ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
Stolica.ru
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о научной, научно-технической и инновационной деятельности



                          Савет Мiнiстраў
                        Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

                        2 мая 1997 г. N 418

                              г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ ВЫШЭЙШЫМ
 АТЭСТАЦЫЙНЫМ КАМIТЭЦЕ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===
         ___________________________________________________________
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики  Беларусь   от  29  октября   2001  г.  N   1556
         (Национальный  реестр правовых  актов Республики  Беларусь,
         2001 г., N 103, 5/9280) 

 
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.  Зацвердзiць прыкладзенае  Палажэнне аб  Дзяржаўным вышэйшым
атэстацыйным камiтэце Рэспублiкi Беларусь.

     2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

     пастанову Кабiнета  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  ад 12 лютага
1996  г. N  94 "Аб  зацвярджэннi Палажэння  аб Вышэйшым атэстацыйным
камiтэце  Рэспублiкi   Беларусь  i  забеспячэннi   дзейнасцi  гэтага
Камiтэта"  (Збор  указаў  Прэзiдэнта  i  пастаноў Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 5, арт.122);
     абзац  другi пункта  1 пастановы  Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 31 лiпеня 1996 г.  N 499 "Аб зацвярджэннi складу пленума
i прэзiдыума  Вышэйшага атэстацыйнага  камiтэта Рэспублiкi Беларусь"
(Збор  указаў Прэзiдэнта  i пастаноў  Кабiнета Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь, 1996 г., N 21, арт.533).


 Прэм`ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                  С.Лiнг


                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Пастанова Савета Мiнiстраў
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         02.05.1997 N 418


 ПАЛАЖЭННЕ
 аб Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным
 камiтэце Рэспублiкi Беларусь

     1.  Дзяржаўны вышэйшы  атэстацыйны камiтэт  Рэспублiкi Беларусь
(далей   -   ВАК   Беларусi)   з`яўляецца   рэспублiканскiм  органам
дзяржаўнага   кiравання,   якi   праводзiць   дзяржаўную   палiтыку,
ажыццяўляе рэгуляванне  i кiраванне ў сферы  падрыхтоўкi i атэстацыi
навуковых i навукова-педагагiчных работнiкаў вышэйшай квалiфiкацыi.

     2.  ВАК  Беларусi  ў  сваёй  дзейнасцi  кiруецца заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, дадзеным  Палажэннем i падпарадкоўваецца Савету
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     3. Асноўнымi задачамi ВАК Беларусi з`яўляюцца:
     забеспячэнне функцыянавання нацыянальнай  сiстэмы падрыхтоўкi i
атэстацыi  навуковых  i  навукова-педагагiчных  работнiкаў  вышэйшай
квалiфiкацыi;
     каардынацыя   дзейнасцi  рэспублiканскiх   органаў  дзяржаўнага
кiравання,  Акадэмii   навук  Беларусi,  Акадэмii   аграрных  навук,
навуковых  арганiзацый  i  вышэйшых  навучальных  устаноў  у  частцы
падрыхтоўкi i атэстацыi навуковых i навукова-педагагiчных работнiкаў
вышэйшай квалiфiкацыi;
     забеспячэнне  адзiных  патрабаванняў  да  ўзроўню  навуковай  i
навукова-педагагiчнай квалiфiкацыi суiскальнiкаў  вучоных ступеняў i
вучоных  званняў;
     ажыццяўленне  кантролю за  выкананнем заканадаўства  Рэспублiкi
Беларусь   у   галiне   падрыхтоўкi    i   атэстацыi   навуковых   i
навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi;
     развiццё  мiжнароднага  супрацоўнiцтва  ў  галiне падрыхтоўкi i
атэстацыi  навуковых  i  навукова-педагагiчных  работнiкаў  вышэйшай
квалiфiкацыi.

     4. ВАК Беларусi ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:
     аналiзуе  стан   i  прагназуе  развiццё   нацыянальнай  сiстэмы
падрыхтоўкi i атэстацыi навуковых i навукова-педагагiчных работнiкаў
вышэйшай квалiфiкацыi, прымае меры па яе ўдасканаленню;
     прымае  ўдзел  у  распрацоўцы  прагнозаў сацыяльна-эканамiчнага
развiцця дзяржавы ў частцы забеспячэння кадрамi вышэйшай навуковай i
навукова-педагагiчнай квалiфiкацыi;
     удзельнiчае   ў  вызначэннi   прыярытэтных  напрамкаў  развiцця
навуковых даследаванняў;
     распрацоўвае i зацвярджае  ва ўстаноўленым парадку наменклатуру
спецыяльнасцей, па якiх прысуджаюцца вучоныя ступенi доктара навук i
кандыдата   навук,  а   таксама  пералiк   спецыяльнасцей,  па  якiх
прысвойваюцца  вучоныя  званнi  прафесара  i  дацэнта  ў  Рэспублiцы
Беларусь;
     устанаўлiвае сумесна з  зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi
дзяржаўнага кiравання парадак  падрыхтоўкi навуковых кадраў вышэйшай
квалiфiкацыi   праз   аспiрантуру,    ад`юнктуру,   дактарантуру   i
суiскальнiцтва;
     стварае,  рэарганiзоўвае  i   лiквiдуе  экспертныя  саветы  ВАК
Беларусi;
     зацвярджае склад саветаў па  абароне дысертацый, што ствараюцца
пры   вышэйшых   навучальных   установах,   навуковых   арганiзацыях
рэспублiкi, незалежна  ад iх падпарадкаванасцi  i форм уласнасцi,  i
праводзiць iх рэгiстрацыю;
     разглядае   хадайнiцтвы  саветаў   па  абароне   дысертацый  аб
прысуджэннi вучонай ступенi доктара навук i прымае па iх рашэннi;
     разглядае   ва   ўстаноўленым   парадку   атэстацыйныя   справы
суiскальнiкаў вучонай  ступенi кандыдата навук  i зацвярджае рашэннi
саветаў  па  абароне  дысертацый   аб  прысуджэннi  вучонай  ступенi
кандыдата навук;
     разглядае хадайнiцтвы саветаў арганiзацый аб прысваеннi вучоных
званняў прафесара, дацэнта i прымае па iх рашэннi;
     ажыццяўляе     ва     ўстаноўленым     парадку    настрыфiкацыю
(прыраўноўванне)   выдадзеных  у   iншых  дзяржавах   дакументаў  аб
прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных званняў;
     устанаўлiвае парадак правядзення пераатэстацыi асоб, якiя маюць
вучоныя ступенi i вучоныя званнi iншых дзяржаў, i праводзiць яе;
     зацвярджае  апiсанне  нацыянальных  дыпломаў  доктара  навук  i
кандыдата навук, атэстатаў прафесара i дацэнта, устанаўлiвае парадак
выдачы гэтых i iншых дакументаў;
     вядзе  ўлiк абароненых  у рэспублiцы  дысертацый, праводзiць iх
рэгулярны  аналiз i  штогод прадстаўляе  Савету Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь адпаведную справаздачу;
     стварае  банкi  даных   аб  навуковых  i  навукова-педагагiчных
работнiках вышэйшай квалiфiкацыi;
     забяспечвае выданне  iнфармацыйных матэрыялаў па  падрыхтоўцы i
атэстацыi  навуковых  i  навукова-педагагiчных  работнiкаў  вышэйшай
квалiфiкацыi i вынiках дысертацыйных даследаванняў;
     абменьваецца  ва ўстаноўленым  парадку матэрыяламi  па пытаннях
падрыхтоўкi i атэстацыi навуковых i навукова-педагагiчных работнiкаў
вышэйшай квалiфiкацыi з адпаведнымi органамi iншых дзяржаў;
     разглядае  звароты  юрыдычных  асоб   i  асобных  грамадзян  па
пытаннях падрыхтоўкi  i атэстацыi навуковых  i навукова-педагагiчных
работнiкаў вышэйшай квалiфiкацыi, прымае па iх рашэннi;
     фiнансуе  ва ўстаноўленым  парадку выдаткi  саветаў па  абароне
дысертацый, створаных пры ўстановах  i арганiзацыях, незалежна ад iх
падпарадкаванасцi,   звязаныя  з   прысуджэннем  вучоных   ступеняў,
кантралюе выкарыстанне iмi гэтых фiнансавых сродкаў;
     складае   зводную   справаздачу    аб   расходаваннi   сродкаў,
прадугледжаных   у   рэспублiканскiм    бюджэце   для   фiнансавання
мерапрыемстваў,   звязаных   з   прысуджэннем   вучоных  ступеняў  i
прысваеннем вучоных званняў;
     арганiзоўвае захоўванне i здачу  ў Дзяржаўны архiў атэстацыйных
спраў па прысуджэнню вучоных ступеняў i прысваенню вучоных  званняў;
     можа   выконваць   iншыя    функцыi,   прадугледжаныя   дзеючым
заканадаўствам.

     5. ВАК Беларусi ў межах сваёй кампетэнцыi мае права:
     запытваць   i   атрымлiваць    ва   ўстаноўленым   парадку   ад
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага  кiравання, iншых юрыдычных асоб
iнфармацыю   па  пытаннях   падрыхтоўкi  i   атэстацыi  навуковых  i
навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi;
     кантраляваць  дзейнасць  аспiрантур,  ад`юнктур, дактарантур  i
органаў  па  прысуджэнню  вучоных   ступеняў  i  прысваенню  вучоных
званняў,   створаных   пры   (у)   арганiзацыях,   незалежна  ад  iх
падпарадкаванасцi i форм уласнасцi;
     адмяняць рашэннi  саветаў па абароне  дысертацый па прысуджэнню
вучонай ступенi кандыдата навук;
     вырашаць у неабходных выпадках  ва ўстаноўленым парадку пытаннi
аб пазбаўленнi  саветаў па абароне дысертацый  i саветаў арганiзацый
паўнамоцтваў  у  частцы  прысуджэння  вучоных  ступеняў i прысваення
вучоных званняў;
     пазбаўляць     ва    ўстаноўленым     парадку    навуковых    i
навукова-педагагiчных  работнiкаў i  iншых асоб  вучоных ступеняў  i
вучоных званняў, аднаўляць вучоныя  ступенi i вучоныя званнi асобам,
якiя неабгрунтавана былi пазбаўлены гэтых ступеняў i званняў;
     праводзiць мiжнародныя i рэспублiканскiя кангрэсы, канферэнцыi,
нарады,  семiнары i  iншыя мерапрыемствы  па пытаннях  падрыхтоўкi i
атэстацыi  навуковых  i  навукова-педагагiчных  работнiкаў  вышэйшай
квалiфiкацыi;
     заахвочваць   работнiкаў   за   значныя   дасягненнi  ў  галiне
падрыхтоўкi  i  атэстацыi  навуковых  i навукова-педагагiчных кадраў
вышэйшай квалiфiкацыi.

     6. ВАК Беларусi прымае ва ўстаноўленым парадку нарматыўныя акты
па     пытаннях    падрыхтоўкi     i    атэстацыi     навуковых    i
навукова-педагагiчных работнiкаў  вышэйшай квалiфiкацыi, абавязковыя
для  выканання  ўсiмi  юрыдычнымi  i  фiзiчнымi  асобамi.  У выпадку
неабходнасцi   такiя   акты   могуць   прымацца   сумесна  з  iншымi
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання.

     7. ВАК Беларусi ўзначальвае Старшыня, якi назначаецца на пасаду
i вызваляецца  ад пасады  Прэзiдэнтам Рэспублiкi  Беларусь. Старшыня
мае намеснiкаў i галоўнага  вучонага сакратара. Колькасць намеснiкаў
Старшынi  вызначаецца  Прэзiдэнтам  Рэспублiкi  Беларусь.  Намеснiкi
Старшынi,   галоўны  вучоны   сакратар  назначаюцца   на  пасаду   i
вызваляюцца ад пасады ва ўстаноўленым парадку.
     На  пасады  Старшынi,  намеснiкаў  Старшынi, галоўнага вучонага
сакратара ВАК Беларусi назначаюцца асобы, якiя маюць вучоную ступень
доктара навук.
     Старшыня:
     кiруе дзейнасцю ВАК Беларусi  i нясе персанальную адказнасць за
выкананне ўскладзеных на яго функцый;
     размяркоўвае  абавязкi  памiж  намеснiкамi  Старшынi i галоўным
вучоным   сакратаром,    кiраўнiкамi   структурных   падраздзяленняў
цэнтральнага апарату ВАК Беларусi;
     зацвярджае рэгламент прэзiдыума ВАК Беларусi;
     зацвярджае структуру  i штатны расклад  работнiкаў цэнтральнага
апарату  ў  межах  колькасцi  i  вызначаных  ва ўстаноўленым парадку
сродкаў  на  яго  ўтрыманне,  а  таксама  палажэннi  аб  структурных
падраздзяленнях цэнтральнага апарату ВАК Беларусi;
     у  адпаведнасцi з  дзеючым  заканадаўствам  прымае на  работу i
звальняе з работы работнiкаў цэнтральнага апарату.

     8.   Прэзiдыум    ВАК   Беларусi   з`яўляецца    яго   галоўным
навукова-атэстацыйным органам.
     Персанальны  склад i  колькасць членаў  прэзiдыума ВАК Беларусi
зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню
ВАК Беларусi. У яго склад уваходзяць Старшыня (старшыня прэзiдыума),
намеснiкi  Старшынi,  галоўны  вучоны  сакратар  па пасадзе, вядомыя
вучоныя i навукова-педагагiчныя работнiкi.

     9.  У  ВАК  Беларусi  ствараецца  калегiя  ў  складзе  Старшынi
(старшыня   калегii),   намеснiкаў   Старшынi,   галоўнага  вучонага
сакратара (па пасадзе), iншых  работнiкаў гэтага Камiтэта. Колькасць
i персанальны   склад   калегii   зацвярджаецца   Саветам  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
     Калегiя  ВАК Беларусi  разглядае на  сваiх пасяджэннях  пытаннi
дзейнасцi  ВАК Беларусi.  Яна можа  заслухоўваць iнфармацыю адказных
супрацоўнiкаў   мiнiстэрстваў   i   iншых   рэспублiканскiх  органаў
дзяржаўнага  кiравання, справаздачы  кiраўнiкоў вышэйшых навучальных
устаноў,  навуковых  арганiзацый,  старшыняў  экспертных  саветаў  i
саветаў па  абароне дысертацый па  пытаннях падрыхтоўкi i  атэстацыi
навуковых i навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi.
     Рашэннi  калегii  праводзяцца  ў  жыццё  загадамi  Старшынi ВАК
Беларусi. У выпадках рознагалоссяў памiж Старшынёй i членамi калегii
Старшыня праводзiць сваё рашэнне, аб чым паведамляе Савету Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь. Члены калегii, у сваю чаргу, могуць паведамляць
сваё меркаванне Савету Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь.

     10. Для  правядзення навуковай экспертызы  дысертацый, разгляду
хадайнiцтваў  аб  прысуджэннi  вучоных  ступеняў, прысваеннi вучоных
званняў  i iншых  пытанняў, аднесеных  да кампетэнцыi  ВАК Беларусi,
ствараюцца экспертныя саветы па спецыяльнасцях i галiнах навук.
     Экспертныя саветы фармiруюцца з  улiкам прапаноў Акадэмii навук
Беларусi,    Акадэмii   аграрных    навук,   мiнiстэрстваў,    iншых
рэспублiканскiх   органаў  дзяржаўнага   кiравання,  прадпрыемстваў,
устаноў i арганiзацый рэспублiкi, незалежна ад iх падпарадкаванасцi.

     11.   Дзейнасць    ВАК   Беларусi   фiнансуецца    са   сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.
     Аплата працы членаў прэзiдыума ВАК Беларусi, якiя не з`яўляюцца
работнiкамi  цэнтральнага  апарату  ВАК  Беларусi, членаў экспертных
саветаў  ВАК   Беларусi,  членаў  саветаў   па  абароне  дысертацый,
апанентаў i экспертаў ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.

     12.  ВАК Беларусi  з`яўляецца юрыдычнай  асобай, мае  пячатку з
выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм  найменнем.


 

<<< Главная страница | < Законодательство о научной, научно-технической и инновационной деятельности



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России