МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
2 лютага 1995 г. N 15
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у рашэнне выканкома
гарсавета ад 14 студзеня 1994 года N 15.
===
У мэтах паскарэння работ па перадачы у прыватную уласнасць
грамадзянам зямельных участкаў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт
ВЫРАШЫЎ:
1. Унесцi наступныя змяненнi i дапаўненнi у "Палажэнне аб
парадку перадачы ў прыватную уласнасць зямельных участкаў,
прадастаўленых грамадзянам для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога
дома у г.Мiнску", зацверджанае рашэннем выканкома гарсавета ад
14 студзеня 1994 года N 15:
1.1. Пункт 7 дапоўнiць абзацам наступнага зместу:
"У выпадку, калi грамадзянiн жадае пасля прыняцця рашэння
гарвыканкома аб перадачы яму ў прыватную ўласнасць зямельнага
участка аформiць Дзяржаўны акт на права прыватнай уласнасцi, то ў
заяве грамадзянiн робiць адпаведны запiс".
1.2. У пункце 8:
- дапоўнiць абзац другi сказам наступнага зместу: "Бюро
тэхнiчнай iнвентарызацыi у выпадку жадання грамадзянiна аформiць
Дзяржаўны акт на права прыватнай уласнасцi, а таксама пры перадачы
грамадзянiну зямельнага ўчастка у прыватную ўласнасць па нарматыўнай
цане для выканання вымярэнняў на мясцовасцi прыцягвае на дагаворнай
аснове цэнтр "Землепраект" упраўлення землекарыстання i
землеўпарадкавання Мiнгарвыканкома";
- дапоўнiць чацверты абзац сказам наступнага зместу: "Калi пры
выкананнi вымярэнняў на мясцовасцi прыцягваўся цэнтр "Земпраект", то
план зямельнага ўчастка падпiсвае i кiраўнiк указанага цэнтра".
___________________________________________________________--
Пункт 1.3 утратил силу в связи с истечением срока действия
1.3. Пункт 18 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "У
выпадках, калi пасля вызначэння гранiц перададзенага ў
прыватную ўласнасць зямельнага ўчастка па iльготнай цане ў
натуры яго плошча акажацца больш цi менш на велiчыню да 50
м-2 указанай у рашэннi гарвыканкома, то грамадзянiн не
даплачвае адпаведныя сумы за дадатковую плошчу, а зварот
гарвыканкомам грамадзянiну адпаведных сум за плошчу, якой
не хапае, праводзiцца па заяве ўласнiка зямельнага ўчастка.
У Дзяржаўным акце на права прыватнай уласнасцi
ўказваецца фактычная плошча зямельнага ўчастка".
___________________________________________________________--
___________________________________________________________--
Пункт 1.4 утратил силу в связи с истечением срока действия
1.4. Дапоўнiць палажэнне пунктам 19 наступнага зместу:
"У выпадках, калi пасля ўстанаўлення гранiц
перададзенага ў прыватную ўласнасць зямельнага ўчастка ў
натуры яго плошча акажацца больш чым на 50 м-2 указанай у
рашэннi гарвыканкома аб перадачы зямель у прыватную
ўласнасць, уласнiк даплачвае за дадатковую плошчу, якая не
перавышае вызначаных заканадаўствам памераў, калi менш на
велiчыню звыш 50 м-2 - гарвыканком вяртае ўласнiку суму за
плошчу, якой не хапае, па цане на зямлю, якая дзейнiчала на
момант перадачы зямельнага ўчастка ў прыватную ўласнасць.
Пры гэтым прымаецца адпаведнае рашэнне гарвыканкома".
___________________________________________________________--
1.5. Устанавiць тэрмiн дзеянняў падпунктаў 1,3, 1,4 да 31
снежня 1995 года.
Старшыня выканкома У.В.Ярмошын
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
|