культуры¦Аддзел культуры¦   2009   ¦У межах выдзе-¦
¦   ¦i  народных  традыцый у в.¦               ¦          ¦леных сродкаў ¦
¦   ¦Кублiчы (аграгарадок)     ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦15 ¦Стварэнне цэнтра традыцый-¦Аддзел культуры¦   2010   ¦У межах выдзе-¦
¦   ¦най культуры ў в. Глыбачка¦               ¦          ¦леных сродкаў ¦
¦   ¦(аграгарадок)             ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦                           Музычнае мастацтва                           ¦
+---T--------------------------T---------------T----------T--------------+ 
¦16 ¦Адкрыццё  фiлiяла  Ушацкай¦Аддзел культуры¦   2006   ¦     15,0     ¦
¦   ¦дзiцячай  школы мастацтваў¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦у аграгарадку Арэхаўна    ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦17 ¦Набыццё  музычных  iнстру-¦Дырэктар Ушац- ¦  Штогод  ¦     10,0     ¦
¦   ¦ментаў  для Ушацкай дзiця-¦ кай дзiцячай  ¦          ¦              ¦
¦   ¦чай школы мастацтваў      ¦ школы мастац- ¦          ¦              ¦
¦   ¦                          ¦     тваў      ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦18 ¦Набыццё сцэнiчных касцюмаў¦Дырэктар Ушац- ¦  Штогод  ¦     5,0      ¦
¦   ¦для дзiцячых калектываў   ¦ кай дзiцячай  ¦          ¦              ¦
¦   ¦                          ¦ школы мастац- ¦          ¦              ¦
¦   ¦                          ¦     тваў      ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦                    Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва                    ¦
+---T--------------------------T---------------T----------T--------------+ 
¦19 ¦Арганiзацыя  выстаў маста-¦ Народны клуб  ¦Пастаянна ¦     1,0      ¦
¦   ¦коў  i  майстроў дэкараты-¦ майстроў "Ад- ¦          ¦              ¦
¦   ¦ўна-прыкладнога мастацтва ¦   раджэнне"   ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦20 ¦Стварэнне  музея "Народная¦Аддзел культуры¦   2010   ¦     2,0      ¦
¦   ¦скарбнiца" пры Ушацкiм ра-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦ённым Доме культуры       ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦21 ¦Распрацоўка    эскiзаў   i¦Ушацкi Дом ра- ¦   2008   ¦     15,0     ¦
¦   ¦стварэнне мясцовага касцю-¦мёстваў, аддзел¦          ¦              ¦
¦   ¦ма "Ушацкi строй"         ¦   культуры    ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦22 ¦Набыццё работ майстроў дэ-¦Аддзел культуры¦2006-2010 ¦     1,0      ¦
¦   ¦каратыўна-прыкладнога мас-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦тацтва                    ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦                       Матэрыяльна-тэхнiчная база                       ¦
+---T--------------------------T---------------T----------T--------------+ 
¦23 ¦Завяршэнне   рэканструкцыi¦Аддзел культуры¦   2008   ¦    800,0     ¦
¦   ¦Ушацкага раённага Дома ку-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦льтуры                    ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦24 ¦Рэканструкцыя Ушацкага До-¦Аддзел культуры¦   2008   ¦    450,0     ¦
¦   ¦ма рамёстваў              ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦25 ¦Набыццё  музычнай апарату-¦Аддзел культуры¦2007-2010 ¦     50,0     ¦
¦   ¦ры,  камп'ютэраў, абсталя-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦вання  i  клубныя ўстановы¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦раёна:  Матырынскi сельскi¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦Дом культуры; Жарскi, Дуб-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦раўскi,  Селiшчанскi, Сла-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦бацкi, Касарскi, Лутаўскi,¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦Плiнскi, Сарочынскi, Град-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦зянецкi, Старасельскi, Мо-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦сарскi сельскiя клубы; За-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦вячэльскую,  Казiмiроўскую¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦сельскiя клубы-бiблiятэкi;¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦Ушацкi   раённы  метадычны¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦цэнтр; аўтаклуб           ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦26 ¦Набыццё сцэнiчных касцюмаў¦Аддзел культуры¦2007-2010 ¦     40,0     ¦
¦   ¦у  Матырынскi, iллюшынскi,¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦Арэхаўскi,     Глыбачанскi¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦сельскiя   Дамы  культуры;¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦Жарскi,         Сарочынскi¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦сельскiя клубы; Ушацкi ра-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦ённы  Дом культуры; Ушацкi¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦раённы метадычны цэнтр    ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦27 ¦Набыццё  лялек i тэатраль-¦Аддзел культуры¦2007-2010 ¦     30,0     ¦
¦   ¦ных  касцюмаў у Матырынскi¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦сельскi    Дом   культуры;¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦Кублiцкi,     Селiшчанскi,¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦Слабацкi,   Вялiкадолецкi,¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦Касарскi,   Плiнскi,   Мо-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦сарскi,  Градзянецкi,  Лу-¦               ¦          ¦              ¦
¦   ¦таўскi сельскiя клубы     ¦               ¦          ¦              ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦                             Кадры культуры                             ¦
+---T--------------------------T---------------T----------T--------------+ 
¦28 ¦Арганiзацыя      павышэння¦Аддзел культуры¦   2006   ¦     1,8      ¦
¦   ¦квалiфiкацыi   кадраў  пры¦               ¦   2007   ¦     0,7      ¦
¦   ¦ўстанове  адукацыi  "Бела-¦               ¦   2008   ¦     0,5      ¦
¦   ¦рускi  дзяржаўны  iнстытут¦               ¦   2009   ¦     0,5      ¦
¦   ¦праблем культуры"         ¦               ¦   2010   ¦     0,8      ¦
+---+--------------------------+---------------+----------+--------------+ 
¦29 ¦Арганiзацыя      павышэння¦Аддзел культуры¦   2006   ¦     3,7      ¦
¦   ¦квалiфiкацыi   кадраў  пры¦               ¦   2007   ¦     4,0      ¦
¦   ¦ўстанове   адукацыi   "Вi-¦               ¦   2008   ¦     4,2      ¦
¦   ¦цебскiя абласныя курсы па-¦               ¦   2009   ¦     4,4      ¦
¦   ¦вышэння  квалiфiкацыi  ра-¦               ¦   2010   ¦     4,5      ¦
¦   ¦ботнiкаў культуры"        ¦               ¦          ¦              ¦
L---+--------------------------+---------------+----------+--------------- 


<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России