ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о приватизации


                    МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                             РАШЭННЕ

 18 мая 1995 г.  N 299                                       г.Мiнск


 АБ КОШЦЕ ЖЫЛЛЯ ПРЫ ЗАКЛЮЧЭННI ДАГАВОРАЎ КУПЛI-ПРОДАЖУ
 I МЕНЫ ПАМIЖ ВЫКАНКОМАМI I ГРАМАДЗЯНАМI

===

         ___________________________________________________________
         Решение   утратило   силу   решением   Минского  городского
         исполнительного  комитета  от  13   марта  1997  г.  N  227
         


    З мэтай  выканання  Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб прыватызацыi
жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь",  пастановы Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 31.08.1993 г.  N 589 "Аб устанаўленнi парадку
куплi-продажу кватэр (дамоў)",  грунтуючыся на "Метадычных указаннях
па пераацэнцы  жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь",  зацверджаных
загадам Мiнiстэрства статыстыкi i  аналiзу  Рэспублiкi  Беларусь  ад
24.01.95 г.  N  26,  штомесячных  даных  Мiнiстэрства  статыстыкi  i
аналiзу аб  змяненнi  кошту  будынкаў  i  забудоў,  Мiнскi  гарадскi
выканаўчы камiтэт  ВЫРАШЫЎ:

     1. Зацвердзiць  Парадак  разлiку  кошту  жылля  пры  заключэннi
дагавораў куплi-продажу i  мены  памiж  выканкомамi  i  грамадзянамi
(дадаецца).

     2. Абавязаць  аддзел прыватызацыi жылля гарвыканкома (Дуброўскi
С.Я.) даводзiць да райвыканкомаў штомесячна да 25 чысла  каэфiцыенты
Мiнстата Рэспублiкi Беларусь перамены кошту будынкаў i забудоў.

     3. Гэта рашэнне дзейнiчае з моманту прыняцця да 30 чэрвеня 1995
г. i лiчыцца  дзеючым  на  кожны  наступны  каляндарны  месяц,  калi
гарвыканком не вырашыць iншае.

     4. Лiчыць страцiўшымi сiлу з моманту прыняцця гэтага рашэння:
     - п.2.1,  п.2.3,  п.4 рашэння Мiнгарвыканкома ад  19  лiстапада
1992 г. N 600.
     - п.1.1., п.1.3. рашэння Мiнгарвыканкома ад 21 кастрычнiка 1993
г. N 587.

      5. Кантроль  за  выкананнем  гэтага рашэння ўскласцi на аддзел
прыватызацыi жылля (Дуброўскi С.Я.).


 Першы нам.старшынi выканкома                          Г.П.Сенькевiч

 Кiраўнiк спраў                                      Л.М.Валодзькiна


                                            ЗАЦВЕРДЖАНЫ
                                            рашэннем Мiнгарвыканкома
                                            ад 18 мая 1995 г.
                                            N 299


                              ПАРАДАК
           разлiку кошту жылля пры заключэннi дагавораў
       куплi-продажу i мены памiж выканкомамi i грамадзянамi

     1. Гэты  Парадак  сапраўдны  для  разлiку  кошту вызваляемага i
незаселенага жылля, а таксама жылля, якое выкупляецца выканкомамi на
падставе артыкула  19  Закона  "Аб  прыватызацыi  жыллёвага  фонду ў
Рэспублiцы Беларусь"  для  заключэння  дагавораў  куплi-продажу,   а
таксама дагавораў мены жылля памiж выканкомамi i грамадзянамi.

     2. Для  ацэнкi  кошту  кватэры  за базавы кошт выкарыстоўваецца
ацэначны кошт кватэры па стану на 31 снежня 1991 года з улiкам зносу
на дзень  ацэнкi,  разлiчаны  на падставе "Палажэння аб ацэнцы кошту
жылля з улiкам яго спажывецкiх якасцей", якое зацверджана пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25.11.92 г. N 710.

     3. Базавы  кошт  кватэры,  разлiчаны  на  п.2  гэтага  Парадку,
памнажаецца на два каэфiцыенты:
     - каэфiцыент  (iндэкс)  пералiку  кошту  жыллёвага  фонду,  якi
зацверджаны загадам Мiнiстэрства  статыстыкi  i  аналiзу  Рэспублiкi
Беларусь ад 24.01.95 г. N 26 у памеры:
     - 17529 - для дамоў буйнапанельнага будавання,
     - 16356 - для астатнiх дамоў,
 а таксама
     - каэфiцыент  перамены кошту асноўных фондаў,  якi разлiчваецца
Мiнстатам Рэспублiкi Беларусь на  першы  дзень  месяца,  якi  стаiць
напярэдаднi месяца  ацэнкi  ў  адносiнах  да  снежня  1994  года  па
артыкулу "Будынкi i забудовы" (гэты каэфiцыент для ацэнкi ў маi 1995
года роўны 2,2967).

     4. Разлiчаны   на   п.п.2,   3   гэтага  Парадку  кошт  кватэры
павялiчваецца на  кошт   работ,   якiя   грамадзянiн   выканаў   для
павелiчэння добраўпарадкаванасцi i камфортнасцi жылога памяшкання, а
таксама на кошт  выдаткаў,  якiя  звязаны  з  афармленнем  жылля  ва
ўласнасць.

     5. Разлiчаны  згодна з гэтым Парадкам кошт кватэры сапраўдны на
працягу трох месяцаў з дня разлiку.


 Кiраўнiк спраў                                   Л.М.Валодзькiна 

 

<<< Главная страница | < Законодательство о приватизации



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России