РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
14 сакавiка 1995 г. N 415
АБ ПЕРАЛIКУ АБ'ЕКТАЎ КАМУНАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦI, АДЧУЖАЕМЫХ
ЗГОДНА З арт.3.1.1 "ЧАСОВАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ I
МЕЖАХ РАСПАРАДЖЭННЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ МАЁМАСЦЮ, ЯКАЯ ЗНАХОДЗIЦЦА
Ў КАМУНАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦI г.МIНСКА"
===
[Изменения и дополнения:
решение Минского городского исполнительного комитета от
28 марта 1996 г. N 204 (не внесены)]
У мэтах рэалiзацыi арт.3.1.1 "Часовага палажэння аб парадку i
межах распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, якая знаходзiцца ў
камунальнай уласнасцi г.Мiнска" Мiнскi гарадскi Савет дэпутатаў
вырашыў:
1. Зацвердзiць Пералiк аб'ектаў камунальнай уласнасцi,
плануемых да адчужэння, *) уключыўшы ў яго раздзел IX "Аб'екты, якiя
адносяцца да гарадской жыллёвай гаспадаркi" з Пералiку аб'ектаў
камунальнай уласнасцi, плануемых для прыватызацыi ў 1993-1994 гг.
_____________________________
*) Пералiк не дадаецца.
2. Пры адчужэннi будынкаў, якiя з'яўляюцца
гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi або знаходзяцца ў зоне
гiсторыка-культурных каштоўнасцей, гарвыканкому пры афармленнi
адпаведных дакументаў з будучымi ўласнiкамi або карыстальнiкамi
ўлiчваць неабходнасць правядзення праектнай перапрацоўкi квартала
забудовы ў адпаведнасцi з патрабаваннямi Закона Рэспублiкi Беларусь
"Аб абароне гiсторыка-культурнай спадчыны".
3. Сродкi ад адчужэння па дадаваемаму пералiку накiраваць ў
гарадскi бюджэт.
4. Мiнгарвыканкому падрыхтаваць пералiк юрыдычных асоб i
аб'ектаў, якiя адносяцца да камунальнай ўласнасцi г.Мiнска, i ўнесцi
на зацвярджэнне сесii Мiнгарсавета.
5. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на
старшыню гарсавета i адпаведныя дэпутацкiя камiсii.
Старшыня гарсавета А.ГЕРАСIМЕНКА
|