ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
Stolica.ru
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о браке и семье


      ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      30 снежня 1995 г. № 504

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ЦЭНТРЫ
ЎСЫНАЎЛЕННЯ

     У адпаведнасцi з Нацыянальным планам дзеянняў па  ахове  правоў
дзiцяцi на 1995-2000 гг.,  зацверджаным Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь ад 19 красавiка 1995 г.  № 150, пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь  ад  10  мая  1993  г.  №  304  "Аб зацвярджэннi
прыкладных  палажэнняў  аб  адукацыi  i   выхаваўчых   установах   i
арганiзацыях   сiстэмы  адукацыi,  узораў  дакументаў  аб  адукацыi"
загадваю:
     1. Зацвердзiць Палажэнне аб Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення.
     2. Увесцi ў дзеянне вышэйназванае Палажэнне з 1  студзеня  1996
г.

Мiнiстр                                                  В.I.СТРАЖАЎ

УЗГОДНЕНА                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
Намеснiк Мiнiстра фiнансаў                       Загад Мiнiстэрства
Рэспублiкi Беларусь                              адукацыi i навукi
А.I.Сверж                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                 30.12.1995 № 504
УЗГОДНЕНА
Намеснiк Мiнiстра працы
Рэспублiкi Беларусь
В.I.Паўлаў

                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
       аб Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення Рэспублiкi Беларусь

     1. Нацыянальны цэнтр усынаўлення Рэспублiкi  Беларусь*  -  гэта
ўстанова адукацыi, якая арганiзуе ўсынаўленне дзяцей-сiрот i дзяцей,
якiя засталiся без апекi бацькоў,  ажыццяўляе псiхолага-педагагiчную
i прававую   падрыхтоўку   кандыдатаў  ва  ўсынавiцелi  i  каардынуе
дзейнасць абласных,  раённых,  гарадскiх органаў аховы дзяцiнства па
нацыянальнаму i мiжнароднаму ўсынаўленню дзяцей.
______________________________
     *У далейшым - цэнтр.

     2. На цэнтр ускладаюцца наступныя задачы:
     2.1. рэалiзацыя права кожнага дзiцяцi згодна з Канвенцыяй ААН i
Законам Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  правах  дзiцяцi"  на пражыванне i
выхаванне ў сям`i;
     2.2. стварэнне  банка  данных  у Рэспублiцы Беларусь на дзяцей,
якiя засталiся без апекi бацькоў i могуць быць  уладкаваны  ў  сям`ю
праз усынаўленне;
     2.3. стварэнне банка даных у Рэспублiцы Беларусь на  кандыдатаў
ва ўсынавiцелi;
     2.4. псiхолага-педагагiчная, медыцынская i прававая падрыхтоўка
кандыдатаў ва   ўсынавiцелi  па  пытаннях  усынаўлення  i  выхавання
прыёмнага дзiцяцi;
     2.5. арганiзацыя i каардынацыя дзейнасцi мясцовых органаў аховы
дзяцiнства па нацыянальнаму i мiжнароднаму ўсынаўленню  дзяцей-сiрот
i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў;
     2.6. аналiз i кантроль за працэсам адаптацыi дзяцей у  прыёмных
сем`ях;
     2.7. падрыхтоўка i ўнясенне прапаноў  Мiнiстэрству  адукацыi  i
навукi,  другiм  дзяржаўным органам па пытаннях усынаўлення дзяцей у
Рэспублiцы Беларусь;
     2.8. арганiзацыя  супрацоўнiцтва  з iншымi краiнамi па пытаннях
усынаўлення.
     3. Цэнтр  арганiзуе  сваю  дзейнасць  у  адпаведнасцi з Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi",  Кодэксам аб шлюбе i сям`i,
гэтым Палажэннем,  а  таксама  iншымi  заканадаўчымi  i нарматыўнымi
дакументамi па пытаннях аховы правоў дзяцей.
     4. Стварэнне  цэнтра  ажыццяўляецца  Мiнiстэрствам  адукацыi  i
навукi. Рашэнне  аб  рэарганiзацыi  i  лiквiдацыi  цэнтра  прымаецца
Мiнiстэрствам адукацыi  i навукi,  а ў выпадках,  якiя прадугледжаны
заканадаўствам, - i гаспадарчым судом.
     5. Цэнтр  знаходзiцца ў падпарадкаваннi Мiнiстэрства адукацыi i
навукi, якое ажыццяўляе яго фiнансава-матэрыяльнае забеспячэнне.
     6. Кiраўнiцтва  цэнтрам  ажыццяўляе дырэктар,  якi прызначаецца
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi з лiку асоб, якiя маюць педагагiчную
цi   юрыдычную   адукацыю,   адпаведную   педагагiчную  i  юрыдычную
падрыхтоўку,  стаж  работы  па   спецыяльнасцi   (педагагiчнай   або
юрыдычнай) не менш за 5 гадоў.
     7. Дырэктар цэнтра мае права:
     - вырашаць   ва  ўстаноўленым  парадку  ўсе  пытаннi  дзейнасцi
цэнтра;
     - дзейнiчаць  без  даверанасцi ад iмя цэнтра,  прадстаўляць яго
iнтарэсы ва ўсiх арганiзацыях  i  ўстановах,  заключаць  дагаворы  i
распараджацца маёмасцю,  сродкамi  ў  адпаведнасцi з заканадаўствам,
выдаваць загады  i  распараджэннi,   якiя   абавязковыя   для   ўсiх
супрацоўнiкаў цэнтра;
     - вызначаць штатны расклад i структуру цэнтра, якiя ўзгадняюцца
з Мiнiстэрствам   адукацыi   i  навукi,  устанаўлiваць  надбаўкi  да
службовых акладаў i ажыццяўляць прэмiраванне за творчыя дасягненнi ў
працы ў адпаведнасцi з заканадаўствам;
     - прымаць  на  работу  i  звальняць  ва  ўстаноўленым   парадку
супрацоўнiкаў цэнтра;
     - атрымлiваць ад мясцовых органаў  аховы  дзяцiнства,  дзiцячых
iнтэрнатных  i  лячэбна-прафiлактычных устаноў iнфармацыю аб дзецях,
якiя засталiся без апекi бацькоў i падлягаюць усынаўленню;
     - заключаць  дагаворы  на  аказанне цэнтрам паслуг грамадзянам,
прадпрыемствам, арганiзацыям, установам;
     - на матэрыяльнае i маральнае заахвочванне за паспяховыя вынiкi
дзейнасцi.
     8. Дырэктар абавязаны:
     - забяспечыць вырашэнне калектывам цэнтра задач, якiя вызначаны
пунктам 2;
     - разам з калектывам  стварыць  спрыяльныя  ўмовы  для  творчай
работы яго   супрацоўнiкаў   i  жыццядзейнасцi  цэнтра,  забяспечыць
фiнансаванне яго работы;
     - ажыццяўляць   кантроль   за   ходам   i   вынiкамi  дзейнасцi
падраздзяленняў i  супрацоўнiкаў  цэнтра,  захаваннем  патрабаванняў
заканадаўства па ахове дзяцiнства и працы;
     - выконваць загады  i  распараджэннi  Мiнiстэрства  адукацыi  i
навукi;
     - пастаянна    павышаць    свой    тэарэтычны    ўзровень    па
псiхолога-педагагiчных i юрыдычных пытаннях аховы правоў дзяцей.
     9. Для арганiзацыi ўсынаўлення дзяцей у штат  центра  ўводзяцца
iнспектары па   ахове   дзяцiнства,   юрысты,  педагогi-дэфектолагi,
псiхолагi, урачы. Iнспектары па ахове дзяцiнства ўводзяцца з разлiку
1 пасады  на  300  дзяцей-сiрот  i дзяцей,  якiя засталiся без апекi
бацькоў.
     10. Iнспектар  па  ахове  дзяцiнства  прызначаецца з лiку асоб,
якiя маюць вышэйшую педагагiчную або юрыдычную адукацыю i адпаведную
педагагiчную i юрыдычную падрыхтоўку.
     11. Мясцовыя органы аховы дзяцiнства,  дзiцячыя  iнтэрнатныя  i
лячэбна-прафiлактычныя  ўстановы ў сямiдзённы тэрмiн прадстаўляюць у
цэнтр iнфармацыю аб дзецях,  якiя  засталiся  без  апекi  бацькоў  i
могуць быць уладкаваны ў сям`ю праз усынаўленне.  Цэнтр стварае банк
даных у Рэспублiцы Беларусь на дзяцей,  якiя падлягаюць усынаўленню,
i кандыдатаў ва ўсынавiцелi.
     12. Цэнтр праз сродкi масавай iнфармацыi,  выпускi  спецыяльных
бюлетэняў i   iншымi   спосабамi   арганiзуе   шырокае  iнфармаванне
насельнiцтва аб  дзецях,  якiя  засталiся  без   апекi   бацькоў   i
падлягаюць усынаўленню.  Цэнтр  таксама  ўзаемадзейнiчае з мясцовымi
органамi аховы дзяцiнства па пошуку сем`яў для ўсынаўлення дзяцей.
     13. Усе   кандыдаты   ва   ўсынавiцелi   праходзяць   у  цэнтры
абавязковую   падрыхтоўку   па   псiхолага-педагагiчных,   прававых,
медыцынскiх  пытаннях  усынаўлення  i выхавання прыёмнага дзiцяцi па
вучэбных  планах,  якiя  распрацоўваюцца  цэнтрам  i  ўзгадняюцца  з
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
     14. Цэнтр вызначае псiхалагiчную сумяшчальнасць дзiцяцi  i  яго
будучых прыёмных  бацькоў,  арганiзуе  пры  неабходнасцi  дадатковае
абследаванне стану  здароўя  дзiцяцi,  узроўню  яго   псiхiчнага   i
фiзiчнага развiцця.
     15. Пасля  завяршэння  падбору  дзiцяцi   для   ўсынаўлення   i
кандыдатаў  ва  ўсынавiцелi  цэнтр  аказвае  садзеянне кандыдатам ва
ўсынавiцелi  ў  падрыхтоўцы   дакументаў,   рыхтуе   заключэнне   аб
мэтазгоднасцi  гэтага  ўсынаўлення i накiроўвае яго мясцоваму органу
аховы дзяцiнства для прадстаўлення  дакументаў  у  райгарвыканкам  i
прыняцця рашэння аб усынаўленнi.
     16. Спрэчныя пытаннi,  якiя ўзнiкаюць пры вырашэннi ўсынаўлення
памiж цэнтрам i  мясцовымi  органамi  аховы  дзяцiнства,  вырашаюцца
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.
     17. Сумесна з мясцовымi органамi аховы дзяцiнства i  самастойна
цэнтр аналiзуе  i  кантралюе  ход  адаптацыi  ўсыноўленых  дзяцей  у
прыёмных сем`ях.
     18. Цэнтр  стварае  банк   даных   на   дзяцей,   якiя   могуць
прапаноўвацца для мiжнароднага ўсынаўлення, супрацоўнiчае з органамi
i  арганiзацыямi  iншых  краiн,  замежнымi  грамадзянамi  ў  падборы
кандыдатаў  ва  ўсынавiцелi гэтых дзяцей,  рыхтуе дакументы i праект
заключэння для разгляду iх у Мiнiстэрстве адукацыi i навукi.
     19. Цэнтр  рыхтуе  дакументы  для  iнфармавання   дыпламатычных
прадстаўнiцтваў i  консульскiх  устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой
аб усынаўленнi  дзяцей  -  грамадзян  Рэспублiкi  Беларусь замежнымi
грамадзянамi i прадстаўляе iх у Мiнiстэрства адукацыi i навукi.
     20. Цэнтр  арганiзуе  i  кантралюе  атрыманне  ад  кампетэнтных
органаў i  арганiзацый  iншых  краiн  iнфармацыi  аб ходзе адаптацыi
дзяцей у прыёмных сем`ях,  аналiзуе iх i двойчы у год (1 жнiўня i  1
лютага) iнфармуе аб гэтым Мiнiстэрства адукацыi i навукi.
     21. Цэнтр з`яўляецца юрыдычнай асобай,  мае  пячатку  з  выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь,  самастойны разлiковы i iншыя
рахункi ў банках.
     22. На   падставе  гэтага  Палажэння  Цэнтр  распрацоўвае  свой
Статут, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.


 

<<< Главная страница | < Законодательство о браке и семье



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России