ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство об образовании


                КАБIНЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                          П А С Т А Н О В А

                       20 красавiка 1995 г. N 221

                                г. Мiнск

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ СТЫПЕНДЫЯХ
КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ДЛЯ АСПIРАНТАЎ

     Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.  Зацвердзiць  Палажэнне  аб  стыпендыях  Кабiнета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь для аспiрантаў.

     2.  Мiнiстэрству адукацыi  i навукi  сумесна з  Акадэмiяй навук
Беларусi распрацаваць i зацвярдзiць  парадак правядзення конкурсу на
атрыманне   аспiрантамi  стыпендый   Кабiнета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь.


Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь                                 М. Чыгiр


                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                     пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                     Рэспублiкi Беларусь ад
                                     20 красавiка 1995 г. N 221


П А Л А Ж Э Н Н Е

аб стыпендыях Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь для аспiрантаў


     1.  Стыпендыi   Кабiнета  Мiнiстраў  Рэспублiкi   Беларусь  для
аспiрантаў  у   памеры  5  мiнiмальных   заработных  плат  заснаваны
пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь ад 30 снежня 1994
г.  N  276  "Аб  мерах   по  захаванню  i  эфектыўнаму  выкарастанню
навуковага  патэнцыялу рэспублiкi"  у мэтах  стымулявання творчай  i
даследчай дзейнасцi  таленавiтай моладзi, якая  навучаецца з адрывам
ад  вытворчасцi  ў  аспiрантуры  дзяржаўных  вышэйшых  навучальных i
навукова-даследчых устаноў.

     2.  Для  аспiрантаў  са  стажам  работы  па  профiлю  навуковой
спецыяльнасцi  звыш аднаго  года, памер  стыпендыi якiх  перавышае 5
мiнiмальных   заработных  плат,   прызначаецца  стыпендыя   Кабiнета
Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь,  памер  якой  перавышае памер раней
атрымлiваемай стыпендыi на 2 мiнiмальныя заработныя платы.

     3.  Стыпендыi   Кабiнета  Мiнiстраў  Рэспублiкi   Беларусь  для
аспiрантаў  выплачваюцца за  кошт сродкаў  рэспублiканскага бюджэту,
прадугледжаных для  фiнансавання  вышэйшых  навучальных i  навукова-
даследчых устаноў.

     4.    Стыпендыi   Кабiнета    Мiнiстраў   Рэспублiкi   Беларусь
прызначаюцца  аспiрантам  другога  i  трэцяга  года  навучання, якiя
навучаюцца  з  адрывам  ад   вытворчасцi,  за  поспехi  ў  выкананнi
дысертацыйных даследаванняў па актуальных i прыярытэтных напрамках у
галiне прыродазнаўчых, гуманiтарных i тэхнiчных навук.

     5.  Вылучэнне  аспiрантаў-кандыдатаў   на  атрыманне  стыпендый
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi праводзiцца штогод да 1 лiстапада.

     6.  Выяўленне   кандыдатаў  з  лiку   аспiрантаў  на  атрыманне
стыпендый Кабiнета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца праз
адкрыты  конкурс,  парадак  i  умовы  правядзення  якога вызначаюцца
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi сумесна з Акадэмiяй навук Беларусi.

     Умовы конкурсу публiкуюцца ў рэспублiканскiм друку.

     Для  правядзення конкурсу  зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, iншымi
цэнтральнымi органамi кiравання, Акадэмiяй навук Беларусi ствараюцца
камiсii   тэрмiнам   на   тры   гады.   Персанальны   склад  камiсiй
зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi i Прэзiдыумам Акадэмii
навук  Беларусi па  прадстаўленню мiнiстэрстваў  i iншых цэнтральных
органаў кiравання.

     Работа членаў  камiсiй i экспертаў  ажыццяўляецца на грамадскiх
пачатках.

     Вынiкi конкурсу зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi i
Прэзiдыумам  Акадэмii  навук   Беларусi  па  прадстаўленню  ўказаных
камiсiй.

     7.   Размеркаванне  стыпендый   Кабiнета Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь  для аспiрантаў  памiж мiнiстэрствамi,  iншымi цэнтральнымi
органамi   кiравання   i   Акадэмiяй   навук   Беларусi  праводзiцца
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi  ў адпаведнасцi з навуковым узроўнем
пададзеных  на  конкурс  матэрыялаў  i  колькасцю  аспiрантаў,  якiя
навучаюцца  ў падведамных  гэтым мiнiстэрствам,  цэнтральным органам
кiравання i Акадэмii навучальных i навукова-даследчых установах.

     8.  Стыпендыi   Кабiнета  Мiнiстраў  Рэспублiкi   Беларусь  для
аспiрантаў прызначаюцца мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi органамi
кiравання  i  Акадэмiяй  навук  Беларусi  тэрмiнам  на  адзiн  год i
выплачваюцца з першага чысла наступнага месяца пасля яе прысуджэння.

     9.   Спiс  аспiрантаў,   якiм  прызначаны   стыпендыi  Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, публiкуецца ў рэспублiканскiм друку.


 

<<< Главная страница | < Законодательство об образовании



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России