ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
Stolica.ru
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство об образовании


               ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА НАРОДНАЙ АДУКАЦЫI 
                          БЕЛАРУСКАЙ ССР
                        25 мая 1992 г. № 131

 АБ СУАДНОСIНАХ ВЫВУЧАЕМЫХ ЗАМЕЖНЫХ МОЎ
 У АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛАХ РЭСПУБЛIКI

     У апошнiя гады ў рэспублiцы склалася  супярэчлiвая  сiтуацыя  з
суадносiнамi   вывучаемых  у  школах  замежных  моў,  якая  патрабуе
вырашэння.
     Упраўленнi i  аддзелы  народнай  адукацыi  на  месцах  у  сваёй
дзейнасцi  па  арганiзацыi   вывучэння   замежных   моў   кiравалiся
ўстаноўленымi   Мiнiстэрствам  асветы  БССР  у  1963  i  1974  гадах
суадносiнамi замежных моў: англiйскую мову павiнны былi вывучаць 50%
вучняў, французскую - 20%, нямецкую - 20%, iспанскую - 10%. З улiкам
гэтых  суадносiн  ажыццяўляецца   падрыхтоўка   кадраў   настаўнiкаў
замежнай мовы, фармiраванне заказаў на падручнiкi i iншыя кампаненты
навучальна-метадычных комплексаў па прадмету.  Вызначэнне вывучаемай
замежнай  мовы  для  кожнай канкрэтнай школы з`яўлялася прэрагатывай
мясцовых органаў i  ажыццяўлялася,  як  правiла,  з  улiкам  жадання
бацькоў, вучняў i агульнадзяржаўных iнтарэсаў.
     У апошнiя гады ўзрос попыт  на  вывучэнне  ў  школе  англiйскай
мовы.  Вызначылася  тэндэнцыя  ўвядзення  вывучэння  ў школах замест
выкладаемых у iх нямецкай,  французскай  i  iспанскай  моў  выключна
англiйскай   мовы.   Такое   ўвядзенне,  як  правiла,  ажыццяўляецца
непасрэдна адмiнiстрацыяй школ без папярэдняга ўзгаднення з органамi
кiравання  народнай  адукацыяй на месцах.  У вынiку колькасць вучняў
школ рэспублiкi,  якiя вывучаюць англiйскую  мову,  павялiчылася  за
апошнiя 3 гады з 51,2%  да 57,4%,  а ў г.Мiнску - з 53,2% да 65,2% з
адпаведным  памяншэннем   колькасцi   школьнiкаў,   якiя   вывучаюць
французскую, нямецкую, iспанскую мовы.
     Паўсюднае ўвядзенне англiйскай мовы  прывяло  да  дысбалансу  ў
забеспячэннi  школ падручнiкамi,  праблем у забеспячэннi настаўнiкаў
французскай,  нямецкай  i  iспанскай  моў  педагагiчнай   нагрузкай,
скаргаў  з  боку  бацькоў  вучняў,  настаўнiкаў  гэтых замежных моў.
Бессiстэмнае ўвядзенне англiйскай мовы ў  школах  можа  прывесцi  да
поўнага выцяснення гэтай мовай усiх iншых замежных моў.
     Сур`ёзныя недахопы маюцца ў арганiзацыi вывучэння замежных  моў
у вышэйшых навучальных установах,  тэхнiкумах i прафесiйна-тэхнiчных
вучылiшчах,  дзе склалася заганная  практыка  перавучвання  замежных
моў.  Студэнтаў  i навучэнцаў прафесiйных навучальных устаноў,  якiя
вывучалi  ў  школе  французскую  i  iспанскую  мовы,  ставяць  перад
неабходнасцю  вывучаць  з  азоў  iншую замежную мову,  часцей за ўсё
англiйскую.  Гэтыя дзеяннi дыскрэдытуюць намаганнi  школы  ў  справе
арганiзацыi   вывучэння  французскай  i  iспанскай  моў,  выклiкаюць
абгрунтаваныя прэтэнзii кiраўнiкоў школ,  настаўнiкаў,  вучняў i  iх
бацькоў,  не  спрыяюць  павышэнню  прэстыжу гэтых замежных моў сярод
школьнiкаў i грамадскасцi.
     Кiруючыся дзяржаўнымi iнтарэсамi,  якiя патрабуюць ажыццяўлення
падрыхтоўкi   спецыялiстаў   розных   галiн   народнай   гаспадаркi,
работнiкаў  навукi i культуры з валоданнем рознымi замежнымi мовамi,
i улiчваючы тыя рэалii,  што французская i iспанская мовы з`яўляюцца
афiцыйнымi  мовамi  Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый i iншых мiжнародных
устаноў,  i ў мэтах паляпшэння сiтуацыi з  вывучэннем  замежных  моў
загадваю:
     1. На аснове аналiзу  сферы  функцыянiравання  замежных  моў  у
рэспублiцы  i  ў  яе  мiжнароднай дзейнасцi з улiкам розных фактараў
пашырэння i  паглыблення  мiжнародных  кантактаў  як  на  дзяржаўным
узроўнi,  так i на ўзроўнi спецыялiстаў народнай гаспадаркi,  розных
сацыяльных i ўзроставых  груп  насельнiцтва,  праведзенага  ў  межах
распрацоўкi Канцэпцыi выкладання замежных моў у сярэднiх навучальных
утановах,  устанавiць наступныя суадносiны вывучаемых у iх  замежных
моў:  англiйская  мова  -  55%,  французская - 15%,  нямецкая - 20%,
iспанская мова - 5%, iншыя мовы - 5%.
     2. Абласным, Мiнскаму гарадскому ўпраўленням народнай адукацыi:
     2.1. ажыццяўляць рэгуляванне ўстаноўленых працэнтных  суадносiн
вывучаемых замежных моў у межах абласцей i г.Мiнска;
     2.2. у мэтах стабiлiзацыi i паляпшэння  сiтуацыi  з  вывучэннем
французскай  i  iспанскай моў абмежаваць увядзенне ў школах,  у якiх
выкладаюцца гэтыя замежныя мовы, вывучэння англiйскай мовы; пашырыць
сетку школ з вывучэннем французскай i iспанскай моў.
     3. Упраўленню агульнай сярэдняй  адукацыi  (т.Круглей  М.М.)  з
мэтай задавальнення жадання вучняў i iх бцькоў па авалоданню рознымi
замежнымi  мовамi  распрацаваць  i  з  1992/93   навучальнага   года
прапанаваць  школам  варыянты вучэбных планаў,  якiя прадугледжваюць
вывучэнне дзвюх замежных моў,  адна з  якiх  вывучаецца  па  жаданню
вучняў.
     4. Упраўленню  вышэйшых  навучальных  устаноў  i   педагагiчнай
адукацыi  (т.Плескацэвiч М.М.),  упраўленню сярэдняй прафесiянальнай
падрыхтоўкi (т.Кiрылюк Л.Я.), рэктарам вышэйшых, дырэктарам сярэднiх
спецыяльных    i    прафесiянальна-тэхнiчных   навучальных   устаноў
забяспечыць вывучэнне студэнтамi  i  навучэнцамi  гэтых  навучальных
устаноў тых замежных моў, якiя яны вывучалi ў школе.
     5. Упраўленню   кiруючых   кадраў,    планавання    падрыхтоўкi
спецыялiстаў  (т.Лепiла  М.Я.)  прывесцi  ў адпаведнасць падрыхтоўку
спецыялiстаў замежных моў для школ рэспублiкi  з  патрэбай  у  iх  у
разрэзе   моў;   пашырыць   падрыхтоўку   настаўнiкаў   па  здвоеных
спецыяльнасцях,   адной   з   якiх   з`яўляецца   англiйская   мова;
арганiзаваць падрыхтоўку настаўнiкаў па спецыяльнасцях "педагогiка i
методыка пачатковага навучання i замежная мова".

 Мiнiстр                                                В.А.ГАЙСЁНАК

 

<<< Главная страница | < Законодательство об образовании



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России