ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
Stolica.ru
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о браке и семье


                УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 19 красавiка 1995 г.  N 150                                 г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПЛАНА ДЗЕЯННЯЎ
 ПА АХОВЕ ПРАВОЎ ДЗIЦЯЦI НА 1995-2000 ГАДЫ

===

     У мэтах  выканання  Закона  Рэспублiкi  Беларусь   "Аб   правах
дзiцяцi" ПАСТАНАЎЛЯЮ:

     1. Зацвердзiць   Нацыянальны  план  дзеянняў  па  ахове  правоў
дзiцяцi на 1995-2000 гады (прыкладаецца).

     2. Мiнiстэрствам,   iншым   цэнтральным   органам    кiравання,
аблвыканкомам  i  Мiнскаму  гарвыканкому ажыццявiць мерапрыемствы па
рэалiзацыi Нацыянальнага плана дзеянняў па ахове правоў  дзiцяцi  на
1995-2000 гады.

     3. Кантроль за выкананнем Нацыянальнага плана дзеянняў па ахове
правоў дзiцяцi на 1995-2000 гады ўскласцi на Мiнiстэрства адукацыi i
навукi.


 Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                           А.Лукашэнка


                                             ЗАЦВЕРДЖАНЫ
                                             Указам Прэзiдэнта
                                             Рэспублiкi Беларусь
                                             ад 19 красавiка 1995 г.
                                             N 150


 НАЦЫЯНАЛЬНЫ  ПЛАН
 дзеянняў па ахове правоў дзiцяцi на 1995-2000 гады

 ------T--------------------------------------------------T
 ¦ N   ¦        Назва мерапрыемства                       ¦
 ¦ п.п.¦                                                  ¦
 +-----+--------------------------------------------------+
 ¦  1  ¦                         2                        ¦
 L-----+--------------------------------------------------+

      I. Азнаямленне дзяцей, бацькоў, педагогаў, грамадскасцi
          са зместам Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах
                  дзiцяцi" i  ходам яго выканання

   1.   Распрацоўка метадычных рэкамендацый па вывучэнню
        Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi",
        забеспячэнне iмi навучальных устаноў

   2.   Арганiзацыя вывучэння палажэнняў Закона ў
        агульнаадукацыйных школах, прафесiйна-тэхнiчных,
        сярэднiх спецыяльных, вышэйшых навучальных
        установах

   3.   Увядзенне спецыяльнага курса "Правы дзiцяцi" у
        праграмы  падрыхтоўкi  i  перападрыхтоўкi
        педагагiчных i юрыдычных кадраў

   4.   Адлюстраванне асноўных iдэй Канвенцыi аб правах
        дзiцяцi i Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах
        дзiцяцi" у змесце вучэбных праграм i падручнiкаў
        для агульнаадукацыйных школ,
        прафесiйна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных,
        вышэйшых навучальных устаноў

   5.   Падрыхтоўка i выданне:

   5.1. дзiцячай энцыклапедыi "Маё здароўе"



   5.2. хрэстаматыi "Чалавек i яго здароўе"



   6.   Правядзенне рэспублiканскай нарады журналiстаў
        па тэме: "Праблемы дзяцiнства ў святле Закона
        Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  правах  дзiцяцi" на
        старонках перыядычнага друку"

   7.   Сiстэматычнае азнаямленне грамадскасцi,
        спецыялiстаў, дзяцей з ходам выканання Закона
        Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзцяцi" на
        старонках перыядычнага друку, на тэлебачаннi i
        ў радыёперадачах

   8.   Правядзенне рэспублiканскiх конкурсаў:

        на лепшую тэлеперадачу, радыёпраграму па пытаннях
        аховы дзяцiнства

        на лепшую публiкацыю ў перыядычным друку,
        прысвечаную ахове правоў дзцяцi

   9.   Арганiзацыя ў аздараўленчым лагеры "Зубраня"
        тэматычнай змены для юных карэспандэнтаў -
        пераможцаў конкурсаў




       II. Прававое забеспячэнне рэалiзацыi Закона Рэспублiкi
                    Беларусь "Аб правах дзiцяцi"

  10.   Распрацоўка i ўнясенне ў Кабiнет Мiнiстраў
        Рэспублiкi Беларусь праектаў:

  10.1. пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
        "Аб парадку пакрыцця расходаў на ўтрыманне
        дзяцей, залiчаных на дзяржаўнае забеспячэнне"

  10.2. прыкладнага палажэння аб органах аховы дзяцiнства
        ў Рэспублiцы Беларусь

  10.3. палажэння аб парадку ўсынаўлення i ўстанаўлення
        апекi (папячыцельства) над дзецьмi - грамадзянамi
        Рэспублiкi Беларусь - замежнымi грамадзянамi

  11.   Распрацоўка i зацвярджэнне:

  11.1. палажэння аб дыягностыка-рэабiлiтацыйным цэнтры

  11.2. палажэння аб Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення

  11.3. палажэнняў аб спецыяльнай школе i прафесiйна-
        тэхнiчным вучылiшчы для дзяцей, якiя маюць
        асацыяльны характар паводзiн

  12.   Ажыццяўленне кантролю за адпаведнасцю
        распрацоўваемых заканадаўчых актаў i нарматыўных
        дакументаў палажэнням Закона Рэспублiкi Беларусь
        "Аб правах дзiцяцi"

  13.   Распрацоўка i прадстаўленне ў Кабiнет Мiнiстраў
        Рэспублiкi Беларусь прапаноў аб унясеннi
        змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi
        Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь"


           III. Абарона правоў дзяцей, якiя засталiся без
         бацькоўскай апекi, дзяцей з недахопамi разумовага
         або фiзiчнага развiцця i дзяцей, якiя апынулiся ў
                   iншых экстрэмальных сiтуацыях


  14.   Аналiз прычын i тэрмiну знаходжання ў дзiцячых
        iнтэрнатных установах дзяцей, якiя засталiся без
        бацькоўскай апекi, ажыццяўленне неабходных мер па
        ўладкаванню гэтых дзяцей у апякунскую (прыёмную)
        сям`ю, дзiцячы дом сямейнага тыпу цi ўсынаўленню

  15.   Сiстэматычны аналiз якасцi работы дзяржаўных
        органаў аховы дзяцiнства, дзiцячых iнтэрнатных
        устаноў па ўладкаванню ў сям`ю дзяцей, якiя
        засталiся без бацькоўскай апекi

  16.   Ажыццяўленне мер па далучэнню Рэспублiкi Беларусь
        да Канвенцыi па абароне дзяцей i супрацоўнiцтву ў
        адносiнах да мiжнароднага ўсынаўлення, Гаагскай
        Канвенцыi па грамадзянскiх аспектах выкрадання
        дзяцей у розных краiнах, падпiсанню пагадненняў з
        шэрагам краiн па грамадзянскiх i сямейных справах

  17.   Стварэнне банка даных дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя
        засталiся без бацькоўскай апекi

  18.   Разгляд у аблвыканкомах пытання аб выкананнi
        пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
        27 мая 1991 г. N 204 "Аб мерах па паляпшэнню
        работы спецыяльных вучэбна-выхаваўчых устаноў для
        дзяцей i падлеткаў, якiя  маюць  недахопы  ў
        фiзiчным  цi разумовым развiццi", ажыццяўленне мер
        па стварэнню ўмоў для аказання карэкцыйнай
        дапамогi дзецям з недахопамi ў развiццi па iх
        месцы жыхарства

  19.   Правядзенне ўлiку дзяцей з недахопамi разумовага i
        фiзiчнага развiцця



  20.   Правядзенне рэспублiканскiх, мiжнародных
        тэлемарафонаў у падтрымку дзяцей, якiя засталiся
        без сямейнага акружэння, дзяцей-iнвалiдаў, дзяцей
        з недахопамi разумовага або фiзiчнага развiцця i
        дзяцей, якiя апынулiся ў iншых экстрэмальных
        сутуацыях

  21.   Ажыццяўленне мер па пашырэнню сеткi
        рэабiлiтацыйных устаноў
        (дыягностыка-рэабiлiтацыйных,
        дыягностыка-карэкцыйных, рэабiлiтацыйных цэнтраў,
        цэнтраў сацыяльна-псiхалагiчнай рэабiлiтацыi,
        дэфекталагiчных пунктаў i iнш.) для
        дзяцей-iнвалiдаў, дзяцей з недахопамi ў развiццi,
        асацыяльным характарам паводзiн, дзяцей, якiя
        пацярпелi ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай
        АЭС

  22.   Аналiз лёсу выпускнiкоў дзiцячых iнтэрнатных
        устаноў  з  лiку  дзяцей-сiрот  i  дзяцей,  якiя
        засталiся без бацькоўскай апекi, ажыццяўленне iх
        працаўладкавання i забеспячэнне жыллём

  23.   Сiстэматычны аналiз выканання патрабаванняў
        атрыкула 27 "Правы дзяцей-iнвалiдаў, дзяцей з
        недахопамi разумовага або фiзiчнага развiцця"
        Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi"

  24.   Увядзенне спецыяльнага курса па рэабiлiтацыi
        дзяцей з недахопамi ў развiццi ў вышэйшых i
        сярэднiх спецыяльных навучальных установах,
        iнстытутах  павышэння  квалiфiкацыi,  якiя
        ажыццяўляюць падрыхтоўку i перападрыхтоўку
        педагагiчных кадраў усiх спецыяльнасцей

  25.   Завяршэнне будаўнiцтва i арганiзацыя
        жыццядзейнасцi дзiцячых вёсак "SOS-Кiндэрдорф"
        у Бараўлянах i г.Кобрыне


  26.   Распрацоўка i прадстаўленне ў Кабiнет Мiнiстраў
        Рэспублiкi Беларусь перспектыўнага плана
        будаўнiцтва i рэканструкцыi дзiцячых дамоў
        i школ-iнтэрнатаў для дзяцей-сiрот i дзяцей,
        якiя засталiся без бацькоўскай апекi

  27.   Аналiз i прадстаўленне ў Кабiнет Мiнiстраў
        Рэспублiкi Беларусь прапаноў па выкананнi
        артыкула 8 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах
        дзiцяцi" аб забеспячэннi права на неабходны
        ўзровень жыцця

  28.   Ажыццяўленне неабходных мер па стварэнню
        спецыялiзаваных судоў па справах непаўналетнiх



  29.   Сiстэматычны аналiз характару ўздзеяння на
        выхаванне i псiхалогiю дзяцей сродкаў масавай
        iнфармацыi, вiдовiшчных i iншых мерапрыемстваў.
        Пры наяўнасцi прыкмет парнаграфii, культу насiлля
        i жорсткасцi ўносiць адпаведныя прапановы ў органы
        пракуратуры i суда

  30.   Ажыццяўленне мер па стварэнню дзiцячых дамоў,
        прытулкаў, апякунскiх (прыёмных) сем`яў для
        часовага пражывання дзяцей, якiя апынулiся ў
        экстрэмальнай сiтуацыi

  31.   Адкрыццё Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення


  32.   Разгляд пытання аб мэтазгоднасцi жыццядзейнасцi
        дзiцячых iнтэрнатных устаноў у забруджаных раёнах,
        якiя пацярпелi ў вынiку аварыi на Чарнобыльскай
        АЭС, i пераводзе iх у экалагiчна бяспечныя раёны

  33.   Развiццё супрацоўнiцтва з замежнымi краiнамi,
        мiжнароднымi арганiзацыямi па праблемах аховы
        правоў дзiцяцi, навучання i рэабiлiтацыi дзяцей
        з недахопамi разумовага або фiзiчнага развiцця,
        лячэння i аздараўлення хворых дзяцей, дзяцей з
        недахопамi ў развiццi, мiжнароднага ўсынаўлення

  34.   Правядзенне пераднавагоднiх дабрачынных акцый
        "Нашы дзецi". Правядзенне (штогод)
        рэспублiканскага навагодняга баль-маскараду для
        пераможцаў алiмпiяд, аглядаў-конкурсаў,
        спаборнiцтваў, выхаванцаў дзiцячых дамоў,
        школ-iнтэрнатаў



        IV. Навуковыя даследаваннi, канферэнцыi, сiмпозiумы

  35.   Правядзенне навуковых даследаванняў:

  35.1. па праблемах узаемаадносiн бацькоў i прыёмных
        дзяцей

  35.2. па навукова-метадычных аспектах выхавання ў
        Рэспублiцы Беларусь дзяцей, якiя засталiся без
        бацькоўскай апекi

  35.3. па сацыяльна-педагагiчных аспектах выхавання ў
        Рэспублiцы Беларусь дзяцей, якiя засталiся без
        бацькоўскай апекi

  36.   Правядзенне рэгiянальнай навукова-практычнай
        канферэнцыi на тэму: "Сацыяльна-педагагiчныя
        i прававыя аспекты аховы правоў дзiцяцi ў святле
        Канвенцыi  ААН  аб  правах  дзiцяцi i Закона
        Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi"

  37.   Правядзенне мiжнароднага сiмпозiума па праблеме:
        "Нацыянальнае i мiжнароднае ўсынаўленне: вынiкi,
        праблемы, перспектывы"


           V. Каардынацыя намаганняў дзяржаўных органаў i
           грамадскiх арганiзацый па ахове правоў дзiцяцi


  38.   Стварэнне органаў аховы дзяцiнства ў выканкомах


  39.   Сiстэматычны аналiз пытанняў аховы правоў дзiцяцi,
        выкананне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах
        дзiцяцi" у мiнiстэрствах, iншых цэнтральных
        органах кiравання, выканкомах

  40.   Правядзенне рэспублiканскага семiнара кiраўнiкоў
        дзiцячых iнтэрнатных устаноў, абласных
        упраўленняў адукацыi па тэме:  "Аб  практыцы
        работы калектываў дамоў дзiцяцi,  дзiцячых дамоў,
        школ-iнтэрнатаў, органаў  аховы  дзяцiнства
        Вiцебскай  вобласцi па выкананню  Закона
        Рэспублiкi  Беларусь "Аб правах дзiцяцi"

  41.   Аналiз i разгляд на калегii Пракуратуры захавання
        заканадаўства па ахове правоў дзiцяцi

  42.   Разгляд у  Мiнiстэрстве  сельскай  гаспадаркi i
        харчавання  пытання  аб  вытворчасцi  дзiцячага
        харчавання  ў  рэспублiцы  i  пры  неабходнасцi
        ўнясенне  прапаноў  па гэтаму пытанню ў Кабiнет
        Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

  43.   Аналiз i абагульненне на пленуме Вярхоўнага Суда
        практыкi разгляду спраў непаўналетнiх

  44.   Стварэнне ўмоў ва ўсiх тыпах навучальна-выхаваўчых
        i выхаваўчых  устаноў  для выяўлення i развiцця
        здольнасцей дзяцей i падлеткаў, пашырэнне сеткi
        ўстаноў  новага  тыпу  для  таленавiтых дзяцей,
        наладжванне  адпаведнай  сiстэмы  адукацыi  i
        выхавання  ў  гэтых  установах,  удасканаленне
        правядзення  алiмпiяд,  конкурсаў,  аглядаў,
        выставак, сiстэматычны аналiз стану работы па
        гэтых напрамках

  45.   Распрацоўка i ўнясенне ў Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта
        Рэспублiкi Беларусь прапаноў аб стварэннi
        Нацыянальнай камiсii па правах дзiцяцi

                                Працяг

  ----------------T------------------¬
  Тэрмiн выканання¦  Адказныя за     ¦
                  ¦   выкананне      ¦
  ----------------+------------------+
          3       ¦        4         ¦
  ----------------+-------------------





  1995 год         Мiнадукацыя



  1995-2000 гады   мiнiстэрствы, якiя
                   маюць навучальна-
                   выхаваўчыя
                   ўстановы

  1995 год         Мiнадукацыя



  1995-2000 гады   Мiнадукацыя
                   Мiнкультуры







  1996 год         Мiнадукацыя
                   Мiнздароўе
                   Мiнкультуры

  1995 год         Мiнадукацыя
                   Мiнздароўе
                   Мiнкультуры

  1995 год         Мiнкультуры
                   Мiнадукацыя



  1995-2000 гады   Мiнкультуры







  1995-2000 гады   Мiнкультуры
                   Мiнадукацыя

  1995-2000 гады   Мiнкультуры
                   Мiнадукацыя

  1995-2000 гады   Беларускi фонд
     (штогод)      сацыяльнай
                   падтрымкi дзяцей
                   i падлеткаў
                   "Мы - дзецям"
                   Мiнкультуры







  1995 год         Мiнадукацыя
                   Мiнфiн


  1995 год         Мiнадукацыя
                   Мiнюст

  1995 год         Мiнадукацыя
                   Мiнюст




  1995 год         Мiнадукацыя

  1995 год         Мiнадукацыя

  1995 год         Мiнадукацыя



  1995-2000 гады   Мiнюст




  1995 год         Мiнадукацыя











  1995-1996 гады   выканкомы
                   Мiнадукацыя
                   Мiнздароўе



  1995-2000 гады   выканкомы
                   Мiнадукацыя
                   Мiнздароўе


  1995-2000 гады   МЗС
                   Мiнадукацыя





  1995 год         Мiнадукацыя
                   выканкомы

  1995-1996 гады   Мiнадукацыя
                   выканкомы








  1995 год         Мiнстат
                   Мiнздароўе
                   Мiнадукацыя
                   выканкомы

  1995-2000 гады   Мiнадукацыя
                   Белтэлерадыёкампа-
                   нiя
                   дабрачынныя
                   фонды
                   выканкомы


  1995-2000 гады   выканкомы
                   Мiнадукацыя
                   Мiнздароўе








  1995-2000 гады   выканкомы




  1995-2000 гады   выканкомы




  1995 год         Мiнадукацыя






  1995 год         Мiнадукацыя
                   Мiнскi, Брэсцкi
                   абылвыканкомы


  1995 год         Мiнадукацыя
                   выканкомы




  1995 год         Мiнсацабароны
                   Мiнфiн




  1995-2000 гады   Вярхоўны Суд
                   Мiнюст
                   Мiнадукацыя


  1995-2000 гады   Мiнкультуры
                   Мiнадукацыя
                   МУС
                   выканкомы



  1995-2000 гады   выканкомы




  1995 год         Мiнадукацыя
                   Мiнскi гарвыканком

  1995-1996 гады   выканкомы




  1995-2000 гады   Мiнадукацыя
                   МЗС
                   выканкомы




  1995-1996 гады   Мiнадукацыя
                   мiнiстэрствы i
                   iншыя цэнтральныя
                   органы кiравання
                   дабрачынныя
                   фонды
                   выканкомы






  1995 год         Мiнадукацыя



  1995-1996 гады   Мiнадукацыя


  1995-1996 гады   Мiнадукацыя



  1995-1997 гады   Мiнадукацыя
                   выканкомы




  1996 год         Мiнадукацыя








  1995 год         выканкомы


  1995-2000 гады   мiнiстэрствы
                   выканкомы



  1995 год         Мiнадукацыя
                   Мiнздароўе
                   Вiцебскi
                   аблвыканком




  1995 год         Пракуратура


  1995-2000 гады   Мiнсельгасхарч
      (штогод)




  1995 год         Вярхоўны Суд


  1995-2000 гады   выканкомы
                   мiнiстэрствы, якiя
                   маюць навучальна-
                   выхаваўчыя i
                   выхаваўчыя ўстановы





  1995 год         Мiнадукацыя
                   Мiнюст






 

<<< Главная страница | < Законодательство о браке и семье



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России