ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Решение Витебского областного исполнительного комитета от 16 ноября 1999 г. №568 "Аб заснаваннi прэмiй iмя Уладзiмiра Караткевiча"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница     < Назад

          РАШЭННЕ ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
                     16 лістапада 1999 г. № 568

АБ ЗАСНАВАННІ ПРЭМІЙ ІМЯ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА

     У  лістападзе  2000  года спаўняецца 70 год  з  дня  нараджэння
знакамітага  беларускага  пісьменніка,  нашага  земляка   Уладзіміра
Караткевіча (1930-1984).
     Яго  высокамастацкая  творчасць з’яўляецца сапраўдным  духоўным
паўнамоцным прадстаўніком беларускага народа і яго культуры ў розных
краінах   свету.   У   творчай  спадчыне  У.Караткевіча   ўвасоблена
драматычная і гераічная гісторыя беларускага народа, яго духоўныя  і
маральныя каштоўнасці.
     Юбілей   Уладзіміра  Караткевіча  -  гэта  значная   падзея   ў
грамадскім  і  культурным  жыцці, якая будзе  садзейнічаць  развіццю
нацыянальнай культуры і духоўнасці.
     У сувязі з гэтым Віцебскі абласны выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
     1.  Заснаваць  штогадовыя прэміі імя Уладзіміра  Караткевіча  з
мэтай  ушанавання памяці знакамітага пісьменніка-земляка, прапаганды
яго  жыцця і творчасці і заахвочвання творчай актыўнасці літаратараў
Віцебскай вобласці.
     2.  Зацвердзіць Палажэнне аб прэміях імя У.Караткевіча (дадатак
1) і склад камітэта па прысуджэнню прэмій імя Уладзіміра Караткевіча
(дадатак 2).
     3.   Фінансаваму  ўпраўленню  аблвыканкома  прадугледзець   пры
фарміраванні  бюджэту  выдзяленне сродкаў  упраўленню  культуры  для
прэмій імя У.Караткевіча.
     4.   Кантроль  за  выкананнем  дадзенага  рашэння  ўскласці  на
начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкома М.П.Пашынскага.
     
Старшыня                                             У.П.Андрэйчанка
                                                                    
Кіраўнік спраў                                         Я.П.Емяльянаў
     
                                                   Дадатак 1
                                                   да рашэння
                                                   Віцебскага
                                                   абласнога
                                                   выканаўчага
                                                   камітэта
                                                   16.11.1999 № 568

ПАЛАЖЭННЕ
аб прэміях імя Уладзіміра Караткевіча

     1.  Прэміі імя Уладзіміра Караткевіча ўстанаўліваюцца Віцебскім
абласным  выканаўчым камітэтам у мэтах ушанавання памяці знакамітага
пісьменніка-земляка  Уладзіміра Сямёнавіча  Караткевіча,  прапаганды
яго  жыцця і творчасці і заахвочвання творчай актыўнасці літаратараў
Віцебскай вобласці.
     2. Прэміі прысуджаюцца штогод па двух намінацыях:
     1)  «у  галіне  літаратуры»  -  за  лепшы  высокамастацкі  твор
(паэму,  апавяданне,  аповесць, раман, многаактавую  п’есу,  зборнік
вершаў,  артыкулаў,  а  таксама крытычную працу),  апублікаваны  або
пастаўлены ў адным з тэатраў Рэспублікі Беларусь у тым годзе, за які
прысуджаецца прэмія;
     2)  «за прапаганду жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча»  -
за   збор   матэрыялаў  і  стварэнне  літаратурных  куткоў,  музеяў,
прысвечаных  У.Караткевічу, правядзенне масавага мерапрыемства  (Дні
літаратуры,  канферэнцыі і інш.) у тым годзе,  за  які  прысуджаецца
прэмія.
     3.  Кандыдатамі на атрыманне прэмій могуць быць  пісьменнікі  і
паэты, якія пражываюць на тэрыторыі Віцебскай вобласці, калектывы  і
асобы, якія маюць значныя дасягненні ў прапагандзе жыцця і творчасці
У.Караткевіча.
     4.   Вылучэнне  кандыдатур  на  суісканне  прэмій   здзяйсняюць
творчыя   саюзы,   аддзелы  культуры  райгарвыканкомаў,   упраўленні
культуры   Віцебскага   аблвыканкома  і   гарвыканкома,   грамадскія
аб’яднанні, установы культуры і мастацтва, працоўныя калектывы.
     5.  Да  1  верасня  кожнага  года  прадстаўляюцца  да  разгляду
камітэту па прысуджэнню прэмій наступныя матэрыялы:
     1)  «у  галіне літаратуры» - апублікаваныя творы,  рэцэнзіі  на
пастаўленыя ў тэатрах п’есы;
     2)  «за прапаганду жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча»  -
творчая  характарыстыка  на суіскальніка прэміі,  копіі  водгукаў  у
сродках масавай інфармацыі, альбомы, фотаздымкі і г.д.
     Матэрыялы падаюцца па адрасу: 210010, г. Віцебск, вул.  Гогаля,
6, упраўленне культуры аблвыканкома, з паметкай «на прэмию».
     6.  Рашэнне  аб прысуджэнні прэмій прымаецца большасцю  галасоў
членаў  камітэта  па прысуджэнню прэмій імя Уладзіміра  Караткевіча,
якія прысутнічаюць на пасяджэнні. Пасяджэнне лічыцца правамоцным пры
наяўнасці 2/3 членаў камітэта.
     7.  Рашэнне  камітэта  па  прысуджэнню  прэмій  імя  Уладзіміра
Караткевіча зацвярджаецца Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам  і
публікуецца   ў   перыядычным  друку  напярэдадні   дня   нараджэння
Уладзіміра Караткевіча.
     8. Прэміі імя Уладзіміра Караткевіча ўстанаўліваюцца па адной:
     3)  у намінацыі «у галіне літаратуры» - у памеры 15 мінімальных
заработных плат;
     4)    у    намінацыі   «за   прапаганду   жыцця   і   творчасці
У.Караткевіча»: для індывідуальнай асобы - 7 мінімальных  заработных
плат, для калектыва - 15 мінімальных заработных плат.
     9.  Камітэт па прысуджэнню прэмій імя У.Караткевіча  мае  права
змяняць  перыядычнасць прысуджэння прэмій у залежнасці ад канкрэтных
абставін.
     
                                                   Дадатак 2
                                                   да рашэння
                                                   Віцебскага
                                                   абласнога
                                                   выканаўчага
                                                   камітэта
                                                   16.11.1999 № 568
                                  
                           Cклад камітэта
          па прысуджэнню прэмій імя Ўладзіміра Караткевіча
                                  
1. Пашынскі Мікалай Пятровіч -  начальнік упраўлення культуры
                                аблвыканкома,старшыня камітэта                              
2. Сіўко Франц Іванавіч      -  адказны сакратар Віцебскага 
                                абласнога аддзялення Саюза 
                                пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь,
                                намеснік старшыні (з яго згоды)                            
3. Козіна Ірына Андрэеўна    -  намеснік начальніка ўпраўлення
                                культуры аблвыканкома
4. Гудзелева Ларыса          -  дырэктар абласной бібліятэкі імя
   Сяргееўна                    У.І.Леніна
5. Русілка Вольга Іванаўна   -  дацэнт, кандыдат філалагічных навук,
                                загадчыца кафедры беларускай
                                літаратуры Віцебскага дзяржаўнага
                                універсітэта (з яе згоды)
6. Казлова Святлана          -  загадчыца Віцебскага літаратурнага
   Мікалаеўна                   музея
7. Бараноўскі Аляксандр      -  намеснік галоўнага рэдактара газеты
   Яўгеньевіч                   «Віцебскі рабочы» (з яго згоды)
8. Сіднякова Валянціна       -  намеснік старшыні Аршанскага
   Міхайлаўна                   гарвыканкома (з яе згоды)
9. Дашкевіч Святлана         -  загадчыца літаратурнай часткі
   Мікалаеўна                   Белдзяржакадэмдрамтэатра імя 
                                Я.Коласа(з яе згоды)



<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России