ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
МIНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ
РАШЭННЕ
3 лiстапада 1993 г. N 626
Аб Часовым палажэннi аб плошчы Незалежнасцi
===
___________________________________________________________--
Утратило силу решением Минского городского исполнительного
комитета от 4 апреля 2006 г. № 651 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 62, 9/5078)
У сувязi з тым, што плошча Незалежнасцi з'яўляецца
архiтэктурным комплексам, якi фармiруе культурную i
гiсторыка-архiтэктурную зоны, уключае ў сябе буйны транспартны вузел
горада i ўяўляе асобую дзяржаўную каштоўнасць Рэспублiкi Беларусь,
кiруючыся пастановай Савета Мiнiстраў N 675 ад 06.10.93 г. "Аб
статусе плошчы Незалежнасцi ў г.Мiнску", рашэннем пастаяннай камiсii
гарсавета па ахове правапарадку, пытаннях барацьбы са злачыннасцю ад
27.10.1993 г., выканком Мiнскага гарадскога Савета народных
дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць Часовае палажэнне аб плошчы Незалежнасцi.
2. Даручыць забяспечыць:
- УУС Мiнгарвыканкома (Пiлiпенка Б.З.) ахову грамадскага
парадку;
- трэсту "Гардармеханiзацыя" (Гурыновiч I.В.), арэнднаму
прадпрыемству "Мiнскзелянбуд" (Сямашка П.М.) належнае
санiтарна-тэхнiчнае ўтрыманне аб'ектаў добраўпарадкавання на плошчы
Незалежнасцi.
Старшыня гарсавета А.Герасiменка
Кiраўнiк спраў Л.Валодзькiна
ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб плошчы Незалежнасцi
1. Плошча Незалежнасцi з'яўляецца архiтэктурным комплексам якi
фармiруе культурную i гiсторыка-архiтэктурную зоны, уключае ў сябе
буйны транспартны вузел горада i ўяўляе асобую дзяржаўную
каштоўнасць Рэспублiкi Беларусь.
2. Межы плошчы Незалежнасцi вызначаюцца прылеглымi да плошчы
будынкамi гасцiнiцы "Мiнск", Галоўмiнскархiтэктурны, касцёла святой
Алены i Сымона, Дома ўрада, педагагiчнага унiверсiтэта,
Белдзяржунiверсiтэта, Мiнгарвыканкома, Галоўпаштамта.
3. Плошча Незалежнасцi выкарыстоўваецца як транспартны вузел
горада. На плошчы дазваляецца:
- правядзенне па рашэнню Мiнгарвыканкома дзяржаўных рытуалаў,
мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам;
- стаянка службовага аўтатранспарта ўрада, Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь i службовых асоб, якiя прыбываюць па справах у
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, i Мiнгарсавета.
4. На плошчы Незалежнасцi забараняецца:
- праводзiць мерапрыемствы, не прадугледжаныя п.3 сапраўднага
Палажэння:
- устанаўлiваць iнфармацыйныя стэнды, кiёскi i iншыя
збудаваннi;
- займацца iндывiдуальнай камерцыйнай i гандлёвай дзейнасцю.
5. За парушэнне дадзенага Палажэння аб плошчы Незалежнасцi
службовыя асобы i грамадзяне прыцягваюцца да адмiнiстрацыйнай
адказнасцi ва ўстаноўленным законам парадку.
6. Забеспячэнне рэалiзацыi Палажэння аб плошчы Незалежнасцi
ўскладваецца на УУС Мiнгарвыканкома.
___________________________________________________________--
|