РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
25 верасня 2002 г. № 1410
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
___________________________________________________________--
Решение утратило силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 10 января 2003 г. № 6
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2003 г., № 12, 9/2352)
[Изменения и дополнения:
Решение Минского городского исполнительного комитета от
25 октября 2002 г. № 1560 (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 2002 г., № 121, 9/2218)]
У адпаведнасцi з паўнамоцтвамi, дадзенымi Указам Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 "Аб некаторых мерах па
стабiлiзацыi цэн (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 40, 1/371) i ў
мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня
2001 г. "Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2002 год" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 5, 2/821) у
частцы пакрыцця затрат транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых
гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання,
Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў:
1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 180
рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 90 рублёў за
адну паездку;
1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у
памеры 360 рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 180
рублёў за адну паездку.
2. Права iльготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту
агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у
адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 20 рублёў да зацверджанага тарыфу.
___________________________________________________________--
Пункт третий - с изменениями, внесенными решением Минского
городского исполнительного комитета от 25 октября 2002 г. №
1560
3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку
вадзiцелямi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання
кошт бiлета павялiчваецца на 30 рублёў да зацверджанага
тарыфу.
___________________________________________________________--
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
згодна з дадаткам.
5. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту
i сувязi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта" (Сасноўскi
У.Г.):
5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага
распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання праз кiёскi Мiнскага гарадскога
аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад форм уласнасцi
распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным
унiтарным прадпрыемствам "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.
7. Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта (Рак А.I.) аказваць садзейнiчанне камунальнаму
унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты
праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
8. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта ад 24 лiпеня 2002 г. № 1057 "Аб змяненнi
тарыфаў на перавозку пасажыраў транспартам агульнага карыстання"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №
101, 9/2064).
9. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на
першага намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта
Ярохава М.М.
10. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сiлу з 1 кастрычнiка 2002 г.
Старшыня М.Я.ПАЎЛАЎ
Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА
Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
25.09.2002 № 1410
Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
(рублёў)
----T-----------------------------------T----------T---------¬
¦ № ¦ ¦ Месячныя ¦Дэкадныя ¦
¦п/п¦ Вiды бiлетаў +-----T----+----T----+
¦ ¦ ¦100% ¦ 50%¦100%¦50% ¦
+---+-----------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус, ¦ 8100¦4050¦2840¦1420¦
¦ ¦тралейбус, трамвай, метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+-----------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус ¦10800¦5400¦3790¦1895¦
+---+-----------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту ¦10800¦5400¦3790¦1895¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус)¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+-----------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту ¦12600¦6300¦4420¦2210¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L---+-----------------------------------+-----+----+----+-----
___________________________________________________________
|