ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Решение Гродненского областного Совета депутатов от 24 апреля 2002 г. №81 "Аб абласной комплекснай праграме работы з нацыянальнымi супольнасцямi на 2002 год"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница     < Назад

          РАШЭННЕ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
                     24 красавiка 2002 г. № 81

АБ АБЛАСНОЙ КОМПЛЕКСНАЙ ПРАГРАМЕ РАБОТЫ З НАЦЫЯНАЛЬНЫМI
СУПОЛЬНАСЦЯМI НА 2002 ГОД

     У  адпаведнасцi з артыкулам 16 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 20
лютага  1991  г. "Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы
Беларусь"  (Ведамасцi  Вярхоўнага  Савета Беларускай ССР, 1991 г., №
11(13), арт.122) Гродзенскi абласны Савет дэпутатаў рашыў:
     1. Зацвердзiць    абласную    комплексную  праграму  работы   з
нацыянальнымi супольнасцямi на 2002 год згодна з дадаткам.
     2. Кантроль  за выкананнем абласной комплекснай праграмы работы
з  нацыянальнымi  супольнасцямi  на  2002  год  ускласцi на савет па
справах рэлiгiй i нацыянальнасцей Гродзенскага абласнога выканаўчага
камiтэта (Папоў I.А.).

Старшыня                                                 А.I.КАРПУЦЬ

                                              Дадатак
                                              да рашэння
                                              Гродзенскага абласнога
                                              Савета дэпутатаў
                                              24.04.2002 № 81

        Абласная комплексная праграма работы з нацыянальнымi
                     супольнасцямi на 2002 год

---T-----------------------------------T---------T-------------------------
 № ¦        Назва мерапрыемства        ¦Тэрмiн   ¦  Адказныя за выкананне
п/п¦                                   ¦выканання¦
---+-----------------------------------+---------+-------------------------

 1. Праводзiць сацыялагiчны манiторынг  2002 год  Савет па справах рэлiгiй
    этнаканфесiйнай сiтуацыi на                   i нацыянальнасцей
    тэрыторыi вобласцi                            Гродзенскага абласнога
                                                  выканаўчага камiтэта
                                                  (далей - ССРiН
                                                  аблвыканкома),
                                                  сацыялагiчны цэнтр
                                                  Гродзенскага абласнога
                                                  выканаўчага камiтэта,
                                                  установа адукацыi
                                                  "Гродзенскi дзяржаўны
                                                  унiверсiтэт iмя
                                                  Я.Купалы" (далей - ГрДзУ)

 2. Стварыць i арганiзаваць работу      2002 год  ССРiН аблвыканкома
    спецыяльнага грамадскага дарадчага
    органа з удзелам прадстаўнiкоў
    нацыянальна-культурных грамадскiх
    аб'яднанняў пры Гродзенскiм
    абласным выканаўчым камiтэце
    (далей - аблвыканком)

 3. Сiстэматычна праводзiць             Пастаянна ССРiН аблвыканкома,
    растлумачальную работу сярод                  упраўленне адукацыi
    насельнiцтва аб сутнасцi                      Гродзенскага абласнога
    дзяржаўнай моўнай палiтыкi ў                  выканаўчага камiтэта
    галiне адукацыi i культуры, аб                (далей - упраўленне
    iснуючым заканадаўстве i парадку              адукацыi аблвыканкома),
    арганiзацыi вывучэння моў                     гарадскiя i раённыя
    нацыянальных супольнасцей або                 выканаўчыя камiтэты
    навучання на iх                               (далей - гаррайвыканкомы)

 4. Падтрымлiваць рэгулярны цыкл        Пастаянна ССРiН аблвыканкома,
    гуманiтарных i духоўных                       упраўленне iнфармацыi
    тэлепраграм пад рубрыкамi                     Гродзенскага абласнога
    "Памежжа" i "Сiмвал веры",                    выканаўчага камiтэта
    адрасаваных прадстаўнiкам                     (далей - упраўленне
    рэлiгiйных канфесiй. Арганiзаваць             iнфармацыi
    на абласным радыё цыкл перадач,               аблвыканкома),
    прысвечаных дзейнасцi нацыянальных            Гродзенскае абласное
    супольнасцей                                  тэлерадыёаб'яднанне

 5. Арганiзоўваць рэгулярныя            Пастаянна Упраўленне iнфармацыi
    прэс-канферэнцыi аб стане                     аблвыканкома, ССРiН
    мiжнацыянальных адносiн, семiнары             аблвыканкома,
    для журналiстаў мясцовых сродкаў              гаррайвыканкомы
    масавай iнфармацыi (далей - СМI) i
    сустрэчы з iмi з абмеркаваннем
    задач СМI па iнфармацыйнаму
    забеспячэнню дзяржаўнай палiтыкi ў
    нацыянальнай сферы, прапагандзе
    iдэй iнтэрнацыяналiзма i
    патрыятызма, норм высокай культуры
    мiжнацыянальных адносiн

 6. Арганiзоўваць сiстэматычнае         Пастаянна Упраўленне iнфармацыi
    асвятленне ў дзяржаўных СМI                   аблвыканкома, ССРiН
    дзейнасцi нацыянальных                        аблвыканкома,
    аб'яднанняў, стану мiжнацыянальных            гаррайвыканкомы
    адносiн, прапаганды iдэй
    патрыятызму i iнтэрнацыяналiзму,
    норм высокай культуры
    мiжнацыянальных адносiн. Рэдакцыям
    раённых газет, якiя выходзяць у
    раёнах дзейнасцi нацыянальных
    фармiраванняў, прадоўжыць работу
    рубрыкi "Супольнасць"

 7. Аказваць садзеянне ў выпуску газет  Пастаянна ССРiН аблвыканкома,
    i бюлетэняў на нацыянальных мовах             упраўленне iнфармацыi
                                                  аблвыканкома

 8. Пры падрыхтоўцы да новага           Да 25 мая Упраўленне адукацыi
    навучальнага года своечасова        2002 г.   аблвыканкома,
    ўдакладняць адукацыйныя запыты                гаррайвыканкомы
    прадстаўнiкоў нацыянальных
    супольнасцей i ствараць неабходныя
    ўмовы для iх задавальнення ў
    адпаведнасцi з iснуючым
    заканадаўствам

 9. Аказваць падтрымку нацыянальным     Пастаянна Упраўленне адукацыi
    супольнасцям у арганiзацыi працы              аблвыканкома i
    суботнiх, нядзельных, вячэрнiх                ўпраўленне культуры
    школ. Для вырашэння                           Гродзенскага абласнога
    культурна-асветнiцкiх праблем                 выканаўчага камiтэта
    iнiцыiраваць перавод працы                    (далей - упраўленне
    нацыянальна-культурных                        культуры аблвыканкома),
    аб'яднанняў, i ў тым лiку                     гаррайвыканкомы
    створаных iмi ўстаноў культуры i
    адукацыi, у сiстэму адпаведных
    дзяржустаноў

10. З мэтай развiцця здольнасцей i      2002 год  Упраўленне адукацыi
    схiльнасцей вучняў, якiя                      аблвыканкома,
    праяўляюць цiкавасць да вывучэння             гаррайвыканкомы
    мовы, лiтаратуры, культуры
    нацыянальнай супольнасцi, спрыяць
    адкрыццю класаў з паглыбленым i на
    павышаным узроўнi вывучэннем гэтых
    прадметаў; забяспечваць установы
    адукацыi неабходнымi
    вучэбна-дыдактычнымi, метадычнымi
    сродкамi; арганiзоўваць школьныя
    алiмпiяды, конкурсы, вiктарыны па
    названых прадметах

11. Ажыццяўляць пастаянны кантроль за   Пастаянна Упраўленне адукацыi
    праграмамi i працэсам                         аблвыканкома,
    пазашкольных, пазакласных i                   гаррайвыканкомы
    клубных форм навучання i выхавання
    на мовах нацыянальных
    супольнасцей, якiя размешчаны на
    базе ўстаноў, незалежна ад iх
    ведамаснай прыналежнасцi

12. Вывучаць сiтуацыю з арганiзацыяй    Пастаянна Упраўленне адукацыi
    адукацыi на мовах нацыянальных                аблвыканкома,
    супольнасцей у дзяржаўных                     гаррайвыканкомы
    установах адукацыi, практыку
    выхавання ў школах (класах) з
    навучаннем на нацыянальных мовах i
    школах выхаднога дня,
    арганiзаваных нацыянальнымi
    аб'яднаннямi

13. Выхаваўчую работу ў                 Пастаянна Упраўленне адукацыi
    навучальна-выхаваўчых установах               аблвыканкома,
    накiроўваць на фармiраванне ў                 гаррайвыканкомы
    вучняў свядомасцi грамадзянiна
    Рэспублiкi Беларусь у спалучэннi з
    фармiраваннем iх нацыянальнага
    самавызначэння

14. Праводзiць у навучальных установах  Сiстэма-  Упраўленне адукацыi
    тыднi, дэкады культуры              тычна     аблвыканкома,
    нацыянальных супольнасцей,                    гаррайвыканкомы
    конкурсы чытальнiкаў, песенных,
    драматычных калектываў, якiя
    будуюць свой рэпертуар на
    матэрыяле нацыянальнай культуры

15. Рэгулярна вывучаць i ўдакладняць    2002 год  Упраўленне адукацыi
    патрэбу ў кадрах для школ (класаў)            аблвыканкома,
    з навучаннем на мовах нацыянальных            гаррайвыканкомы
    меншасцей, а таксама для школ, у
    якiх арганiзавана вывучэнне гэтых
    моў, i своечасова прымаць меры па
    забеспячэнню навучальных устаноў
    квалiфiкаванымi спецыялiстамi

16. Арганiзаваць мэтанакiраваную        2002 год  Упраўленне адукацыi
    работу па вывучэнню, абагульненню             аблвыканкома, абласны
    i распаўсюджанню перадавога вопыту            iнстытут павышэння
    настаўнiкаў нацыянальных моў,                 квалiфiкацыi кiруючых
    выхавальнiкаў дашкольных устаноў;             работнiкаў i
    прыцягваць лепшых спецыялiстаў да             спецыялiстаў адукацыi
    складання падручнiкаў, дыдактычных
    дапаможнiкаў на мовах нацыянальных
    супольнасцей

17. Правесцi "круглы стол" па           2002 год  ССРiН
    праблемах этнаканфесiйных адносiн             аблвыканкома,упраўленне
    у вобласцi                                    iнфармацыi аблвыканкома,
                                                  ГрДзУ

18. Ствараць умовы для развiцця         Пастаянна ССРiН аблвыканкома,
    мастацтва i адраджэння традыцыйнай            упраўленнi культуры i
    культуры народаў, прадстаўнiкi                адукацыi аблвыканкома,
    якiх пражываюць у вобласцi.                   гаррайвыканкомы
    Падтрымлiваць нацыянальныя
    фестывалi, агляды, конкурсы, днi
    культуры, выстаўкi твораў.
    Запрашаць прадстаўнiкоў i
    калектывы нацыянальных аб'яднанняў
    для ўдзелу ў мерапрыемствах i
    праграмах рознага тэматычнага
    накiрунку, якiя праводзяць у
    рэгiёнах установы культуры,
    адукацыi, iншыя дзяржаўныя ўстановы

19. Праводзiць у Гродне заключныя       2002 год  Упраўленне культуры
    мерапрыемствы Усебеларускага                  аблвыканкома, Гродзенскi
    фестывалю нацыянальных культур                гарадскi выканаўчы
                                                  камiтэт

20. Аказваць садзеянне мастацкiм        Пастаянна Гаррайвыканкомы
    калектывам, створаным
    нацыянальнымi аб'яднаннямi, у
    ажыццяўленнi канцэртнай дзейнасцi
    на тэрыторыi вобласцi

21. Праводзiць традыцыйны фестываль     Штогод    Упраўленне культуры
    польскай i беларускай песнi                   аблвыканкома, Гродзенскi
    "Беласток-Гродна" i                           гарадскi выканаўчы
    "Гродна-Беласток"                             камiтэт

22. Разгледзець пытанне аб стварэннi ў  2002 год  Упраўленне культуры
    Гродзенскiм абласным метадычным               аблвыканкома
    цэнтры народнай творчасцi аддзела
    нацыянальных культур

23. Прадугледзець выдзяленне для        Пастаянна Гаррайвыканкомы
    нацыянальна-культурных аб'яднанняў
    памяшканняў, сродкаў сувязi,
    вызвалiўшы iх ад выплаты арэнды

24. Забяспечыць супрацоўнiцтва          Пастаянна Упраўленне адукацыi
    грамадскiх аб'яднанняў моладзi i              аблвыканкома,
    нацыянальных фармiраванняў па                 гаррайвыканкомы
    рэалiзацыi сумесных праграм
    патрыятычнага i iнтэрнацыянальнага
    выхавання

25. Падтрымлiваць дзейнасць клубаў      Пастаянна Упраўленне адукацыi
    iнтэрнацыянальнай дружбы,                     аблвыканкома,
    падраздзяленняў Беларускай                    гаррайвыканкомы
    асацыяцыi клубаў ЮНЕСКА

26. Забяспечыць абавязковы ўдзел        Пастаянна ССРiН аблвыканкома,
    супрацоўнiкаў гаррайвыканкомаў у              гаррайвыканкомы
    масавых мерапрыемствах, якiя
    праводзяцца нацыянальнымi
    аб'яднаннямi. Аказваць
    садзейнiчанне ў iх падрыхтоўцы i
    правядзеннi для актыўнага
    давядзення iнфармацыi аб палiтыцы
    дзяржавы ў мiжнацыянальных
    адносiнах, правядзенне
    праватлумачальнай работы

27. Праводзiць рэгулярныя сустрэчы      Пастаянна Аблвыканком,
    кiруючых супрацоўнiкаў                        гаррайвыканкомы
    аблвыканкома, гаррайвыканкомаў з
    кiраўнiцтвам i актывам
    нацыянальных аб'яднанняў з
    абмеркаваннем усiх аспектаў iх
    дзейнасцi

28. Выкарыстоўваць семiнары, нарады i   Пастаянна ССРiН аблвыканкома
    iншыя формы вучобы i павышэння
    квалiфiкацыi супрацоўнiкаў
    аблвыканкома, гаррайвыканкомаў,
    вучэбна-выхаваўчых устаноў,
    устаноў культуры i адукацыi
    вобласцi для iнфармавання i
    iнструктыўна-метадычнай работы па
    пытаннях нацыянальных адносiн

29. Падрыхтаваць для гаррайвыканкомаў   2002 год  ССРiН аблвыканкома
    даведачныя,
    iнструктыўна-метадычныя матэрыялы
    па пытаннях рэгулявання дзейнасцi
    нацыянальных аб'яднанняў у
    адпаведнасцi з заканадаўствам i
    iнфармацыйна-аналiтычныя матэрыялы
    аб стане мiжнацыянальных адносiн
    на тэрыторыi вобласцi

30. Ажыццяўляць сiстэматычны кантроль   Пастаянна ССРiН аблвыканкома,
    за выкарыстаннем сiмволiкi iншых              упраўленнi адукацыi i
    дзяржаў пры правядзеннi масавых               культуры аблвыканкома
    мерапрыемстваў, у школах з
    вывучэннем моў i навучаннем на
    мовах нацыянальных супольнасцей, у
    дзейнасцi ўстаноў культуры i
    адукацыi, арганiзаваных
    нацыянальнымi аб'яднаннямi

31. Прадугледзець выдзяленне мэтавых    2002 год  Фiнансавае ўпраўленне
    сродкаў на фiнансаванне праграмы              Гродзенскага абласнога
                                                  выканаўчага камiтэта
---------------------------------------------------------------------------



<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России