ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
9 лютага 1998 г. № 47
АБ АРГАНIЗАЦЫI ЗАМЕЖНАЙ ГАСТРОЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦI, ВЫЕЗДАЎ У
СЛУЖБОВЫЯ КАМАНДЗIРОЎКI, МIЖНАРОДНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У
ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ НА ТЭРЫТОРЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
З мэтай упарадкавання замежнай гастрольнай дзейнасцi, выездаў у
службовыя замежныя камандзiроўкi, мiжнародных мерапрыемстваў у
галiне культуры на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, кантролю за iх
фiнансаваннем загадваю:
1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку арганiзацыi
замежнай гастрольнай дзейнасцi, выездаў у службовыя замежныя
камандзiроўкi, мiжнародных мерапрыемстваў у галiне культуры на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, i ўвесцi ў дзеянне з моманту
падпiсання.
2. Кiраўнiкам арганiзацый i ўстаноў рэспублiканскага
падпарадкавання да 10-га чысла першага месяца кожнага квартала
iнфармаваць Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб вынiках
замежнай культурнай дзейнасцi, мiжнародных мерапрыемстваў,
праведзеных у межах iх кампэтэнцыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь,
на працягу папярэдняга квартала i аб планах на наступны квартал.
3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
загад Мiнiстэрства культуры i друку Рэспублiкi Беларусь ад 23
сакавiка 1995 г. № 146 "Аб упарадкаваннi гастрольнай дзейнасцi
тэатраў i канцэртных арганiзацый за межамi Рэспублiкi Беларусь,
выездаў у замежныя службовыя камандзiроўкi, кантролю за iх
фiнансаваннем, канцэртных арганiзацый за межамi Рэспублiкi Беларусь,
выездаў у замежныя службовыя камандзiроўкi, кантролю за iх
фiнансаваннем".
Палажэнне аб парадку камандзiравання i афармлення дакументаў па
выезду ў службовыя замежныя камандзiроўкi кiраўнiкоў, уключаных у
асноўны кадравы рэестр Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь,
зацверджанае 21 сакавiка 1996 г.
Мiнiстр А.У.САСНОЎСКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
05.06.1998 № 47
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку арганiзацыi замежнай гастрольнай
дзейнасцi, выездаў у службовыя замежныя
камандзiроўкi, мiжнародных мерапрыемстваў у
галiне культуры на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь
1. Гэта Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з указамi
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiстапада 1995 г. № 464, ад 13
студзеня 1997 г. № 33, распараджэннем Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь ад 6 лютага 1996 г. № 12ра i рэзалюцыямi
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 лютага 1996 г.
№ 09/103-3, ад 30 лiстапада 1995 г. № 09/113-683, рэзалюцыямi Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 1 красавiка 1997 г. № 31/70, ад 19
красавiка 1997 г. № 31/201-409, пастановамi Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 11 сакавiка 1992 г. № 133, ад 25 чэрвеня
1992 г. № 394 i ад 19 снежня 1997 г. № 1689, загадам Мiнiстра
культуры Рэспублiкi Беларусь ад 26 лютага 1996 г. № 56, пастановай
Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1997 г. № 59 "Аб
зацвярджэннi Палажэння аб умовах працы работнiкаў Рэспублiкi
Беларусь за мяжой".
Палажэнне мае на мэце ўпарадкаванне арганiзацыi замежнай
гастрольнай дзейнасцi, выездаў у службовыя замежныя камандзiроўкi,
мiжнародных мерапрыемстваў у галiне культуры на тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь.
Парадак арганiзацыi замежнай гастрольнай дзейнасцi
2. Тэатры, канцэртныя арганiзацыi, установы культуры
рэспублiканскага падпарадкавання з правамi юрыдычнай асобы (далей -
установы культуры) ажыццяўляюць замежную гастрольную дзейнасць на
падставе заключаных з замежнымi арганiзацыямi, фiрмамi, iмпрэсарыо
(далей - партнёрамi) мiжнародных кантрактаў, пагадненняў, дагавораў
(далей - дагаворы), калi iншае не прадугледжваецца мiжнароднымi
дагаворамi, падпiсанымi Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь,
цi ўмовамi, якiя з iх выцякаюць, альбо iншымi актамi заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь. (Прыкладны ўзор кантракта ў дадатку 1).
У Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь работу з
вышэйзгаданымi дакументамi ажыццяўляюць начальнiкi: аддзела
(упраўлення)-куратара, эканамiчнага, бухгалтарскага ўлiку i
мiжнародных сувязяў. Адказным з`яўляецца аддзел (упраўленне)-
куратар.
3. Кiраўнiкi ўстаноў культуры прызначаюць загадам кiраўнiка
гастрольнай паездкi i матэрыяльна адказных асоб, заключыўшы з iмi
пагадненне аб поўнай матэрыяльнай адказнасцi за атрыманыя iмi за
мяжой валютныя сродкi.
4. Выплата сутачных i кампенсацый членам мастацкiх калектываў,
пры ад`ездзе за мяжу, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб
парадку выплаты сутачных i кампенсацый членам мастацкiх калектываў,
якiя выязджаюць на гастролi за мяжу ад 21 студзеня 1997 г.,
зацверджаным Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь, а таксама
нарматыўнымi актамi Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь.
5. Для афармлення выезду за мяжу на гастролi кiраўнiкi ўстаноў
культуры загадзя прадстаўляюць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь неабходны камплект дакументаў:
а) службовую запiску на iмя мiнiстра з абгрунтаваннем
мэтазгоднасцi правядзення гастроляў, iх тэрмiну, умоў;
б) запрашэнне прымаючага боку са спiсам удзельнiкаў замежных
гастроляў;
в) копiю падпiсанага кантракта з неабходнымi рэквiзiтамi
падпiсантаў;
г) копiю загада на прызначэнне кiраўнiка гастрольнай паездкi;
д) запоўненыя вiзавыя анкеты ўстаноўленага кожнай краiнай узору
i замежны пашпарт пры неабходнасцi атрымання ўязной вiзы.
6. Ганарары, атрыманыя за мяжой, абкладаюцца падаткам у
адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб падаходным падатку з
грамадзян", прынятым Вярхоўным Саветам Рэспублiкi Беларусь 31 снежня
1996 г. i метадычнымi ўказаннямi Галоўнай дзяржаўнай падатковай
iнспекцыi пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 красавiка
1996 г. № 5 "Аб парадку прымянення Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
падаходным падатку з грамадзян", iншымi актамi заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiжнароднымi пагадненнямi аб
устараненнi двайнога падаткаабкладання, падпiсанымi Рэспублiкай
Беларусь з замежнымi краiнамi.
7. Кiраўнiкi гастроляў абавязаны строга выконваць парадак
выкарыстання валютных сродкаў за мяжой i фiнансавай справаздачнасцi.
Пасля заканчэння гастроляў астаткi валютных сродкаў у двухдзённы
тэрмiн залiчваюцца на банкаўскi рахунак установы культуры.
8. У трохдзёны тэрмiн кiраўнiкi гастроляў здаюць справаздачу
(устаноўленага ўзору i зместу) аб выкарыстаннi валютных сродкаў,
выплаце сутачных i дакументы, пацвярджаючыя наяўнасць непрадбачаных
выдаткаў, у бухгалтэрыю ўстановы, дзе працуюць, а ў тыднёвы тэрмiн
накiроўваюць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пiсьмовую
справаздачу аб творчых вынiках гастроляў.
9. Арганiзацыя выставак за межамi Рэспублiкi Беларусь
ажыццяўляецца толькi на аснове дагавора, якi, сярод iншага, павiнен
прадугледжваць: урадавыя (дзяржаўныя) гарантыi прымаючага боку,
страхаванне выстаўкi па ўсяму маршруту руху, ахову i г.д. (дадатак
2).
Парадак выезду ў службовыя замежныя камандзiроўкi
супрацоўнiкаў апарату мiнiстэрства
10. Для выезду ў службовую замежную камандзiроўку супрацоўнiкi
апарату Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь уносяць на iмя
Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь службовую запiску з
тлумачэннем мэты, тэрмiну, умоў выезду, запрашэнне прымаючага боку,
праект задання на камандзiроўку.
Пры прыняццi станоўчага рашэння кiраўнiцтва справамi рыхтуе
праект загада аб накiраваннi ў службовую камандзiроўку, якi
вiзiруецца начальнiкам адпаведнага ўпраўлення (для спецыялiстаў
апарату), упраўлення бухгалтарскага ўлiку, эканамiчнага ўпраўлення,
упраўлення мiжнародных сувязяў, намеснiкам мiнiстра - куратарам.
Арыгiнал загада захоўваецца ў кiраўнiцтве справамi, копiя загада i
суправаджальных дакументаў - ва ўпраўленнi мiжнародных сувязяў.
11. Дакументы, неабходныя для выезду ў замежную службовую
камандзiроўку асоб, пададзены у пералiку 2 пасад кiруючых работнiкаў
органаў, падсправаздачных Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь цi
назначаемых iм, якiя ўключаны ў кадравы рэестр Кiраўнiка дзяржавы,
павiнны ўтрымлiваць iмянное запрашэнне з указаннем мэты паездкi,
тэрмiну, фiнансавых умоў. Упраўленне мiжнародных сувязяў разам з
неабходнымi суправаджальнымi дакументамi ўстаноўленага ўзору
накiроўвае iх ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Загад аб камандзiраваннi падпiсваецца пасля атрымання станоўчай
рэзалюцыi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
12. Для афармлення выезду ў службовыя замежныя камандзiроўкi,
якое выконваецца толькi пры наяўнасцi неабходных дакументаў,
супрацоўнiкi мiнiстэрства прадстаўляюць ва ўпраўленне мiжнародных
сувязяў:
пры неабходнасцi вырабу службовага пашпарту
- 2 каляровыя фотакарткi;
- запоўненую ўлiковую картку ўстаноўленага ўзору;
- копiю загада аб камандзiраваннi;
- запрашэнне прымаючага боку (у арыгiнале);
для атрымання ўязной вiзы
- запоўненыя анкеты ўстаноўленага кожнай замежнай дзяржавай
узору;
- службовы пашпарт;
- запрашэнне прымаючага боку;
- копiю загада аб камандзiраваннi.
Службовыя пашпарты выдаюцца на час знаходжання за мяжой у
камандзiроўцы i не пазней чым у дзесяцiдзённы тэрмiн пасля вяртання
здаюцца на захоўванне ва ўпраўленне мiжнародных сувязяў.
13. У трохдзённы тэрмiн пасля вяртання супрацоўнiкi
мiнiстэрства здаюць ва ўпраўленне бухгалтарскага ўлiку справаздачу
аб выкарыстаннi валютных сродкаў. У тыднёвы тэрмiн яны накiроўваюць
на зацвярджэнне Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь справаздачу
аб вынiках камандзiроўкi, якая затым захоўваецца ва ўпраўленнi
мiжнародных сувязяў.
Справаздача аб вынiках камандзiроўкi павiнна ў максiмальнай
ступенi адлюстроўваць ход перагавораў за мяжой, дамоўленасцi з
замежнымi партнёрамi, прапановы па iх выкананню.
14. Асобы, указаныя ў пункце 11 дадзенага Палажэння, не пазней
чым праз тыдзень пасля вяртання дасылаюць на iмя Мiнiстра культуры
Рэспублiкi Беларусь справаздачу аб вынiках камандзiроўкi, якая затым
накiроўваецца ўпраўленнем мiжнародных сувязяў на зацвярджэнне ў
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Парадак накiравання ў службовую замежную
камандзiроўку кiраўнiкоў устаноў культуры
15. Для выезду ў службовыя замежныя камандзiроўкi кiраўнiкi
ўстаноў культуры ўносяць на iмя Мiнiстра культуры Рэспублiкi
Беларусь службовую запiску з тлумачэннем мэтазгоднасцi, тэрмiну,
умоў, запрашэнне прымаючага боку з дакладным вызначэннем яго мэты,
тэрмiну знаходжання за мяжой, фiнансавых i iншых умоў.
Пасля атрымання дазволу на камандзiроўку для афармлення выезду
за мяжу i атрымання ўязной вiзы (афармленне выконваецца толькi пры
наяўнасцi неабходных дакументаў: службовай запiскi з рэзалюцыяй
кiраўнiцтва мiнiстэрства, запрашэння прымаючага боку) ва ўпраўленне
мiжнародных сувязяў прадстаўляюцца не пазней чым за трыццаць дзён
да выезду наступныя дакументы:
- запоўненыя вiзавыя анкеты (з фотакарткамi) устаноўленага
кожнай замежнай дзяржавай узору;
- асабiсты замежны пашпарт.
16. Пасля вяртання з замежнай камандзiроўкi кiраўнiкi ўстаноў
культуры ў трохдзённы тэрмiн здаюць у бухгалтэрыю ўстановы, якую
ўзначальваюць, справаздачу аб выкарыстаннi валютных сродкаў i ў
тыднёвы тэрмiн уносяць на зацвярджэнне Мiнiстрам культуры Рэспублiкi
Беларусь справаздачу аб вынiках камандзiроўкi, у якой падрабязна
адлюстроўваюць выкананую за мяжой работу.
17. Кiраўнiкi ўстаноў культуры самастойна прымаюць рашэннi аб
накiраваннi сваiх намеснiкаў цi падначаленых iм супрацоўнiкаў у
замежную камандзiроўку.
Парадак арганiзацыi мiжнародных мерапрыемстваў на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь: гастроляў замежных
артыстаў, канферэнцый, выставак, прыёму асобных
прадстаўнiкоў краiн замежжа
18. Парадак знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь вызначаецца Законам Рэспублiкi Беларусь ад 3
чэрвеня 1993 г. "Аб прававым становiшчы замежных грамадзян i асоб
без грамадзянства ў Рэспублiцы Беларусь", Правiламi прабывання
замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў Рэспублiцы Беларусь,
зацверджанымi пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
26 студзеня 1996 г. № 64, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь.
19. Установы культуры сiстэмы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь ажыццяўляюць арганiзацыю гастрольнай дзейнасцi, мiжнародных
выставак толькi на падставе заключаных дагавораў.
20. Для арганiзацыi гастроляў (канцэртаў) замежных артыстаў,
канфэрэнцый, выставак, iншых мiжнародных мерапрыемстваў, прыёму
асобных прадстаўнiкоў замежных краiн на тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь кiраўнiкi ўстаноў культуры прадстаўляюць у Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь наступныя дакументы:
службовую запiску на iмя Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь
з абгрунтаваннем мэтазгоднасцi правядзення мiжнароднага
мерапрыемства, тэрмiну, умоў, плануемых даходаў, неабходнасцi
атрымання ўязной вiзы для замежных грамадзян, каштарыс выдаткаў;
праект запрашэння з указаннем мэты, тэрмiну знаходжання,
фiнансавых умоў;
копiю падпiсанага кантракта.
У Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь работа з гэтымi
дакументамi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з пунктам 2 дадзенага
Палажэння.
21. Парадак атрымання шматразовай вiзы прыведзены ў iнфармацыi
Консульскага ўпраўлення Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi
Беларусь "Аб парадку атрымання шматразовых дзелавых вiз".
22. Справаздача аб праведзеным мiжнародным мерапрыемстве
дасылаецца ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у тыднёвы
тэрмiн пасля яго завяршэння.
23. Падаткаабкладанне даходаў замежных артыстаў, атрыманых
падчас выканання гастрольнай дзейнасцi на тэрыторыi Беларусi,
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 22
снежня 1991 г. "Аб падатках на даходы i прыбытак прадпрыемстваў,
аб`яднанняў, арганiзацый", Метадычнымi ўказаннямi па вылiчэнню
падатку на даходы i прыбытак замежных юрыдычных асоб, зацверджаных
загадам Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi пры Кабiнеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 9 кастрычнiка 1996 г. № 102, iншымi
заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
24. Арганiзацыя выставак замежных партнёраў на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца на аснове дагавораў, калi iншае не
прадугледжваецца мiжнароднымi дагаворамi, падпiсанымi Мiнiстэрствам
культуры Рэспублiкi Беларусь, цi ўмовамi, якiя з iх выцякаюць, альбо
iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Дадатак 1
да Палажэння аб парадку арганiзацыi замежнай
гастрольнай дзейнасцi, выездаў у службовыя
замежныя камандзiроўкi, мiжнародных мерапрыемстваў
у галiне культуры на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь
Прыкладны ўзор
КАНТРАКТ
памiж Беларускай дзяржаўнай канцэртнай арганiзацыяй i
Замежным канцэртным агенцтвам аб правядзеннi замежных
гастроляў
Беларуская дзяржаўная канцэртная арганiзацыя, якая далей
называецца "Арганiзацыя", у асобе кiраўнiка _______________, з
аднаго боку i Замежнае канцэртнае агенцтва, якое далей называецца
"Агенцтва", у асобе дырэктара _______________, з другога боку,
прычым абодва бакi прызнаюць кампетэнтнасць i юрыдычную
праваздольнасць на заключэнне гэтага Кантракта, заключылi гэты
Кантракт аб нiжэйпададзеным:
1. Прадмет Кантракта
1.1. Арганiзацыя гастроляў Арганiзацыi ў ______________
(краiна) у перыяд з ____ па ____ 19__ года.
1.2. У названы перыяд будзе праведзена ______ канцэртаў у
гарадах __________ у адпаведнасцi з праграмай, якая дадаецца да
гэтага Кантракта i з`яўляеецца яго неад`емнай часткай.
2. Абавязацельствы бакоў
Арганiзацыя абавязваецца:
2.1. Прадаставiць трупу ў колькасцi не больш _______ чалавек,
уключаючы ў гэту колькасць удзельнiкаў канцэрта,
арганiзацыйна-тэхнiчны персанал.
2.2. Забяспечыць на час гастроляў неабходныя дэкарацыi,
музычныя iнструменты, гукаасвятляльнае i iншае абсталяванне для
высокаякаснага правядзення канцэртаў.
2.3. Забяспечыць прыезд у горад ______ арганiзацыйна-тэхнiчнага
персаналу ў колькасцi _________ чалавек ________ (дата), удзельнiкаў
канцэрту ________ (дата) i iх ад`езд з горада _____ _____ (дата).
2.4. Забяспечыць мытнае афармленне, транспарцiроўку i
ўсталяванне неабходных дэкарацый, музычных iнструментаў,
гукаасвятляльнага i iншага абсталявання ў канцэртнай зале _____ у
тэрмiн да _____.
2.5. Забяспечыць дэмантаж i вываз дэкарацый, музычных
iнструментаў, гукаасвятляльнага i iншага абсталявання з канцэртнай
залы ______ у тэрмiн да _____.
2.6. Прадаставiць Агенцтву спiс членаў трупы з указаннем
пашпартных дадзеных у тэрмiн да ____, аформiць неабходныя ўязныя
дакументы.
2.7. Захоўваць чысцiню i парадак iнтэр`ераў гасцiнiц,
канцэртных пляцовак i транспартных сродкаў. Урон, якi нанесены па
вiне Арганiзацыi, ляжыць на яе адказнасцi.
Агенцтва абавязваецца:
2.8. Забяспечыць членаў трупы на працягу перыяду iх знаходжання
на тэрыторыi ___________ (краiна) пражываннем у гасцiнiцы
(аднамесныя i двухмесныя нумары ў колькасцi _____) i снеданнямi.
2.9. У тэрмiн да ____ накiраваць запрашэнне членам трупы для
афармлення неабходных уязных дакументаў.
2.10. Забяспечыць медыцынскае страхаванне i абслугоўванне
членаў трупы на працягу перыяду iх знаходжання на тэрыторыi ________
(краiна).
2.11. Забяспечыць ахову дэкарацый, музычных iнструментаў,
гукаасвятляльнага i iншага абсталявання на працягу перыяду
знаходжання на тэрыторыi _______ (краiна). Урон, якi нанесены не па
вiне Арганiзацыi, ляжыць на адказнасцi Агенцтва.
2.12. Забяспечыць арэнду залаў для правядзення канцэртаў i
рэпетыцый на працягу перыяду правядзення гастроляў.
3. Фiнансавыя ўмовы
3.1. Агенцтва выплачвае членам трупы сутачныя з разлiку _______
(сума) на чалавека ў дзень за перыяд знаходжання на тэрыторыi ______
(краiна). Дзень прыезду i ад`езду лiчыцца адным днём.
3.2. Сутачныя выплачваюцца ў дзень прыезду ў поўным памеры за
ўвесь перыяд знаходжання _______ (краiна).
3.3. Агенцтва выплачвае Арганiзацыi ________ (сума) за кожны
праведзены канцэрт.
4. Адказнасць бакоў
4.1. Акрамя форс-мажорных абставiн, якiя не залежаць ад бакоў,
Арганiзацыя i Агенцтва нясуць узаемную адказнасць за невыкананне
сваiх абавязацельстваў па гэтаму Кантракту.
4.2. У выпадку невыканання Арганiзацыяй сваiх абавязацельстваў
па гэтаму Кантракту, якiя прывялi да зрыву гастроляў, Арганiзацыя
кампенсуе нанесены Агенцтву ўрон згодна з прадстаўленымi
фiнансавымi дакументамi ў тэрмiн _______ з дня прадстаўлення гэтых
дакументаў.
4.3. У выпадку невыканання Агенцтвам сваiх абавязацельстваў па
гэтаму Кантракту, якiя прывялi да зрыву гастроляў, Агенцтва
кампенсуе нанесены Арганiзацыi ўрон згодна з прадстаўленымi
фiнансавымi дакументамi ў тэрмiн ________ з дня прадстаўлення гэтых
дакументаў.
5. Змяненне палажэнняў Кантракта i ўрэгуляванне спрэчных
пытанняў
5.1. Па ўзаемнай згодзе бакоў у гэты Кантракт могуць быць
унесены змяненнi i дапаўненнi, якiя з`яўляюцца яго неад`емнай
часткай.
5.2. У выпадку немагчымасцi ўрэгуляваць спрэчныя пытаннi шляхам
перагавораў, бакi пакiдаюць за сабой права перадаць iх вырашэнне ў
кампетэнцыю суда Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
5.3. Пытаннi, якiя не агавораны ў гэтым Кантракце, могуць
вырашацца шляхам заключэння дадатковых пагадненняў.
Гэты кантракт уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Здзейснена ў горадзе ________ _________ (дата) у ________
экземплярах на __________ мове, прычым усе тэксты маюць аднолькавую
сiлу.
Беларуская дзяржаўная канцэртная арганiзацыя (юрыдычны адрас)
__________________________ ____________________________
(пасада кiраўнiка, подпiс) (прозвiшча, iнiцыялы)
Пячатка
Замежнае канцэртнае агенцтва (юрыдычны адрас)
__________________________ ____________________________
(дырэктар, подпiс) (прозвiшча, iнiцыялы)
Пячатка
Дадатак. Праграма канцэртаў.
Дадатак 2
да Палажэння аб парадку арганiзацыi замежнай
гастрольнай дзейнасцi, выездаў у службовыя
замежныя камандзiроўкi, мiжнародных мерапрыемстваў
ў галiне культуры на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь
Прыкладны ўзор
КАНТРАКТ
памiж Беларускiм дзяржаўным музеем (назва) аб
арганiзацыi выстаўкi работ ________ (iмя мастака)
Беларускi дзяржаўны музей (назва), якi далей называецца
"Накiроўваючы бок", у асобе дырэктара __________, з аднаго боку, i
Замежны музей (назва), якi далей называецца "Прымаючы бок", у асобе
дырэктара __________, з другога боку, прычым абодва бакi прызнаюць
кампетэнтнасць i юрыдычную праваздольнасць на заключэнне гэтага
Кантракта, заключылi гэты Кантракт аб нiжэйпададзеным:
1. Прадмет Кантракта
1.1. Арганiзацыя выстаўкi работ _________ (iмя мастака) у
Замежным музеi (назва) у адпаведнасцi са спiсам экспанатаў з
указаннем кошту кожнага з iх (дадатак 1).
1.2. Выстаўка адбудзецца з ____ па _____ (дата).
1.3. Выстаўка павiнна прыбыць у горад ______ _______ (дата).
1.4. Мантаж выстаўкi будзе ажыццяўляцца з ___ па _____ (даты).
1.5. Адкрыццё выстаўкi адбудзецца ____ (дата) у _____ (гадзiн).
1.6. Закрыццё выстаўкi адбудзецца ____ (дата).
1.7. Дэмантаж выстаўкi будзе ажыццяўляцца з ___ па ____ (дата).
1.8. Вяртанне выстаўкi ў Мiнск да ____ (дата).
2. Абавязацельствы бакоў
Накiроўваючы бок забяспечвае:
2.1. Бясплатную дастаўку _______ экзэмпляраў каталога выстаўкi
_________ (назва).
2.2. Бясплатную дастаўку ______ экзэмпляраў плакатаў.
2.3. Страхаванне i дастаўку выстаўкi па маршруту: Мiнск- ______
(горад).
2.4. Ахову выстаўкi ад Мiнска да гранiцы краiны Прымаючага боку
i ад гранiцы краiны Прымаючага боку да Мiнска.
2.5. Аплату ўсiх мытных паслуг па выстаўцы на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь.
2.6. "Karnet TIR" i паведамляе яго нумар Прымаючаму боку за ___
дзён да адпраўкi выстаўкi ў горад _______.
Прымаючы бок забяспечвае:
2.7. Арганiзацыю прэс-канферэнцыi перад адкрыццём выстаўкi.
2.8. Арганiзацыю рэкламы выстаўкi.
2.9. Выраб плакатаў да выстаўкi, друкаванне i распаўсюджванне
запрашэнняў на адкрыццё выстаўкi.
2.10. Страхаванне выстаўкi на маршруце ______ - ______ (гарады)
i на перыяд знаходжання выстаўкi ў ______ (горад).
2.11. Афармленне мытных дакументаў сваёй краiны, а таксама ўсе
выдаткi, звязаныя са знаходжаннем выстаўкi ў __________ (краiна).
2.12. Ахову i суправаджэнне выстаўкi ад гранiцы сваёй краiны да
горада __________ i ад горада ________ да гранiцы сваёй краiны.
2.13. Гасцiнiцу i харчаванне (сутачныя) прадстаўнiку
Накiроўваючага боку, якi прыбудзе на ўпакоўку i прыём выстаўкi з ___
па _____ (дата).
2.14. Дзяржаўную гарантыю захавання цi страхоўку экспанатаў на
перыяд знаходжання выстаўкi ў _______ (краiна).
2.15. Аплату транспарта па маршруту ________-________ (гарады).
3. Мантаж i ўмовы экспанавання
3.1. Накiроўваючы i Прымаючы бакi нясуць агульную адказнасць за
распрацоўку, мантаж выстаўкi ў памяшканнi Замежнага музея (назва) -
пры гэтым усе неабходныя матэрыялы, абсталяванне i квалiфiкаваныя
рабочыя забяспечваюцца Прымаючым бокам.
3.2. Прымаючы бок забяспечвае дэмантаж i ўпакоўку выстаўкi
пасля экспанавання.
3.3. Прымаючы бок забяспечвае неабходны
тэмпературна-вiльготнасны рэжым на перыяд знаходжання выстаўкi ў
памяшканнi Замежнага музея (назва).
3.4. Экспанаты выстаўкi будуць перададзены Прымаючаму боку
адразу пасля распакоўкi i мытнага дагляду на тэрыторыi Замежнага
музея (назва), а таксама будуць даследаваны рэстаўратарам, а
"гарантыйны лiст" (акт захаванасцi) будзе перададзены прадстаўнiку
Накiроўваючага боку.
3.5. Пасля закрыцця выстаўкi экспанаты даследуюцца, затым
складаецца адпаведны акт захаванасцi экспанатаў, пасля чаго ён
перадаецца за подпiсамi абодвух бакоў iх прадстаўнiкам.
3.6. Прымаючы бок гарантуе, што распакоўка, мантаж, дэмантаж i
ўпакоўка выстаўкi будуць праводзiцца ў прысутнасцi супрацоўнiка
Накiроўваючага боку, а таксама прадстаўнiка мытнага органа краiны
Прымаючага боку.
4. Ахова
4.1. Прымаючы бок забяспечвае кругласутачную ахову выстаўкi.
4.2. Прымаючы бок гарантуе поўны кантроль на перыяд знаходжання
i транспарцiроўкi выстаўкi на тэрыторыi сваёй краiны.
5. Iншыя ўмовы
5.1. Супрацоўнiцтва накiроўваючага i прымаючага бакоў знойдзе
сваё адлюстраванне ў рэкламе, на афiшы, у каталогу i запрашальных
бiлетах у адпаведнасцi з тэкстамi, якiя будуць узгоднены загадзя
абодвума бакамi.
5.2. Усе пытаннi, якiя не прадугледжаны гэтым Кантрактам i якiя
могуць узнiкнуць у час арганiзацыi выстаўкi, павiнны вырашацца
шляхам пагаднення бакоў у пiсьмовай форме.
5.3. У выпадку немагчымасцi ўрэгуляваць спрэчныя пытаннi шляхам
перагавораў, бакi пакiдаюць за сабой права перадаць iх вырашэнне ў
кампетэнцыю суда Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Гэты кантракт уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Здзейснена ў горадзе ______ ________ (дата) у ____ экземплярах
на _______ мове, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.
Беларускi дзяржаўны музей (юрыдычны адрас)
____________________________ ______________________________
(дырэктар, подпiс) (прозвiшча, iнiцыялы)
Пячатка
Замежны музей (назва) (юрыдычны адрас)
____________________________ ______________________________
(дырэктар, подпiс) (прозвiшча, iнiцыялы)
Пячатка
Дадатак. Спiс экспанатаў выстаўкi з указаннем кошту кожнага з iх.
Информация о порядке получения многократных
деловых виз
Для оформления многократных деловых виз в Консульское
управление Министерства иностранных дел Республики Беларусь подаются
следующие документы:
1. Заявка.
2. Одна визовая анкета с наклеенной фотографией.
3. Ксерокопия страниц паспорта иностранного гражданина с
установочными данными и ксерокопия последней белорусской визы.
Для руководителей, учредителей совместных и иностранных
предприятий и членов их семей, работников представительств
иностранных фирм, банков и членов их семей, а также руководителей
иностранных фирм, имеющих свое представительство в Республике
Беларусь, требуется заявка в Консульское управление, соответственно,
от Министерства внешних экономических связей (ул.Мясникова, 29, тел.
220-46-27) или Национального банка Республики Беларусь.
Для лиц, активно участвующих в развитии межрегиональных и
межмуниципальных связей, требуется заявка в Консульское управление
от облисполкомов или Минского горисполкома (в соответствии с местом
деятельности).
Специалистам и экспертам, прибывающим в Республику Беларусь для
осуществления консультаций и других форм международного
сотрудничества по линии министерств и ведомств, требуется заявка в
Консуьское управление от соответствующего министерства или
ведомства.
Для лиц, активно участвующих в работе по оказанию
благотворительной и гуманитарной помощи, и членов их семей,
требуется заявка в Консульское управление от Министерства по
чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь, облисполкомов или
Минского горисполкома. В случае необходимости получения бесплатной
визы в письме должна быть просьба об этом со ссылкой на
соответствующее постановление Кабинета Министров Республики
Беларусь.
В иных случаях (в т.ч. по приглашению юридического лица,
зарегистрированного на территории Республики Беларусь) необходима
заявка в Консульское управление (см. примерный образец),
согласованная в Государственной миграционной службе Республики
Беларусь (проспект Машерова, 23, тел. 223-45-14).
Многократная деловая виза выдается на срок до 1 года (для
граждан Литвы, Латвии, Эстонии - до 6 месяцев), количество въездов в
Республику Беларусь и время пребывания в течение срока действия визы
не ограничено.
Многократная деловая виза не выдается в случае первого
обращения иностранного гражданина, намеревающегося прибыть в
Республику Беларусь с деловыми целями (т.е. в его паспорте уже
должна быть въездная виза Республики Беларусь любой краткости).
Решение о выдаче визы принимается в срок до 1 месяца после
сдачи всех необходимых документов.
Многократная деловая виза может быть получена в любом
консульском учреждении Республики Беларусь за рубежом.
При получении визы в Консульском управлении консульский сбор за
оформление многократной деловой визы составляет 300 долларов США,
для граждан и жителей Латвии, Литвы, Эстонии - 50 долларов США.
Оплата производится наличной валютой (долларами США) в день
получения визы в Городской дирекции Белбизнесбанка (ул.Ленина, 16).
Основанием для оплаты служит счет, выписанный в Консульском
управлении.
Справки по оформлению выездных виз в Республику Беларусь:
городской тел. 22-22-661, внутренний тел. 10 с 11:00 до 13:00, с
14:00 до 18:00.
Примерный образец заявки на оформление
многократной деловой визы
Государственная миграционная служба
Министерства труда
Республики Беларусь
Консульское управление
Министерства иностранных дел
Республики Беларусь
Просим выдать многократную деловую визу сроком на ________
гражданину ___________ (гражданство). Фамилия, имя, отчество
(по-русски, а также в той транскрипции, в которой она значится в
паспорте), дата рождения, номер паспорта.
Подробно указываются цель пребывания и род занятий (занимаемая
должность) в Республике Беларусь.
Обязуемся обеспечить режим пребывания иностранного гражданина в
Республике Беларусь.
Руководитель предприятия _____________ ___________________
(подпись) (И.О.Фамилия)
М.П.
Заявка оформляется на фирменном бланке предприятия с указанием
регистрационного номера и даты. В случае отсутствия фирменного
бланка, в верхней части заявки указываются все реквизиты
предприятия. Заявка подписывается руководителем предприятия и
заверяется печатью.
Обязательство о соблюдении режима пребывания иностранного
гражданина в Республике Беларусь означает необходимость его
регистрации в органах паспортно-визовой службы (бывшие ОВИРы) по
месту пребывания.
Заявка на визу "на работу" оформляется аналогично.
Дополнительно в заявке указывается номер, дата выдачи и срок
действия лицензии на привлечение иностранной рабочей силы в
Республику Беларусь, а также представляется оригинал и ксерокопия
лицензии. Согласование в Государственной миграционной службе
обязательно.
В случае истечения срока действия визы необходимо обращаться в
областную паспортно-визовую службу по месту жительства для продления
регистрации, либо для получения выездной визы. Граждане, прибывшие
по приглашению минских организаций, должны обращаться в ОНВС УВД
Мингорисполкома (тел. 231-38-09).
Заявки с исправлениями и дополнениями к рассмотрению не
принимаются!
<<< Главная
страница | < Законодательство о труде и занятости
|