ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
Stolica.ru
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 28 сентября 2004 года

<<< Главная страница | < Законодательство о здравоохранении



                       Кабiнет Мiнiстраў
                      Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

                     7 жнiўня 1995 г. N 422

                          г. Мiнск

 ПЫТАННI МIНIСТЭРСТВА АХОВЫ
 ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===
         ___________________________________________________________
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики   Беларусь  от   4   февраля   2002  г.   N  140
         (Национальный  реестр правовых  актов Республики  Беларусь,
         2002 г., N 19, 5/9892)  

        [Изменения и дополнения:
            Постановление  Совета Министров  Республики Беларусь  от
         23 октября 1997 г. N 1421 ;
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23
         августа 2000 г. N  1331 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2000 г., N 83, 5/3935) 


     Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Утратил силу.
         ___________________________________________________________
         Пункт 1 утратил силу постановлением Совета  Министров от 23
         августа 2000 г. N 1331

            1.  Зацвердзiць прыкладзенае  Палажэнне аб  Мiнiстэрстве
         аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.
         ___________________________________________________________

     2.  Лiчыць   неабходным  мець  у   Мiнiстэрстве  аховы  здароўя
Рэспублiкi Беларусь калегiю ў складзе 13 чалавек.
         ___________________________________________________________
         Пункт 2  - с изменениями,  внесенными постановлением Совета
         Министров Республики Беларусь от 23 октября 1997 г. N 1421

            2. Лiчыць  неабходным мець у  Мiнiстэрстве аховы здароўя
         Рэспублiкi Беларусь калегiю ў складзе 11 чалавек.
         ___________________________________________________________

     3. Прызнаць страцiўшымi сiлу пастанову Савета Мiнiстраў БССР ад
3 красавiка 1969 г. N 128 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Мiнiстэрстве
аховы здароўя Беларускай  ССР" (ЗЗ БССР, 1969 г., N  12, арт. 215) i
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  ад 3 верасня 1992 г.
N 537 "Пытаннi  Мiнiстэрства аховы здароўя  Рэспублiкi Беларусь" (ЗП
Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 25, арт. 463).


 Прэм`ер мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                              М. Чыгiр
         ___________________________________________________________
         Положение утратило силу  постановлением Совета Министров от
         23 августа 2000 г. N 1331

                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                      пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                      Рэспублiкi Беларусь
                                      ад 7 жнiўня 1995 г. N 422

         ПАЛАЖЭННЕ
         аб Мiнiстэрстве аховы здароўя
         Рэспублiкi Беларусь

            1.   Мiнiстэрства  аховы   здароўя  Рэспублiкi  Беларусь
         (Мiнздароўе)  з`яўляецца  цэнтральным  органам  дзяржаўнага
         кiравання i падпарадкоўваецца Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi
         Беларусь.
            2.   Мiнздароўе  ў   сваёй  дзейнасцi   кiруецца  актамi
         заканадаўства i дадзеным Палажэннем.
            3. Галоўнымi задачамi Мiнздароўя з`яўляюцца:
            забеспячэнне    ўсямернага   развiцця    аховы   здароўя
         насельнiцтва рэспублiкi;
            арганiзацыя аказання насельнiцтву бясплатнай медыцынскай
         дапамогi  ў дзяржаўных  установах аховы  здароўя i лекавага
         забеспячэння;
            арганiзацыя i правядзенне мерапрыемстваў па прафiлактыцы
         захворванняў,  аздараўленню ўмоў  жыццядзейнасцi чалавека i
         навакольнага асяроддзя;
            забеспячэнне       санiтарна-эпiдэмiчнага      дабрабыту
         насельнiцтва.
            4. Мiнздароўе ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеяннi
         з мiнiстэрствамi i iншымi  цэнтральнымi органамi кiравання,
         Саветамi  дэпутатаў, мясцовымi  выканаўчымi i  распарадчымi
         органамi,    мiжнароднымi    арганiзацыямi,   недзяржаўнымi
         структурамi.
            5. Мiнздароўе ажыццяўляе кiраўнiцтва аховай здароўя праз
         упраўленнi  аховы  здароўя  абласных  i Мiнскага гарадскога
         выканаўчых     камiтэтаў,     а     таксама     кiраўнiцтва
         прадпрыемствамi,      установамi      i      арганiзацыямi,
         падпарадкаванымi   непасрэдна   Мiнiстэрству.   Мiнздароўе,
         органы   кiравання   аховай   здароўя   выканкомаў  Саветаў
         дэпутатаў,   падведамныя    iм   лячэбна-прафiлактычныя   i
         санiтарна-прафiлактычныя        ўстановы,       медыцынскiя
         навукова-даследчыя,   вышэйшыя   i   сярэднiя   навучальныя
         ўстановы  i  iншыя  падведамныя  прадпрыемствы,  установы i
         арганiзацыi складаюць сiстэму Мiнiстэрства.
            6. Мiнздароўе ў адпаведнасцi з галоўнымi задачамi:
            6.1.   вывучае  стан   здароўя  насельнiцтва,   вызначае
         асноўныя  напрамкi развiцця  аховы здароўя,  распрацоўвае i
         сумесна  з  мiнiстэрствамi  i  iншымi цэнтральнымi органамi
         кiравання,   абласнымi  i   Мiнскiм  гарадскiм  выканаўчымi
         камiтэтамi   праводзiць   мерапрыемствы   па   прадухiленню
         захворванняў,   знiжэнню  захворваемасцi,   iнвалiднасцi  i
         смяротнасцi,   далейшаму   павелiчэнню   працягласцi  жыцця
         насельнiцтва рэспублiкi;
            6.2. каардынуе i кантралюе прафесiйную дзейнасць органаў
         i ўстаноў   аховы  здароўя   незалежна  ад   iх  ведамаснай
         прыналежнасцi  i форм  уласнасцi, а  таксама медыцынскiх  i
         фармацэўтычных работнiкаў, якiя практыкуюць самастойна;
            6.3.  арганiзоўвае i  кантралюе прафесiйную  падрыхтоўку
         медыцынскiх i фармацэўтычных работнiкаў;
            6.4.  ажыццяўляе  кiраўнiцтва  падведамнымi медыцынскiмi
         навукова-даследчымi  ўстановамi   i  каардынацыю  навуковых
         даследаванняў у галiне аховы здароўя;
            6.5.  забяспечвае  арганiзацыю  дзяржаўнага  санiтарнага
         нагляду  i  кантралюе  выкананне  санiтарнага заканадаўства
         мiнiстэрствамi  i iншымi  цэнтральнымi органамi  кiравання,
         прадпрыемствамi,  установамi  i  арганiзацыямi,  службовымi
         асобамi i грамадзянамi;
            6.6.       зацвярджае       санiтарна-гiгiенiчныя      i
         санiтарна-процiэпiдэмiчныя правiлы i нормы;
            6.7.   распрацоўвае  агульныя   прынцыпы  арганiзацыi  i
         развiцця санаторна-курортнай дапамогi;
            6.8. распрацоўвае  мерапрыемствы па ахове  мацярынства i
         дзяцiнства, сумесна з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i iншымi
         цэнтральнымi органамi кiравання ажыццяўляе мерапрыемствы па
         ахове працы  жанчын i падлеткаў,  аздараўленню, фiзiчнаму i
         гiгiенiчнаму выхаванню дзяцей, арганiзуе кантроль за станам
         здароўя дзяцей  у дзiцячых дашкольных  i вучэбна-выхаваўчых
         установах   ад  iх   ведамаснага  падпарадкавання   i  форм
         уласнасцi, кантралюе выкананне абавязковых патрабаванняў да
         вытворчасцi, рэалiзацыi i ўжывання прадуктаў харчавання;
            6.9.   устанаўлiвае   па   ўзгадненню   з  зацiкаўленымi
         мiнiстэрствамi  i  iншымi  цэнтральнымi  органамi кiравання
         парадак   выдачы   лiсткоў   непрацаздольнасцi,   арганiзуе
         экспертызу     парушэнняў     жыццядзейнасцi     грамадзян,
         медыка-сацыяльную i  медыка-прафесiйную рэабiлiтацыю хворых
         i iнвалiдаў,   кiруе   пастаноўкай   медыка-рэабiлiтацыйнай
         экспертызы;
            6.10.    кiруе    пастаноўкай    судова-медыцынскай    i
         судова-псiхiятрычнай экспертызы;
            6.11. арганiзуе i  кантралюе забеспячэнне насельнiцтва i
         ўстаноў аховы здароўя  лекавымi i прафiлактычнымi сродкамi,
         вырабамi  медыцынскага прызначэння,  медыцынскай тэхнiкай i
         абсталяваннем,   запаснымi  часткамi   да  iх.   Ажыццяўляе
         рэгiстрацыю   новых  лекавых   сродкаў,  лекавай  сыравiны,
         медыцынскай тэхнiкi i  абсталявання. Арганiзуе эксплуатацыю
         i рамонт медыцынскай тэхнiкi;
            6.12. ажыццяўляе гiгiенiчную рэгламентацыю i рэгiстрацыю
         хiмiчных i  бiялагiчных рэчываў i  вырабаў з iх,  а таксама
         сыравiны, матэрыялаў i харчовых прадуктаў;
            6.13.  ажыццяўляе ва  ўстаноўленым парадку  лiцэнзаванне
         асобных вiдаў медыцынскай i фармацэўтычнай дзейнасцi;
            6.14. стварае ва ўстаноўленым парадку за кошт вызначаных
         крынiц  цэнтралiзаваныя  iнвестыцыйныя  фонды,  спецыяльныя
         галiновыя   i  мiжгалiновыя   фонды  навукова-даследчых   i
         вопытна-канструктарскiх   работ  i   асваення  новых  вiдаў
         навукаёмiстай прадукцыi, iншыя фонды;
            6.15.  аказвае падведамным  прадпрыемствам, установам  i
         арганiзацыям      дапамогу       ва      ўмацаваннi      iх
         фiнансава-эканамiчнага становiшча;
            6.16. праводзiць адзiную  эканамiчную палiтыку ў галiне,
         распрацоўвае   парадак  абследавання   i  лячэння   хворых,
         забяспечвае кантроль за яго выкананнем;
            6.17.   узаемадзейнiчае   з   мясцовымi   выканаўчымi  i
         распарадчымi    органамi     ў    вырашэннi    эканамiчных,
         сацыяльна-бытавых i iншых пытанняў,  узгадняе з iмi рашэннi
         аб   стварэннi,  размяшчэннi,   рэарганiзацыi  i   развiццi
         падведамных  прадпрыемстваў, устаноў  i арганiзацый, прымае
         сумесныя  з  абласнымi   i  Мiнскiм  гарадскiм  выканаўчымi
         камiтэтамi  меры  па  ўдасканаленню  дзейнасцi  i  развiццю
         сiстэмы аховы здароўя, структуры яе кiравання;
            6.18.     арганiзуе     правядзенне     медыцынскiх    i
         санiтарна-процiэпiдэмiчных  мерапрыемстваў  пры  ўзнiкненнi
         надзвычайных  сiтуацый  у  выпадку  катастроф  i  стыхiйных
         бедстваў;
            6.19.  арганiзуе  i   ажыццяўляе  неабходную  работу  па
         мiнiмiзацыi    медыцынскiх    паследкаў    катастрофы    на
         Чарнобыльскай АЭС;
            6.20.  арганiзуе  i  кантралюе  ва  ўстаноўленым парадку
         захаванне   падведамнымi   прадпрыемствамi,   установамi  i
         арганiзацыямi  тэхнiкi  бяспекi  i  патрабаванняў вытворчай
         санiтарыi;
            6.21.     ажыццяўляе     ва     ўстаноўленым     парадку
         знешнеэканамiчную  i iншую  мiжнародную дзейнасць,  аказвае
         дапамогу    падведамным    прадпрыемствам,    установам   i
         арганiзацыям у наладжваннi мiжнародных сувязей;
            6.22.  выконвае  iншыя  функцыi,  прадугледжаныя дзеючым
         заканадаўствам.
            7.  Мiнздароўе ўзначальвае  Мiнiстр, якi  назначаецца на
         пасаду  i  вызваляецца  ад  пасады  Прэзiдэнтам  Рэспублiкi
         Беларусь.
            Мiнiстр аховы  здароўя мае намеснiкаў,  якiя назначаюцца
         на  пасаду  i  вызваляюцца   ад  пасады  ў  адпаведнасцi  з
         заканадаўствам.  Колькасць намеснiкаў  Мiнiстра вызначаецца
         Прэзiдэнтам  Рэспублiкi Беларусь  па прадстаўленню Кабiнета
         Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
            8. Мiнiстр аховы здароўя:
            кiруе  Мiнздароўем  i  нясе  персанальную  адказнасць за
         выкананне ўскладзеных на Мiнiстэрства задач i функцый;
            уносiць  ва  ўстаноўленым  парадку  ў  Кабiнет Мiнiстраў
         Рэспублiкi   Беларусь   праекты   актаў   заканадаўства  па
         пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Мiнiстэрства;
            размяркоўвае абавязкi i  ўстанаўлiвае ступень адказнасцi
         сваiх  намеснiкаў,  кiраўнiкоў  структурных падраздзяленняў
         цэнтральнага  апарату Мiнiстэрства  за кiраўнiцтва асобнымi
         напрамкамi яго дзейнасцi;
            зацвярджае  структуру  i   штатны  расклад  цэнтральнага
         апарату  Мiнiстэрства ў  межах расходаў  на яго  ўтрыманне,
         палажэннi   аб  структурных   падраздзяленнях  цэнтральнага
         апарату   Мiнiстэрства,  а   таксама  палажэннi   (статуты)
         падведамных яму органаў;
            наймае  на работу,  у  тым  лiку на  кантрактнай аснове,
         работнiкаў  цэнтральнага апарату  Мiнiстэрства i кiраўнiкоў
         падведамных прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый;
            стварае ва ўстаноўленым  парадку фонды на прадстаўнiцкiя
         мэты i iншыя няпланавыя мерапрыемствы.
            9.  Мiнздароўе  ва  ўстаноўленым  парадку  ў межах сваёй
         кампетэнцыi, а пры неабходнасцi - сумесна з iншымi органамi
         цэнтральнага  кiравання выдае  загады, iнструкцыi, указаннi
         па пытаннях дзейнасцi сiстэмы аховы здароўя насельнiцтва на
         аснове  i   ў  мэтах  выканання   заканадаўства  Рэспублiкi
         Беларусь, арганiзуе i кантралюе iх выкананне.
            10. У  Мiнздароўi ствараецца калегiя  ў складзе Мiнiстра
         (старшыня калегii), намеснiкаў Мiнiстра  па пасадзе i iншых
         кiруючых   работнiкаў   Мiнiстэрства   i   падведамных  яму
         прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый.
            Колькасны  i  персанальны  склад  калегii  зацвярджаецца
         Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
            Калегiя  на  пасяджэннях  разглядае  актуальныя  пытаннi
         дзейнасцi   Мiнiстэрства.  Рашэннi   калегii,  як  правiла,
         рэалiзуюцца загадамi Мiнiстра.
            У  выпадку  рознагалоссяў   памiж  Мiнiстрам  i  членамi
         калегii Мiнiстр праводзiць у жыццё свае рашэннi i дакладвае
         аб  iх  Кабiнету  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь,  а члены
         калегii  маюць права  паведамiць сваё  меркаванне ў Кабiнет
         Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
            11.   Колькасць   i   фонд   аплаты   працы   работнiкаў
         цэнтральнага  апарату  Мiнздароўя  зацвярджаюцца  Кабiнетам
         Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
            12. Мiнздароўе з`яўляецца  юрыдычнай асобай, мае пячатку
         з выявай Дзяржаўнага  герба Рэспублiкi Беларусь  i са сваiм
         найменнем.
         __________________________________________________________


 

<<< Главная страница | < Законодательство о здравоохранении



Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России