ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
Stolica.ru
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство об образовании


        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      7 лютага 1994 г. № 35

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫЙ АБ ПАРАДКУ ВЯДЗЕННЯ
ДАКУМЕНТАЦЫI ПА ПРЫЁМЕ НАВУЧЭНЦАЎ У СЯРЭДНIЯ
СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ I АБ КРЫТЭРЫЯХ
АЦЭНКI ЎСТУПНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ (РУСКАЙ)
МОВЕ I ЛIТАРАТУРЫ Ў СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ I
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ

     У сувязi  са стварэннем новай  нарматыўнай  базы  па  дзейнасцi
навучальных устаноў загадваю:
     1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку вядзення  дакументацыi  па
прыёме навучэнцаў у сярэднiя спецыяльныя ўстановы.
     2. Зацвердзiць  Iнструкцыю   аб   крытэрыях   ацэнкi   ўступных
экзаменаў па  беларускай  (рускай)  мове  i  лiтаратуры  ў  сярэднiх
спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах.

Намеснiк Мiнiстра                                         А.М.ГАРНАК

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрстаа адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         07.02.1994 № 35

                            Iнструкцыя
       аб парадку вядзення дакументацыi па прыёме навучэнцаў
            у сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы

     У мэтах упарадкавання рэгiстрацыi i ўлiку дакументаў асоб, якiя
паступаюць  у  сярэднiя  спецыяльныя навучальныя ўстановы,  i лепшай
арганiзацыi работы прыёмных камiсiй навучальных устаноў Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь прапануе кiравацца наступным:
     1. Дакументацыя аб прыёме  навучэнцаў  у  сярэднiя  спецыяльныя
навучальныя ўстановы   павiнна   весцiся   па  вызначаных  формах  у
адпаведнасцi з   гэтай   Iнструкцыяй.   Адказнасць   за    выкананне
ўстаноўленага  парадку  вядзення  дакументацыi  аб прыёме навучэнцаў
нясе дырэктар (начальнiк) сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы.
     2. Дакументацыя  аб  прыёме  навучэнцаў  у сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы складаецца з наступных форм:
     Форма 01 - заява па ўстаноўленай форме запаўняецца  паступаючым
i прымаецца прыёмнай камiсiяй разам з дакументамi.
     Форма 02   -   журнал   рэгiстрацыi   заяў  абiтурыентаў,  якiя
паступаюць у  сярэднiя  спецыяльныя  навучальныя  ўстановы,  змяшчае
асноўныя  звесткi  пра навучэнца з моманту прыёму заявы i дакументаў
да залiчэння ў сярэднюю  спецыяльную  навучальную  ўстанову  або  да
вяртання яму дакументаў (у выпадку адмовы ў прыёме).  Журнал павiнен
быць  пранумараваны  i   змацаваны   сургучнай   пячаткай   сярэдняй
спецыяльнай   навучальнай   установы.   Усе  графы  журнала  павiнны
запаўняцца  своечасова  i   акуратна.   Для   зручнасцi   карыстання
рэкамендуецца  весцi адначасова з журналам алфавiтны сшытак,  у якiм
запiсваюцца прозвiшчы асоб,  якiя падалi заявы, i iх парадкавы нумар
па журнале рэгiстрацыi. Рэгiстрацыя асоб, якiя пасупаюць на вячэрнiя
i завочныя  формы  навучання  навучальнай  установы,  праводзiцца  ў
асобным журнале.
     Форма 03  -  экзаменацыйны  лiст  з   фотаздымкам   абiтурыента
запаўняецца  адказным сакратаром на кожнага,  хто дапушчаны да здачы
ўступных экзаменаў,  i  асабiста  выдаецца  напярэдаднi  правядзення
першага ўступнага экзамену. Экзаменацыйны лiст падпiсваецца адказным
сакратаром прыёмнай камiсii  i  замацоўваецца  пячаткай  навучальнай
установы.
     Экзаменацыйны лiст з`яўляецца пропускам на  ўступныя  экзамены.
Пасля заканчэння  экзаменаў гэты лiст вяртаецца i ў далейшым павiнен
пастаянна захоўвацца  ў асабовай справе навучэнца.  У выпадку адмовы
абiтурыенту ў прыёме экзаменацыйны лiст захоўваецца разам  з  ягонай
заявай, на якой павiнны быць адзнакi аб вяртаннi дакументаў.
     Форма 04  -  распiска  аб  прыёме  заявы  i дакументаў выдаецца
абiтурыенту пры асабiстай здачы дакументаў.  Распiска  аб  атрыманнi
дакументаў па пошце высылаецца поштай.
     Форма 05 - паведамленне абiтурыенту аб часе прыбыцця для  здачы
ўступных  экзаменаў  выдаецца абiтурыенту асабiста цi высылаецца яму
па пошце з назначэннем даты прыбыцця для здачы прыёмных экзаменаў.
     Форма 06  -  паведамленне  аб  прыёме ў лiк навучэнцаў выдаецца
абiтурыенту асабiста цi высылаецца па пошце.
     Форма 07 - паведамленне аб адмове ў прыёме выдаецца абiтурыенту
асабiста цi высылаецца па пошце.
     Форма 08  -  экзаменацыйная ведамасць запаўняецца экзаменатарам
асабiста па кожным прадмеце.  Вынiкi экзаменаў па  беларускай  мове,
рускай  мове,  лiтаратурным чытаннi i лiтаратуры заносяцца ў асобныя
ведамасцi:  1) для пiсьмовага экзамену i 2)  для  вуснага  экзамену.
Вынiкi  пiсьмовага  i  вуснага  экзамену па матэматыцы запiсваюцца ў
адной ведамасцi, для чаго графа адзнак раздзелена на тры часткi, дзе
названы:  1)  адзнакi  за  пiсьмовы  экзамен;  2)  адзнакi  за вусны
экзамен;  3) агульная адзнака.  Пасля заканчэння экзамену  ведамасць
здаецца выкладчыкам адказнаму сакратару прыёмнай камiсii.
     Форма 09 - зводная  ведамасць  уступных  экзаменаў  афармляецца
адказным  сакратаром прыёмнай камiсii пасля заканчэння ўсiх прыёмных
экзаменаў.  Гэтая зводная ведамасць выкарыстоўваецца дырэктарам  пры
вырашэннi  пытання аб залiчэннi ў навучальную ўстанову i прызначэннi
стыпендыi навучэнцам новага прыёму.
     Форма 10 - даведка выдаецца тым абiтурыентам,  якiя не залiчаны
ў сярэднюю  спецыяльную  навучальную  ўстанову  як  не прайшоўшыя па
конкурсе.  У даведцы паказваецца, якiя экзамены здавалi абiтурыенты,
якiя  атрымалi  адзнакi.  Гэтая  даведка выдаецца для прад`яўлення ў
вышэйшую або сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову.
     Форма 11 - экзаменацыйны бiлет для ўступных экзаменаў.
     Фоома 12  -  тытульны  лiст  i форма 13 - лiст-укладыш выдаюцца
абiтурыенту на ўступным экзамене па мове.
     Экзаменацыйны лiст  (форма  03),  распiска  аб  прыёме  заявы i
дакументаў (форма 04), паведамленне абiтурыенту аб часе прыбыцця для
здачы  ўступных  экзаменаў  (форма 05),  паведамленне абiтурыенту аб
прыёме ў лiк навучэнцаў  (форма  06),  паведамленне  абiтурыенту  аб
адмове ў прыёме ў навучальную ўстанову (форма 07) выдаюцца за тым жа
нумарам,  за  якiм  праведзены  запiс  дакументаў  у  рэгiстрацыйным
журнале заяў абiтурыентаў,  якiя паступаюць у  сярэднюю  спецыяльную
навучальную ўстанову (форма 02).
     Дадатак: пералiчаныя формы.

                                            Дадатак
                                            да Iнструкцыi аб парадку
                                            вядзення дакументацыi
                                            па прыёме навучэнцаў
                                            у сярэднiя спецыяльныя
                                            навучальныя ўстановы

                                                            Форма 01

             Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Дапусцiць да ўступных                   Залiчыць на ________ курс па
экзаменаў                               спецыяльнасцi
Дырэктар _____________                  Дырэктар ___________________
"__"___________ 19__ г.                 Загад № ______
                                        ад "__"_____________ 19__ г.

Дырэктару __________________________________________________________
              (назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)
ад гр.______________________________________________________________
                     (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
якi(ая) пражывае ___________________________________________________
                            (адрас пастаяннай прапiскi)
якi(ая) закончыў(ла) _______________________________________________
                (назваць год заканчэння, назву навучальнай установы)

                               ЗАЯВА

     Прашу дапусцiць  мяне  да ўступных экзаменаў для паступлення на
дзённае, вячэрняе,  завочнае  навучанне  (падкрэслiць)  у  тэхнiкуме
(вучылiшчы) па спецыяльнасцi _______________________________________
                                      (назва спецыяльнасцi)
     Пра сябе паведамляю наступныя даныя:
____________________________________________________________________
                     (год i месяц нараджэння)
     Узнагароджаны(на) залатым (сярэбраным) медалём,  пасведчаннем з
адзнакай,  пахвальным лiстом аб заканчэннi агульнаадукацыйнай  школы
або  дыпломам  з  адзнакай  аб  заканчэннi прафесiянальна-тэхнiчнага
вучылiшча __________________________________________________________
                            (так, не)
     Якую замежную мову вывучаў(ла) у школе ________________________
     Месца працы,  займаемая  пасада  (прафесiя)  i агульны працоўны
стаж да  моманту  паступлення  ў  сярэднюю  спецыяльную  навучальную
ўстанову ___________________________________________________________
     У iнтэрнаце маю патрэбу, не маю патрэбы (падкрэслiць).
     Пра сябе дадаткова паведамляю: ________________________________
____________________________________________________________________

"__"________ 19__ г.                       Подпiс __________________

                                                            Форма 02

             Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

____________________________________________________________________
         (назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)

        Дзённае, вячэрняе, завочнае навучанне (падкрэслiць)

                              Журнал
                рэгiстрацыi заяў абiтурыентаў, якiя
                 паступаюць у сярэднiя спецыяльныя
                   навучальныя ўстановы ў 19__ г.

                                              Спецыяльнасць ________
                                              ______________________
                                              Спецыялiзацыя ________
                                              ______________________

                                                                  (левы бок)
---T-----------T---------------T---------------------T----------------------
 № ¦Дата прыёму¦Прозвiшча, iмя,¦Пералiк прадстаўленых¦Паметка аб
п/п¦дакументаў ¦iмя па бацьку  ¦дакументаў           ¦медалi або дыпломе
   ¦           ¦               ¦                     ¦з адзнакай
---+-----------+---------------+---------------------+----------------------
 1 ¦     2     ¦       3       ¦          4          ¦          5
---+-----------+---------------+---------------------+----------------------
   ¦           ¦           1   ¦                     ¦
   ¦           ¦           2   ¦                     ¦
   ¦           ¦           3   ¦                     ¦
                           4
                           5
                           6
                           7
                           8

                                                                 (правы бок)
-----T---------T---------------T------------T----------------------T--------
Хатнi¦Цi мае   ¦Наяўнасць      ¦Паметка аб  ¦Паметка аб вяртаннi   ¦Заўвагi
адрас¦патрэбу ў¦накiравання    ¦залiчэннi цi¦дакументаў цi         ¦
     ¦iнтэрнаце¦ад             ¦адмаўленнi  ¦распiска аб           ¦
     ¦(так, не)¦прадпрыемства  ¦ў прыёме    ¦атрыманнi (№ пашпарта,¦
     ¦         ¦               ¦            ¦квiтанцыi)            ¦
-----+---------+---------------+------------+----------------------+--------
  6  ¦    7    ¦       8       ¦     9      ¦         10           ¦   11
-----+---------+---------------+------------+----------------------+--------
     ¦         ¦               ¦            ¦                      ¦
     ¦         ¦               ¦            ¦                      ¦

                                                            Форма 03

             Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

____________________________________________________________________
         (назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)

        Дзённае, вячэрняе, завочнае навучанне (падкрэслiць)

                        Экзаменацыйны лiст №

Спецыяльнасць ______________________________________________________
Група № ____________________________________________________________
Прозвiшча __________________________________________________________
Iмя ________________________________________________________________
Iмя па бацьку ______________________________________________________

Фота                                          ______________________
                                              (асабiсты подпiс таго,
Гербавая пячатка                                    хто паступае)
сярэдняй навучальнай
установы

Адказны сакратар
прыёмнай камiсii                               _____________________
                                                      (подпiс)

     Заўвагi:
     1. Экзаменацыйны лiст з`яўляецца пропускам на экзамены.
     2. У  дзень  здачы апошняга экзамену экзаменацыйны лiст павiнен
быць здадзены ў прыёмную камiсiю.
     3. Пры  атрыманнi  нездавальняючай  адзнакi  экзаменацыйны лiст
застаецца ў экзаменатара.
     4. Асобы,  не  залiчаныя  ў навучальную ўстанову,  атрымлiваюць
свае дакументы ў прыёмнай камiсii пасля здачы экзаменацыйнага лiста.
     5. Пераздача   экзаменаў   не  дазваляецца.  Тыя,  хто  атрымаў
нездавальняючую адзнаку, да далейшых экзаменаў не дапускаюцца.

             Адзнакi, атрыманыя на ўступных экзаменах

---T----------T---------T--------------T---------------T-------------T-------
 № ¦   Назва  ¦Характар ¦Дата экзамену ¦    Адзнака    ¦Прозвiшча i  ¦Подпiс
п/п¦дысцыплiны¦экзамену ¦(чысло, месяц)+------T--------+iнiцыялы     ¦экзаме-
   ¦          ¦(вусны,  ¦              ¦лiчбай¦пропiссю¦экзаменатараў¦натараў
   ¦          ¦пiсьмовы)¦              ¦      ¦        ¦(выразна)    ¦
---+----------+---------+--------------+------+--------+-------------+-------
---+----------+---------+--------------+------+--------+-------------+-------
---+----------+---------+--------------+------+--------+-------------+-------
   ¦          ¦         ¦              ¦      ¦        ¦             ¦

Адказны сакратар
прыёмнай камiсii ________________   М.П.
                    (подпiс)

                                                            Форма 04

             Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

____________________________________________________________________
         (назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)

Распiска № ___________________________________  аб прыёме дакументаў
           (па рэгiстрацыйным журнале)
на спецыяльнасць (спецыялiзацыю) ___________________________________
ад _________________________________________________________________
                   (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)

                        Прыняты дакументы:

1. Заява
2. Фатаграфii
3. Медыцынская даведка 086/У
4. Накiраванне прадпрыемства
5. Выпiска з працоўнай кнiжкi
6. Атэстат (пасведчанне), дыплом № _________ ад "__"________ 19__ г.
выдадзены "__"____________ 19__ г.

Прыняў адказны сакратар
прыёмнай камiсii                                          __________
                                                           (подпiс)

     У выпадку страты  распiскi  абiтурыент  неадкладна  заяўляе  аб
гэтым у прыёмную камiсiю.

                                                            Форма 05

             Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

____________________________________________________________________
         (назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)

Каму _______________________________________________________________
                    (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)

                     Паведамленне № __________

     Рашэннем прыёмнай камiсii ад "__"______ 19__ г. Вы дапушчаны да
ўступных экзаменаў   на   дзённае,   вячэрняе,   завочнае  навучанне
(падкрэслiць), якiя    будуць   праводзiцца   з ____ па _____.   Вам
неабходна прыбыць  у  сярэднюю  спецыяльную   навучальную   ўстанову
"__"______ 19__ г. i атрымаць экзаменацыйны лiст № _____ у адказнага
сакратара прыёмнай камiсii напярэдаднi першага экзамену.
Колькасць i назва
экзаменаў __________________________________________________________
____________________________________________________________________

Адказны сакратар                              ______________________
прыёмнай камiсii                                     (подпiс)

     Заўвагi:
     1. У выпадку спазнення  цi  няяўкi  ва  ўстаноўлены  тэрмiн  Вы
можаце  быць  дапушчаны  да  ўступных  экзаменаў з дазволу адказнага
сакратара прыёмнай камiсii.
     2. Iншагароднiм на час здачы ўступных экзаменаў iнтэрнат даецца
(не даецца).
     3. Пры  прыбыццi  ў  сярэднюю  спецыяльную навучальную ўстанову
мець пры  сабе дадзенае паведамленне i дакументы,  якiя пацвярджаюць
асобу.

                                                            Форма 06

             Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

___________________________
(назва сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установы)          Куды (адрас) ________________________
Прыёмная камiсiя               _____________________________________
"__"_______ 19__ г.            Каму ________________________________
№ ___________                            (прозвiшча, iнiцыялы)

                     Паведамленне № _________

     Прыёмная камiсiя    паведамляе,   што   загадам   па   сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установе ад "__"_______ 19__ г.  № ______ Вы
залiчаны ў   лiк  навучэнцаў  ____  курса  на  аддзяленне  (дзённае,
вячэрняе, завочнае) па спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) _______________
_______________________________________________________ з атрыманнем
                                                       без атрымання
iнтэрната i павiнны  з`явiцца  ў  сярэднюю  спецыяльную  навучальную
ўстанову "__"________ 19__ г.

Адказны сакратар
прыёмнай камiсii                              ______________________
                                                     (подпiс)

Пячатка сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установы

     Заўвагi:
     Пры немагчымасцi  прыбыць  у  прызначаны  тэрмiн  па  ўважлiвай
прычыне неабходна паведамiць аб гэтым у навучальную ўстанову.
     У вынiку  няяўкi  на  заняткi па няўважлiвай прычыне Вы будзеце
выключаны з лiку навучэнцаў.
     Асобам, якiя  працавалi  да  паступлення ў сярэднюю спецыяльную
навучальную  ўстанову,  аформiць  звальненне  з  працы  i   атрымаць
працоўную  кнiжку,  якую  па прыбыццi на навучанне неабходна здаць у
вучэбную часць.
     Завочнiкам усе  неабходныя  ўказаннi  высылаюцца  адначасова  з
дадзеным паведамленнем.

                                                            Форма 07

             Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

                                  __________________________________
                                    (назва сярэдняй спецыяльнай
                                            навучальнай установы)

                     Паведамленне № __________

     Рашэннем прыёмнай камiсii ад "__"______ 19__ г. Вам адмоўлена ў
прыёме ў лiк навучэнцаў па наступнай прычыне:
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
     Для атрымання дакументаў, здадзеных пры падачы заявы аб прыёме,
Вам неабходна  з`явiцца  да адказнага сакратара прыёмнай камiсii або
запатрабаваць iх заявай аб перасылцы поштай па названым Вамi адрасе.
     Даведку аб здадзеных прыёмных экзаменах i атрыманых адзнаках па
кожным прадмеце выдае адказны сакратар прыёмнай камiсii.
     Асобы, якiя    не    прайшлi    па    конкурсе    ў    дадзенай
навучальнай установе, могуць  паступаць  на  падставе   даведкi   аб
здадзеных экзаменах у iншыя навучальныя ўстановы, дзе ёсць вакантныя
месцы.

Адказны сакратар
прыёмнай камiсii                    ________________________________
                                                 (подпiс)

                                    Пячатка сярэдняй спецыяльнай
                                    навучальнай установы

                                                            Форма 08

             Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

____________________________________________________________________
         (назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)

        Дзённае, вячэрняе, завочнае навучанне (падкрэслiць)

                     Экзаменацыйная ведамасць
  уступнага экзамену (выпрабавання) па ___________________________
                                        (назва дысцыплiны)
на групу ___________________ патоку ________________________________

Дата экзамену "__"________ 19__ г.
Пачатак экзамену _________________ заканчэнне экзамену _____________
Прозвiшчы i iнiцыялы экзаменатараў _________________________________

---T--------------T------------------T---------------T--------------
 № ¦Прозвiшчы i   ¦№ экзаменацыйнага ¦   Адзнакi     ¦Подпiс
п/п¦iнiцыялы      ¦лiста             +-------T-------+экзаменатара
   ¦экзаменуемых  ¦                  ¦       ¦       ¦
---+--------------+------------------+-------+-------+--------------
 1 ¦      2       ¦        3         ¦   4   ¦   5   ¦      6
---+--------------+------------------+-------+-------+--------------
---+--------------+------------------+-------+-------+--------------
---+--------------+------------------+-------+-------+--------------
---+--------------+------------------+-------+-------+--------------
   ¦              ¦                  ¦       ¦       ¦

Лiк абiтурыентаў, якiя здалi экзамены ______________________________
     з iх: атрымалi "5" (выдатна) _____________
     атрымалi "4" (добра) _____________________
     атрымалi "3" (здавальняюча) ______________
     атрымалi "2" (нездавальняюча) ____________
Лiк абiтурыентаў, якiя не з`явiлiся на экзамен _____________________

Адказны сакратар прыёмнай камiсii             ______________________
                                                      (подпiс)

"__"________ 19__ г.

                                                            Форма 09

             Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

                         Зводная ведамасць
  уступных экзаменаў у ___________________________________________
____________________________________________________________________
         (назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)

---T---------------T-------------T-------------------------T-----------------
 № ¦Нумар          ¦Прозвiшча,   ¦Экзаменацыйныя адзнакi   ¦Рашэнне прыёмнай
п/п¦экзаменацыйнага¦iмя, iмя па  +------------T------------+камiсii
   ¦лiста          ¦бацьку       ¦назва       ¦ назва      ¦
   ¦               ¦экзаменуемага¦прадмета    ¦ прадмета   ¦
   ¦               ¦             +-------T----+-------T----+
---+---------------+-------------+-------+----+-------+----+-----------------
---+---------------+-------------+-------+----+-------+----+-----------------
---+---------------+-------------+-------+----+-------+----+-----------------
   ¦               ¦             ¦       ¦    ¦       ¦    ¦

Адказны сакратар прыёмнай камiсii             ______________________
                                                     (подпiс)

     Заўвага. У  зводных  ведамасцях  для  паступаючых  на  вячэрняе
i завочнае навучанне прадугледжваць наступныя даныя:
     месца працы, займаемая пасада;
     стаж практычнай работы па выбранай спецыяльнасцi;
     наяўнасць накiравання прадпрыемства, установы, арганiзацыi.

                                                            Форма 10

Бланк (штамп) сярэдняй спецыяльнай
навучальнай установы

____________________________________________________________________
         (назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)

Прыёмная камiсiя
"__"________ 19__ г.
№ ___________________
  (па рэгiстрацыйным
       журнале)

                             Даведка

     Выдадзена гр.__________________________________________________
                       (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку поўнасцю)
у тым, што ён(яна) паступаў(ла) на спецыяльнасць ___________________
атрымаў(ла) на ўступных экзаменах наступныя адзнакi:

---T-------------------------T----------T---------------------------
 № ¦Назва прадметаў          ¦Дата      ¦Адзнакi (лiчбай i пропiссю)
п/п¦                         ¦          ¦
---+-------------------------+----------+---------------------------

     Гр.__________________________________________ не залiчаны(а)  ў
тэхнiкум (вучылiшча) як не прайшоўшы(ая) па конкурсе.
     Дадзеная даведка  выдадзена  для  прадстаўлення  ў  навучальную
ўстанову.

                                              Адказны сакратар
                                              прыёмнай камiсii
Гербавая пячатка сярэдняй                     ______________________
спецыяльнай навучальнай установы               (подпiс, прозвiшча)

                                                            Форма 11

             Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

____________________________________________________________________
                   (назва навучальнай установы)

Прыём 19__ г.
Экзаменацыйны бiлет № _________
для ўступных экзаменаў
па ____________________
    (назва прадмета)
--------------------------------------------------------------------
--------------------------------------------------------------------
--------------------------------------------------------------------
--------------------------------------------------------------------

                         Старшыня прыёмнай камiсii _________________

                                                            Форма 12

        Штамп                          Шыфр ________________________
навучальнай установы                        (запаўняецца адказным
                                            сакратаром прыёмнай
                                            камiсii)

                          Тытульны лiст

 спецыяльнасць ________________________         № групы __________

                         Пiсьмовая работа

па _________________________________________________________________
                      (указаць, па якiм прадмеце)
____________________________________________________________________
                    (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
____________________________________________________________________
                    (якую школу скончыў, дзе i калi)
____________________________________________________________________
                      (назва тэмы пiсьмовай работы)

     Нiякiя iншыя запiсы на тытульным лiсце рабiць не дазваляецца.

                                                            Форма 13

        Штамп
навучальнай установы                   Шыфр ________________________
                                             (запаўняецца адказным
                                              сакратаром прыёмнай
                                                   камiсii)

                           Лiст-укладыш

     Падпiсваць лiсты-ўкладышы не дазваляецца.

--------------------------------------------------------------------
--------------------------------------------------------------------
--------------------------------------------------------------------
--------------------------------------------------------------------

                             Iнструкцыя
        аб крытэрыях ацэнкi ўступных экзаменаў па беларускай
        (рускай) мове i лiтаратуры ў сярэднiх спецыяльных i
           прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах

     У сярэднiх спецыяльных i  прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных
установах  уступны  экзамен па беларускай (рускай) мове i лiтаратуры
праводзiцца ў пiсьмовай (дыктант,  пераказ,  сачыненне)  або  вуснай
форме.
     Для дыктантаў мэтазгодна выкарыстоўваць  звязныя  тэксты,  якiя
адпавядаюць нормам  сучаснай мовы i з`яўляюцца даступнымi па змесце.
Аб`ём тэксту дыктанта павiнен складаць 160-180 слоў (базавая  школа)
i 190-210 слоў (сярэдняя школа).
     Дыктант ацэньваецца па  колькасцi  дапушчаных  арфаграфiчных  i
пунктуацыйных памылак, зыходзячы з наступных нарматываў:

     Адзнакi              Колькасць памылак
     "5" (выдатна)        0/0
     "4" (добра)          2/2 1/3 0/4
     "3" (здавальняюча)   4/4 3/5 2/6 1/7 0/8
     "2" (нездавальняюча) 5/0 0/9 i больш памылак

     Для пераказу  трэба  браць  закончаны  ўрывак  з  лiтаратурнага
мастацкага твора цi  асобны  тэкст  апавядальнага  характару.  Аб`ём
тэкста пераказу павiнен складаць 400-420 слоў.
     У тэксце дыктанта i пераказу ўлiчваюцца як знамянальныя,  так i
службовыя словы (за выключэннем "i").
     Для сачыненняў мэтазгодна прапаноўваць 4-5 тэм,  адна з якiх  -
"вольная".  Сачыненне  на  "вольную"  тэму  не  павiнна абмяжоўвацца
праграмным лiтаратурным матэрыялам.
     Аб`ём сачынення  - да 4-5 старонак.  Пры гэтым адным з асноўных
крытэрыяў ацэнкi  сачынення  з`яўляецца  не  яго  аб`ём,  а  глыбiня
раскрыцця тэмы.
     Пераказ i  сачыненне  ацэньваюцца   па   колькасцi   дапушчаных
арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак з улiкам зместу i
моўнага афармлення, зыходзячы з наступных нарматываў:
     адзнака "5"  ставiцца  пры  атсутнасцi ў рабоце арфаграфiчных i
пунктуацыйных памылак i недакладнасцей у  змесце.  Дапускаюцца  дзве
моўныя i адна граматычная памылкi;
     адзнака "4" ставiцца пры адсутнасцi  недакладнасцей  у  змесце.
Дапускаюцца дзве  моўныя i адна граматычная памылкi,  а таксама дзве
арфаграфiчныя i дзве пунктуацыйныя памылкi або адна арфаграфiчная  i
тры пунктуацыйныя  памылкi,  або  чатыры  пунктуацыйныя  памылкi пры
адсутнасцi арфаграфiчных;
     адзнака "3"  ставiцца  пры наяўнасцi адначасова не больш за тры
моўныя,  дзве граматычныя памылкi i тры  нязначныя  недакладнасцi  ў
змесце.   Дапускаюцца   таксама   чатыры   арфаграфiчныя   i  чатыры
пунктуацыйныя памылкi або тры  арфаграфiчныя  i  пяць  пунктуацыйных
памылак,  або дзве арфаграфiчныя i шэсць пунктуацыйных памылак,  або
адна  арфаграфiчная  i  сем   пунктуацыйных   памылак,   або   восем
пунктуацыйных памылак пры адсутнасцi арфаграфiчных;
     адзнака "2"  ставiцца  пры  колькасцi  памылак,  якая перавышае
нарматывы адзнакi "3".
     Ацэньваючы пераказ,  трэба  ўлiчваць  адпаведнасць пераказанага
тэксту зыходнаму, паўнату i паслядоўнасць перадачы зместу, багацце i
разнастайнасць слоўнiкавага  запасу  i граматычнай будовы,  стылёвае
адзiнства i  выразнасць  мовы,  структурную  лагiчнасць  самастойных
выказванняў.
     Ацэньваючы сачыненне,  неабходна  звяртаць  увагу   на   ўменне
раскрываць тэму,  выкарыстоўваць  моўныя  сродкi  ў  адпаведнасцi са
стылем, тэмай i задачай выказвання.
     Адзнака "5" ставiцца за сачыненне, якое глыбока i аргументавана
раскрывае тэму,  сведчыць  аб  выдатным   веданнi  тэксту  i  iншага
матэрыялу, неабходнага   для  яе  раскрыцця,  уменнi  мэтанакiравана
аналiзаваць матэрыял,  рабiць абагульненнi; зладжанае па кампазiцыi,
лагiчнае i  паслядоўнае  ў  выказваннi  думак;  напiсанае  граматнай
лiтаратурнай мовай.
     Адзнака "4"  ставiцца  за  сачыненне,  якое  дастаткова поўна i
пераканаўча раскрывае тэму,  выяўляе  добрае  веданне  лiтаратурнага
матэрыялу i  iншых  крынiц па тэме сачынення,  уменне карыстацца iмi
для абгрунтавання  сваiх  думак,  рабiць  абагульненнi,  лагiчна   i
паслядоўна выказвацца; напiсанае граматнай лiтаратурнай мовай.
     Адзнака "3"  ставiцца  за  сачыненне,   у   якiм   у   асноўным
раскрываецца  тэма,  у  цэлым дадзены правiльны,  але аднабаковы або
недастаткова  поўны  адказ  па   тэме,   дапушчаны   неабгрунтаваныя
адхiленнi  ад яе цi асобныя памылкi ў перадачы фактычнага матэрыялу;
выяўлена  недастатковае  ўменне  рабiць  абагульненнi  i  карыстацца
нормамi лiтаратурнай мовы.
     Адзнака "2" ставiцца за  сачыненне,  якое  не  раскрывае  тэмы,
сведчыць аб павярхоўным веданнi тэксту твора, складаецца з блытанага
пераказу асобных падзей без вывадаў i абагульненняў; характарызуецца
выпадковым размяшчэннем матэрыялу, адсутнасцю сувязi памiж часткамi,
беднасцю слоўнiка, наяўнасцю грубых моўных памылак.
     Пры ацэнцы  пiсьмовых  работ  выпраўляюцца,  але  не ўлiчваюцца
наступныя памылкi:
     пры перадачы аўтарскай пунктуацыi;
     пастаноўка аднаго знака прыпынку замест  другога,  аналагiчнага
па функцыi;
     пропуск аднаго са спалучальных знакаў прыпынку або парушэнне iх
паслядоўнасцi  (спалучэнне  коскi   i   працяжнiка,   пытальнiка   i
клiчнiка);
     адсутнасць двукосся з аднаго боку;
     апiскi.
     Пры падлiку ўсiх вiдаў памылак у пiсьмовых  работах  звяртаецца
ўвага на iх паўтаральнасць i аднатыпнасць. Памылкi, якiя паўтараюцца
ў адных i тых жа словах, прымаюцца за адну.
     Аднатыпныя памылкi   ў   розных  словах  прымаюцца  за  асобныя
(напрыклад, правапiс  ненацiскных  галосных,  "не"  с   дзеясловамi,
дзеяслоў неазначальнай формы i г.д.).
     Пры ацэнцы  пiсьмовых   работ   улiчваюцца   выпраўленнi.   Пры
наяўнасцi трох i больш выпраўленняў адзнака знiжаецца на адзiн бал.
     Па меры  неабходнасцi  экзаменатар  можа  суправаджаць  адзнаку
адпаведна пiсьмовай цi вуснай рэцэнзiяй.
     Пiсьмовыя работы,  а таксама вусны адказ на ўступных  экзаменах
ацэньваюцца адной адзнакай.
     Парадак правядзення вуснага  экзамену  па  беларускай  (рускай)
мове i    лiтаратуры    i    падрыхтоўкi    экзаменацыйных   бiлетаў
агульнапрыняты.
     У бiлеты мэтазгодна ўключаць два заданнi:
     1. чытанне на памяць прапанаванага твора  (урыўка  з  твора)  ў
межах школьнай праграмы;
     2. характарыстыка твора(аў)  або творчасцi пiсьменнiка (магчыма
параўнальная характарыстыка).
     Адзнака за вусны адказ ставiцца ў  адпаведнасцi  з  крытэрыямi,
прынятымi для ацэнкi пераказу i сачынення.



 

<<< Главная страница | < Законодательство об образовании



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России