ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Решение Минского городского исполнительного комитета от 29 сентября 2003 г. №1652 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница     < Назад

          РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
                     29 верасня 2003 г. № 1652

АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
       ___________________________________________________________--
         Решение утратило   силу   решением   Минского    городского
         исполнительного   комитета   от  2  июля  2004  г.  №  1350
         (Национальный реестр правовых  актов  Республики  Беларусь,
         2004 г., № 113, 9/3525)    

     У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi  Беларусь  ад  19
мая 1999 г. № 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в
Республике  Беларусь"  i  ў  мэтах  пакрыцця   затрат   транспартных
арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам
агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
     1. Зацвердзiць    тарыф    на  перавозку  пасажыраў   гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
     1.1. у  аўтобусе,  трамваi,  тралейбусе,  метро  - у памеры 250
рублёў,  а  для  пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 125 рублёў за
адну паездку;
     1.2. у  аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у
памеры  500  рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 250
рублёў за адну паездку.
      2. Права льготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту
агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў  у
адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
     3. Пры  распаўсюджваннi  бiлетаў  на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм  транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.
     4. Зацвердзiць  кошт  месячных  i  дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку  пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага   карыстання
згодна з дадаткам.
     5. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту
i  сувязi  Мiнскага  гарадскога  выканаўчага  камiтэта"   (Сасноўскi
У.Г.):
     5.1. прыняць     меры     для    забеспячэння    бесперабойнага
распаўсюджавання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у  гарадскiм
транспарце  агульнага  карыстання  праз  кiёскi  Мiнскага гарадскога
аптова-рознiчнага  прадпрыемства  "Белсаюздрук",  гандлёвую   сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў      аўтобусах,      трамваях,      тралейбусах,       грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
     5.2. iнфармаваць  насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага  карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
     5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
     6. Гандлёвыя    арганiзацыi    незалежна   ад  форм   уласнасцi
распаўсюджваюць  бiлетную  прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным
унiтарным  прадпрыемствам  "Упраўленне  транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.
     7. Галоўнаму  ўпраўленню  ўнутраных  спраў  Мiнскага гарадскога
выканаўчага    камiтэта    (Куляшоў  А.Н.)  аказваць   садзейнiчанне
камунальнаму  унiтарнаму  прадпрыемству  "Упраўленне  транспарту   i
сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi
паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
     8. Прызнаць    страцiўшым  сiлу  рашэнне  Мiнскага   гарадскога
выканаўчага камiтэта ад 5 чэрвеня 2003 г. № 874 "Аб змяненнi тарыфаў
на  перавозку  пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  2003 г., №
66, 9/2703).
     9. Кантроль  за  выкананнем  гэтага рашэння ўскласцi на першага
намеснiка  старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Ярохава
М.М.
     10. Дадзенае  рашэнне  ўступае  ў  сiлу з даты яго афiцыяльнага
апублiкавання.

Старшыня                                                  М.Я.Паўлаў

Кiраўнiк спраў                                         М.Ф.Савановiч

                                                Дадатак
                                                да рашэння
                                                Мiнскага гарадскога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                29.09.2003 № 1652

  Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў
             гарадскiм транспартам агульнага карыстання

                                                            (рублёў)
----T-------------------------------T---------------T--------------¬
¦   ¦                               ¦   Месячныя    ¦   Дэкадныя   ¦
¦ № ¦        Вiды бiлетаў           ¦               ¦              ¦
¦п/п¦                               +-------T-------+-------T------+
¦   ¦                               ¦ 100%  ¦  50%  ¦ 100%  ¦ 50%  ¦
+---+-------------------------------+-------+-------+-------+------+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту        ¦ 11250 ¦  5625 ¦  3950 ¦ 1975 ¦
¦   ¦(аўтобус, тралейбус, трамвай,  ¦       ¦       ¦       ¦      ¦
¦   ¦метро)                         ¦       ¦       ¦       ¦      ¦
+---+-------------------------------+-------+-------+-------+------+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус              ¦ 15000 ¦  7500 ¦  5260 ¦ 2630 ¦
+---+-------------------------------+-------+-------+-------+------+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту         ¦ 15000 ¦  7500 ¦  5260 ¦ 2630 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус,            ¦       ¦       ¦       ¦      ¦
¦   ¦аўтобус-трамвай,               ¦       ¦       ¦       ¦      ¦
¦   ¦трамвай-тралейбус)             ¦       ¦       ¦       ¦      ¦
+---+-------------------------------+-------+-------+-------+------+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту         ¦ 17500 ¦  8750 ¦  6140 ¦ 3070 ¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай)    ¦       ¦       ¦       ¦      ¦
L---+-------------------------------+-------+-------+-------+-------
  


<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России