ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Решение Минского городского исполнительного комитета от 23 июня 2005 г. №1075 "Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница     < Назад

          РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
                      23 чэрвеня 2005 г. № 1075
                                  
АБ ТАРЫФАХ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКІМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ

       ___________________________________________________________--
         Утратило силу решением  Минского областного исполнительного  
         комитета от  12  декабря 2005 г. № 862 (Национальный реестр  
         правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 201, 9/4736) 
       
 
     На  падставе  Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад  19  мая
1999  г.  №  285 «О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов)  в
Республике  Беларусь»  і  ў  мэтах  забеспячэння  выканання   Закона
Рэспублікі  Беларусь ад 18 лістапада 2004 года «О бюджете Республики
Беларусь   на  2005  год»  у  частцы  пакрыцця  затрат  транспартных
арганізацый, ажыццяўляючых гарадскія перавозкі пасажыраў транспартам
агульнага карыстання, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
     1.   Зацвердзіць   тарыф  на  перавозку   пасажыраў   гарадскім
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:
     1.1.  у  аўтобусе, трамваі, тралейбусе, метро -  у  памеры  400
рублёў,  а  для  пасажыраў, маючых права на льготны  праезд,  -  200
рублёў за адну паездку;
     1.2.  у аўтобусах з дазволенай максімальнай масай больш за 5000
кг  гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 800 рублёў,
а  для  пасажыраў, маючых права на льготны праезд, - 400  рублёў  за
адну паездку.
     2.  Права льготнага праезду на ўсіх відах гарадскога транспарту
агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў  у
адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
     3.  Пры  распаўсюджванні білетаў на адну паездку вадзіцелямі  ў
гарадскім  транспарце агульнага карыстання кошт білета павялічваецца
на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.
     4.  Зацвердзіць  кошт месячных і дэкадных праязных  білетаў  на
перавозку   пасажыраў  гарадскім  транспартам  агульнага  карыстання
згодна з дадаткам.
     5.    Транспартнаму   камунальнаму   унітарнаму   прадпрыемству
«Мінсктранс» (Сасноўскі У.Г.):
     5.1.    прыняць    меры    для   забеспячэння    бесперабойнага
распаўсюджвання білетнай прадукцыі на праезд пасажыраў  у  гарадскім
транспарце  агульнага  карыстання праз  кіёскі  мінскага  гарадскога
аптова-рознічнага  прадпрыемства  «Белсаюздрук»,  гандлёвую   сетку,
спецыялізаваныя білетныя касы, на дыспетчарскіх пунктах, вадзіцелямі
ў       аўтобусах,      трамваях,      тралейбусах,      грамадскімі
распаўсюджвальнікамі;
     5.2.  інфармаваць насельніцтва аб змяненні тарыфаў на перавозку
пасажыраў  гарадскім  транспартам агульнага карыстання  праз  сродкі
масавай інфармацыі і на транспарце;
     5.3.  узмацніць кантроль за паўнатой аплаты праезду  пасажырамі
ў гарадскім транспарце агульнага карыстання.
     6.   Гандлёвыя   арганізацыі  незалежна  ад   формы   ўласнасці
распаўсюджваюць білетную прадукцыю на праезд пасажыраў  у  гарадскім
транспарце   агульнага   карыстання   на   падставе   заключаных   з
транспартным   камунальным  унітарным  прадпрыемствам   «Мінсктранс»
дагавораў.
     7.   Прызнаць  страціўшым  сілу  рашэнне  Мінскага   гарадскога
выканаўчага  камітэта ад 16 лістапада 2004 г. №  2279  «Аб  змяненні
тарыфаў  на  перавозку  пасажыраў  гарадскім  транспартам  агульнага
карыстання» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2004 г., № 181, 9/3797).
     8.  Устанавіць,  што  тарыфы на перавозку  пасажыраў  гарадскім
транспартам  агульнага карыстання, зацверджаныя  дадзеным  рашэннем,
прымяняюцца    юрыдычнымі   асобамі   ўсіх   формаў   уласнасці    і
індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў горадзе Мінску.
     9.  Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці  на  першага
намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
     10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з 28 чэрвеня 2005 г.

Старшыня                                                  М.Я.Паўлаў

Кіраўнік спраў                                         М.Ф.Савановіч

УЗГОДНЕНА
Міністр эканомікі
Рэспублікі Беларусь
М.П.Зайчанка
23.06.2005

                                                Дадатак
                                                да рашэння
                                                Мінскага гарадскога
                                                выканаўчага камітэта
                                                23.06.2005 № 1075

Кошт  месячных  і  дэкадных праязных білетаў на перавозку  пасажыраў
гарадскім транспартам агульнага карыстання

----T------------------------------T----------------T--------------¬ 
¦ № ¦         Віды білетаў         ¦    Месячныя    ¦   Дэкадныя   ¦
¦п/п¦                              +--------T-------+-------T------+ 
¦   ¦                              ¦ 100 %  ¦ 50 %  ¦ 100 % ¦ 50 % ¦
+---+------------------------------+--------+-------+-------+------+ 
¦ 1 ¦На адзін від транспарту (аўто-¦ 18 000 ¦ 9 000 ¦ 6 320 ¦3 160 ¦
¦   ¦бус,  тралейбус, трамвай, мет-¦        ¦       ¦       ¦      ¦
¦   ¦ро)                           ¦        ¦       ¦       ¦      ¦
+---+------------------------------+--------+-------+-------+------+ 
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус             ¦ 24 000 ¦12 000 ¦ 8 420 ¦4 210 ¦
+---+------------------------------+--------+-------+-------+------+ 
¦ 3 ¦На  два віды транспарту (аўто-¦ 24 000 ¦12 000 ¦ 8 420 ¦4 210 ¦
¦   ¦бус-тралейбус,   аўтобус-трам-¦        ¦       ¦       ¦      ¦
¦   ¦вай, трамвай-тралейбус)       ¦        ¦       ¦       ¦      ¦
+---+------------------------------+--------+-------+-------+------+ 
¦ 4 ¦На  тры віды транспарту (аўто-¦ 28 640 ¦14 320 ¦10 050 ¦5 020 ¦
¦   ¦бус-тралейбус-трамвай)        ¦        ¦       ¦       ¦      ¦
L---+------------------------------+--------+-------+-------+------- 
                                                                    


<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России