МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
от 6 чэрвеня 1996 г. N 402
Аб змяненнi тарыфаў на праезд пассажыраў i правоз
багажу у аўтобусах прыгарадных зносiн
===
___________________________________________________________--
Утратило силу решением Минского городского исполнительного
комитета от 20 апреля 2006 г. № 772 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 79, 9/5130)
У адпаведнасцi з рэкамендацыямi Камiтэта цэн Мiнiстэрства
эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 08.05.96 N 81-4-1076 у мэтах
павелiчэння даходаў ад прыгарадных аўтобусных перавозак i скарачэння
бюджэтных выдаткаў, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць i ўвесцi ў дзеянне з 10 чэрвеня 1996 года тарыфы
на прыгарадныя пасажырскiя перавозкi:
1.1. на праезд у аўтобусах рэгулярных маршрутаў у памеры
200 руб. за 1 км праезду ў аутобусах агульнага тыпу i 220 руб. за
1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi сядзеннямi;
1.2. на праезд у аўтобусах сезонных i магiстральных маршрутаў
выхаднога дня ў памеры 260 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах
агульнага тыпу i 280 руб. за 1 км праезду ў аўтобусах з мяккiмi
адкiднымi сядзеннямi;
1.3. iльготы на праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн асобным
катэгорыям пасажыраў прадастаўляць у адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам.
2. Зацвердзiць тарыф на правоз аднаго месца багажу ў аўтобусах
прыгарадных маршрутаў у памеры 1000 руб. за адну паездку.
3. Зацвердзiць наступныя вiды месячных праяздных бiлетаў на
праезд у аўтобусах прыгарадных зносiн:
3.1. для прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый i насельнiцтва -
месячныя бiлеты па зацверджанаму тарыфу, зыходзячы з адлегласцi
паездкi з разлiку 35 паездак у месяц;
3.2. пасажырам прыгарадных зносiн для паездкi ў выхадныя i
святочныя днi, уключаючы папярэднiя i наступныя за iмi днi:
3.2.1. на рэгулярных маршрутах - месячныя праяздныя бiлеты
выхаднога дня, выходзячы з адлегласцi паездкi з разлiку 8 паездак у
месяц па зацверджанаму тарыфу;
3.2.2. на сезонных i магiстральных маншрутах выхаднога дня -
месячныя праяздныя бiлеты выхаднога дня, зыходзячы з разлiку 6
паездак у месяц па зацверджанаму для сезонных i магiстральных
маршрутаў тарыфу.
4. Вытворчаму упраўленю транспарту i сувязi Мiнгарвыканкома
(Вавула М.В.), МГП "Мiнскпасажыраўтатранс" (Сiкорскi В.У.)
iнфармаваць пасажыраў аб памерах платы за праезд i прыняць меры па
забеспячэнню паўнаты збору выручкi.
5. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 25.04.96 N 297 лiчыць страцiўшым
сiлу.
6. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi Мiнгарвыканкома Сямашку П.М.
Старшыня выканкома У.В.Ярмошын
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
___________________________________________________________--
|