ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
8 декабря 2003 г. № 256-З
О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ ХОРВАТИЯ
ОБ ИЗБЕЖАНИИ ДВОЙНОГО НАЛОГООБЛОЖЕНИЯ И ПРЕДОТВРАЩЕНИИ
УКЛОНЕНИЯ ОТ УПЛАТЫ НАЛОГОВ В ОТНОШЕНИИ НАЛОГОВ НА ДОХОДЫ
И КАПИТАЛ (ИМУЩЕСТВО)
Принят Палатой представителей 18 ноября 2003 года
Одобрен Советом Республики 28 ноября 2003 года
Ратифицировать Соглашение между Правительством Республики
Беларусь и Правительством Республики Хорватия об избежании двойного
налогообложения и предотвращении уклонения от уплаты налогов в
отношении налогов на доходы и капитал (имущество), подписанное в
г.Загребе 11 июня 2003 года.
Президент Республики Беларусь А.Лукашенко
ПАГАДНЕННЕ
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Харватыя
аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi
ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы
i капiтал (маёмасць)
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Харватыя,
ЖАДАЮЧЫ заключыць Пагадненне аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у
дачыненнi да падаткаў на даходы i капiтал (маёмасць),
ПАГАДЗIЛIСЯ аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне
Дадзенае Пагадненне прымяняецца да асоб, якiя з`яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
Артыкул 2
Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне
1. Дадзенае Пагадненне прымяняецца да падаткаў на даходы i
капiтал (маёмасць), якiя спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы або
яе мясцовых органаў улады незалежна ад спосабу iх спагнання.
2. Падаткамi на даходы i капiтал (маёмасць) лiчацца ўсе
падаткi, якiя спаганяюцца з агульнай сумы даходаў, агульнай сумы
капiталу (маёмасцi) або з элементаў даходу або капiталу (маёмасцi),
уключаючы падаткi з даходаў ад адчужэння рухомай або нерухомай
маёмасцi, падаткi з агульнай сумы заработнай платы, што выплачваецца
прадпрыемствамi, а таксама падаткi на прырост кошту капiталу
(маёмасцi).
3. Iснуючымi падаткамi, на якiя распаўсюджваецца дадзенае
Пагадненне, з`яўляюцца, у прыватнасцi:
а) у Беларусi:
(i) падатак на даходы i прыбытак;
(ii) падаходны падатак з фiзiчных асоб;
(iii) падатак на нерухомасць
(далей "беларускiя падаткi");
b) у Харватыi:
(i) падатак на прыбытак;
(ii) падатак на даходы;
(iii) мясцовы падаходны падатак i любы iншы дадатковы падатак,
якi спаганяецца з аднаго з гэтых падаткаў
(далей "харвацкiя падаткi").
4. Дадзенае Пагадненне распаўсюджваецца таксама на любыя
iдэнтычныя або па сутнасцi аналагiчныя падаткi, якiя спаганяюцца
пасля даты падпiсання дадзенага Пагаднення ў дапаўненне да падаткаў,
што названы ў пункце 3, або замест iх. Кампетэнтныя органы
Дагаворных Дзяржаў паведамляюць адзiн аднаму аб любых iстотных
змяненнях, якiя ўнесены ў iх падатковыя заканадаўствы.
Артыкул 3
Агульныя азначэннi
1. Для мэт дадзенага Пагаднення, калi з кантэксту не вынiкае
iншае:
а) тэрмiн "Беларусь" абазначае Рэспублiку Беларусь i пры
выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе абазначае тэрыторыю, якая
знаходзiцца пад суверэнiтэтам Рэспублiкi Беларусь i якая ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Беларусi i мiжнародным правам
знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;
b) тэрмiн "Харватыя" абазначае тэрыторыю Рэспублiкi Харватыя, а
таксама тыя марскiя вобласцi, якiя прымыкаюць да знешняй мяжы
тэрытарыяльных вод, уключаючы марское дно i нетры, у дачыненнi да
якiх Рэспублiка Харватыя ў адпаведнасцi з мiжнародным правам i
заканадаўствам Рэспублiкi Харватыя ажыццяўляе суверэнныя правы i
юрысдыкцыю;
с) тэрмiны "адна Дагаворная Дзяржава" i "другая Дагаворная
Дзяржава" абазначаюць, у залежнасцi ад кантэксту, Беларусь або
Харватыю;
d) тэрмiн "падатак" абазначае, у залежнасцi ад кантэксту,
беларускi падатак або харвацкi падатак;
е) тэрмiн "асоба" ўключае фiзiчную асобу, кампанiю i любое
iншае аб`яднанне асоб;
f) тэрмiн "кампанiя" абазначае любую юрыдычную асобу або любую
арганiзацыю, якая разглядаецца ў якасцi асобнай арганiзацыi для мэт
падаткаабкладання;
g) тэрмiны "прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы" i
"прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы" абазначаюць адпаведна:
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;
h) тэрмiн "мiжнародная перавозка" абазначае любую перавозку
марскiм, паветраным суднам або аўтамабiльным транспартным сродкам,
што эксплуатуецца прадпрыемствам, якое з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калi марское,
паветранае судна або аўтамабiльны транспартны сродак эксплуатуюцца
выключна памiж пунктамi ў другой Дагаворнай Дзяржаве;
i) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:
(i) у Беларусi - Мiнiстэрства па падатках i зборах або яго
паўнамоцнага прадстаўнiка;
(ii) у Харватыi - Мiнiстра фiнансаў або яго паўнамоцнага
прадстаўнiка;
j) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:
(i) любую фiзiчную асобу, якая мае грамадзянства Дагаворнай
Дзяржавы;
(ii) любую юрыдычную асобу, таварыства або асацыяцыю, якiя
атрымлiваюць свой статус як такi па заканадаўстве, якое дзейнiчае ў
Дагаворнай Дзяржаве.
2. Што датычыцца прымянення дадзенага Пагаднення Дагаворнай
Дзяржавай у любы час, то любы тэрмiн, не вызначаны ў iм, мае, калi з
кантэксту не вынiкае iншае, тое значэнне, якое ён мае ў гэты час па
заканадаўстве гэтай Дзяржавы ў дачыненнi да падаткаў, на якiя
распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне, прычым любое значэнне па
адпаведным падатковым заканадаўстве гэтай Дзяржавы мае перавагу над
значэннем, якое надаецца гэтаму тэрмiну iншым заканадаўствам гэтай
Дзяржавы.
Артыкул 4
Рэзiдэнт
1. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "рэзiдэнт адной
Дагаворнай Дзяржавы" абазначае любую асобу, якая па заканадаўстве
гэтай Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе
месцажыхарства, пастаяннага месцазнаходжання, месца рэгiстрацыi,
месца кiравання або любой iншай аналагiчнай прыкметы, а таксама
ўключае гэту Дзяржаву i любы яе мясцовы орган улады. Гэты тэрмiн,
аднак, не распаўсюджваецца на асобу, якая падлягае падаткаабкладанню
ў гэтай Дзяржаве толькi ў дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай
Дзяржаве або капiталу (маёмасцi), якi знаходзiцца ў ёй.
2. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба
з`яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яе палажэнне
вызначаецца наступным чынам:
а) яна лiчыцца рэзiдэнтам толькi той Дзяржавы, у якой яна мае
пастаяннае жыллё; калi яна мае пастаяннае жыллё ў абедзвюх
Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам толькi той Дзяржавы, у якой яна
мае больш цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых
iнтарэсаў);
b) калi Дзяржава, у якой знаходзiцца цэнтр яе жыццёвых
iнтарэсаў, не можа быць вызначана, або калi яна не мае пастаяннага
жылля нi ў адной з Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам толькi той
Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;
с) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах або калi яна
звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца рэзiдэнтам толькi
той Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з`яўляецца;
d) калi кожная Дзяржава лiчыць яе сваiм грамадзянiнам або калi
яна не з`яўляецца грамадзянiнам нi адной з iх, то кампетэнтныя
органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.
3. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не
з`яўляецца фiзiчнай асобай, з`яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў, тады яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой
размешчаны яе фактычны кiруючы орган. Калi Дзяржава, у якой
размешчаны яе фактычны кiруючы орган, не можа быць вызначана,
кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай
згодзе.
Артыкул 5
Пастаяннае прадстаўнiцтва
1. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "пастаяннае
прадстаўнiцтва" абазначае пастаяннае месца дзейнасцi, праз якое
поўнасцю або часткова ажыццяўляецца камерцыйная дзейнасць
прадпрыемства.
2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае, у прыватнасцi:
а) месца кiравання;
b) аддзяленне;
с) кантору;
d) фабрыку;
е) майстэрню;
f) руднiк, нафтавую або газавую свiдравiну, кар`ер або любое
iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў;
g) памяшканне, якое выкарыстоўваецца для збыту тавараў або
вырабаў.
3. Будаўнiчая пляцоўка, або будаўнiчы, мантажны або зборачны
аб`ект, або звязаная з iмi наглядальная дзейнасць з`яўляюцца
пастаянным прадстаўнiцтвам, толькi калi яны iснуюць больш 12
месяцаў.
4. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн
"пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як той, якi ўключае:
а) выкарыстанне збудаванняў выключна для мэт захоўвання,
дэманстрацыi або пастаўкi тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству;
b) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, выключна ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або
пастаўкi;
с) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;
d) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт
закупкi тавараў або вырабаў або для збору iнфармацыi для
прадпрыемства;
е) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт
ажыццяўлення для прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага
або дапаможнага характару;
f) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для любога
спалучэння вiдаў дзейнасцi, што названы ў падпунктах "а"-"е", пры
ўмове, што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая
вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.
5. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба - iншая,
чым агент з незалежным статусам, да якой прымяняецца пункт 6,
дзейнiчае ад iмя прадпрыемства i мае, i звычайна выкарыстоўвае ў
Дагаворнай Дзяржаве паўнамоцтвы заключаць кантракты ад iмя
прадпрыемства, то лiчыцца, што гэта прадпрыемства мае пастаяннае
прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую
гэта асоба ажыццяўляе для прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы
не абмежавана той, якая прадстаўлена ў пункце 4, i якая, калi яна
ажыццяўляецца праз пастаяннае месца дзейнасцi, не робiць гэта
пастаяннае месца дзейнасцi пастаянным прадстаўнiцтвам згодна з
палажэннямi гэтага пункта.
6. Прадпрыемства не разглядаецца як тое, якое мае пастаяннае
прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай Дзяржаве праз брокера,
камiсiянера або любога iншага агента з незалежным статусам пры
ўмове, што такiя асобы дзейнiчаюць у рамках сваёй звычайнай
прафесiянальнай дзейнасцi.
7. Той факт, што кампанiя, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, кантралюе або кантралюецца кампанiяй, якая
з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, або якая
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай другой Дзяржаве (праз
пастаяннае прадстаўнiцтва або iншым чынам), сам па сабе не
пераўтварае адну з гэтых кампанiй у пастаяннае прадстаўнiцтва
другой.
Артыкул 6
Даходы ад нерухомай маёмасцi
1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад нерухомай маёмасцi (уключаючы даход ад сельскай або лясной
гаспадаркi), што знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па
заканадаўстве Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца дадзеная
маёмасць. Гэты тэрмiн у любым выпадку ўключае маёмасць, дапаможную ў
дачыненнi да нерухомай маёмасцi, жывёлу i абсталяванне, што
выкарыстоўваюцца ў сельскай i лясной гаспадарцы, правы, да якiх
прымяняюцца палажэннi агульнага права ў дачыненнi да зямельнай
уласнасцi, узуфрукт нерухомай маёмасцi i права на пераменныя або
фiксаваныя плацяжы як кампенсацыя за распрацоўку або права на
распрацоўку мiнеральных запасаў, крынiц i iншых прыродных рэсурсаў.
Марскiя, рачныя, паветраныя судны i аўтамабiльныя транспартныя
сродкi не разглядаюцца ў якасцi нерухомай маёмасцi.
3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да даходаў, якiя
атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання, здачы ў арэнду або
выкарыстання нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца таксама да даходаў ад
нерухомай маёмасцi прадпрыемстваў i да даходаў ад нерухомай
маёмасцi, што выкарыстоўваецца для аказання незалежных асабiстых
паслуг.
Артыкул 7
Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi
1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз
пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана там. Калi прадпрыемства
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць, як зазначана вышэй, прыбытак
гэтага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але
толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтага пастаяннага
прадстаўнiцтва.
2. З улiкам палажэнняў пункта 3, калi прадпрыемства адной
Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой
Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана
там, то ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму
прадстаўнiцтву залiчваецца прыбытак, якi яно магло б атрымаць у
выпадку, калi б яно было адасобленым i асобным прадпрыемствам, што
занята такой жа або аналагiчнай дзейнасцю ў такiх жа або аналагiчных
умовах i дзейнiчае цалкам незалежна ад прадпрыемства, пастаянным
прадстаўнiцтвам якога яно з`яўляецца.
3. Пры вызначэннi прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва
дапускаецца вылiчэнне расходаў, што панесены для мэт пастаяннага
прадстаўнiцтва, уключаючы кiраўнiцкiя i агульнаадмiнiстрацыйныя
расходы, што панесены як у Дзяржаве, дзе размешчана пастаяннае
прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.
4. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на
падставе толькi закупкi гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам вырабаў або
тавараў для прадпрыемства.
5. Для мэт папярэднiх пунктаў прыбытак, што адносiцца да
пастаяннага прадстаўнiцтва, вызначаецца кожны год адным i тым жа
метадам, калi толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго
змянення.
6. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна
ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не
закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.
Артыкул 8
Мiжнародны транспарт
1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад
эксплуатацыi марскiх, паветраных суднаў або аўтамабiльных
траспартных сродкаў у мiжнародных перавозках абкладаецца падаткам
толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Для мэт дадзенага артыкула прыбытак ад эксплуатацыi марскiх,
паветраных суднаў або аўтамабiльнага транспарту ў мiжнародных
перавозках уключае прыбытак ад здачы ў арэнду на аснове судна без
экiпажа марскiх, паветраных суднаў або аўтамабiльнага транспарту пры
выкарыстаннi ў мiжнародных перавозках, калi прыбытак ад такой здачы
ў арэнду другарадны ў дачыненнi да прыбытку, аб якiм гаворыцца ў
пункце 1.
3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу
ў сумеснай дзейнасцi або мiжнародным транспартным агенцтве.
Артыкул 9
Асацыiраваныя прадпрыемствы
1. У выпадку, калi:
а) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна
ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы або
b) адны i тыя ж асобы прама або ўскосна ўдзельнiчаюць у
кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,
i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных
або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы,
адрозныя ад тых, якiя мелi б месца памiж незалежнымi
прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi быў бы налiчаны аднаму з
iх, але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць
уключаны ў прыбытак гэтага прадпрыемства i, адпаведна, абкладзены
падаткам.
2. У выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемствы гэтай Дзяржавы - i адпаведна абкладае падаткам -
прыбытак, па якому прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы было
абкладзена падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм чынам
уключаны, з`яўляецца прыбыткам, якi быў бы налiчаны прадпрыемству
першай названай Дзяржавы, калi б умовы, што створаны памiж двума
прадпрыемствамi, былi б такiмi ж, як памiж незалежнымi
прадпрыемствамi, тады гэта другая Дзяржава робiць адпаведную
карэкцiроўку ў суме падатку, што спаганяецца з гэтага прыбытку. Пры
вызначэннi такой карэкцiроўкi належная ўвага ўдзяляецца iншым
палажэнням дадзенага Пагаднення, а кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў пры неабходнасцi пракансультуюцца адзiн з адным.
Артыкул 10
Дывiдэнды
1. Дывiдэнды, што выплачваюцца кампанiяй, якая з`яўляецца
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, што
выплачвае дывiдэнды, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай
Дзяржавы, але калi сапраўдны ўладальнiк дывiдэндаў з`яўляецца
рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, падатак, што спаганяецца
такiм чынам, не перавышае:
а) 5 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў, калi сапраўдным
уладальнiкам з`яўляецца кампанiя (iншая чым таварыства), якая
непасрэдна валодае не менш чым 25 працэнтамi капiталу кампанii, што
выплачвае дывiдэнды;
b) 15 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў ва ўсiх iншых выпадках.
Кампетэнтныя органы Дагаворнай Дзяржавы вызначаюць спосаб
прымянення гэтых абмежаванняў па ўзаемнай згодзе.
Дадзены пункт не закранае падаткаабкладання кампанii ў
дачыненнi да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.
3. Тэрмiн "дывiдэнды" пры выкарыстаннi ў дадзеным артыкуле
абазначае даход ад акцый або iншых правоў, што не з`яўляюцца
даўгавымi патрабаваннямi, якiя даюць права на ўдзел у прыбытку, а
таксама даход ад iншых правоў, якi падлягае такому ж падатковаму
рэжыму, як даходы ад акцый, у адпаведнасцi з заканадаўствам той
Дзяржавы, рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, што размяркоўвае
прыбытак.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк дывiдэндаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы,
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве,
рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, праз
пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана там, або аказвае ў гэтай
другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, што
размешчана там, i холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца
дывiдэнды, сапраўды адносiцца да такога пастаяннага прадстаўнiцтва
або пастаяннай базы. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула
7 або артыкула 14 - у залежнасцi ад абставiн.
5. У выпадку, калi кампанiя, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, атрымлiвае прыбытак або даходы з другой
Дагаворнай Дзяржавы, гэта другая Дзяржава не абкладае падаткам
дывiдэнды, што выплачваюцца гэтай кампанiяй, за выключэннем, калi
такiя дывiдэнды выплачваюцца рэзiдэнту гэтай другой Дзяржавы або
калi холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды
звязаны з пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, што
размешчаны ў гэтай другой Дзяржаве, i не падвяргае неразмеркаваны
прыбытак кампанii падатку на неразмеркаваны прыбытак кампанii, нават
калi дывiдэнды, якiя выплачваюцца, або неразмеркаваны прыбытак
складаюцца поўнасцю або часткова з прыбытку або даходу, што
ўзнiкаюць у такой другой Дзяржаве.
Артыкул 11
Працэнты
1. Працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi сапраўдны ўладальнiк
працэнтаў з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы,
спаганяемы падатак не перавышае 10 працэнтаў валавой сумы
працэнтаў.
Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вызначаюць спосаб
прымянення гэтага абмежавання па ўзаемнай згодзе.
3. Тэрмiн "працэнты" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле
абазначае даход ад даўгавых патрабаванняў любога вiду, без
залежнасцi ад iпатэчнага забеспячэння i без залежнасцi ад валодання
правам на ўдзел у прыбытках даўжнiка, i ў прыватнасцi, даход ад
урадавых каштоўных папер i даход ад аблiгацый або даўгавых
абавязацельстваў, уключаючы прэмii i выйгрышы па гэтых каштоўных
паперах, аблiгацыях або даўгавых абавязацельствах. Штрафы за
несвоечасовыя выплаты не разглядаюцца ў якасцi працэнтаў для мэт
гэтага артыкула.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк працэнтаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы,
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у
якой узнiкаюць працэнты, праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое
размешчана там, або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя
асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая размешчана там, i даўгавое
патрабаванне, на падставе якога выплачваюцца працэнты, сапраўды
звязана з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У
такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 - у
залежнасцi ад абставiн.
5. Лiчыцца, што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам з`яўляецца сама гэта Дзяржава, яе мясцовы орган улады
або рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае
працэнты, незалежна ад таго, з`яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай
Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва
або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла запазычанасць, па якой
выплачваюцца працэнты, i расходы па выплаце гэтых працэнтаў нясе
такое пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база, то лiчыцца, што
такiя працэнты ўзнiкаюць у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой
размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.
6. Калi ў вынiку асаблiвых адносiнаў памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй
асобай сума працэнтаў, што адносiцца да даўгавога патрабавання, у
сувязi з якiм яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б
узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры
адсутнасцi такiх адносiн, то палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца
толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка
плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з
заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным улiкам iншых
палажэнняў дадзенага Пагаднення.
Артыкул 12
Роялцi
1. Роялцi, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткамi ў той
Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi сапраўдны ўладальнiк роялцi
з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, то спаганяемы
падатак не перавышае 10 працэнтаў валавой сумы роялцi.
Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вызначаюць спосаб
прымянення гэтага абмежавання па ўзаемнай згодзе.
3. Тэрмiн "роялцi" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае
плацяжы любога вiду, якiя атрыманы ў якасцi ўзнагароджання за
выкарыстанне або за прадастаўленне права выкарыстання любога
аўтарскага права на творы лiтаратуры, мастацтва або навукi,
уключаючы кiнафiльмы або фiльмы i плёнкi, што выкарыстоўваюцца для
радыёвяшчання або тэлебачання, праграмнага забеспячэння, любога
патэнта, гандлёвай маркi, чарцяжа або мадэлi, плана, сакрэтнай
формулы або працэсу, або за выкарыстанне, або за прадастаўленне
права выкарыстання прамысловага, камерцыйнага або навуковага
абсталявання, уключаючы транспартныя сродкi, або за iнфармацыю
адносна прамысловага, камерцыйнага або навуковага вопыту.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк роялцi, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе
камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць
роялцi, праз пастаяннае прадстаўнiцтва, што размешчана там, або
аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з
пастаяннай базы, што размешчана там, i права або маёмасць, у
дачыненнi да якiх выплачваюцца роялцi, сапраўды звязаны з такiм
пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку
прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 - у залежнасцi ад
абставiн.
5. Лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам з`яўляецца сама гэта Дзяржава, яе мясцовы орган улады
або рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае
роялцi, незалежна ад таго, з`яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай
Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва
або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла абавязацельства
выплачваць роялцi, i такiя роялцi выплачваюцца гэтым пастаянным
прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, тады лiчыцца, што такiя роялцi
ўзнiкаюць у той Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае
прадстаўнiцтва або пастаянная база.
6. Калi ў вынiку асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй
асобай сума роялцi, што адносiцца да выкарыстання, права або
iнфармацыi, на падставе якiх яны выплачваюцца, перавышае суму, якая
была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры
адсутнасцi такiх адносiн, палажэннi дадзенага артыкула прымяняюцца
толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка
плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з
заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным улiкам iншых
палажэнняў дадзенага Пагаднення.
Артыкул 13
Прырост капiталу
(Даходы ад адчужэння маёмасцi)
1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад адчужэння нерухомай маёмасцi, што вызначана ў артыкуле 6 i
размешчана ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткамi
ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Даходы ад адчужэння рухомай маёмасцi, што складае частку
камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства
адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, або
рухомай маёмасцi, што адносiцца да пастаяннай базы, якая даступна
рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве,
для аказання незалежных асабiстых паслуг, уключаючы такiя даходы ад
адчужэння такога пастаяннага прадстаўнiцтва (асобна або ў сукупнасцi
з цэлым прадпрыемствам) або такой пастаяннай базы, могуць абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
3. Даходы, якiя атрымлiвае прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы ад адчужэння марскiх, паветраных суднаў або аўтамабiльных
транспартных сродкаў, што эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках,
або рухомай маёмасцi, якая адносiцца да эксплуатацыi такiх марскiх,
паветраных суднаў або аўтамабiльных транспартных сродкаў,
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
4. Даходы ад адчужэння любой маёмасцi, акрамя пералiчанай у
пунктах 1, 2 i 3, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай
Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.
Артыкул 14
Незалежныя асабiстыя паслугi
1. Даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад
аказання прафесiянальных паслуг або iншай дзейнасцi незалежнага
характару, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, за
выключэннем выпадкаў, калi ён мае рэгулярна даступную пастаянную
базу ў другой Дагаворнай Дзяржаве для ажыццяўлення гэтай дзейнасцi.
Калi ён мае такую пастаянную базу, даход можа абкладацца падаткам у
другой Дзяржаве, але толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтай
пастаяннай базы.
2. Тэрмiн "прафесiянальныя паслугi" ўключае, у прыватнасцi,
незалежную навуковую, лiтаратурную, артыстычную, адукацыйную або
выкладчыцкую дзейнасць, таксама як i незалежную дзейнасць урачоў,
адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.
3. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "пастаянная база"
абазначае пастаяннае месца, такое, як кабiнет або офiс, праз якое
поўнасцю або часткова ажыццяўляецца дзейнасць фiзiчнай асобы, якая
аказвае незалежныя асабiстыя паслугi.
Артыкул 15
Залежныя асабiстыя паслугi
1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16, 18 i 19 заработная плата i
iншае падобнае ўзнагароджанне, якое атрымлiвае рэзiдэнт адной
Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы па найме, абкладаюцца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi работа па найме не
ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве.
Калi работа па найме ажыццяўляецца такiм чынам, узнагароджанне,
што атрымана ў сувязi з гэтым, можа абкладацца падаткам у гэтай
другой Дзяржаве.
2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, узнагароджанне, якое
атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы
па найме, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве,
абкладаецца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi:
а) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дзяржаве на працягу перыяду
або перыядаў, што не перавышаюць у сукупнасцi 183 днi ў любым
дванаццацiмесячным перыядзе, якi пачынаецца або заканчваецца ў
адпаведным каляндарным годзе, i
b) узнагароджанне выплачваецца наймальнiкам або ад iмя
наймальнiка, якi не з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, i
с) расходы па выплаце ўзнагароджання не нясе пастаяннае
прадстаўнiцтва або пастаянная база, якую наймальнiк мае ў другой
Дзяржаве.
3. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi дадзенага артыкула,
узнагароджанне, якое атрымлiваецца ў сувязi з работай па найме, што
ажыццяўляецца на борце марскога, паветранага судна або
аўтамабiльнага транспартнага сродку, якiя эксплуатуюцца ў
мiжнародных перавозках прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы,
можа абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.
Артыкул 16
Ганарары дырэктараў
Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя выплаты, што атрымлiвае
рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета дырэктараў
кампанii, якая з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы,
могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
Артыкул 17
Артысты i спартсмены
1. Нягледзячы на палажэннi артыкулаў 14 i 15, даход, якi
атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi работнiка
мастацтваў, такога, як артыст тэатра, кiно, радыё або тэлебачання,
або музыканта, або ў якасцi спартсмена, ад яго асабiстай дзейнасцi
як такой, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. У выпадку, калi даход ад асабiстай дзейнасцi, што
ажыццяўляецца работнiкам мастацтваў або спартсменам у такой яго
якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а
другой асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i
15, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой
ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.
Артыкул 18
Пенсii
З улiкам палажэнняў пункта 2 артыкула 19 дадзенага Пагаднення
пенсii i iншае падобнае ўзнагароджанне, якое выплачваецца рэзiдэнту
Дагаворнай Дзяржавы за работу па найме ў мiнулым, абкладаюцца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
Артыкул 19
Дзяржаўная служба
1. а) Заработная плата i другое падобнае ўзнагароджанне, iншае
чым пенсiя, якое выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або яе мясцовым
органам улады фiзiчнай асобе за заслугi, што аказаны гэтай Дзяржаве
або органу ўлады, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
b) Аднак такая заработная плата i iншае падобнае ўзнагароджанне
абкладаюцца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi
паслугi аказваюцца ў гэтай Дзяржаве i фiзiчная асоба з`яўляецца
рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая:
(i) з`яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы, або
(ii) не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання
паслуг.
2. а) Любая пенсiя, якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або
яе мясцовым органам улады або з фондаў, што створаны iмi, фiзiчнай
асобе за паслугi, якiя аказаны гэтай Дзяржаве або органу ўлады,
абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
b) Аднак такая пенсiя абкладаецца падаткам толькi ў другой
Дагаворнай Дзяржаве, калi фiзiчная асоба з`яўляецца рэзiдэнтам i
грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.
3. Палажэннi артыкулаў 15, 16, 17 i 18 прымяняюцца да
заработнай платы i iншага падобнага ўзнагароджання i пенсiй за
паслугi, што аказаны ў сувязi з камерцыйнай дзейнасцю, якая
ажыццяўляецца Дагаворнай Дзяржавай або яе мясцовым органам улады.
Артыкул 20
Студэнты
Выплаты, якiя студэнт або вучань, што з`яўляецца або непасрэдна
перад прыездам у адну Дагаворную Дзяржаву з`яўляўся рэзiдэнтам
другой Дагаворнай Дзяржавы i знаходзiцца ў першай названай Дзяржаве
выключна з мэтай атрымання адукацыi або праходжання практыкi,
атрымлiвае для мэт яго ўтрымання, адукацыi або практыкi, не
абкладаюцца падаткам у гэтай Дзяржаве, пры ўмове, што такiя выплаты
ўзнiкаюць з крынiц за межамi гэтай Дзяржавы.
Артыкул 21
Iншыя даходы
1. Вiды даходаў рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы незалежна ад
таго, дзе яны ўзнiкаюць, што не названы ў папярэднiх артыкулах
дадзенага Пагаднення, абкладаюцца падаткамi толькi ў гэтай
Дзяржаве.
2. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца да даходаў, iншых чым
даход ад нерухомай маёмасцi, што вызначана ў пункце 2 артыкула 6,
калi атрымальнiк такiх даходаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай
Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай
Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана там, або
аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з
пастаяннай базы, якая размешчана там, i права або маёмасць, у
дачыненнi да якiх выплачваецца даход, сапраўды звязаны з такiм
пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку
прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 - у залежнасцi ад
абставiн.
Артыкул 22
Капiтал (Маёмасць)
1. Капiтал (маёмасць), якi прадстаўлены нерухомай маёмасцю, як
ён вызначаны ў артыкуле 6, што належыць рэзiдэнту адной Дагаворнай
Дзяржавы i знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Капiтал (маёмасць), якi прадстаўлены рухомай маёмасцю, што
складае частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якую
прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, або рухомай маёмасцю, якая адносiцца да пастаяннай базы,
што даступна рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай
Дзяржаве для мэт аказання незалежных асабiстых паслуг, можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
3. Капiтал (маёмасць), якi прадстаўлены марскiмi, паветранымi
суднамi або аўтамабiльным транспартам, што эксплуатуюцца ў
мiжнародных перавозках рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, i
рухомай маёмасцю, што адносiцца да эксплуатацыi такiх марскiх,
паветраных суднаў i аўтамабiльнага транспарту, абкладаецца падаткам
толькi ў гэтай Дзяржаве.
4. Усе iншыя элементы капiталу (маёмасцi) рэзiдэнта адной
Дагаворнай Дзяржавы абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
Артыкул 23
Устараненне двайнога падаткаабкладання
Калi рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы атрымлiвае даход або
валодае капiталам (маёмасцю), якi ў адпаведнасцi з палажэннямi
дадзенага Пагаднення можа абкладацца падаткам у другой Дагаворнай
Дзяржаве, тады першая названая Дзяржава дазваляе:
а) у якасцi вылiчэння з падатку на даход гэтага рэзiдэнта суму,
роўную падатку на даход, што выплачаны ў гэтай другой Дзяржаве;
b) у якасцi вылiчэння з падатку на капiтал (маёмасць) гэтага
рэзiдэнта суму, роўную падатку на капiтал (маёмасць), што выплачаны
ў гэтай другой Дзяржаве.
Такое вылiчэнне, аднак, у любым выпадку не павiнна перавышаць
той часткi падатку з даходу або падатку з капiталу (маёмасцi), як
было падлiчана да прадастаўлення вылiчэння, якая адносiцца, у
залежнасцi ад абставiн, да даходу або капiталу (маёмасцi), якi можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
Артыкул 24
Недыскрымiнацыя
1. Грамадзяне адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у другой
Дагаворнай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з
iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i
звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падлягаюць або могуць падлягаць
грамадзяне гэтай другой Дзяржавы пры тых жа абставiнах, у
прыватнасцi ў дачыненнi да пастаяннага месцазнаходжання. Дадзенае
палажэнне таксама прымяняецца, нягледзячы на палажэннi артыкула 1,
да асоб, якiя не з`яўляюцца рэзiдэнтамi адной або абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў.
2. Падаткаабкладанне пастаяннага прадстаўнiцтва, якое
прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве,
чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў гэтай другой Дзяржавы, якiя
ажыццяўляюць падобную дзейнасць. Дадзенае палажэнне не разглядаецца
як тое, якое абавязвае адну Дагаворную Дзяржаву прадастаўляць
рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы якiя-небудзь асабiстыя льготы,
вызваленнi i скiдкi для мэт падаткаабкладання на падставе
грамадзянскага статусу або сямейных абавязацельстваў, якiя яно
прадастаўляе сваiм рэзiдэнтам.
3. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта 1
артыкула 9, пункта 6 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12, працэнты,
роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, падлягаюць у мэтах
вызначэння падаткаабкладаемага прыбытку такога прадпрыемства
вылiчэнням на тых жа ўмовах, як калi б яны былi выплачаны рэзiдэнту
першай названай Дзяржавы. Падобным чынам любыя даўгi прадпрыемства
адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы
падлягаюць у мэтах вызначэння падаткаабкладаемай маёмасцi такога
прадпрыемства вылiчэнням на тых жа ўмовах, што i даўгi рэзiдэнту
першай названай Дзяржавы.
4. Прадпрыемствы адной Дагаворнай Дзяржавы, капiтал (маёмасць)
якiх поўнасцю або часткова належыць аднаму або некалькiм рэзiдэнтам
другой Дагаворнай Дзяржавы або прама цi ўскосна кантралюецца iмi, не
падлягаюць у першай названай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або
любому звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым
падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падвяргаюцца
або могуць падвяргацца iншыя падобныя прадпрыемствы першай названай
Дзяржавы.
5. Палажэннi дадзенага артыкула, нягледзячы на палажэннi
артыкула 2, прымяняюцца да падаткаў любога роду i вiду.
Артыкул 25
Працэдура ўзаемнага пагаднення
1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных
Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да падаткаабкладання яе не ў
адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення, яна можа незалежна
ад сродкаў абароны, якiя прадугледжаны нацыянальным заканадаўствам
гэтых Дзяржаў, прадставiць сваю справу для разгляду ў кампетэнтны
орган той Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой яна з`яўляецца, або,
калi яе выпадак падпадае пад дзеянне пункта 1 артыкула 24, той
Дагаворнай Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з`яўляецца. Заява
павiнна быць прадстаўлена на працягу трох гадоў з даты першага
паведамлення аб дзеяннях, якiя прыводзяць да падаткаабкладання не ў
адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення.
2. Кампетэнтны орган iмкнецца, калi ён палiчыць заяву
абгрунтаванай i калi ён сам не ў стане прыйсцi да здавальняючага
рашэння, вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам
другой Дагаворнай Дзяржавы, з мэтай пазбягання падаткаабкладання,
якое не адпавядае дадзенаму Пагадненню. Любая дасягнутая
дамоўленасць выконваецца незалежна ад якiх-небудзь часовых
абмежаванняў, што маюцца ў нацыянальных заканадаўствах Дагаворных
Дзяржаў.
3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па
ўзаемнай згодзе любыя цяжкасцi або сумненнi, што ўзнiкаюць пры
тлумачэннi або прымяненнi дадзенага Пагаднення. Яны могуць таксама
кансультавацца адзiн з адным для мэт устаранення двайнога
падаткаабкладання ў выпадках, якiя не прадугледжаны дадзеным
Пагадненнем.
4. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць уступаць у
прамыя кантакты адзiн з адным, уключаючы праз сумесную камiсiю, якая
складаецца з iх самiх або iх прадстаўнiкоў, у мэтах дасягнення
пагаднення ў сэнсе папярэднiх пунктаў.
Артыкул 26
Абмен iнфармацыяй
1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца такой
iнфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенага
Пагаднення або ўнутранага заканадаўства Дагаворных Дзяржаў, што
датычыцца падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне ў
той ступенi, у якой падаткаабкладанне па гэтым заканадаўстве не
супярэчыць дадзенаму Пагадненню. Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца
артыкулам 1. Любая iнфармацыя, што атрымана Дагаворнай Дзяржавай,
лiчыцца канфiдэнцыяльнай такiм жа чынам, як i iнфармацыя, што
атрымана ў рамках нацыянальнага заканадаўства гэтай Дзяржавы, i
раскрываецца толькi асобам або органам (уключаючы суды i
адмiнiстрацыйныя органы), якiя звязаны з вызначэннем або сысканнем,
прымусовым спагнаннем або выкананнем рашэнняў, або разборам заяў у
дачыненнi да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне.
Такiя асобы або органы выкарыстоўваюць iнфармацыю толькi для такiх
мэт. Яны могуць раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага
пасяджэння або пры прыняццi судовых рашэнняў.
2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не будуць тлумачыцца як
тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:
а) праводзiць адмiнiстрацыйныя меры, якiя супярэчаць
заканадаўству i адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай або другой
Дагаворнай Дзяржавы;
b) прадастаўляць iнфармацыю, якую нельга атрымаць па
заканадаўстве або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай
або другой Дагаворнай Дзяржавы;
с) прадастаўляць iнфармацыю, якая раскрывала б якую-небудзь
гандлёвую, прадпрымальнiцкую, прамысловую, камерцыйную або
прафесiянальную тайну або гандлёвы працэс або iнфармацыю, раскрыццё
якой супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы.
Артыкул 27
Члены дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў
Нiякiя палажэннi дадзенага Пагаднення не закранаюць падатковых
прывiлей членаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў або консульскiх
устаноў, што прадастаўлены агульнымi нормамi мiжнароднага права або
палажэннямi спецыяльных пагадненняў.
Артыкул 28
Уваходжанне ў сiлу
1. Дадзенае Пагадненне ўваходзiць у сiлу праз 15 дзён пасля
даты атрымання апошняга з паведамленняў па дыпламатычных каналах,
якiм адна Дагаворная Дзяржава паведамляе другой аб выкананнi сваiх
унутрыдзяржаўных працэдур па ўваходжаннi ў сiлу дадзенага
Пагаднення. Дадзенае Пагадненне прымяняецца:
а) у дачыненнi да падаткаў, якiя ўтрыманы ў крынiцы з даходаў,
што атрыманы першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм Пагадненне ўваходзiць у сiлу;
b) у дачыненнi да iншых падаткаў, да падаткаў, якiя спаганяюцца
за любы падатковы перыяд, што пачынаецца першага або пасля першага
студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Пагадненне
ўваходзiць у сiлу.
Артыкул 29
Дэнансацыя
Дадзенае Пагадненне застаецца ў сiле да той пары, пакуль адна з
Дагаворных Дзяржаў не паведамiць у пiсьмовым выглядзе другой
Дагаворнай Дзяржаве аб дэнансацыi Пагаднення па дыпламатычных
каналах 30 або да 30 чэрвеня любога каляндарнага года пасля
заканчэння перыяду ў пяць гадоў з даты яго ўваходжання ў сiлу. У
гэтым выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца:
а) у дачыненнi да падаткаў, якiя ўтрыманы ў крынiцы з даходаў,
што атрыманы першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне аб дэнансацыi;
b) у дачыненнi да iншых падаткаў, да падаткаў, што спаганяюцца
за любы падатковы перыяд, якi пачынаецца першага або пасля першага
студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм дадзена
паведамленне аб дэнансацыi.
У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое
ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзенае Пагадненне.
Здзейснена ў горадзе Заграбе 11 чэрвеня 2003 года ў двух
экземплярах на беларускай, харвацкай i англiйскай мовах. Усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi перавагу
мае тэкст на англiйскай мове.
ПРАТАКОЛ
У момант падпiсання Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Рэспублiкi Харватыя аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у
дачыненнi да падаткаў на даходы i капiтал (маёмасць) нiжэйпадпiсаныя
пагадзiлiся, што наступныя палажэннi складаюць неад`емную частку
Пагаднення:
1. Да артыкула 4:
Разумеецца, што для мэт гэтага артыкула "фактычны кiруючы
орган" - гэта, у лiку iншага, месца, дзе прымаюцца рашэннi на самым
высокiм узроўнi па важных пытаннях, iстотных для кiравання кампанii,
месца, якое iграе асноўную ролю ў кiраваннi кампанiяй з эканамiчнай
i функцыянальнай кропкi гледжання.
2. Да пункта 2 артыкула 6:
Разумеецца, што да ўнясення адпаведных змяненняў у заканадаўчыя
акты Беларусi тэрмiн "нерухомая маёмасць", як ён выкладзены ў пункце
2 артыкула 6 гэтага Пагаднення, будзе прымяняцца Беларуссю толькi ў
той частцы, у якой ён змяшчаецца ў заканадаўстве.
У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое
ўпаўнаважаныя, падпiсалi сапраўдны Пратакол.
Здзейснена ў горадзе Заграбе 11 чэрвеня 2003 года ў двух
экземплярах, кожны на беларускай, харвацкай i англiйскай мовах. Усе
тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi
перавагу мае тэкст на англiйскай мове.
<<< Главная
страница | < Налоговое законодательство
|