ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о ценообразовании


          РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
                     25 верасня 2002 г. № 1410

АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКIМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
         ___________________________________________________________
         Решение утратило   силу   решением   Минского    городского
         исполнительного комитета   от   10   января  2003  г.  №  6
         (Национальный реестр правовых  актов  Республики  Беларусь,
         2003 г., № 12, 9/2352) 

        [Изменения и дополнения:
            Решение Минского  городского исполнительного комитета от
          25 октября 2002 г.  № 1560 (Национальный  реестр  правовых
          актов    Республики    Беларусь,   2002 г., № 121, 9/2218)
          

     У  адпаведнасцi  з  паўнамоцтвамi,  дадзенымi Указам Прэзiдэнта
Рэспублiкi  Беларусь  ад 19 мая 1999 г. № 285 "Аб некаторых мерах па
стабiлiзацыi  цэн  (тарыфаў)  у  Рэспублiцы  Беларусь" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 40, 1/371) i ў
мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня
2001  г.  "Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2002 год" (Национальный
реестр  правовых  актов  Республики Беларусь, 2002 г., № 5, 2/821) у
частцы  пакрыцця  затрат  транспартных  арганiзацый,   ажыццяўляючых
гарадскiя  перавозкi  пасажыраў  транспартам  агульнага  карыстання,
Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт вырашыў:
     1. Зацвердзiць    тарыф    на  перавозку  пасажыраў   гарадскiм
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
     1.1. у  аўтобусе,  трамваi,  тралейбусе,  метро  - у памеры 180
рублёў,  а  для  пенсiянераў,  студэнтаў i навучэнцаў - 90 рублёў за
адну паездку;
     1.2. у  аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у
памеры  360  рублёў, а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 180
рублёў за адну паездку.
     2. Права iльготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту
агульнага  карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у
адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
     3. Пры  распаўсюджваннi  бiлетаў  на адну паездку вадзiцелямi ў
гарадскiм  транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца
на 20 рублёў да зацверджанага тарыфу.
         ___________________________________________________________
         Пункт третий - с изменениями, внесенными решением  Минского
         городского исполнительного комитета от 25 октября 2002 г. №
         1560

            3. Пры     распаўсюджваннi    бiлетаў   на  адну паездку
         вадзiцелямi ў   гарадскiм   транспарце агульнага карыстання
         кошт бiлета павялiчваецца  на   30  рублёў да зацверджанага
         тарыфу.
         ___________________________________________________________

     4. Зацвердзiць  кошт  месячных  i  дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку  пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага   карыстання
згодна з дадаткам.
     5. Камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Упраўленне транспарту
i  сувязi  Мiнскага  гарадскога  выканаўчага  камiтэта"   (Сасноўскi
У.Г.):
     5.1. прыняць    меры    для    забеспячэння      бесперабойнага
распаўсюджвання  бiлетнай  прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце  агульнага  карыстання  праз  кiёскi  Мiнскага гарадскога
аптова-рознiчнага  прадпрыемства  "Белсаюздрук",  гандлёвую   сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў        аўтобусах,      трамваях,    тралейбусах,       грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
     5.2. iнфармаваць  насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў  гарадскiм  транспартам  агульнага  карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
     5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў
гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
     6. Гандлёвыя    арганiзацыi    незалежна   ад  форм   уласнасцi
распаўсюджваюць  бiлетную  прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з камунальным
унiтарным  прадпрыемствам  "Упраўленне  транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта" дагавораў.
     7. Галоўнаму  ўпраўленню  ўнутраных  спраў  Мiнскага гарадскога
выканаўчага  камiтэта (Рак А.I.) аказваць садзейнiчанне камунальнаму
унiтарнаму  прадпрыемству  "Упраўленне  транспарту i сувязi Мiнскага
гарадскога  выканаўчага камiтэта" ў пытаннях праверкi паўнаты аплаты
праезду ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
     8. Прызнаць    страцiўшым  сiлу  рашэнне  Мiнскага   гарадскога
выканаўчага  камiтэта  ад  24  лiпеня  2002  г.  № 1057 "Аб змяненнi
тарыфаў  на  перавозку  пасажыраў  транспартам агульнага карыстання"
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., №
101, 9/2064).
     9. Кантроль  за  выкананнем  сапраўднага  рашэння  ўскласцi  на
першага  намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта
Ярохава М.М.
     10. Сапраўднае рашэнне ўступае ў сiлу з 1 кастрычнiка 2002 г.

Старшыня                                                  М.Я.ПАЎЛАЎ

Кiраўнiк спраў                                       Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА

                                                Дадатак
                                                да рашэння
                                                Мiнскага гарадскога
                                                выканаўчага камiтэта
                                                25.09.2002 № 1410

       Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку
        пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

                                                      (рублёў)
----T-----------------------------------T----------T---------¬
¦ № ¦                                   ¦ Месячныя ¦Дэкадныя ¦
¦п/п¦            Вiды бiлетаў           +-----T----+----T----+
¦   ¦                                   ¦100% ¦ 50%¦100%¦50% ¦
+---+-----------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус,  ¦ 8100¦4050¦2840¦1420¦
¦   ¦тралейбус, трамвай, метро)         ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
+---+-----------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус                  ¦10800¦5400¦3790¦1895¦
+---+-----------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту             ¦10800¦5400¦3790¦1895¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус,                ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
¦   ¦аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус)¦     ¦    ¦    ¦    ¦
+---+-----------------------------------+-----+----+----+----+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту             ¦12600¦6300¦4420¦2210¦
¦   ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай)        ¦     ¦    ¦    ¦    ¦
L---+-----------------------------------+-----+----+----+-----
       __________________________________________________________

 

<<< Главная страница | < Законодательство о ценообразовании



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России