ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о труде и занятости



                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                               загадам мiнiстра адукацыi i навукi
                               Рэспублiкi Беларусь
                               ад 4 лiстапада 1995 г.
                               N 430


                             УЗГОДНЕНА

 Мiнiстэрства фiнансаў                Мiнiстэрства працы
 Рэспублiкi Беларусь                  Рэспублiкi Беларусь

 Намеснiк мiнiстра                    Намеснiк мiнiстра

           А.I.Сверж                             В.I.Паўлаў

 7 лiпеня 1995 г.                     20 лiпеня 1995 г.


                             IНСТРУКЦЫЯ

               аб парадку вырабу, запаўнення i выдачы
            пасведчання асобам, якiя прайшлi навучанне ў
          iнстытутах, на факультэтах, курсах i ў вучэбных
             цэнтрах па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i
                   павышэнню квалiфiкацыi кадраў

===


     1.   Пасведчанне  выдаецца   асобам,  якiя   прайшлi  павышэнне
квалiфiкацыi  працягласцю да  трох месяцаў  з адрывам  ад працы i да
шасцi  месяцаў без  адрыву ад  працы ў  iнстытутах, на  факультэтах,
курсах  i  ў  вучэбных  цэнтрах  па  падрыхтоўцы,  перападрыхтоўцы i
павышэнню   квалiфiкацыi  кадраў,   акрэдытаваных  ва   ўстаноўленым
парадку.

     2.   Пасведчанне  прадстаўляе   сабою  аркуш   гербавай  паперы
блакiтнага  колеру  памерам  22  х  16  см,  на  пярэднiм баку якога
тыпаграфскiм   спосабам  надрукавана   слова  "Пасведчанне".   Тэкст
друкуецца на правым i левым  унутраных баках аркушаў на беларускай i
рускай мовах. Тыпаграфскiм спосабам друкуецца наступны тэкст:

 на левым баку аркуша:

 зверху "Пасведчанне", нiжэй шрыфтам:

     Гэтае пасведчанне выдана ______________________________________
                                 (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
 у тым, што ён /яна/ з "___"________________ 19__ года па "___"_____
 19___года павыша/ў, ла/ сваю квалiфiкацыю з адрывам ад вытворчасцi
                                           ---------
                                           без адрыву

                                      у спалучэннi гэтых форм
                 _________________________________
 /назва навучальнай установы /падраздзялення/ павышэння квалiфiкацыi
 па ________________________________________________________________
                /найменне раздзела навукi, тэхнiкi/

на правым баку аркуша:

Тав. _____________________ прапрацава/ў, ла/ наступныя тэмы
     /прозвiшча, iнiцыялы/

па адзначанаму раздзелу:
 ------T-----------------------T-----------------T-----------------¬
 ¦ N   ¦                       ¦      Колькасць  ¦                 ¦
 ¦п/п  ¦      Тэматыка         ¦       гадзiн    ¦    Заўвагi      ¦
 L-----+-----------------------+-----------------+------------------

 i выкана(ў, ла) выпускную работу  на тэму _________________________
 ___________________________________________________________________

  М.П.                             Рэктар (дырэктар)

                                   Сакратар

 Горад ___________________ "________"________________19___ г.

 Рэгiстрацыйны N ___________

     3.  Запаўненне  бланкаў  пасведчанняў  праводзiцца  навучальнай
установай у  строгай адпаведнасцi з  зацверджаным тэкстам, ад  рукi,
чорнай тушшу.

     4. Бланк пасведчання запаўняецца наступным чынам:

     а/ пасля слоў "Пасведчанне  выдана" пiшацца поўнасцю прозвiшча,
iмя, iмя па бацьку асобы, якая прайшла павышэнне квалiфiкацыi;

     б/ час навучання: дата, месяц, год пачатку i канца навучання;

     в/ пасля слоў "павыша(ў, ла) сваю квалiфiкацыю з адрывам,
                                                    ----------
без адрыву ад вытворчасцi, у спалучэннi гэтых форм"

пiшацца  поўная  назва   навучальнай  установы  (падраздзялення)  (у
залежнасцi   ад   формы   навучання,   непатрэбныя  словы  адпаведна
закрэслiваюцца);

     г/ пасля  слоў "па" пiшацца найменне  раздзела навукi, тэхнiкi,
па якому праводзiлася павышэнне квалiфiкацыi;

     д/ далей пiшацца прозвiшча i iнiцыялы асобы, якая навучалася;

     е/  пасля  слоў  "прапрацаваў  наступныя  тэмы  па  адзначанаму
раздзелу"   пiшацца   найменне   тэматыкi   павышэння  квалiфiкацыi,
колькасць гадзiн i заўвагi;

     ж/ пасля  слоў  "i  выкана(ў,  ла)  выпускную  работу  на тэму"
пiшацца найменне тэмы выпускной работы;

     з/  пасведчанне  падпiсваецца   рэктарам  вышэйшай  навучальнай
установы,  пры  /або  ў  структуры/  якой  створаны  факультэт,  або
рэктарам  /дырэктарам/  iнстытута,  курсаў,  цэнтра  па падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы  i   павышэнню  квалiфiкацыi  кадраў   i  сакратаром
навучальнай установы;

     i/  нiжэй подпiсаў  пiшацца  назва  горада, у  якiм знаходзiцца
навучальная ўстанова, дзе ажыццяўлялася навучанне, дата, месяц i год
выдачы  пасведчання, а  таксама рэгiстрацыйны  нумар пасведчання  па
кнiзе рэгiстрацыi выдаваемых пасведчанняў;

     к/ з правага боку на адпаведным месцы ставiцца гербавая пячатка
навучальнай установы.
     Узор запоўненага пасведчання дадаецца.

     5.  Пасведчанне  выдаецца  асобна  ўладальнiкаў па прад`яўленню
пашпарта  або даверанасцi,  аформленай ва  ўстаноўленым парадку,  цi
высылаецца па пошце каштоўным пакетам з адваротнай распiскаю.

     6. Для рэгiстрацыi выдаваемых пасведчанняў у кожнай навучальнай
устан ове,   дзе  праводзiцца   павышэнне  квалiфiкацыi,  заводзiцца
спецыяльная кнiга, у якую заносяцца наступныя даныя:

     а) парадкавы рэгiстрацыйны нумар;

     б) дата выдачы пасведчання;

     в)  прозвiшча,  iмя  i  iмя  па  бацьку  асобы,  якая  атрымала
пасведчанне;

     г)   подпiс   сакратара   навучальнай   установы,  якая  выдала
пасведчанне;

     д) распiска асобы, атрымаўшай пасведчанне.

     ЗАЎВАГА:

     Кнiга  рэгiстрацыi  выданых   пасведчанняў  пранумароўваецца  i
захоўваецца ў кiраўнiка навучальнай установы павышэння квалiфiкацыi.

     7.  Сапсаваныя  пры  запаўненнi  бланкi пасведчанняў падлягаюць
знiшчэнню,  для чаго  ствараецца камiсiя  пад старшынствам кiраўнiка
навучальнай установы (падраздзялення) павышэння квалiфiкацыi, ў якую
павiнны  ўваходзiць  прадстаўнiкi  вучэбнай  часткi  i  бухгалтэрыi.
Камiсiя састаўляе  акт у 2 экземплярах.  У акце ўказваецца колькасць
бланкаў-пасведчанняў, колькасць бланкаў указваецца пропiссю.

     8. Бланкi пасведчанняў друкуюцца цэнтралiзавана праз Беларускае
рэспублiканскае гандлёвае  аб`яднанне "Глобус" па  заяўках i за  лiк
мiнiстэрстваў  i  ведамстваў,  у  падпарадкаваннi  якiх  знаходзяцца
навучальныя ўстановы (падраздзяленнi) павышэння квалiфiкацыi, або па
заяўках  i  за  лiк  навучальных  устаноў,  якiя  працуюць на ўмовах
гаспадарчага разлiку i самафiнансавання.

     Заяўкi на  бланкi  пасведчанняў  прадстаўляюцца  ў   Беларускае
Рэспублiканскае    гандлёвае    аб`яднанне   "Глобус"   штогод    да
1 кастрычнiка  з указаннем  колькасцi бланкаў  па кожнай навучальнай
установе,  iх  адрасоў  i   тэрмiнаў  пастаўкi  бланкаў  (пры  ўмове
праходжання ва ўстаноўленым парадку акрэдытацыi).

     9. Бланкi  пасведчанняў захоўваюцца ў  навучальных установах як
бланкi строгай справаздачы па спецыяльнаму рэестру.


                            ПАСВЕДЧАННЕ

     Гэтае пасведчанне выдана Пятрову Пятру Сямёнавiчу
                              ------------------------
                           (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
у тым,  што ён  з 1  верасня  1995  года па  30 лiстапада  1995 года
павышаў  сваю квалiфiкацыю  з адрывам  ад вытворчасцi  на факультэце
павышэння квалiфiкацыi Белдзяржунiверсiтэта
 -------------------------------------------------------------------
            (назва навучальнай установы падраздзялення)
 па прыкладнай матэматыкi i ЭВМ
 ------------------------------
(найменне раздзела навукi, тэхнiкi)

     Тав. Пятроў П.С.
          -----------                   прапрацаваў наступныя тэмы
      прозвiшча, iнiцыялы

 па адзначанаму раздзелу:
 ----T--------------------T---------------T------------------------¬
 ¦ N ¦                    ¦Колькасць      ¦                        ¦
 ¦п/п¦   Тэматыка         ¦гадзiн         ¦    Заўвагi             ¦
 +---+--------------------+---------------+------------------------+
 ¦   ¦ Аперацыйныя        ¦               ¦                        ¦
 ¦   ¦ сiстэмы MS-        ¦               ¦                        ¦
 ¦   ¦ DOC                ¦ 35            ¦                        ¦
 +---+--------------------+---------------+------------------------+
 ¦   ¦ Тэкставы           ¦               ¦                        ¦
 ¦   ¦ рэдактар           ¦               ¦                        ¦
 ¦   ¦ "Лексiкон"         ¦ 30            ¦                        ¦
 +---+--------------------+---------------+------------------------+
 ¦   ¦ Электронныя        ¦               ¦                        ¦
 ¦   ¦ таблiцы "Super     ¦               ¦                        ¦
 ¦   ¦ Calc"              ¦ 40            ¦                        ¦
 +---+--------------------+---------------+------------------------+
 ¦   ¦ Асновы СУБД Fох 2,0¦ 80            ¦                        ¦
 +---+--------------------+---------------+------------------------+
 ¦   ¦ Сiстэма            ¦               ¦                        ¦
 ¦   ¦ праграмiравання    ¦               ¦                        ¦
 ¦   ¦ Turbo Paskal 7,0   ¦ 80            ¦                        ¦
 L---+--------------------+---------------+-------------------------
i выканаў   выпускную   работу   на   тэму:   "Вядзенне  базы  даных
супрацоўнiкаў прадпрыемства i налiчэнне заработнай платы".


  М.П.                                   Рэктар (дырэктар)

                                         Сакратар

Горад Мiнск "30" лiстапада 1995 г.

     Рэгiстрацыйны N 154

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1201/12.
 Дата:  20.12.95 г.




 

<<< Главная страница | < Законодательство о труде и занятости



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России