ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
Stolica.ru
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о научной, научно-технической и инновационной деятельности



                    КАБIНЕТ МIНIСТРАЎ
                   РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                        ПАСТАНОВА

                  12 лютага 1996 г. N 94


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ВЫШЭЙШЫМ АТЭСТАЦЫЙНЫМ
 КАМIТЭЦЕ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ЗАБЕСПЯЧЭННI ДЗЕЙНАСЦI
 ГЭТАГА КАМIТЭТА

===

         ___________________________________________________________
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики  Беларусь  от  2  мая  1997  г.  N 418 (Собрание
         декретов,  указов Президента  и постановлений Правительства
         Республики Беларусь, 1997 г., N 12, ст.428) 

 

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Кабинета Министров  Республики Беларусь от
         31  июля  1996 г.  N 499   (Собрание  указов  Президента  и
         постановлений   Кабинета  Министров   Республики  Беларусь,
         1996 г., N 21, ст.533) 


     Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Зацвердзiць прыкладзенае  Палажэнне аб Вышэйшым атэстацыйным
камiтэце Рэспублiкi Беларусь.

     2.  Вышэйшаму  атэстацыйнаму  камiтэту  Рэспублiкi  Беларусь  у
месячны тэрмiн  унесцi ва ўстаноўленым  парадку ў Кабiнет  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь  прапановы па складу  яго пленума, прэзiдыума  i
калегii.

     3.  Лiчыць  неабходным  мець  у  Вышэйшым атэстацыйным камiтэце
Рэспублiкi Беларусь першага намеснiка Старшынi, намеснiка Старшынi i
галоўнага вучонага сакратара, а таксама калегiю з 11 чалавек.

     4.   Мiнiстэрству  працы   сумесна  з   Мiнiстэрствам  фiнансаў
разгледзець  пытанне  аб  магчымасцi  аднясення  работнiкаў  апарату
Вышэйшага  атэстацыйнага  камiтэта  Рэспублiкi  Беларусь  па  ўмовах
аплаты  працы  да  работнiкаў  апаратаў  мiнiстэрстваў  i дзяржаўных
камiтэтаў.

     5. Вышэйшаму атэстацыйнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь сумесна
з Мiнiстэрствам   юстыцыi   i   iншымi   зацiкаўленымi   ўнесцi   ва
ўстаноўленым парадку прапановы аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у
дзеючае заканадаўства ў сувязi з прыняццем дадзенай пастановы.

     6.   Прызнаць  страцiўшай   сiлу  пастанову   Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь ад  14 лiпеня  1993 г.  N 465  "Аб зацвярджэннi
Часовага  палажэння  аб  Вышэйшай  атэстацыйнай  камiсii  пры Савеце
Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь"  (ЗП Рэспублiкi Беларусь,  1993 г.,
N 20, арт.389).


 Прэм`ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                   М.Чыгiр


                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                     пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                     Рэспублiкi Беларусь
                                     ад 12 лютага 1996 г. N 94

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб Вышэйшым атэстацыйным камiтэце
 Рэспублiкi Беларусь


     1. Вышэйшы атэстацыйны камiтэт Рэспублiкi Беларусь (далей - ВАК
Беларусi) з`яўляецца цэнтральным  органам кiравання, якi забяспечвае
функцыянаванне   нацыянальнай   сiстэмы   падрыхтоўкi   i  атэстацыi
навуковых i навукова-педагагiчных работнiкаў у частцы прысуджэння iм
вучоных ступеняў i прысваення вучоных званняў.

     2.  ВАК  Беларусi  ў  сваёй  дзейнасцi  кiруецца заканадаўствам
Рэспублiкi   Беларусь,  дадзеным   Палажэннем  i   падпарадкоўваецца
Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     3. Асноўнымi задачамi ВАКа Беларусi з`яўляюцца:
     рэалiзацыя дзяржаўнай палiтыкi ў галiне падрыхтоўкi i атэстацыi
навуковых i навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi;
     забеспячэнне   адзiных  патрабаванняў   да  ўзроўню   навуковай
квалiфiкацыi прэтэндэнтаў на вучоныя ступенi i вучоныя званнi;
     каардынацыя,  навукова-метадычнае забеспячэнне  i iнспектаванне
дзейнасцi  органаў  па  атэстацыi  навуковых i навукова-педагагiчных
кадраў вышэйшай квалiфiкацыi рэспублiкi;
     фармiраванне сеткi саветаў па абароне дысертацый;
     навуковы  аналiз  абароненых  дысертацый,  прысуджэнне  вучоных
ступеняў     i     прысваенне     вучоных     званняў     навуковым,
навукова-педагагiчным i  iншым катэгорыям прэтэндэнтаў  на ступенi i
званнi вышэйшай навуковай квалiфiкацыi;
     стварэнне   нацыянальных   банкаў    даных   аб   навуковых   i
навукова-педагагiчных  кадрах  з   вучонымi  званнямi,  абагульненне
звестак   аб  абароненых   у  рэспублiцы   дысертацыях  i  навуковых
дасягненнях на iх базе;
     прагназаванне    патрэбнасцi   рэспублiкi    ў   навуковых    i
навукова-педагагiчных кадрах вышэйшай квалiфiкацыi;
     забеспячэнне  кантролю за  выкананнем заканадаўства  Рэспублiкi
Беларусь   у   галiне   падрыхтоўкi    i   атэстацыi   навуковых   i
навукова-падагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi;
     мiжнароднае  супрацоўнiцтва  ў  галiне  падрыхтоўкi i атэстацыi
навуковых  i  навукова-педагагiчных  кадраў  вышэйшай квалiфiкацыi ў
межах сваёй кампетэнцыi.

     4. ВАК Беларусi ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:
     аналiзуе  стан   i  прагназуе  развiццё   нацыянальнай  сiстэмы
падрыхтоўкi  i  атэстацыi  навуковых  i навукова-педагагiчных кадраў
вышэйшай  квалiфiкацыi,   рыхтуе  прапановы  па   яе  ўдасканаленню,
удзельнiчае ў  вызначэннi прыярытэтных напрамкаў  развiцця навуковых
даследаванняў;
     распрацоўвае  i  ўносiць  ва  ўстаноўленым  парадку  ў  Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь праекты актаў заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь   па   пытаннях   падрыхтоўкi   i   атэстацыi  навуковых  i
навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi;
     прымае  ўдзел  у  распрацоўцы  прагнозаў  эканамiчнага развiцця
дзяржавы  ў   частцы  забеспячэння  кадрамi   вышэйшай  навуковай  i
навукова-педагагiчнай квалiфiкацыi;
     фiнансуе ва ўстаноўленым парадку  саветы па абароне дысертацый,
створаныя   ва   ўстановах   i   арганiзацыях,   незалежна   ад   iх
падпарадкаванасцi, кантралюе выкарыстанне iмi фiнансавых сродкаў;
     складае   зводную   справаздачу    аб   расходаваннi   сродкаў,
прадугледжаных бюджэтам для  фiнансавання мерапрыемстваў, звязаных з
прысуджэннем  вучоных  ступеняў  i  прысваеннем  вучоных  званняў, i
прадстаўляе яе ў вызначаныя тэрмiны Мiнiстэрству фiнансаў;
     вызначае  сумесна  з   зацiкаўленымi  мiнiстэрствамi  i  iншымi
цэнтральнымi   органамi   кiравання   патрэбнасць   у   навуковых  i
навукова-педагагiчных кадрах вышэйшай квалiфiкацыi;
     распрацоўвае  з удзелам  Акадэмii навук  Беларусi, Мiнiстэрства
адукацыi  i  навукi,  iншых  зацiкаўленых  i зацвярджае наменклатуру
спецыяльнасцей, па якiх прысуджаюцца вучоныя ступенi;
     устанаўлiвае сумесна  з Акадэмiяй навук Беларусi, Мiнiстэрствам
адукацыi   i  навукi,   iншымi  зацiкаўленымi   парадак  падрыхтоўкi
навуковых кадраў вышэйшай квалiфiкацыi праз аспiрантуру, ад`юнктуру,
дактарантуру i саiскальнiцтва;
     стварае    сiстэму   органаў    па   атэстацыi    навуковых   i
навукова-педагагiчных работнiкаў i каардынуе iх дзейнасць;
     прысуджае   на   падставе   хадайнiцтваў   саветаў  па  абароне
дысертацый вучоную ступень доктара навук;
     зацвярджае рашэннi саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэннi
вучонай  ступенi  кандыдата   навук  (правярае  атэстацыйныя  справы
саiскальнiкаў i выбарачна - абароненыя дысертацыi);
     вырашае  пытаннi  аб  прысваеннi  вучоных  званняў  прафесара i
дацэнта;
     вядзе  ўлiк абароненых  у рэспублiцы  дысертацый, праводзiць iх
рэгулярны аналiз i штогод  прадстаўляе Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь адпаведны даклад;
     ажыццяўляе     ва     ўстаноўленым     парадку    настрыфiкацыю
(прыраўноўванне)   выдадзеных  у   iншых  дзяржавах   дакументаў  аб
прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных званняў;
     устанаўлiвае парадак правядзення пераатэстацыi асоб, якiя маюць
вучоныя ступенi i вучоныя званнi iншых дзяржаў;
     устанаўлiвае  парадак афармлення  i выдачы  дыпломаў аб вучоных
ступенях, атэстатаў аб вучоных званнях i iншых дакументаў;
     выпрацоўвае рэкамендацыi па  выкарыстанню вынiкаў дысертацыйных
работ у народнай гаспадарцы рэспублiкi;
     разглядае прапановы, заявы, скаргi i апеляцыi ўстаноў i асобных
грамадзян   па  пытаннях   падрыхтоўкi  i   атэстацыi  навуковых   i
навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi;
     выдае   iнфармацыйныя  i   метадычныя  матэрыялы   па  пытаннях
прысуджэння  вучоных ступеняў,  прысваення вучоных  званняў i  iншай
дзейнасцi  ВАКа  Беларусi,   абменьваецца  ва  ўстаноўленым  парадку
дадзенымi матэрыяламi з iншымi дзяржавамi;
     прадстаўляе  на  падставе  дадзеных  яму  паўнамоцтваў  Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у мiжнародных арганiзацыях;
     арганiзуе  захоўванне i  здачу ў  Дзяржаўны архiў  атэстацыйных
спраў па прысуджэнню вучоных ступеняў i прысваенню вучоных званняў.

     5. ВАК Беларусi мае права:
     прымаць ва  ўстаноўленым парадку ў  межах сваёй кампетэнцыi  па
пытаннях падрыхтоўкi  i атэстацыi навуковых  i навукова-педагагiчных
кадраў  вышэйшай  квалiфiкацыi  нарматыўныя  акты,  абавязковыя  для
выканання   ўсiмi   ўстановамi,   арганiзацыямi   i  прадпрыемствамi
рэспублiкi незалежна ад iх падпарадкаванасцi;
     артымлiваць  ва  ўстаноўленым  парадку  ад мiнiстэрстваў, iншых
цэнтральных   органаў  кiравання   i  падпарадкаваных   iм  устаноў,
арганiзацый i  прадпрыемстваў iнфармацыйна-аналiтычную, статыстычную
i iншую    iнфармацыю    па    пытаннях    атэстацыi   навуковых   i
навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi;
     кантраляваць  дзейнасць   аспiрантур,  ад`юнктур,  дактарантур,
органаў  па  прысуджэнню  вучоных   ступеняў  i  прысваенню  вучоных
званняў,  створаных  у  арганiзацыях  i  ва  ўстановах, незалежна ад
падпарадкаванасцi i  форм уласнасцi, запытваць  ад iх iнфармацыю  па
пытаннях прысуджэння  вучоных ступеняў i  прысваення вучоных званняў
навуковым i навукова-педагагiчным работнiкам;
     заслухоўваць  справаздачы  кiраўнiкоў  органаў  па  прысуджэнню
вучоных ступеняў i прысваенню вучоных званняў;
     ствараць,   рэарганiзоўваць  i   лiквiдоўваць  ва  ўстаноўленым
парадку  экспертные  саветы  i   саветы  па  абароне  дысертацый  ва
ўстановах,    у    арганiзацыях    рэспублiкi    незалежна   ад   iх
падпарадкаванасцi;
     адмяняць рашэннi  саветаў па абароне  дысертацый па прысуджэнню
вучоных  ступеняў  i  саветаў  устаноў  i  арганiзацый аб прысваеннi
вучоных званняў, пазбаўляць iх  паўнамоцтваў у выпадку парушэння iмi
ўстаноўленага  парадку  прысуджэння  вучоных  ступеняў  i прысваення
вучоных званняў;
     пазбаўляць     ва    ўстаноўленым     парадку    навуковых    i
навукова-педагагiчных  работнiкаў i  iншых асоб  вучоных ступеняў  i
вучоных званняў;
     праводзiць мiжнародныя i рэспублiканскiя канферэнцыi, кангрэсы,
нарады i  семiнары па пытаннях  падрыхтоўкi i атэстацыi  навуковых i
навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi.
     ВАК  Беларусi   мае  iншыя  правы  ў   адпаведнасцi  з  дзеючым
заканадаўствам.

     6. ВАК Беларусi ўзначальвае Старшыня, якi назначаецца на пасаду
i вызваляецца  ад пасады  Прэзiдэнтам Рэспублiкi  Беларусь. Старшыня
мае намеснiкаў  i галоўнага вучонага сакратара,  якiя назначаюцца на
пасаду i вызваляюцца ад пасады ва ўстаноўленым парадку.
     Пасады   Старшынi,  намеснiкаў   Старшынi,  галоўнага  вучонага
сакратара  ВАКа  Беларусi  замяшчаюцца  асобамi,  якiя маюць вучоную
ступень доктара навук.
     Старшыня:
     кiруе дзейнасцю ВАка Беларусi i нясе персанальную адказнасць за
выкананне ўскладзеных на яго задач i функцый;
     размяркоўвае  абавязкi  памiж  намеснiкамi  i  галоўным вучоным
сакратаром, кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў ВАКа Беларусi;
     старшынствуе   на   пасяджэннях  пленума   ВАКа  Беларусi,  яго
прэзiдыума i калегii;
     зацвярджае  рэгламент   пленума,  прэзiдыума  i   калегii  ВАКа
Беларусi;
     зацвярджае  структуру  i  штатны  расклад  работнiкаў апарату ў
межах расходаў на яго ўтрыманне,  а таксама палажэннi аб структурных
падраздзяленнях апарату ВАКа Беларусi;
     выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады i падпiсвае пастановы;
     самастойна распараджаецца  маёмасцю i сродкамi  ВАКа Беларусi ў
межах, устаноўленых заканадаўствам;
     прадстаўляе   ВАК   Беларусi   ва   ўзаемаадносiнах   з  iншымi
дзяржаўнымi органамi, грамадскiмi аб`яднаннямi краiны i мiжнароднымi
арганiзацыямi.

     7. Пленум ВАКа  Беларусi з`яўляецца грамадска-навуковым саветам
i ствараецца з лiку вядучых вучоных  i  спецыялiстаў   краiны,  якiя
прадстаўляюць асноўныя  галiны навук, з  улiкам меркаванняў Акадэмii
навук   Беларусi,  Мiнiстэрства   адукацыi  i   навукi,  а   таксама
зацiкаўленых  мiнiстэрстваў i  iншых цэнтральных  органаў кiравання.
Асноўная функцыя пленума ВАКа Беларусi - распрацоўка рэкамендацый па
ўдасканаленню    нацыянальнай   сiстэмы    атэстацыi   навуковых   i
навукова-педагагiчных   кадраў  вышэйшай   квалiфiкацыi,  вызначэнню
напрамкаў  дзейнасцi  арганiзацый  i  ўстаноў  у  галiне прысуджэння
вучоных ступеняў i прысваення вучоных званняў.
     Персанальны склад пленума ВАКа Беларусi зацвярджаецца Кабiнетам
Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь i абнаўляецца  праз кожныя 3  гады не
менш як на 1/3.
         ___________________________________________________________
         Абзац   второй  пункта   7  -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением от 31 июля 1996 г. N 499

            Персанальны склад  пленума ВАКа Беларусi  ў колькасцi 50
         чалавек   зацвярджаецца   Кабiнетам   Мiнiстраў  Рэспублiкi
         Беларусь  i абнаўляецца  праз кожныя  3 гады  не менш як на
         1/3.

     Пасяджэннi  пленума ВАКа  Беларусi праводзяцца  не менш  аднаго
разу ў год.

     8. Прэзiдыум ВАКа Беларусi з`яўляецца яго галоўным атэстацыйным
органам.
     Персанальны   склад  прызiдыума   ВАКа  Беларусi  зацвярджаецца
Кабiнетам Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь з лiку  членаў пленума ВАКа
Беларусi па  прадстаўленню ВАКа Беларусi. У  яго склад уваходзяць па
пасадзе Старшыня, намеснiкi Старшынi, галоўны вучоны сакратар.
     Рашэннi прэзiдыума ВАКа Беларусi  прымаюцца адкрытым або тайным
галасаваннем  большасцю ў  2/3  ад  складу прэзiдыума  i афармляюцца
пастановамi ВАКа Беларусi.
     У  выпадку  рознагалоссяў  памiж  Старшынёй  i прэзiдыумам ВАКа
Беларусi па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыi ВАКа Беларусi, акрамя
пытанняў  па  прысуджэнню  вучоных  ступеняў  i  прысваенню  вучоных
званняў, Старшыня  праводзiць у жыццё  сваё рашэнне, дакладваючы  аб
узнiкшых  рознагалоссях на  пасяджэннi  пленума  ВАКа Беларусi,  а ў
неабходных выпадках - Кабiнету  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Члены
прэзiдыума  могуць выказаць  сваё меркаванне  на пасяджэннi  пленума
ВАКа  Беларусi   або  паведамiць  у   Кабiнет  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь.

     9.  У  ВАКу  Беларусi  ствараецца  калегiя.  Персанальны  склад
калегii зацвярджаецца Кабiнетам Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь. У яе
склад  уваходзяць па  пасадзе Старшыня,  намеснiкi Старшынi, галоўны
вучоны сакратар.
     Калегiя  ВАКа Беларусi  разглядае на  сваiх пасяджэннях пытаннi
дзейнасцi  ВАКа  Беларусi,  выканання  прынятых  рашэнняў, падбору i
выкарыстання  кадраў апарату  ВАКа Беларусi,  справаздачы кiраўнiкоў
яго структурных падраздзяленняў.
     Рашэннi  калегii  праводзяцца  ў  жыццё,  як  правiла, загадамi
Старшынi ВАКа Беларусi.

     10. Для  навуковай экспертызы дысертацый  i прысуджэння вучоных
ступеняў, разгляду  пытанняў аб прысваеннi  вучоных званняў i  iншых
пытанняў,  аднесеных   да  кампетэнцыi  ВАКа   Беларусi,  утвараюцца
экспертныя саветы па спецыяльнасцях у галiнах навук.
     Экспертныя саветы фармiруюцца з  улiкам прапаноў Акадэмii навук
Беларусi,   мiнiстэрстваў,  iншых   цэнтральных  органаў  кiравання,
устаноў,  арганiзацый i  прадпрыемстваў рэспублiкi  незалежна ад  iх
падпарадкаванасцi  i  зацвярджаюцца  ВАКам  Беларусi  тэрмiнам  на 5
гадоў.

     11. ВАК Беларусi мае апарат, фонд аплаты працы работнiкаў якога
ўстанаўлiаецца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     Пасады  кiраўнiкоў  структурных  падраздзяленняў  ВАКа Беларусi
могуць замяшчацца толькi асобамi з вучонымi ступенямi.

     12.  Дзейнасць  ВАКа  Беларусi   фiнансуецца  за  кошт  сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.
     Аплата  працы  нявызваленых   членаў  прэзiдыума  i  экспертных
саветаў  ВАКа  Беларусi,  членаў  саветаў  па  абароне  дысертацый i
прыцягваемых  да  работы  апанентаў  i  экспертаў  ажыццяўляецца  ва
ўстаноўленым парадку.

     13.  ВАК Беларусi  з`яўляецца юрыдычнай  асобай, мае  пячатку з
выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем. 


 

<<< Главная страница | < Законодательство о научной, научно-технической и инновационной деятельности



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России