ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Решение Минского городского Совета депутатов от 23 марта 2006 г. №230 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб камiсii па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вулiц, плошчаў i iншых састаўных частак г.Мiнска"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница     < Назад

            РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
                      23 сакавіка 2006 г. № 230

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ КАМІСІІ ПА НАЙМЕНАВАННІ
І ПЕРАЙМЕНАВАННІ ПРАСПЕКТАЎ, ВУЛІЦ, ПЛОШЧАЎ І ІНШЫХ
САСТАЎНЫХ ЧАСТАК Г. МІНСКА

     У  адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад  5
мая  1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке
решення    вопросов   административно-территориального    устройства
Республики Беларусь» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
     1.   Зацвердзіць   прыкладзенае   Палажэнне   аб   камісіі   па
найменаванні  і  перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў  і  іншых
састаўных частак г. Мінска.
     2.   Кантроль  за  выкананнем  дадзенага  рашэння  ўскласці  на
намесніка    старшыні   Мінскага   гарадскога    Савета    дэпутатаў
Чарнавусаву В.Р. і на пастаянную камісію Мінскага гарадскога  Савета
дэпутатаў па адукацыі, навуцы, культуры і спорту.
     
Старшыня                                               У.М.Папкоўскі
     
                                                   ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                   Рашэнне
                                                   Мінскага
                                                   гарадскога
                                                   Савета дэпутатаў
                                                   23.03.2006 № 230

ПАЛАЖЭННЕ
аб камісіі па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц,
плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска

     1.  Палажэнне  аб  камісіі  па  найменаванні  і  перайменаванні
праспектаў,  вуліц,  плошчаў  і іншых  састаўных  частак  г.  Мінска
распрацавана  ў  адпаведнасці  з  артыкулам  15  Закона   Рэспублікі
Беларусь  ад  5  мая  1998  года «Об административно-территориальном
делении  и порядке решения вопросов административно-территориального
устройства  Республики  Беларусь»  (Ведамасці  Нацыянальнага   сходу
Рэспублікі  Беларусь, 1998 г., № 19, ст. 214) і рэгламентуе  парадак
стварэння   і   работы  камісіі  па  найменаванні  і  перайменаванні
праспектаў,  вуліц,  плошчаў  і іншых  састаўных  частак  г.  Мінска
(далей  -  камісія)  з мэтай ажыццяўлення каардынацыі  дзейнасці  па
фарміраванні  адзінага  падыходу да  найменавання  і  перайменавання
праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска.
     2.   Камісія  ствараецца  па  прапанове  прэзідыума  гарсавета,
гарвыканкома  з  ліку  пяці дэпутатаў гарсавета,  дзеячаў  культуры,
мастацтва,   гісторыкаў  і  іншых  на  падставе   рашэння   Мінскага
гарадскога   Савета  дэпутатаў.  Камісія  дзейнічае  на   пастаяннай
выснове.
     3.  Старшынёй камісіі зацвярджаецца намеснік старшыні  Мінскага
гарадскога  выканаўчага  камітэта,  намеснікам  старшыні  камісіі  -
дэпутат гарсавета.
     Падрыхтоўку   матэрыялаў  да  пасяджэнняў  камісіі   ажыццяўляе
сакратар камісіі.
     4.  Камісія  ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі
Беларусь,  актамі  заканадаўства  Рэспублікі  Беларусь  і   дадзеным
Палажэннем.
     5.   Камісія   пры   прысваенні  назваў   кіруецца   наступнымі
крытэрыямі:
     назвы     аб’ектаў    павінны    адлюстроўваць     гістарычныя,
тапаграфічныя,  нацыянальныя, сацыяльныя, гаспадарчыя  і  культурныя
своеасаблівасці нашага горада і адпавядаць тапанімічнай навуцы;
     новая  назва павінна быць матываванай і несці ў сабе гісторыка-
культурную ці краязнаўчую інфармацыю; арганічна ўпісвацца ў існуючую
нацыянальную  тапанімічную сістэму; падпарадкоўвацца  ўсім  правілам
словазмянення і словаўтварэння беларускай мовы;
     увекавечванне  імёнаў  людзей  у  назвах  аб’ектаў  г.   Мінска
дапушчальна толькі ў выключных выпадках;
     з  улікам  таго,  што  г. Мінск - сталіца  Беларусі,  у  назвах
аб’ектаў  увекавечваюцца толькі імёны знакамітых асоб, чыё  жыццё  і
дзейнасць сталі агульнанацыянальнай з’явай і былі непарыўна  звязаны
з  Беларуссю, - дзяржаўныя і ваенныя дзеячы, дзеячы навукі, гісторыі
і культуры Беларусі, а таксама Героі Беларусі і Савецкага Саюза;
     імёны   сусветна   прызнаных  асоб  іншых   краін   і   народаў
ўвекавечваюцца  ў  назвах  аб’ектаў  г.  Мінска,  калі  іх  жыццё  і
дзейнасць былі непасрэдна звязаны з Беларуссю.
     6. Галоўныя задачы камісіі:
     адраджэнне   гістарычнай  тапанімікі  г.  Мінска   і   далейшае
развіццё тапаніміі г. Мінска;
     паступовы  перавод тапаніміі беларускай сталіцы на нацыянальную
аснову;
     паступовае стварэнне такога тапанімічнага ландшафту г.  Мінска,
які  б садзейнічаў выхаванню патрыятызму і эстэтыкі сярод мінчан,  а
таксама меў важнае ідэалагічнае значэнне;
     шырокая  галоснасць  і актыўны ўдзел грамадзян  у  абмеркаванні
тапанімічных пытанняў.
     7.  Пасяджэнні камісіі праводзяцца па меры неабходнасці, але не
радзей аднаго разу ў квартал.
     8.  Камісія  правамоцна прымаць рашэнні, калі на яе  пасяджэнні
прысутнічае не менш палавіны яе членаў.
     9.  Дасланыя ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, Мінскі гарадскі
выканаўчы   камітэт  прапановы  па  назвах  аб’ектаў  ад  дзяржаўных
органаў,   дэпутацкіх  камісій,  грамадскіх  арганізацый,  працоўных
калектываў,  сродкаў  масавай інфармацыі,  жыхароў  горада  і  іншых
вывучаюцца і разглядаюцца камісіяй.
     10.  Заключэнні камісіі па назвах праспектаў, вуліц, плошчаў  і
іншых  састаўных  частак  г. Мінска выносяцца  на  разгляд  Мінскага
гарадскога Савета дэпутатаў, які прымае адпаведнае рашэнне з  улікам
думкі насельніцтва г. Мінска.
     11.  Рашэнні  Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па  пытаннях
тапаніміі  даводзяцца  да  ведама  грамадзян  праз  сродкі   масавай
інфармацыі.
     


<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России