ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Минский областной исполнительный комитет от 23 ноября 1998 г. №14-16 "О ходе выполнения решения облисполкома от 09.09.1997 г. N 88 "О Программе развития образования области на 1997-2000 гг."

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница     < Назад

       ПРОТОКОЛ ЗАСЕДАНИЯ ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА

 23 ноября 1998 г.  N 14                                     г.Минск

===

     ВЫПИСКА

     16. СЛУШАЛИ:  О  ходе  выполнения   решения   облисполкома   от
09.09.1997 г.  N  88  "О  Программе  развития образования области на
1997-2000 гг.".

     РЕШИЛИ: 1.  Информацию начальника управления образования Новика
А.С. принять к сведению.

     2. В  связи  с  принятием  государственных программ:  "Сельская
школа", "Учитель",     "Информатизация     системы     образования",
"Иностранные  языки"  внести  соответствующие дополнения в Программу
развития образования области на 1997-2000 гг.

     3. Комитетам,      управлениям,      отделам      облисполкома,
райгорисполкомам продолжить   работу   по   выполнению  мероприятий,
намеченных Программой развития образования области  и  информировать
облисполком к 25 ноября 1999 года.


 Председатель исполкома                               П.П.Пётух

 Управляющий делами исполкома                         Ф.С.Чернушевич


                                    Утверждена
                                    решение облисполкома
                                    23.11.98
                                    (выписка N 16 из протокола N 14)


                     ПРАГРАМА "СЕЛЬСКАЯ ШКОЛА"
                           (1998-2002 гг.)

                   СТАН, ПРАБЛЕМЫ, МЭТЫ I ЗАДАЧЫ
                      РАЗВIЦЦЯ СЕЛЬСКАЙ ШКОЛЫ

     У сучасных умовах  сельскiя  ўстановы  адукацыi  (дзiцячы  сад,
школа, ВВК,  ПТВ)  з'яўляюцца  галоўнай  i  ў  значнай меры рашаючай
умовай i сродкам адраджэння сяла.  У  сувязi  з  гэтым  захаванне  i
развiццё ўстаноў   адукацыi   на   сяле   аблвыканком  разглядае  як
прыярытэтны накiрунак сацыяльнай  i  аграрнай  палiтыкi.  Дзяржаўная
праграма "Сельская школа" вызначае шляхi развiцця адукацыi на сяле.
     У вобласцi 912 школ,  з iх сельскiх - 740. Кантынгенты сельскiх
школьнiкаў на пачатак 1997-98 навучальнага года ўзраслi з 93 да  102
тыс., што складае 41% ад агульнага лiку школьнiкаў.
     За апошнi  час  сельская школа значна ўмацавалася педагагiчнымi
кадрамi. Узрасла колькасць настаўнiкаў з  вышэйшай  адукацыяй,  якiя
працуюць у сельскiх школах (79,2). 7% з iх маюць вышэйшую катэгорыю,
40,5% -       першую.       Некалькi      паменшылася      колькасць
настаўнiкаў-пенсiянераў  на  сяле  (4,4%).  Сельскiя  школы   штогод
папаўняюцца маладымi спецыялiстамi.  За кошт мэтавых накiраванняў на
вучобу  ў  педагагiчныя  навучальныя  ўстановы  паступае  звыш  1000
выпускнiкоў  сельскiх  школ.  85-90%  з  iх  пасля заканчэння вучобы
вяртаюцца ў свае раёны.
     У сельскiх школах  значна  ўзрос  узровень  вучэбна-выхаваўчага
працэсу. Дыферэнцыраванае   i   iндывiдуальнае  навучанне  з  улiкам
iнтарэсаў i схiльнасцяў дзяцей атрымлiвае  шырокае  распаўсюджванне.
Ствараюцца профiльныя класы,  профiльныя групы,  класы з паглыбленым
вывучэннем матэматыкi,  фiзiкi,  замежнай,  рускай i роднай  моў.  У
мэтах прадастаўлення  вучням правоў на атрыманне сярэдняй адукацыi ў
адпаведнасцi з iх жаданнем i  здольнасцямi  з  1997-98  навучальнага
года адкрыты  разнатыпныя па структуры i зместу навучальныя ўстановы
на сяле:  школа-дзiцячы  сад,  школа-сацыяльна-культурны   комплекс,
школа з эстэтычным цi экалагiчным ухiлам, з вывучэннем замежнай мовы
з першага класа i iншыя.
     Як вынiк  перамен,  якiя  адбываюцца  ў  школе,  у  тым  лiку i
сельскай, можна   лiчыць   узрастанне   прэстыжу   адукацыi    сярод
школьнiкаў. У  10  класах  навучаецца  68%  вучняў,  якiя  закончылi
базавую школу,  у ПТВ i  ССУЗах  -  каля  30%.  Значна  павялiчылася
колькасць выпускнiкоў  сельскiх  школ,  якiя  атрымлiваюць залатыя i
сярэбраныя медалi. На рэспублiканскiх алiмпiядах у 1997 i 1998 гадах
каманда вучняў вобласцi заняла 1 месца.
     Разам з  тым,  сельская  школа  вобласцi  мае  ў  сваёй  рабоце
сур'ёзныя цяжкасцi. 70% школ на сяле - малакамплектныя, у тым лiку -
пачатковыя - 98%,  базавыя - 30%,  сярэднiя - 21%.  Рэзка ўзрастаюць
затраты на   навучанне   аднаго  вучня  на  сяле.  Знiжаецца  якасць
навучання, так як адзiн настаўнiк навучае  вучняў  розных  класаў  i
ўзростаў. Матэрыяльна-тэхнiчная база застаецца слабай. З-за недахопу
фiнансавых сродкаў   школы   практычна   не   папаўняюцца    мэбляй,
iнвентаром, вучэбна-нагляднымi дапаможнiкамi,  вучэбнай, метадычнай,
мастацкай лiтаратурай.  Будаўнiцтва новых  школ  на  сяле  практычна
прыпынена. У незавершанай стадыi будаўнiцтва знаходзiцца 26 сельскiх
школ.
     У мэтах  удасканалення  i  развiцця  сельскай  школы  неабходна
ажыццявiць наступнае:

               Арганiзацыйна-кiраўнiцкае забеспячэнне
      развiцця сельскiх школ i ўмацаванне iх матэрыяльнай базы

 ---------------------------------T-------------------T------------¬
 ¦   Назва мерапрыемства          ¦ Выканаўцы         ¦ Тэрмiн     ¦
 ¦                                ¦                   ¦выканання   ¦
 L--------------------------------+-------------------+-------------
  Для задавальнення патрэбнасцяў   Упраўленне адукацыi 1998-1999 гг.
  асобы ў атрыманнi агульнай       аблвыканкома,
  сярэдняй 12-гадовай адукацыi з   аддзелы адукацыi
  улiкам iндывiдуальных            райвыканкомаў
  асаблiвасцяў, магчымасцяў,
  схiльнасцяў   i   здольнасцяў,
  а   таксама  стварэння
  выдатнага сацыяльнага асяроддзя
  стварыць розныя мадэлi сельскiх
  школ.
  Распрацаваць рацыянальную
  тэрытарыяльную сетку  сельскiх
  навучальных устаноў  розных
  мадэляў   сiстэмы   агульнай
  сярэдняй адукацыi.
  Вывучыць неабходнасць у
  стварэннi вучэбных  устаноў
  новага  тыпу: школа-сад,
  школа-сацыяльна-педагагiчны
  комплекс,  аграрна-тэхнiчная
  школа, школа з эстэтычным
  ухiлам,  школа з лiцэйскiмi
  класамi, школа з
  вытворча-тэхнiчным ухiлам
  i iншыя.

  У мэтах забеспячэння             Упраўленне адукацыi 1998-2000 гг.
  даступнасцi адукацыi на ўсiх     аблвыканкома,
  узроўнях у любым тыпе вучэбнай   райвыканкомы
  установы арганiзаваць усебаковую
  падтрымку  сельскай
  малакамплектнай школы. Асаблiвую
  ўвагу  ўдзялiць  развiццю  сецi
  пачатковых i базавых сельскiх
  школ,  выдзяленню пачатковых
  класаў  з  класаў-камплектаў
  малакамплектнай  школы,  а
  таксама  не  дапускаць
  аб'яднання класаў з малой
  колькасцю вучняў. Па кожнай
  школе ў асобку выкарыстаць у
  поўным аб'ёме школьны кампанент
  вучэбнага плана на
  дыферэнцыраванае навучанне па
  сельскаму варыянту.

  Прадоўжыць работу   па           Упраўленне адукацыi 1998-2000 гг.
  прафесiйна-тэхнiчнай падрыхтоўцы аблвыканкома,
  вучняў сельскiх школ на базе     райвыканкомы
  вучэбна-вытворчых камбiнатаў  i
  ПТВ. Прыняць меры па ўмацаваннi
  iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы.
  Забяспечыць ВВК неабходнай
  тэхнiкай,  аўтатранспартам, ГЗМ
  i iнжынерна-педагагiчнымi
  кадрамi для арганiзацыi
  навучання школьнiкаў.
  Прадоўжыць практыку замацавання
  базавых гаспадарак за  сельскiмi
  школамi i   ВВК,  удасканальваць
  працоўнае навучанне, прафесiйную
  арыентацыю i грамадска  карысную
  працу  вучняў.  Аднавiць  работу
  школьных вытворчых  брыгад,
  звенняў,  школьных ляснiцтваў,
  лагераў працы i  адпачынку,
  другiх   аб'яднанняў школьнiкаў
  на новых гаспадарча-эканамiчных
  умовах.

  Для выхавання  ў  вучняў  любовi Упраўленне адукацыi 1998-2000 гг.
  да  сельскагаспадарчай працы,  а аблвыканкома,
  таксама ў гаспадарча-эканамiчных райвыканкомы
  мэтах   выдзялiць    неабходныя
  зямельныя участкi сельскiм
  школам, ВВК i сельскiм ПТВ.

  У адпаведнасцi з рэформай        Упраўленне адукацыi 1998-2000 гг.
  агульнаадукацыйнай  школы        аблвыканкома,
  распрацаваць планы па  адкрыццi  райвыканкомы
  лiцэяў  i  лiцэйскiх  класаў на
  базе  сельскiх сярэднiх школ
  i ПТВ.

  Правесцi пашпартызацыю  i        Упраўленне адукацыi 1998-2000 гг.
  iнвентарызацыю  прышкольных      аблвыканкома,
  iнтэрнатаў, умацаваць iх         райвыканкомы
  матэрыяльную базу.

  Рэкамендаваць райвыканкомам  па  Упраўленне адукацыi 1998-2000 гг.
  меры  неабходнасцi набываць для  аблвыканкома,
  сельскiх агульнаадукацыйных      райвыканкомы
  школ,  на  базе  якiх будуць
  адкрывацца лiцэi i лiцэйскiя
  класы, аўтобусы для арганiзацыi
  падвоза вучняў.

  У мэтах  умацавання матэрыяльнай Упраўленне адукацыi 1998 год
  базы  сельскiх  школ   стварыць  аблвыканкома,
  iнфармацыйны банк дадзеных       райвыканкомы
  матэрыяльна-тэхнiчнага
  забеспячэння.


             Кадравае i вучэбна-метадычнае забеспячэнне

 ---------------------------------T-------------------T------------¬
 ¦   Назва мерапрыемства          ¦ Выканаўцы         ¦ Тэрмiн     ¦
 ¦                                ¦                   ¦выканання   ¦
 L--------------------------------+-------------------+-------------
  Прыняць меры   па   поўнаму      Упраўленне адукацыi 1998-2000 гг.
  забеспячэннi  педагагiчнымi      аблвыканкома,
  кадрамi сельскiх школ. У гэтых   райвыканкомы
  мэтах штогод накiроўваць у
  педагагiчныя ВНУ i каледжы не
  менш  800  выпускнiкоў сельскiх
  школ,  школ райцэнтраў i
  гарадскiх пасёлкаў вобласцi па
  мэтаваму i кантрактнаму прыёму.

  Адкрыць на  базе  Салiгорскага   Упраўленне адукацыi 1998 год
  i Барысаўскага педкаледжаў       аблвыканкома,
  фiлiялы абласнога iнстытута      IПК
  павышэння  квалiфiкацыi   для
  перападрыхтоўкi настаўнiкаў
  пачатковых  класаў  i
  выхавацеляў дашкольных устаноў.
  Умацаваць матэрыяльна-тэхнiчную
  базу педкаледжаў.

  Адкрыць у педагагiчных каледжах  Упраўленне адукацыi
  аддзяленнi:                      аблвыканкома
  Барысаўскiм - замежная мова;                         Жнiвень 1999
  Салiгорскiм - музычнае                               Жнiвень 1998
  выхаванне.

  Адкрыць даследча-метадычную      Упраўленне адукацыi Верасень
  лабараторыю  па  праблемах       аблвыканкома,       1998 год
  сельскай школы.                  IПК

  Адкрыць Цэнтр  аграрна-тэхнiчнай Клецкi              Жнiвень
  адукацыi на базе Заастравецкай   райвыканком         1998 год
  СШ Клецкага раёна i Беларускага
  аграрна-тэхнiчнага унiверсiтэта.

  Стварыць абласныя                Упраўленне адукацыi 1998-1999 гг.
  эксперыментальныя пляцоўкi:      аблвыканкома,
  - на базе Клецкага раёна па      райвыканкомы
    праблемах удасканалення
    сельскай школьнай сеткi;
  - на базе Валожынскага раёна -
    "Сельская школа ў сельскiм
    соцыуме";
  - на базе Зоркаўскай СШ
    Пухавiцкага раёна - "Аграрная
    школа".

  Распрацаваць мадэль   СПЦ   з    Упраўленне адукацыi 1999 год
  выкарыстаннем   вопыта  работы   аблвыканкома,
  Турэц-Баярскай СШ                IПК
  Маладзечанскага раёна.

  Стварыць банк   дадзеных         IПК                 1998-1999 гг.
  перадавога  педагагiчнага
  вопыту  i  практыкi
  работы сельскiх школ.
  Распрацаваць структуру
  варыятыўнага кампанента зместа
  адукацыi i  вучэбных  планаў
  для розных мадэляў i профiляў
  сельскiх школ.

  Укаранiць у кожнай сельскай      Упраўленне адукацыi 1998-1999 гг.
  школе арганiзацыйныя формы       аблвыканкома,
  ўзроўневай i профiльнай          РАА
  дыферэнцыяцыi навучання вучняў,
  псiхолага-педагагiчныя
  дыягностыкi i сродкi падтрымкi i
  развiцця асобы сельскага
  школьнiка.

  Распрацаваць перспектыўныя       IПК,                1998-1999 гг.
  планы работы пастаянна  дзеючых  вучэбна-метадычны
  семiнараў-практыкумаў па         кабiнет
  вучэбна-выхаваўчай рабоце ў
  сельскай школе.

  Распрацаваць вучэбна-метадычныя  IПК                 1998-1999 гг.
  планы эфектыўнай сiстэмы
  павышэння квалiфiкацыi
  педработнiкаў   з   улiкам
  рэгiянальнай    спецыфiкi
  функцыянавання адукацыйных
  устаноў на сяле.  Штогод у  IПК
  весцi перападрыхтоўку не менш
  3000 педработнiкаў сельскiх
  школ.


               Арганiзацыйна-кiраўнiцкае забеспячэнне

 ---------------------------------T-------------------T------------¬
 ¦   Назва мерапрыемства          ¦ Выканаўцы         ¦ Тэрмiн     ¦
 ¦                                ¦                   ¦выканання   ¦
 L--------------------------------+-------------------+-------------
  Адкрыць вучэбна-метадычныя       Упраўленне адукацыi 1998-1999 гг.
  кабiнеты  пры РАА.  Павысiць     аблвыканкома,
  дзейнасць раённых метадычных  i  райвыканкомы
  сервiсных службаў (абслугоўванне
  i  рамонт абсталявання, тэхнiкi,
  сродкаў  навучання i iнш.).
  Забяспечыць мэтавыя пастаўкi
  абсталявання, тэхнiкi,
  iнвентара, сродкаў навучання
  школам i мiжшкольным ВВК
  для арганiзацыi
  вучэбна-выхаваўчага працэсу.

  Правесцi рэгiянальныя   нарады   Упраўленне адукацыi 1998 год
  работнiкаў органаў   упраўлення  аблвыканкома,
  адукацыяй з  удзелам             райвыканкомы
  прадстаўнiкоў другiх ведамстваў,
  выканаўчай улады па праблемах
  сельскай школы.


                        Будаўнiцтва аб'ектаў
                          адукацыi на сяле

                 Агульнаадукацыйныя сельскiя школы

                                                  Мясцовы бюджэт
 ---------------T--------T------T--------T----T-----T----T----T----¬
 ¦Назва аб'ектаў¦Гады    ¦Магут-¦каштарн.¦Асв.¦Аст. ¦1998¦1999¦2000¦
 ¦              ¦будаўнi-¦насць ¦кошт.   ¦на  ¦кашт.¦    ¦    ¦    ¦
 ¦              ¦цтва    ¦      ¦        ¦01. ¦кошт ¦    ¦    ¦    ¦
 ¦              ¦        ¦      ¦        ¦01. ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
 ¦              ¦        ¦      ¦        ¦1998¦     ¦    ¦    ¦    ¦
 L--------------+--------+------+--------+----+-----+----+----+-----
  СШ вёскi       1990-    264    1,95     1,03 0,92  0,04 0,44 0,44
  Зазер'е        2000
  Пухавiцкага
  р-на

  СШ в.Чырвоны   1991-    162    1,93     0,7  1,23  0,9  0,33 -
  Дар            1999
  Чэрвеньскага
  р-на

  Рэканструкцыя  1998-    120    1,0      -    1,0   0,2  0,8  -
  клуба пад СШ   1999
  у вёсцы
  Галынка
  Клецкага
  раёна

  СШ в.Слабада   1991-    162    3,55     0,89 2,69  0,05 1,8  1,04
  Крупскага р-на 2001

  Рэканструкцыя  1995-    120    1,07     0,8  0,27  0,06 0,35 0,35
  д/с пад СШ     2000
  в.Камуна
  Любанскага
  р-на

  СШ             1992-    264    1,77     1,19 0,58  0,27 0,32 -
  в.Томкавiчы    1999
  Дзяржынскага
  р-на

  СШ вёскi       1991-    198    2,27     1,23 1,04  0,17 0,05 -
  Забалаць       1999
  Любанскага
  р-на

                                             Рэспублiканскi бюджэт
 -----------------T--------T------T-----T----T------T----T----T----¬
 ¦Назва аб'ектаў  ¦Гады    ¦Магут-¦Кашт.¦Асв.¦ Аст. ¦1998¦1999¦2000¦
 ¦                ¦будаўнi-¦насць ¦кошт.¦на  ¦ кашт.¦    ¦    ¦    ¦
 ¦                ¦цтва    ¦      ¦     ¦01. ¦ кошт ¦    ¦    ¦    ¦
 ¦                ¦        ¦      ¦     ¦01. ¦      ¦    ¦    ¦    ¦
 ¦                ¦        ¦      ¦     ¦1998¦      ¦    ¦    ¦    ¦
 L----------------+--------+------+-----+----+------+----+----+-----
  СШ в.Забалаць    1991-    198    2,27  1,23 1,04   0,4  0,42 -
  Любанскага р-на  1999

  СШ вёскi Каралёў 1999-    320    2,73  -    2,73   -    1,9  0,53
  Стан Мiнскага    2000
  р-на

  СШ в.Азярцо      1991-    600    2,64  0,8  1,84   -    0,2  0,8
  Мiнскага р-на    2000

  СШ в.Гарадзiлава 1993-    264    1,89  0,6  1,29   -    -    1,29
  Маладзечанскага  2000
  р-на

  СШ в.Вiшнёўка    1991-    320    2,73  0,4  2,32   -    1,3  1,02
  Мiнскага р-на    2000

                                             Чарнобыльская праграма
 ---------------T--------T------T--------T----T-----T----T----T----¬
 ¦Назва аб'ектаў¦Гады    ¦Магут-¦Каштарн.¦Асв.¦Аст. ¦1998¦1999¦2000¦
 ¦              ¦будаўнi-¦насць ¦кошт    ¦на  ¦кашт.¦    ¦    ¦    ¦
 ¦              ¦цтва    ¦      ¦        ¦01. ¦кошт ¦    ¦    ¦    ¦
 ¦              ¦        ¦      ¦        ¦01. ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
 ¦              ¦        ¦      ¦        ¦1998¦     ¦    ¦    ¦    ¦
 L--------------+--------+------+--------+----+-----+----+----+-----
  Рэканструкцыя  1996-    198    2,99     0,37 2,62  1,49 1,13 -
  клуба пад СШ   1999
  вёскi Заполле
  Чэрвеньскага
  раёна

     Заўвага. Пералiкi   могуць   карэкцiравацца  ў  адпаведнасцi  з
лiмiтамi капiтальных укладанняў, якiя выдзяляюцца на адпаведны год.


                                    Утверждена
                                    решение облисполкома
                                    23.11.98
                                    (выписка N 16 из протокола N 14)

                        ПРАГРАМА "НАСТАЎНIК"

     Праграма прадугледжвае ажыццяўленне комплекса мер,  накiраваных
на ўдасканаленне       сiстэмы        павышэння        квалiфiкацыi,
навукова-метадычнага забеспячэння  дзейнасцi педагагiчных работнiкаў
вобласцi, а таксама на паляпшэнне ўмоў працы.  Рэалiзацыя гэтых  мер
павiнна прывесцi  да  павышэння прафесiйнага ўзроўню,  педагагiчнага
майстэрства i актыўнасцi педагогаў у практычным ажыццяўленнi рэформы
агульнаадукацыйнай школы.

 ----------------------------T----------------T--------T-----------¬
 ¦   Прадугледжваемыя        ¦ Адказныя       ¦ Тэрмiн ¦ Фiнанс.   ¦
 ¦   мерапрыемствы           ¦ выканаўцы      ¦ выкан. ¦ забеспяч. ¦
 L---------------------------+----------------+--------+------------
  Унесцi змены   ў  iснуючыя  Iнстытут         1998-
  вучэбныя  планы,  праграмы  павышэння        1999 гг.
  павышэння квалiфiкацыi      квалiфiкацыi i
  педагагiчных работнiкаў,    перападрыхтоўкi
  накiраваныя  на             кiруючых
  забеспячэнне рэальнай       работнiкаў i
  метадычнай    дапамогi,     спецыялiстаў
  падрыхтоўку да атэстацыi i  адукацыi
  пераатэстацыi педагагiчных
  работнiкаў,  з улiкам
  асноўных палажэнняў рэформы
  агульнаадукацыйнай школы.

  Прыняць меры па асваеннi    Упраўленне i     1998-    У межах
  новых тэхналогiй            аддзелы          2000 гг. выдзеленых
  развiццёвага навучання.     адукацыi,                 сродкаў
                              IПКiПКРiСА

  Стварыць сiстэму выяўлення, Упраўленне i     1998-
  экспертнай  ацэнкi,         аддзелы          2000 гг.
  прапаганды  i ўкаранення    адукацыi,
  перадавога    вопыту.       IПКiПКРiСА
  Прадугледзець розныя формы
  заахвочвання
  настаўнiкаў-наватараў.

  Забяспечыць пашырэнне       Упраўленне       1998-
  мiжнародных прафесiянальных адукацыi         2000 гг.
  i  культурных кантактаў     аблвыканкома,
  педагагiчных работнiкаў     райгарвыканкомы
  (Галандыя,  Данiя,
  Маскоўская  i Кiеўская
  вобласцi).

  Пашырыць пералiк  падпiсных Упраўленне       1998 i
  педагагiчных  выданняў для  адукацыi         наступ-
  ўстаноў i аддзелаў          аблвыканкома     ныя
  адукацыi,  прыняць  меры да                  гады
  паляпшэння   камплектавання
  школьных бiблiятэк
  неабходнай   колькасцю
  вучэбных  дапаможнiкаў,
  метадычнай, навуковай,
  даведачнай лiтаратурай для
  настаўнiкаў.

  Стварыць абласныя           Упраўленне       1998-    Без
  прадметныя   метадычныя,    адукацыi,        1999 гг. дадатковага
  творчыя,   клубныя          IПКiПКРiСА                фiнансав.
  аб'яднаннi (асацыяцыi)
  настаўнiкаў.

  Стварыць банк iнфармацыi аб IПКiПКРiСА       1999 г.
  педагагiчных даследаваннях,
  iнавацый у адукацыi.

                   Паляпшэнне ўмоў працы i жыцця

 ----------------------------T----------------T----------T---------¬
 ¦   Прадугледжваемыя        ¦ Адказныя       ¦ Тэрмiн   ¦Фiнанс.  ¦
 ¦   мерапрыемствы           ¦ выканаўцы      ¦ выкан.   ¦забеспяч.¦
 L---------------------------+----------------+----------+----------
  Прадугледзець выдзяленне    Райгарвыканкомы  Штогод
  iльготных   доўгатэрмiновых
  крэдытаў педагагiчным
  работнiкам на будаўнiцтва
  жылля тэрмiнам на 40 гадоў.

  Праводзiць аплату праезду   Райвыканкомы     Штогод
  са скiдкай 50% педагагiчным
  работнiкам, пражываючых у
  гарадах, месцам працы якiх
  з'яўляюцца   ўстановы
  адукацыi, размешчаныя ў
  сельскай мясцовасцi.

  Аналiзаваць захворваемасць  Упраўленне аховы 1998-
  педагагiчных  работнiкаў,   здароў'я         2000 гг.
  яе прычыны. Прыняць меры
  да яе ўстаранення.

  Устанавiць права            Упраўленне аховы 1998-
  педагагiчных   работнiкаў   здароў'я         2000 гг.
  на    пазачарговае
  пратэзаванне зубоў у
  дзяржаўных стаматалагiчных
  установах.


                                    Утверждена
                                    решение облисполкома
                                    23.11.98
                                    (выписка N 16 из протокола N 14)


             ПРАГРАМА "IНФАРМАТЫЗАЦЫЯ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI"

 ----------------------------T----------------T----------T---------¬
 ¦   Прадугледжваемыя        ¦ Адказныя       ¦ Тэрмiн   ¦Фiнанс.  ¦
 ¦   мерапрыемствы           ¦ выканаўцы      ¦ выкан.   ¦забеспяч.¦
 L---------------------------+----------------+----------+----------
  Стварыць савет пры абласным Упраўленне       1998
  упраўленнi  адукацыi  для   адукацыi         год
  каардынацыi работ па
  рэалiзацыi  праграмы
  iнфармацыi сiстэмы адукацыi
  ў складзе работнiкаў
  упраўлення адукацыi,
  iнстытута павышэння
  квалiфiкацыi  i iншых
  спецыялiстаў.

  Распрацаваць раённыя   i    Раённыя i        1998 год
  гарадскiя   планы           гарадскiя
  мерапрыемстваў   па         аддзелы
  рэалiзацыi рэспублiканскай  адукацыi
  праграмы   "Iнфарматызацыi
  сiстэмы адукацыi".

  - Забяспечыць у мерах       Планава-
    выдзялення сродкаў        эканамiчны
    фiнансавання праграмы з   аддзел
    рэспублiканскага i        упраўлення
    мясцовага бюджэтаў у      адукацыi,
    памерах 50030 млн.руб.:   цэнтралiзаваная
  - на мадэрнiзацыю 165       бухгалтэрыя,                22,100
    камп'ютэрных класаў       вучэбна-                    млрд.руб.
    КУВТ "Карвет";            метадычны
  - устанавiць  5  сучасных   кабiнет                     0,34
    праграмна-тэхнiчных                                   млрд.руб.
    комплексаў на базе
    камп'ютэра ў адукацыйных
    школах;
  - выдзелiць 5 камп'ютэрных                              2,52
    класаў ПТУ;                                           млрд.руб.
  - выдзелiць 49 камп'ютэрных
    класаў:
      каледжам - 3;
      лiцэям - 2;                                         24,696
      гiмназiям - 17;                                     млрд.руб.
      школам-iнтэрнатам - 23;
      дзiцячым дамам - 4.

  Заключыць з                 Вучэбна-         1998 год
  вылiчальна-аналiтычным      метадычны
  цэнтрам  Мiнiстэрства       кабiнет
  адукацыi дагавор аб
  супрацоўнiцтве  i
  iнфармацыйнай  падтрымцы
  па пытаннях выхада ў
  агульнарэспублiканскую
  сетку  Unibel,  стварэння
  абласной аўтаматызаванай
  сiстэмы ўпраўлення (АСУ).

  Стварыць лакальную          Вучэбна-         Лiпень     Мясцовы
  вылiчальную  сетку          метадычны        1998 год   бюджэт
  ўпраўлення  адукацыi  i     кабiнет
  забяспечыць падключэнне яе
  да абласной
  тэлекамунiкацыйнай сеткi.

  Распрацаваць тэматыку       Вучэбна-         Кастрычнiк
  абласнога  iнфармацыйнага   метадычны        1998 год
  банка дадзеных па асноўным  кабiнет
  напрамкам рэформы
  агульнаадукацыйнай школы.

  Аказаць кансультацыйную  i  Вучэбна-         1998-
  метадычную дапамогу         метадычны        2000 гг.
  аддзелам адукацыi i         кабiнет
  правесцi семiнары i
  практычныя заняткi з
  адказнымi спецыялiстамi па
  рабоце з тэлекамунiкацыямi.


                                    Утверждена
                                    решение облисполкома
                                    23.11.98
                                    (выписка N 16 из протокола N 14)


                      ПРАГРАМА "ЗАМЕЖНЫЯ МОВЫ"

 ----------------------------T----------------T----------T---------¬
 ¦   Прадугледжваемыя        ¦ Адказныя       ¦ Тэрмiн   ¦Фiнанс.  ¦
 ¦   мерапрыемствы           ¦ выканаўцы      ¦ выкан.   ¦забеспяч.¦
 L---------------------------+----------------+----------+----------
  Вывучыць патрэбнасць        Упраўленне       1998 г.
  школьных бiблiятэк  у       адукацыi
  вучэбнай,  даведачнай,      Мiнаблвыканкома,
  мастацкай, метадычнай i     аддзелы адукацыi
  iншай лiтаратуры на         райгарвыканкомаў
  замежных мовах.

  Укамплектаваць школьныя     Упраўленне       1999-
  бiблiятэкi     неабходнай   адукацыi         2000 гг.
  колькасцю                   Мiнаблвыканкома,
  вучэбна-метадычнай,         аддзелы адукацыi
  iнфармацыйнай лiтаратурай   райгарвыканкомаў
  i     падпiснымi
  педагагiчнымi выданнямi
  на замежных мовах.

  Прадоўжыць                  Аддзелы адукацыi 1998-
  эксперыментальную  работу   Мiнскага,        2000 гг.
  ў мэтах сумеснага  праекта  Пухавiцкага
  Мiнiстэрства адукацыi       райвыканкомаў,
  Рэспублiкi  Беларусь  i     Барысаўскага
  Брытанскага Савета ў        гарвыканкома
  Беларусi "Iнiцыятыва
  Рэспублiкi Беларусь па
  тэсцiраваннi ў  сельскiх
  школах".

  Стварыць эксперыментальныя  Абласны          1998-
  пляцоўкi  па  апрабацыi     iнстытут         2000 гг.
  новых методык, тэхналогiй   павышэння
  навучання  замежным  мовам, квалiфiкацыi i
  выкарыстаннi   камп'ютэрнай перападрыхтоўкi
  тэхнiкi ва ўстановах новага кiруючых
  тыпу:                       работнiкаў i
  Дзяржынская гiмназiя,       спецыялiстаў
  СШ N 6   г.Маладзечна,      адукацыi
  Маладзечанская беларуская
  гiмназiя, СШ N  7 г.Слуцка,
  Барысаўская  беларуская
  гiмназiя, Салiгорская
  гiмназiя,  СШ  N  3
  г.Маладзечна,  СШ  N  17
  г.Барысава, СШ N 9
  г.Маладзечна.

  Распрацаваць сiстэму        Абласны IПК      1998-
  семiнараў  па  методыцы                      2000 гг.
  выкладання замежных моў,
  выкарыстаннi айчынных i
  замежных сродкаў навучання.

  Адкрыць у кожным рэгiёне    Упраўленне       1998-
  школы (класы) двухмоўнай    адукацыi         2000 гг.
  адукацыi.                   Мiнаблвыканкома,
                              аддзелы адукацыi
                              райгарвыканкомаў

  Па меры  стварэння          Упраўленне       1998-
  адпаведных  умоў расшырыць  адукацыi         2000 гг.
  выкладанне замежных  моў у  Мiнаблвыканкома,
  пачатковых класах, дзiцячых аддзелы адукацыi
  дашкольных установах.       райгарвыканкомаў

  Удасканалiць сiстэму        Абласны IПК      1998-
  перападрыхтоўкi                              1999 гг.
  педагагiчных кадраў з
  улiкам сучасных
  вучэбна-метадычных
  патрабаванняў.

  Стварыць вучэбна-метадычныя Упраўленне i     1998-
  цэнтры   па   апрацоўцы     аддзелы адукацыi 1999 гг.
  iнавацыйных падыходаў у
  выкладаннi замежных моў.

  Пашырыць прыём у            Упраўленне       1999-
  педагагiчныя каледжы па     адукацыi,        2000 гг.
  спецыяльнасцях: "Замежныя   Барысаўскi i
  мовы". Забяспечыць          Салiгорскi
  падрыхтоўку спецыялiстаў па педкаледжы
  некалькiх мовах.

  Абсталяваць сярэднiя        Упраўленне i     1998-
  агульнаадукацыйныя  школы   аддзелы адукацыi 2000 гг.
  лiнгафоннымi кабiнетамi i
  iншымi тэхнiчнымi сродкамi
  навучання.

  Сiстэматычна аналiзаваць    Упраўленне i     1998-
  ход  выканання              аддзелы адукацыi 2000 гг.
  рэспублiканскай  праграмы
  "Замежныя мовы".



<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России