ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Решение Минского городского исполнительного комитета от 13 мая 1999 г. №458 "Аб змяненнi тарыфаў на праезд пасажыраў i правоз багажу ў пасажырскiм транспарце г. Мiнска"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница     < Назад

        РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
                        13 мая 1999 г. N 458

 АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПРАЕЗД ПАСАЖЫРАЎ I ПРАВОЗ
 БАГАЖУ Ў ПАСАЖЫРСКIМ ТРАНСПАРЦЕ г.МIНСКА

     У   адпаведнасцi   з  пратаколам  пасяджэння  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  6  мая  1999  г.  i  пiсьмом  Камiтэта цэн
Мiнэканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 11 мая 1999  г.  N  27-07-08/588
"Аб змяненнi тарыфаў на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце" ў
мэтах  паэтапнага  скарачэння   бюджэтнай   датацыi   на   гарадскiя
пасажырскiя перавозкi Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў:

     1.  Зацвердзiць  адзiны  тарыф  на  праезд пасажыраў, а таксама
правоз аднаго месца багажу ў г.Мiнску:

     1.1. у метро,  аўтобусе,  трамваi,  тралейбусе - у памеры  6000
руб.,  а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 3000 руб. за адну
паездку;

     1.2. у аўтобусе з экспрэсным рэжымам  руху  -  у  памеры  12000
руб.,  а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 6000 руб. за адну
паездку.

     2.  Увесцi  ў  дзеянне  зацверджаныя  пунктам  1 гэтага рашэння
адзiныя тарыфы:

     2.1. на праезд у метро - з 14 мая 1999 г.;

     2.2.  на праезд у гарадскiм аўтобусе, тралейбусе, трамваi - з 1
чэрвеня 1999 г.

     3.  Устанавiць,  што з 1 чэрвеня 1999 г. пры рэалiзацыi бiлетаў
на   адну   паездку   вадзiцелямi  ў  рухомым  саставе  кошт  бiлета
павялiчваецца на 2000 руб. да зацверджанага тарыфу.

     4.  Зацвердзiць  кошт  месячных  i дэкадных праязных бiлетаў на
праезд у гарадскiм транспарце згодна з дадаткам.

     5. Устанавiць,   што  пры  праездзе  ў  гарадскiх  аўтобусах  з
экспрэсным рэжымам руху пасажыры,  якiя маюць месячны праязны  бiлет
на   права   праезду  ў  аўтобусах  гарадскiх  маршрутаў,  дадаткова
аплачваюць 6000 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 3000 руб.
за кожную паездку.
     Аплата  праезду  ў  аўтобусах спецыяльных гарадскiх маршрутаў N
110,  111,  112,  113,  113а, якiя выходзяць за межы гарадской рысы,
праводзiцца па тарыфу для экспрэсных маршрутаў.

     6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi
аўтобус  з экспрэсным рэжымам руху, права на праезд у аўтобусах усiх
гарадскiх маршрутаў.

     7.  Прадаставiць  пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на 4 вiды
гарадскога  транспарту  (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро),  права на
праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў.

     8.  Вытворчаму  ўпраўленню  транспарту i сувязi Мiнгарвыканкома
(Вавула М.В.):

     8.1.  прыняць  меры  для  забеспячэння бесперабойнай рэалiзацыi
бiлетнай прадукцыi на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз
кiёскi  МГАРП  "Белсаюздрук",  гандлёвую  сетку,  у  спецыялiзаваных
бiлетных  касах,  на  дыспетчарскiх  пунктах,  вадзiцелямi ў салонах
аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;

     8.2.  iнфармаваць  насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;

     8.3.  узмацнiць  кантроль  вадзiцелямi,  кантралёрамi  i iншымi
работнiкамi пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду.

     9.  Абавязаць  усе  гандлёвыя  арганiзацыi  незалежна  ад  форм
уласнасцi  распаўсюджваць  бiлетную  прадукцыю на праезд у гарадскiм
транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту
i сувязi дагавораў.

     10. ГУУС Мiнгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) аказваць садзейнiчанне
вытворчаму  ўпраўленню  транспарту  i  сувязi  ў  пытаннях  праверкi
паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм пасажырскiм транспарце.

     11.  Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 16 студзеня 1999 г. N 44 лiчыць
страцiўшым сiлу.

     12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi гарвыканкома Сямашку П.М.

 Першы намеснiк старшынi                               Г.П.СЕНЬКЕВIЧ

 Намеснiк кiраўнiка спраў                              М.Ф.САВАНОВIЧ

                                                    Дадатак
                                                    да рашэння
                                                    Мiнгарвыканкома
                                                    13.05.1999 N 458

                                КОШТ
         праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм пасажырскiм
                  транспарце пры тарыфе 6000 руб.

                                                              (руб.)
 -----------------------------------T---------------T---------------
                                    ¦Месячныя       ¦Дэкадныя
 -----------------------------------+-------T-------+-------T-------
                                    ¦100%   ¦50%    ¦100%   ¦50%
 -----------------------------------+-------+-------+-------+-------
 На адзiн вiд транспарту (аўтобус,   270000  135000   95000   48000
 тралейбус, трамвай, метро)

 Аўтобус-экспрэс                     360000  180000  125000   63000

 На два вiды транспарту              360000  180000  125000   63000
 (метро-аўтобус,
 метро-тралейбус, метро-трамвай,
 аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай,
 трамвай-тралейбус)

 На тры вiды транспарту              420000  210000  150000   75000
 (аўтобус-тралейбус-трамвай,
 аўтобус-тралейбус-метро,
 аўтобус-трамвай-метро,
 трамвай-тралейбус-метро)

 Адзiны на чатыры вiды транспарту    480000  240000  165000   83000
 (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро) -
 прыгодны для праезду
 ў аўтобусе-экспрэсе
 -------------------------------------------------------------------



<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России