РАШЭННЕ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
30 сакавiка 2004 г. № 136
АБ ГРОДЗЕНСКIМ АБЛАСНЫМ МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ
ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ МАСТАЦТВУ
Гродзенскi абласны выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:
1. Стварыць Гродзенскi абласны мастацка-экспертны савет па
манументальнаму мастацтву.
2. Зацвердзiць:
прыкладаемае Палажэнне аб Гродзенскiм абласным
мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву;
склад Гродзенскага абласнога мастацка-экспертнага савета па
манументальнаму мастацтву згодна з дадаткам.
Старшыня У.Я.Саўчанка
Кiраўнiк спраў М.Я.Прысада
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта
30.03.2004 № 136
ПАЛАЖЭННЕ
аб Гродзенскiм абласным мастацка-экспертным савеце
па манументальнаму мастацтву
1. Гродзенскi абласны мастацка-экспертны савет па
манументальнаму мастацтву (далей - савет) з'яўляецца пастаянна
дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам.
2. Асноўнай задачай савета з'яўляецца глыбокае i ўсебаковае
абмеркаванне праблем развiцця манументальнага мастацтва ў
Гродзенскай вобласцi, выпрацоўка практычных рэкамендацый i разгляд
канкрэтных пытанняў, звязаных з праектаваннем памятных знакаў,
твораў манументальна-дэкаратыўнага жывапiсу, твораў дэкаратыўнага
мастацтва.
3. Савет у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь, а таксама дадзеным Палажэннем аб Гродзенскiм абласным
мастацка-экспертным савеце па манументальнаму мастацтву.
4. Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у цесным кантакце з
грамадскiмi аб'яднаннямi "Беларускi саюз мастакоў" i "Беларускi саюз
архiтэктараў", а таксама з iншымi грамадскiмi аб'яднаннямi,
арганiзацыямi.
5. Савет:
5.1. разглядае i рэкамендуе да ажыццяўлення праекты памятных
знакаў аб выдатных гiстарычных, навуковых, тэхнiчных i культурных
падзеях на Беларусi, мемарыяльных дошак у гонар знакамiтых асоб,
якiя ствараюцца на падставе рашэння Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта, узгодненыя з упраўленнем культуры Гродзенскага
абласнога выканаўчага камiтэта;
5.2. разглядае i рэкамендуе да ажыццяўлення на тэрыторыi
Гродзенскай вобласцi эскiзныя праекты найбольш значных твораў
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, выкананых у тэхнiцы фрэскi,
роспiсу, вiтража, мазаiкi, сграфiта i гэтак далей, а таксама твораў
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, прызначаных для тыражавання;
5.3. па прадстаўленню ўпраўлення культуры Гродзенскага
абласнога выканаўчага камiтэта разглядае праграмныя заданнi i ўмовы
конкурсаў на праектаванне памятных знакаў i дае свае заключэннi;
5.4. праводзiць кансультацыйную работу з аўтарамi ў працэсе
праектавання i стварэння манументальных твораў на тэрыторыi
Гродзенскай вобласцi;
5.5. дае заключэннi аб магчымасцi замены на тэрыторыi
Гродзенскай вобласцi памятных знакаў, выкананых на недастаткова
мастацкiм узроўнi або з недаўгавечных матэрыялаў.
6. Савет спрыяе стварэнню твораў высокага мастацкага ўзроўню,
дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх стыляў i сродкаў
выяўлення.
7. Савет адхiляе або дае рэкамендацыi аб перапрацоўцы праектаў
памятных знакаў, твораў манументальна-дэкаратыўнага жывапiсу, твораў
дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць належнаму
архiтэктурна-кампазiцыйнаму i мастацкаму ўзроўню цi выкананы з
парушэннем iснуючага парадку iх стварэння.
8. Пры разглядзе саветам праектаў памятных знакаў, твораў
манументальна-дэкаратыўнага жывапiсу, твораў дэкаратыўнага
мастацтва, якiя плануюцца да стварэння ў горадзе Гродна i раёнах
Гродзенскай вобласцi, на яго пасяджэннях прысутнiчаюць прадстаўнiкi
Гродзенскага гарадскога выканаўчага камiтэта, раённых выканаўчых
камiтэтаў Гродзенскай вобласцi (адпаведна) з правам дарадчага
голасу.
9. Савет узначальвае старшыня.
Старшыня мае намеснiка, якi ў яго адсутнасць арганiзуе работу
савета. Па складу савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш
за 15 чалавек з улiкам старшынi.
Склад савета зацвярджаецца рашэннем Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта тэрмiнам на 3 гады. У яго ўваходзяць вядучыя
дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктуры, мастацтвазнаўцы,
спецыялiсты ў галiне манументальнай скульптуры, прадстаўнiкi
дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый. Прапановы па складу савета,
кандыдатурах яго старшынi i намеснiка ўносяцца ўпраўленнем культуры
Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта.
10. Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi пад
кiраўнiцтвам старшынi савета, а ў яго адсутнасць - пад кiраўнiцтвам
намеснiка старшынi.
11. На пасяджэннi савета могуць запрашацца прадстаўнiкi
мясцовых органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых
арганiзацый.
12. У выпадку неабходнасцi выезду на месца ўстаноўкi памятнага
знака, мемарыяльнай дошкi старшыня мае права накiраваць трох i больш
членаў савета для знаёмства з творам, для далейшага разгляду поўным
складам савета на аснове фотаматэрыялаў.
13. Рашэннi савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры
ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш за палову складу савета i
афармляюцца пратаколамi, якiя падпiсваюцца ўсiмi ўдзельнiкамi
пасяджэння - членамi савета. Копiя пратакола пасяджэння савета
выдаецца заказчыку.
14. Савет ажыццяўляе прыёмку збудаваных на тэрыторыi
Гродзенскай вобласцi памятных знакаў, мемарыяльных дошак у памяць аб
выдатных дзеячах, твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва з
удзелам прадстаўнiкоў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў,
арганiзацый-выканаўцаў i аўтарскiх калектываў.
15. Прадстаўленне праектных матэрыялаў для разгляду, работу
савета i кантроль за выкананнем рашэнняў савета арганiзуе ўпраўленне
культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта ў адпаведнасцi
з Палажэннем аб парадку праектавання, стварэння (будаўнiцтва),
рэканструкцыi i прыёмкi твораў манументальнага i
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 6 верасня 2000 г. № 1393 (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 2000 г., № 88, 5/4026).
Дадатак
да рашэння
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта
30.03.2004 № 136
СКЛАД
Гродзенскага абласнога мастацка-экспертнага савета
па манументальнаму мастацтву
Мацiевiч - намеснiк начальнiка - начальнiк аддзела
Сяргей Мiхайлавiч культурна-асветнiцкiх устаноў, народнай
творчасцi i навучальных устаноў упраўлення
культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага
камiтэта, старшыня савета
Панцялееў - скульптар, старшыня Гродзенскай
Уладзiмiр Iванавiч абласной арганiзацыi грамадскага аб'яднання
"Беларускi саюз мастакоў", намеснiк старшынi
савета (з яго згоды)
Анiсiмаў - архiтэктар, начальнiк упраўлення
Уладзiмiр Юр'евiч архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Гродзенскага
гарадскога выканаўчага камiтэта
Грыневiч - мастак-манументалiст, член Гродзенскай
Сяргей Аркадзьевiч абласной арганiзацыi грамадскага
аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў"
(з яго згоды)
Загiдулiна - мастацтвавед-кантралёр упраўлення
Марына Аляксеяўна культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага
камiтэта
Лытаў - архiтэктар, член Гродзенскай абласной
Уладзiмiр Андрэявiч арганiзацыi грамадскага аб'яднання "Беларускi
саюз архiтэктараў", саветнiк Беларускай
акадэмii архiтэктуры, галоўны
спецыялiст-архiтэктар абласнога унiтарнага
прадпрыемства "Гроднажылпраект" (з яго згоды)
Сiльвановiч - мастак-манументалiст, член праўлення
Аляксандр Мiкалаевiч Гродзенскай абласной арганiзацыi
грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз
мастакоў" (з яго згоды)
Скрабко - намеснiк начальнiка - начальнiк аддзела
Павел Канстанцiнавiч па каардынацыi iдэалагiчнай работы
ўпраўлення iдэалагiчнай работы Гродзенскага
абласнога выканаўчага камiтэта
Таламанаў - архiтэктар, намеснiк начальнiка
Генадзь Барысавiч ўпраўлення тэрытарыяльнай планiроўкi,
горадабудаўнiцтва i архiтэктуры Гродзенскага
абласнога выканаўчага камiтэта
Тараненка - архiтэктар, старшыня Гродзенскай
Аляксандр Барысавiч абласной арганiзацыi грамадскага
аб'яднання "Беларускi саюз архiтэктараў",
галоўны архiтэктар праектаў абласнога
унiтарнага праектнага прадпрыемства "Iнстытут
"Гроднаграмадзянпраект" (з яго згоды)
Янушкевiч - мастак-манументалiст, член рэвiзiйнай
Пётр Вацлававiч камiсii Гродзенскай абласной
арганiзацыi грамадскага аб'яднання
"Беларускi саюз мастакоў",
мастак-манументалiст дэкаратыўнага
мастацтва Гродзенскага унiтарнага
творчага прадпрыемства "Мастацтва"
грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз
мастакоў" (з яго згоды)
|