МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
16 сакавiка 1995 г. N 148
ПЫТАННI АКЦЫЯНЕРНАГА ТАВАРЫСТВА "МIНСКАЕ КАБЕЛЬНАЕ
ТЭЛЕБАЧАННЕ"
===
Заслухаўшы i абмеркаваўшы iнфармацыю аб рабоце Мiнскага
гарадскога кабельнага тэлебачання (АТ "МКТ"), Мiнскi гарадскi
выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб
процiдзеяннi манапалiстычнай дзейнасцi i развiццi канкурэнцыi"
скасаваць пункт 1 рашэння гарвыканкома ад 09.06.94 г. N 451 "Аб
эксплуатацыi частот у сетцы эфiрна-кабельнага тэлебачання г.Мiнска".
2. Улiчваючы, што кабельнае тэлебачанне ўваходзiць у "Пералiк
прадпрыемстваў, арганiзацый i вiдаў уласнасцi, якая не падлягае
раздзяржаўленню i прыватызацыi" зацверджаны пастановай Вярхоўнага
Савета Рэспублiкi Беларусь ад 16.06.93 г. N 2414-12, скасаваць
абзацы 1 i 2 пункта 2 рашэння Мiнгарвыканкома ад 22.11.91 г. N 407
"Аб удзеле Мiнгарвыканкома ў заснаваннi акцыянернага таварыства
"Мiнскае гарадское кабельнае тэлебачанне".
3. Мiнгарвыканкому выйсцi з саставу акцыянернага таварыства
"Мiнскае гарадское кабельнае тэлебачанне" i перадаць правы
заснавальнiка з пакетам акцый, якiя яму належаць, галоўнаму
вытворчаму ўпраўленню жыллёвай гаспадаркi.
4. Лiчыць мэтазгодным захаваць за службамi гарвыканкома, што
з'яўляюцца заснавальнiкамi АТ "МКТ" (галоўнае вытворчае ўпраўленне
жыллёвай гаспадаркi i Мiнскiя тэлевiзiйныя iнфармацыйныя сеткi), 51%
акцый паўторнай эмiсii акцыянернага таварыства за кошт ставак
арэнднай платы за *****, буйныя сiстэмы калектыўнага прыему
тэлебачання (БСКПТ), тэлевiзiйныя каналы, валокны ў кабельнай
тэлекамунiкацыйнай сетцы i абсталяванне, якое знаходзiцца на балансе
адзначаных службаў, у долях, прапарцыянальных стаўкам арэнднай
платы.
5. Галоўнаму вытворчаму ўпраўленню жыллёвай гаспадаркi
(Лук'яновiч Л.М.) i Мiнскiм тэлевiзiйным iнфармацыйным сеткам
(Васiлеўскi Ю.А.) сумесна з камiтэтам па кiраванню дзяржмаёмасцю i
прыватызацыi (Малiноўскi Т.К.) аформiць дагаворы арэнды на
адзначаную маемасць па стаўках арэнднай платы, разлiчаных у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
6. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на
намеснiкаў старшынi выканкома Белахвостава У.М. i Нiкiценку П.Г.
Старшыня выканкома У.В.Ярмошын
Нам.кiраўнiка спраў А.А.Лашко
|