ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о труде и занятости


           АБ МЕРАХ ПА САЦЫЯЛЬНАЙ ПАДТРЫМЦЫ НАСЕЛЬНIЦТВА

                             ПАСТАНОВА
              Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
                      28 лютага 1995 г. N 106
       (Собрание указов Президента и постановлений Кабинета
       Министров Республики Беларусь, 1995 г., N 6, ст.145)

===

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Кабинета Министров  Республики Беларусь от
         30  декабря 1995  г. N  707 (Собрание  указов Президента  и
         постановлений   Кабинета  Министров   Республики  Беларусь,
         1995 г., N 36, ст.897) ;
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15
         июля 2002  г.  №  949  (Национальный  реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2002 г., № 82, 5/10802) 


     Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Утратил силу. 
          __________________________________________________________
         Пункт  1  утратил  силу  постановлением  Кабинета Министров
         Республики Беларусь от 30 декабря 1995 г. N 707

            1.   Устанавiць  з   1  сакавiка   1995  г.  мiнiмальную
         заработную плату ў памеры  60000 рублёў у якасцi нарматыву,
         абавязкового для выканання ўсiмi наймальнiками. 

     2. Утратил силу. 
          __________________________________________________________
         Пункт  2  утратил  силу  постановлением  Кабинета Министров
         Республики Беларусь от 30 декабря 1995 г. N 707

            2.  Устанавiць  з  1  сакавiка  1995  г. тарыфную стаўку
         першага разраду ў памеры 100000 рублёў.
            Дзеянне дадзенага пункта не распаўсюджваецца на суб`екты
         гаспадарання,  дзе  тарыфная  стаўка  першага разраду вышэй
         гэтага ўзроўню. 

     3. Утратил силу. 
          __________________________________________________________
         Пункт  3  утратил  силу  постановлением  Кабинета Министров
         Республики Беларусь от 30 декабря 1995 г. N 707

            3. Мiнiстэрству працы ўвесцi ў дзеянне з 1 сакавiка 1995
         г.   23-разрадную   Адзiную   тарыфную   сетку   работнiкаў
         Рэспублiкi Беларусь з наступнымi мiжразрадными суадносiнамi
         тарыфных каэфiцыентаў:
               з 1-га па 3-i разрады - 1,30;
               з 3-га па 8-ы разрады - 1,12;
               з 8-га па 15-ы разрады - 1,06
               з 15-га па 23-i разрады - 1,05; 

     4. Утратил силу. 
          __________________________________________________________
         Пункт  4  утратил  силу  постановлением  Кабинета Министров
         Республики Беларусь от 30 декабря  1995 г. N 707

            4.  Мiнiстэрствам, iншым  цэнтральным органам кiравання,
         мясцовым  выканаўчым  i   распарадчым  органам,  кiраўнiкам
         прадпрыемстваў,   устаноў  i   арганiзацый,  фiнансуемых  з
         бюджэту, забяспечыць пераразлiк  заработнай платы i акладаў
         работнiкаў   у   адпаведнасцi   з   устаноўленай   дадзенай
         пастановай стаўкай першага  разраду i каэфiцыентамi Адзiнай
         тарыфнай сеткi работнiкаў Рэспублiкi Беларусь. 

     5. Павялiчыць  з 1 сакавiка 1995  г. у два разы  памер грашовай
кампенсацыi на дзяцей,  прадугледжанай пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад  5 студзеня 1995 г. N  7 "Аб павышэннi памеру
мiнiмальнай  заработнай  платы   i  матэрыяльнай  падтрымцы  асобных
катэгорый  грамадзян" (Збор  указаў Прэзiдэнта  i пастаноў  Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г.,  N 1, арт. 13), сем`ям, якiя
атрымлiваюць штомесячную дзяржаўную дапамогу.

     Захаваць устаноўленыя названай  пастановай штомесячныя грашовыя
кампенсацыi непрацуючым  пенсiянерам i пенсiянерам,  якiя працуюць у
калгасах,   саўгасах  i   iншых  сельскагаспадарчых  прадпрыемствах;
непрацуючым  працаздольным  грамадзянам,  якiя  ажыццяўляюць  догляд
iнвалiда I групы  або састарэлага, што дасягнуў узросту  80 гадоў, а
таксама догляд  дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце  да 16 гадоў,  студэнтам
вышэйшых  i навучэнцам  сярэднiх спецыяльных  i прафесiйна-тэхнiчных
навучальных устаноў  (якiя не атрымлiваюць  харчавання), у тым  лiку
тым,   што  знаходзяцца   ў  акадэмiчным   водпуску  па  медыцынскiх
паказаннях; грамадзянам, яiкя атрымлiваюць  дапамогi па беспрацоўю i
стыпендыi   пры  праходжаннi   прафесiйнай  падрыхтоўкi   (павышэннi
квалiфiкацыi) па накiраванню Дзяржаўнай службы занятасцi.

     6. Выплачваць  з  1  сакавiка  1995  г.  студэнтам  вышэйшых  i
навучэнцам   сярэднiх  спецыяльных  навучальных  устаноў  за  перыяд
праходжання вытворчай (педагагiчнай) i вучэбнай практыкi, звязанай з
выездам  з месцазнаходжання навучальнай установы,  сутачныя ў памеры
10 працэнтаў базавай велiчынi за кожны дзень,  у  тым  лiку  за  час
знаходжання ў дарозе да месца практыкi i назад. 
          __________________________________________________________
         Часть первая   пункта   6   -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета Министров Республики Беларусь  от  15
         июля 2002 г. № 949

            6. Выплачваць з 1 сакавiка 1995 г.  студэнтам вышэйшых i
         навучэнцам  сярэднiх  спецыяльных  навучальных  устаноў  за
         перыяд  праходжання  вытворчай  (педагагiчнай)  i  вучэбнай
         практыкi, звязанай з выездам з месцазнаходжання навучальнай
         установы,  сутачныя  ў  памеры  10  працэнтаў   мiнiмальнай
         заработнай  платы  за  кожны  дзень,  у  тым  лiку  за  час
         знаходжання ў дарозе да месца практыкi i назад.
         __________________________________________________________

     Студэнтам  i навучэнцам,  якiя  прыняты  на аплатную  работу на
перыяд  праходжання  практыкi  па-за  месцам знаходжання навучальнай
установы, сутачныя не выплачваюцца.

     7. Утратил силу. 
          __________________________________________________________
         Пункт  7  утратил  силу  постановлением  Кабинета Министров
         Республики Беларусь от 30 декабря 1995 г. N 707

            7.   Мiнiстэрству   сацыяльнай   абароны,   Мiнiстэрству
         абароны, Мiнiстэрству ўнутраных  спраў, Камiтэту дзяржаўнай
         бяспекi з  1 сакавiка 1995 года  правесцi пераразлiк пенсiй
         зыхоздзячы з новага памеру мiнiмальнай заработнай платы.
            Мiнiстэрству  працы сумесна  з Мiнiстэрствам  фiнансаў i
         Мiнiстэрствам   сацыяльнай   абароны   перагледзець  памеры
         дапамог,  а  кiраўнiкам  вышэйшых,  сярэднiх  спецыяльных i
         прафесiйна-тэхнiчных    навучальных   устаноў    -   памеры
         дзяржаўных стыпендый студэнтам i навучэнцам. 

     8. Утратил силу. 
          __________________________________________________________
         Пункт  8  утратил  силу  постановлением  Кабинета Министров
         Республики Беларусь от 30 декабря 1995 г. N 707

            8. Павялiчыць з 1 сакавiка 1995 г. у два разы назначаныя
         да  ўказанай  даты  дапамогi   па  беспрацоўю  i  стыпендыi
         грамадзянам,   якiя   праходзяць   прафесiйную  падрыхтоўку
         (павышаюць  квалiфiкацыю) па  накiраванню Дзяржаўнай службы
         занятасцi. 

     9. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

     пункт  6 пастановы  Савета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь  ад 6
лiпеня  1992 г.  N 410  "Аб сацыяльнай  падтрымцы асобных  катэгорый
грамадзян  ва  ўмовах  далейшай  лiбералiзацыi  цэн"  (ЗП Рэспублiкi
Беларусь, 1992 г., N 19, арт. 357);

     пункт 7  пастановы Савета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь ад  30
кастрячнiка 1992  г. N 658  "Аб сацыяльнай падтрымцы  насельнiцтва ў
сувязi з прадаўжэннем  росту рознiчных цэн на тавары  i паслугi" (ЗП
Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 31, арт. 560);

     пункт 2  пастановы Савета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь ад  24
снежня 1993 г. N 863  "Аб сацыяльнай падтрымцы насельнiцтва ў сувязi
з няспынным  ростам  цэн  на  тавары   i  тарыфаў  на  паслугi"  (ЗП
Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N 36, арт. 689);

     пункт 5  пастановы Савета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь ад  10
сакавiка 1994  г. N 136  "Аб дадатковых мерах  па сацыяльнай абароне
насельнiцтва" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 8, арт. 113);

     пункт 1,  абзац першы пункта  2, пункты 3-5  пастановы Кабiнета
Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  ад  5  студзеня  1995  г.  N  7 "Аб
павышэннi  памеру   мiнiмальнай  заработнай  платы   i  матэрыяльнай
падтрымцы  асобных катэгорый  грамадзян" (Збор  указаў Прэзiдэнта  i
пастаноў  Кабiнета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь,  1995  г., N 1,
арт. 13).


 Прэм`ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                       М. Чыгiр



 

<<< Главная страница | < Законодательство о труде и занятости



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России