ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
Stolica.ru
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство об образовании



         МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 16.11.94 г.                                            N 325

                              г.Мiнск


 Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння
 аб вучылiшчы алiмпiйскага рэзерву


     У адпаведнасцi з Законам "Аб  адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i
пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10.05.93 г. N 304
"Аб зацвярджэннi  прыкладных палажэнняў аб  адукацыйных i выхаваўчых
установах  i  арганiзацыях  сiстэмы  адукацыi,  узораў дакументаў аб
адукацыi"

ЗАГАДВАЮ:

     Зацвердзiць  Прыкладнае  палажэнне  аб  вучылiшчы  алiмпiйскага
рэзерву.


 Мiнiстр                                                В.I.Стражаў

 Намеснiк мiнiстра                                      Т.Я.Галко

 Начальнiк упраўлення па
 рабоце з кадрамi i
 прававому забеспячэнню                                 А.А.Пыжоў

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         загадам Мiнiстра адукацыi i
                                         навукi Рэспублiкi Беларусь
                                         ад 16.11.1994 г. N 325

 УЗГОДНЕНА

 Мiнiстэрства фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь

 Нам.мiнiстра      А.I.Сверж

 Мiнiстэрства працы
 Рэспублiкi Беларусь

 Мiнiстр           А.В.Сасноў

 Дзяржкамспорт Рэспублiкi
 Беларусь

 Старшыня          У.М.Рыжакоў


                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ

                 аб вучылiшчы алiмпiйскага рэзерву

===
        [Изменения и дополнения:
            Приказ  Министерства образования  от  7 октября  1999 г.
         N 610 (зарегистрирован в Национальном реестре - N 8/1162 от
         18.10.99 г.) .

                       I. Агульныя палажэннi

     1. Вучылiшча   алiмпiйскага   рэзерву   (далей   -   вучылiшча)
з`яўляецца  сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай  установай  з дзённай
формай  навучання,  мае  ў  сваiм   складзе   агульнаадукацыйную   i
профiльную  (спартыўную)  структуру iнтэрнатнага тыпу,  якая павiнна
забяспечыць падрыхтоўку  спецыялiстаў  па  спорту  сярэдняга  звяна,
спартсменаў   высокага  класа,  рэзерву  зборных  каманд  Рэспублiкi
Беларусь.

     2. Вучылiшча садзейнiчае  гарманiчнаму  развiццю  асобы, поўнай
рэалiзацыi   яе    здольнасцей.   Змест   навучання   ўзгадняецца  з
агульнаадукацыйнай  падрыхтоўкай,  духоўным  i  фiзiчным   развiццём
навучэнца.

     3. Bучылiшчa  cтвapaeццa,   pэapгaнiзуeццa  aбo  лiквiдуeццa пa
iнiцыятывe Miнicтэpcтвa cпopту i туpызму Pэcпублiкi Бeлapуcь  i  ягo
opгaнaў нa мecцax у пapaдку, вызнaчaным Caвeтaм Miнicтpaў Pэcпублiкi
Бeлapуcь.
     Bучылiшчa caмacтoйнa     фapмipуe    cвaю    cтpуктуpу,    якaя
зaцвяpджaeццa    aдпaвeдным    opгaнaм    кipaвaння.     Cтpуктуpныя
пaдpaздзялeннi  aжыццяўляюць  cвaю  дзeйнacць  нa acнoвe пaлaжэнняў,
pacпpaцaвaныx у пэўным пapaдку.
     Bучылiшчa мoжa  мeць  у  cвaёй  cтpуктуpы aддзялeннi,  фiлiялы,
cпeцыяльныя aддзялeннi,  куpcы (aддзялeннi) пaвышэння  квaлiфiкaцыi,
куpcы   пa   пaдpыxтoўцы  дa  пacтуплeння  ў  нaвучaльную  ўcтaнoву,
бiблiятэку  з  чытaльнaй  зaлaй,  мeтaдычныя,   вучэбнa-выcтaвaчныя,
pэдaкцыйнa-выдaвeцкiя   i   iншыя   пaдpaздзялeннi,  нeaбxoдныя  для
aжыццяўлeння  ўcклaдзeныx  нa  ягo  зaдaч,  a   тaкcaмa   iнтэpнaты,
cпapтыўнa-aздapaўлeнчыя i   iншыя   ўcтaнoвы   caцыяльнa-бытaвoгa  i
культуpнaгa пpызнaчэння.
     Bучылiшчa мae  пpaвa  мeць  у  аператыўным кiраваннi cпapтыўныя
aб`eкты,     збудaвaннi     (кoмплeкcы),     выкoнвaючыя     функцыi
нaвучaльнa-cпapтыўнaй бaзы,  фiнaнcaвaннe якix aжыццяўляeццa зa кoшт
бюджэтныx aciгнaвaнняў, i мaючыя acaбicтыя фiнaнcaвыя cpoдкi. 
          __________________________________________________________
         Пункт  3  раздела  1  -  в  редакции  приказа  Министерства
         образования от  7 октября 1999 г.  N 610 (зарегистрирован в
         Национальном реестре - N 8/1162 от 18.10.99 г.)

            3. Вучылiшча ствараецца,  рэарганiзуецца або лiквiдуецца
         па  iнiцыятыве  Дзяржкамспорта  Рэспублiкi  Беларусь  i яго
         органаў на месцах у парадку, вызначаным Кабiнетам Мiнiстраў
         Рэспублiкi Беларусь. Вучылiшча можа  мець у сваёй структуры
         фiлiялы, якiя ствараюцца ва устаноўленым парадку.
         __________________________________________________________

     4. Вучылiшча  алiмпiйскага  рэзерву ажыццяўляе сваю дзейнасць у
адпаведнасцi  з  Канстытуцыяй  Рэспублiкi   Беларусь,   Законам   аб
адукацыi,  дадзеным  Палажэннем,  Прыкладным  палажэннем аб сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установе  (пункт 8, 17, 18, 19,  21, 24, 25,
29,   30,   41,   42,   45),   статутам   вучылiшча  i  дзейнiчаючым
заканадаўствам.
     Вучылiшча з`яўляецца  юрыдычнай  асобай,  мае  пячатку з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i сваёй назвай,  мае разлiковы
i iншыя рахункi ў банках.

     5. Вучылiшча  на аснове дадзенага Палажэння i з улiкам мясцовых
сацыяльна-эканамiчных асаблiвасцей распрацоўвае  i  зацвярджае  свой
статут,  якi  вызначае структуру,  мэты дзейнасцi,  правы i абавязкi
членаў калектыву, нормы i правiлы ўнутранага распарадку.
     Статут вучылiшча  павiнен  быць  зарэгiстраваны  ў Мiнiстэрстве
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     6. Вучылiшча   знаходзiцца   ў   непасрэдным    падпарадкаваннi
Дзяржкамспорту   Рэспублiкi   Беларусь  або  камiтэтаў  па  фiзiчнай
культуры   i   спорту   аблвыканкамаў    (гарвыканкама).    Агульнае
вучэбна-метадычнае  кiраўнiцтва вучылiшча ажыццяўляе Дзяржкамспорт i
Мiнадукацыi Рэспублiкi Беларусь, якiя вызначаюць узровень неабходных
патрабаванняў   да  зместу  адукацыйнай  i  спартыўнай  падрыхтоўкi,
арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага i трэнiровачнага працэсаў.

     7. Асноўнай мовай выхавання i навучання ў вучылiшчы  з`яўляецца
дзяржаўная   мова  рэспублiкi.  Вывучэнне  ў  вучылiшчы  беларускай,
рускай, адной з замежных моў з`яўляецца абавязковым.

     8. Вучылiшча  ажыццяўляе  падрыхтоўку  спецыялiстаў   сярэдняга
звяна   па   спецыяльнасцi   0202  "Фiзiчная  культура  i  спорт"  з
прысваеннем квалiфiкацыi "Трэнер па вiду спорта".
     Тэрмiн навучання ў вучылiшчы вызначаецца да 7 гадоў i ўключае ў
сябе наступныя ступенi:  класы (7-11) агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi
i групы I-II курсаў сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
     Тэрмiн навучання членаў зборных каманд (асноўнага i стажорскага
склада) Рэспублiкi Беларусь звыш  устаноўленых  тэрмiнаў  можа  быць
прадоўжаны   да   2-х   гадоў   па   ўзгадненню   з  Дзяржкамспортам
(аблспорткамiтэтамi), без стыпендыяльнага забеспячэння.
     Для навучэнцаў  I  i  II курсаў,  якiя выбылi са складу зборных
каманд рэспублiкi па стану здароўя цi iншай прычыне,  што ад  iх  не
залежыць, могуць утварацца групы паскоранага навучання.

     9. Вучэбны план I-II курсаў вучылiшча для навучэнцаў,  жадаючых
працягваць навучанне ў Акадэмii  фiзiчнага  выхавання  i  спорту  цi
факультэтах   фiзiчнага   выхавання  вышэйшых  навучальных  устаноў,
распрацоўваецца вучылiшчам сумесна  з  пэўнай  вышэйшай  навучальнай
установай  з  улiкам  яго  аб`ёмаў  I  курса i зацвярджаецца пэўнымi
органамi кiравання.
     Навучэнцы, якiя скончылi вучылiшча i выканалi праграму  першага
курса   Акадэмii   фiзiчнага  выхавання  i  спорту  або  факультэтаў
фiзвыхавання вышэйшых навучальных устаноў могуць  быць  прынятыя,  у
адпаведнасцi з зацверджанымi Умовамi прыёму,  на другi курс дадзеных
навучальных устаноў  па  спецыяльнасцi  0202  "Фiзiчная  культура  i
спорт" у вынiку гутаркi ў лiк плану прыёма.

     10. Навучэнцам,  якiя скончылi базавую (9 класаў),  цi сярэднюю
(11  класаў)  школу,  выдаюцца  адпаведна  пасведчанне  цi   атэстат
вызначанага  ўзору,  а  скончыўшым  поўны  курс  вучылiшча i здаўшым
квалiфiкацыйныя экзамены - дыплом аб сярэдняй адукацыi.

     11. Навучэнцы ў вучылiшчы карыстаюцца  правам  адтэрмiноўкi  ад
прызыву ва Ўзброеныя Сiлы Рэспублiкi Беларусь.

              II. Камплектаванне вучылiшча, навучэнцы,
                        iх правы i абавязкi

     12. Вучылiшча камплектуецца з лiку найбольш здольных  у  спорце
асоб,  якiя  пастаянна  пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь,
прайшлi папярэднюю падрыхтоўку ў дзiцяча-юнацкiх  спартыўных  школах
(ДЮСШ, СДЮШАР) у парадку конкурснага адбору.
     Дапускаецца прыём у вучылiшча навучэнцаў, якiя працягваюць сваю
спартыўную падрыхтоўку (у  аб`ёме  ВАР)  пад  кiраўнiцтвам  трэнераў
спартыўных   школ  i  арганiзацый.  Пры  гэтым  дублiраванне  аплаты
трэнерам  за  спартыўную  работу  з  навучэнцамi   не   дазваляецца.
Залiчаныя  на  дадзеных  умовах  у вучылiшча асобы карыстаюцца ўсiмi
правамi навучэнцаў ВАР.
     На I  курс  вучылiшча  залiчваюцца  без   экзаменаў   мацнейшыя
спартсмены  рэспублiкi,  якiя  маюць  сярэднюю  адукацыю i паспяхова
прайшлi гутарку па агульнаадукацыйных дысцыплiнах i конкурсны  адбор
па спорту.

     13. План  адбору навучэнцаў i размеркаванне яго па вiдах спорту
зацвярджаецца Дзяржкамспортам Рэспублiкi Беларусь з падачы вучылiшча
i  iх  органаў  кiравання  на месцах,  зыходзячы з задач алiмпiйскай
падрыхтоўкi.

     14. Прыём навучэнцаў  у  вучылiшча  на  падставе  умоў  прыёму,
зацверджаных Дзяржкамспортам Рэспублiкi Беларусь.

     15. У  мэтах  забеспячэння якаснага адбору навучэнцаў вучылiшча
можа арганiзаваць вучэбна-трэнiровачныя зборы з  пераменным  складам
спартсменаў  -  кандыдатаў  на  паступленне  ў  вучылiшча - агульным
тэрмiнам да 60 дзён у год.
     Для прагляду кандыдатаў  i  адбору  абiтурыентаў  адмiнiстрацыя
вучылiшча  таксама  можа  накiроўваць на спаборнiцтвы выкладчыкаў па
спорту.

     16. Напаўняльнасць 7-11 класаў вучылiшча  складае  20  чалавек,
напаўняльнасць груп I-II курсаў вучылiшча - 10 чалавек.

     17. Правы   i   абавязкi   навучэнцаў   вучылiшча   вызначаюцца
артыкуламi 30, 31 Закона "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" п.п.17,
18  Прыкладнага   палажэння  аб  сярэдняй   спецыяльнай  навучальнай
установе i  канкрэтна адлюстроўваюцца ў  Статуце вучылiшча, правiлах
ўнутранага распарадку.
     Навучэнцы вучылiшча  ва  устаноўленым  парадку   забяспечваюцца
бясплатным  харчаваннем,  спартыўнай  формай,  спартыўным i вучэбным
iнвентаром,    вучэбнымi    матэрыяламi,    сродкамi     аднаўлення,
падручнiкамi,  вучэбнымi  дапаможнiкамi i другой лiтаратурай,  маюць
права на бясплатнае пражыванне ў iнтэрнаце.
     Навучэнцы I-II курсаў забяспечваюцца стыпендыяй ва устаноўленым
парадку.
     Сем`ям, дзецi  якiх  навучаюцца  ў  агульнаадукацыйных  класах,
выплачваецца дзяржаўная дапамога ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

     18. Навучэнцы,  якiя не выканалi патрабаваннi вучэбных  праграм
па  спартыўных  дысцыплiнах,  з  вучылiшча  выключаюцца  на падставе
Палажэння.  За  сiстэматычную  непаспяховасць   па   спецыяльных   i
агульнаадукацыйных   дысцыплiнах,  парушэнне  патрабаванняў  статута
вучылiшча i правiл унутранага распарадку да навучэнцаў  могуць  быць
прыменены   меры  дысцыплiнарнага  ўздзеяння,  аж  да  выключэння  з
навучальнай установы.
     Выключаныя з  вучылiшча  навучэнцы  базавай  школы  (7-9 класы)
накiроўваюцца для далейшага навучання ў агульнаадукацыйныя школы  па
месцу жыхарства бацькоў цi асоб,  што iх замяняюць, а дзецi-сiраты -
у дзiцячыя дамы, цi iншыя ўстановы iнтэрнатнага тыпу.

              III. Арганiзацыя навучальна-выхаваЎчай i
                   навучальна-трэнiровачнай работы

     19. Змест адукацыйнай,  спецыяльнай  i  спартыўнай  падрыхтоўкi
навучэнцаў вызначаецца вучэбнымi планамi i праграмамi.
     Патрабаваннi да   ведаў,   уменняў   i   навыкаў    спецыялiста
вызначаюцца квалiфiкацыйнай характарыстыкай.

     20. Пачатак  i  канец  навучальнага  года,  тэрмiны правядзення
экзаменаў i канiкулы вызначаюцца вучылiшчам адпаведна  патрабаванням
вучэбнага плана. Рэжым работы вызначаецца вучылiшчам самастойна.

     21. У вучылiшчы ўстанаўлiваюцца наступныя формы заняткаў: урок,
трэнiроўка,  лекцыя,  семiнар,  лабараторная  работа,  практыка   па
спецыяльнасцi,      кансультацыi,      iндывiдуальныя,     групавыя,
факультатыўныя  заняткi,  кантрольныя  работы,  залiкi,  экзамены  i
самастойная падрыхтоўка.
     Для навучэнцаў,  якiя актыўна  дзейнiчаюць  у  спорце  вышэйшых
дасягненняў,  дазваляецца  навучанне  па  iндывiдуальных  графiках i
экстэрнат па асобных вучэбных дысцыплiнах.
     Патрабаваннi да  пераводных  i выпускных экзаменаў,  да адзнакi
ведаў,  уменняў  i  навыкаў  навучэнцаў  па   агульнаадукацыйных   i
спецыяльных  тэарытычных  прадметах  прад`яўляецца  ў адпаведнасцi з
нарматыўнымi актамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     22. Асноўнымi формамi вучэбна-трэнiровачнага працэсу з`яўляюцца
групавыя  вучэбна-трэнiровачныя  i  тэарэтычныя  заняткi,  работа па
iндывiдуальных планах,  медыка-аднаўленчыя  мерапрыемствы,  удзел  у
спаборнiцтвах,  матчавых  сустрэчах,  вучэбна-трэнiровачных  зборах,
прабыванне  ў  аздараўленча-спартыўных  лагерах,  iнструктарская   i
судзейская практыка навучэнцаў.
     Для забеспячэння вучэбнага i выхаваўчага працэсу з  навучэнцамi
7-11  класаў  вучылiшча  ў  месцы  правядзення вучэбна-трэнiровачных
збораў  могуць  накiроўвацца  настаўнiкi,   выхавацелi,   выкладчыкi
агульнаадукацыйных  дысцыплiн  з захаваннем заработнай платы альбо з
аплатай згодна табелю фактычнай работы ў межах вучэбнага плана.
     Акрамя таго,  для  забеспячэння  вучэбна-выхаваўчага  працэсу з
навучэнцамi I-II курсаў вучылiшча  могуць  накiроўвацца  педагогi  з
захаваннем заработнай платы альбо з пачасовай аплатай працы.
     Забеспячэнне ўказаных спецыялiстаў адбываецца ў адпаведнасцi  з
нормамi   матэрыяльнага   забеспячэння  ўдзельнiкаў  рэспублiканскiх
спартыўных мерапрыемстваў.

     24. Для   забеспячэння   круглагадзiчных  вучэбна-трэнiровачных
заняткаў i актыўнага адпачынку навучэнцаў на перыяд зiмнiх i  летнiх
канiкул   могуць  утварацца  вучылiшчныя  i,  на  ўмовах  кааперацыi
сродкаў,    мiжвучылiшчныя    аздараўленчыя    спартыўныя    лагеры.
Матэрыяльнае  забеспячэнне  навучэнцаў,  педагогаў i абслугоўваючага
персанала,  аплата працы спецыялiстаў  праводзiцца  ва  устаноўленым
парадку.

     25. Выхаваўчыя  задачы  ў  вучылiшчы  ажыццяўляюцца на падставе
культурных  традыцый  i  каштоўнасцей  беларускага   народа,   iншых
нацыянальных суполак рэспублiкi, дасягненняў мiравой культуры. Выбар
метадаў,  сродкаў i формаў выхаваўчай работы  праводзiцца  з  улiкам
iнтарэсаў i здольнасцей навучэнцаў, iх вопыту i ведаў.

                 IV. кiраванне дзейнасцю вучылiшчаЎ

     26. Кiраўнiцтва  дзейнасцю  вучылiшча  ажыцяўляе дырэктар,  якi
назначаецца ў парадку падпарадкаванасцi з  лiку  спецыялiстаў,  якiя
маюць  вышэйшую  педагагiчную адукацыю i стаж педагагiчнай работы не
менш за 5 год.
     Дырэктар ажыццяўляе   агульнае   кiраўнiцтва   ўсёй   дзейнасцю
вучылiшча i нясе асабiстую адказнасць за падбор i растаноўку кадраў,
стан   вучэбна-выхаваўчай,   трэнiровачнай  i  фiнансава-гаспадарчай
дзейнасцi.

     27. Дырэктар  у  адпаведнасцi   з   заканадаўствам   Рэспублiкi
Беларусь  ад  iмя  вучылiшча  прадстаўляе  яго ва ўсiх арганiзацыях,
распараджаецца яго маёмасцю i  сродкамi,  заключае  дагаворы,  выдае
даверанасцi,  разглядае i зацвярджае штатны расклад,  выдае ў рамках
кампетэнцыi вучылiшча загады i дае указаннi,  абавязковыя  для  ўсiх
супрацоўнiкаў i навучэнцаў.
     Дырэктар вучылiшча  ў  адпаведнасцi  з  дзеючым  заканадаўствам
Рэспублiкi  Беларусь  назначае i вызваляе з пасад сваiх намеснiкаў i
галоўнага  бухгалтара  (па   ўзгадненню   з   органамi   кiравання),
загадчыкаў   структурных   падраздзяленняў,   выкладчыкаў   i  iншых
супрацоўнiкаў,  вызначае  службовыя  абавязкi   ўсiх   супрацоўнiкаў
вучылiшча.
     Дзяржкамспорт Рэспублiкi  Беларусь   сумесна   з   кiраўнiцтвам
абласных  спорткамiтэтаў адзiн раз у пяць гадоў праводзiць атэстацыю
дырэктароў i iх намеснiкаў.
     Кiраўнiцтва вучылiшчам   ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  яго
статутам  на   падставе   шырокага   ўдзелу   педагагiчных   кадраў,
навучэнцаў, супрацоўнiкаў, бацькоў, прадстаўнiкоў грамадскасцi.

     28. Пытаннi,  звязаныя  з  арганiзацыяй  навучальнага  працэсу,
фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi,  забеспячэннем  правоў  навучэнцаў,
педагагiчных  i  iншых  супрацоўнiкаў,  вырашаюцца  ў адпаведнасцi з
заканадаўствам.
     Дзяржаўныя органы   кiравання   могуць  умешвацца  ў  дзейнасць
вучылiшча толькi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi Законаў  Рэспублiкi
Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь",  "Аб фiзiчнай культуры
i спорце".

     29. Вышэйшым  органам  самакiравання  ў  вучылiшчы   з`яўляецца
Савет.  Ён  ствараецца з мэтай развiцця калегiяльных,  дэмакратычных
форм  кiравання,  уз`яднання   намаганняў   калектыва   выкладчыкаў,
супрацоўнiкаў,  навучэнцаў,  прадпрыемстваў (устаноў,  арганiзацый),
бацькоў для дасягнення канчатковых вынiкаў у падрыхтоўцы i выхаваннi
спецыялiстаў,   спартсменаў   высокага   ўзроўню.  Старшынёй  Савета
з`яўляецца дырэктар  вучылiшча.  Дзейнасць  Савета  ажыццяўляецца  ў
адпаведнасцi   з   п.п.41,  42  Палажэння  аб  сярэдняй  спецыяльнай
навучальнай установе.

     30. У  мэтах  удасканалення  якасцi  выкладання   i   выхавання
навучэнцаў,   павышэння   педагагiчнага  майстэрства  выкладчыкаў  у
вучылiшчы ствараецца педагагiчны (метадычны) савет. Склад, функцыi i
парадак   працы   педагагiчнага   (метадычнага)  савета  вызначаецца
Палажэннем аб савеце, зацверджаным Мiнадукацыi Рэспублiкi Беларусь i
статутам вучылiшча. Склад педагагiчнага савета зацвярджаецца загадам
дырэктара вучылiшча.

     31. Для абмену вопытам працы  i  разгляду  канкрэтных  пытанняў
навучальна-трэнiровачнага  працэсу  ў вучылiшчы ствараецца трэнерскi
савет,  а таксама савет метадыстаў,  прадметныя (цыклавыя) камiсii i
iншыя пастаянныя цi часовыя фармiраваннi.

     32. З   мэтай   распрацоўкi   прапаноў  па  далейшаму  развiццю
вучылiшча,   удасканалення   падрыхтоўкi    спецыялiстаў    сярэдняй
квалiфiкацыi   i   спартсменаў   высокага   класа,   абагульнення  i
распаўсюджвання        перадавога        вопыта,         арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага  i  трэнiровачнага  працэсаў ствараецца Савет
дырэктароў вучылiшч алiмпiйскага рэзерву.
     Базавым вучылiшчам    з`яўляецца    Рэспублiканскае   вучылiшча
алiмпiйскага рэзерву ў г.Мiнску.
     Дзейнасць Савета дырэктароў i базавага вучылiшча рэгламентуецца
Дзяржкамспортам сумесна з Мiнадукацыяй Рэспублiкi Беларусь.

     33. Разлiк  штатаў  i  камплектаванне  вучылiшча   педагагiчным
персаналам  праводзiцца з улiкам аб`ёмаў вучэбнага плана адукацыйнай
i спартыўнай падрыхтоўкi.

     34. Камплектаванне  вучылiшча  выкладчыкамi  I-II   курсаў   на
вакантныя месцы ажыццяўляецца на конкурснай аснове з лiку асоб, якiя
маюць адпаведную  адукацыю,  прафесiйна-педагагiчную  падрыхтоўку  i
высокiя маральныя якасцi.
     Парадак атэстацыi педагагiчных кадраў вызначаецца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     35. Правы   i   абавязкi   педагагiчнага   персанала  вучылiшча
вызначаюцца  артыкуламi  33, 34 Закона  "Аб  адукацыi  ў  Рэспублiцы
Беларусь",   пунктамi   24, 25  Палажэння  аб  сярэдняй  спецыяльнай
навучальнай установе i канкрэтна адбiваюцца  ў  статуце  i  правiлах
ўнутранага распарадку.

                 V. Медыка-бiялагiчнае забеспячэнне

     36. Для  спартыўнага  адбору i дыягностыкi стану функцыянальнай
падрыхтоўкi  спартсменаў,  лячэбна-прафiлактычных  мерапрыемстваў  i
аптымiзацыi  аднаўленчых працэсаў спартсменаў у вучылiшчы ствараецца
неабходная матэрыяльная база (медыцынскi пункт,  апаратура, рэактывы
i медыкаменты).

     37. Медыцынскi     персанал     у     цесным     кантакце     з
трэнерамi-выкладчыкамi па спорту ажыццяўляе медыцынскi  кантроль  за
навучэнцамi  ў перыяд трэнiровачных заняткаў,  вучэбна-трэнiровачных
збораў,  спаборнiцтваў,  адпачынку.  Вынiкi   ўрачэбных   назiранняў
выкарыстоўваюцца  выкладчыкамi па спорту для карэкцыi iндывiдуальных
планаў падрыхтоўкi спартсменаў.

     38. Для  медыцынскага  забеспячэння  навучэнцаў  i  правядзення
аздараўленчых   мерапрыемстваў  вучылiшча  павiнна  мець  аднаўленчы
цэнтр.

                VI. Фiнансаванне i матэрыяльная база

     39. Фiнансаванне  вучылiшча  ажыццяўляецца  за  кошт  бюджэтных
асiгнаванняў.    Дадатковымi    крынiцамi   фiнансавання   вучылiшча
з`яўляюцца паступленнi сродкаў, атрыманых ад гаспадарчай дзейнасцi i
аказання  платных паслуг,  сродкаў спонсараў,  добраахвотных узносаў
аб`яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый i устаноў-шэфаў.
     Выдаткаванне сродкаў  на  ўтрыманне  вучылiшча  з  усiх  крынiц
фiнансавання вядзецца па сметах, зацверджаных дырэктарам вучылiшча.
     У сваёй   фiнансавай  дзейнасцi  вучылiшча  кiруецца  ўрадавымi
дакументамi па  пытаннях  удасканалення  гаспадарчага  механiзма  ва
ўмовах эканамiчнай рэформы.
     Вучылiшча вядзе  самастойны  бухгалтарскi  ўлiк  i  прадстаўляе
справаздачы ва устаноўленым парадку.

     40. Вучылiшчу  ва  устаноўленым  парадку  даецца  права  рабiць
надбаўкi  да  заработнай   платы   супрацоўнiкаў,   ажыццяўляць   iх
прэмiраванне   ў   залежнасцi  ад  iх  асабiстага  ўклада  ў  справу
падрыхтоўкi   спартсменаў   высокай   квалiфiкацыi,    удасканалення
вучэбна-выхаваўчага      i      вучэбна-трэнiровачнага     працэсаў.
Прадугледжваць на падбаўкi i прэмiраванне вызначаны памер  планавага
фонду  заработнай  платы,  а  таксама  выкарыстоўваць  на гэтыя мэты
эканомiю па фонду аплаты працы.

     41. Вучылiшча забяспечваецца цэнтралiзавана:  органамi адукацыi
-  падручнiкамi,  вучэбнiкамi,  дапаможнiкамi,  навукова-метадычнымi
рэкамендацыямi,   вучэбнымi   праграмамi    i    дакументацыяй    па
агульнаадукацыйным   прадметам,  школьнай  мэбляй;  Дзяржкамспортам,
спорткамiтэтамi - вучэбнымi праграмамi, падручнiкамi, дапаможнiкамi,
навукова-метадычнымi  рэкамендацыямi  па  спецыяльных  дысцыплiнах i
вiдах спорту,  цвердым i  мяккiм  спартыўным  iнвентаром,  табельнай
формай,    аднаўленчымi    сродкамi,    мэбляй,    гаруча-змазачнымi
матэрыяламi.

     42. Вучылiшча    павiнна    мець    адпаведную    вучэбную    i
вучэбна-трэнiровачную  базу,  умовы  для  круглагадовага правядзення
трэнiровачных     заняткаў.     Колькасць     вучэбных     кабiнетаў
агульнаадукацыйных,   спецыяльных   дысцыплiн  вызначаецца  вучэбным
планам з улiкам кантынгенту навучэнцаў.
     Вучылiшча можа   мець   лабараторыю   спартыўнай   электронiкi,
спартыўнай бiямеханiкi,  вылiчальную тэхнiку, вiдэатэхнiку, сучасныя
сродкi сувязi, капiравальную тэхнiку.

     43. Утрыманне    i   развiццё   матэрыяльнай   базы   вучылiшча
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з  пунктам  45  Палажэння  аб  сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установе.

               VII. Праца з бацькамi, са спартыўнымi
                арганiзацыямi i шэфамi (спонсарамi)

     44. Вучылiшча  ажыццяўляе  сiстэматычную   працу   з   бацькамi
навучэнцаў, будуе свае адносiны з сям`ёй на прынцыпах супрацоўнiцтва
i адкрытасцi.
     Вучылiшча i сям`я нясуць роўную адказнасць перад грамадскасцю i
дзяржавай за адукацыю,  выхаванне i спартыўныя  поспехi  дзяцей,  за
атрыманне дзiцём базавай адукацыi.

     45. Бацькi  навучэнцаў,  працоўныя  калектывы-шэфы  (спонсары),
спартыўныя   арганiзацыi   спрыяюць    вучылiшчу    ў    правядзеннi
вучэбна-выхаваўчай  работы,  спартыўных i культурных мерапрыемстваў,
ва ўмацаваннi вучэбна-матэрыяльнай базы.

     46. Адносiны   вучылiшча   са   спартыўнымi   арганiзацыямi   i
ведамствамi  будуюцца на аснове ўзаемных дагаварных абавязацельстваў
у iнтарэсах ажыццяўлення  задач  падрыхтоўкi  алiмпiйскага  рэзерву,
павышэння   ўзроўню   вучэбна-трэнiровачнага  i  вучэбна-выхаваўчага
працэсаў,  умацавання   фiнансавай   i   вучэбна-матэрыяльнай   базы
вучылiшча.

               VIII. Мiжнародная i знешне-эканамiчная
                             дзейнасць

     47. Вучылiшча   ажыццяўляе   мiжнародныя   сувязi   па    лiнii
Дзяржкамспорта Рэспублiкi Беларусь,  iншых дзяржаўных,  грамадскiх i
кааператыўных  арганiзацый  i  Нацыянальнага  Алiмпiйскага  Камiтэта
Рэспублiкi Беларусь.

     48. Вучылiшча  мае  права  за  кошт сродкаў,  прадугледжаных на
ўтрыманне вучылiшча,  i iншых паступленняў  заключаць  пагадненнi  з
замежнымi   ўстановамi   i  арганiзацыямi  аб  абмене  педагагiчнымi
супрацоўнiкамi i навучэнцамi для навучання i  стажыроўкi,  стварэннi
сумесных     (асацыiраваных)     устаноў,    правядзеннi    сумесных
мерапрыемстваў  (спартыўных  турнiраў  i   лагераў,   спаборнiцтваў,
смотраў, свят i г.д.), а таксама ўступаюць у мiжнародныя арганiзацыi
ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

     49. Вучылiшча мае права,  у адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi
ў   Рэспублiцы   Беларусь",   на   ажыццяўленне   знешне-эканамiчнай
дзейнасцi,  заключэнне  пагадненняў   i   кантрактаў   з   замежнымi
партнёрамi,   адкрыццё   валютнага  рахунку,  выкарыстанне  валютных
сродкаў. Заробленыя валютныя сродкi пакiдаюцца ў веданнi вучылiшча i
расходваюцца на падставе сметы,  зацверджанай дырэктарам вучылiшча i
ўзгодненай з Мiнiстэрствам фiнансаў.

     50. Вучылiшча нясе адказнасць за  падрыхтоўку  супрацоўнiкаў  i
навучэнцаў  пры  накiраваннi  ў  замежныя  паездкi  з  мэтай  абмена
вопытам,  удзелу  ў  разнастайных   мерапрыемствах,   спаборнiцтвах,
алiмпiядах i ў знешне-эканамiчнай дзейнасцi.

 -----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 619/12.
 Дата:  21.11.94 г.

 

<<< Главная страница | < Законодательство об образовании



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России