ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


МЕМАРАНДУМ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I АРГАНIЗАЦЫЯЙ АБ`ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ
ПА ПЫТАННЯХ АДУКАЦЫI, НАВУКI I КУЛЬТУРЫ (ЮНЕСКА) *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 10 лiпеня 2002 г.

     1. З    нагоды    афiцыйнага   вiзiту  Генеральнага   дырэктара
Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый па пытаннях адукацыi, навукi i культуры
(ЮНЕСКА)  Каiцiра  Мацууры ў Рэспублiку Беларусь 8-10 лiпеня 2002 г.
былi  праведзены  абмеркаваннi памiж Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь
Аляксандрам Лукашэнкам, афiцыйнымi асобамi высокага ўзроўню Беларусi
ў  галiнах  адукацыi,  навукi,  культуры i камунiкацыi i Генеральным
дырэктарам па пытаннях супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i ЮНЕСКА.
     2. Урад  Рэспублiкi  Беларусь  выказаў  глыбокае  задавальненне
iснуючым  супрацоўнiцтвам  памiж  Беларуссю  i  ЮНЕСКА  i пацвердзiў
прыхiльнасць Беларусi iдэалам i мэтам гэтай Арганiзацыi, выкладзеным
у Статуце ЮНЕСКА i Сярэднетэрмiновай стратэгii на 2002-2007 гг.
     3. Урад  Рэспублiкi  Беларусь  ухваляе палiтыку дэцэнтралiзацыi
Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА, што скiравана на наблiжэнне ЮНЕСКА да
дзяржаў-членаў  i прыводзiць да павелiчэння дзейнасцi па праектах. У
сувязi з гэтым Урад Беларусi жадае ўмацоўваць сувязi з Бюро ЮНЕСКА ў
Маскве ў рамках рэгiянальных праектаў.
     4. ЮНЕСКА    будзе  аказваць  максiмальна  магчымую   падтрымку
Беларусi  ў  распрацоўцы  i прымяненнi шматдысцыплiнарных стратэгiй,
скiраваных на ўстойлiвае развiццё.
     5. Абодва  Бакi  выказалi  задаволенасць  супрацоўнiцтвам, якое
ажыццяўляецца,  i  выказалi  жаданне i надалей пашыраць i ўмацоўваць
iснуючае  супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i ЮНЕСКА ў галiне адукацыi,
навукi, культуры i камунiкацыi па наступных напрамках.

     Адукацыя

     У рамках нацыянальнага плана дзеянняў Беларусi па "Адукацыi для
ўсiх"  распрацоўка  стратэгiй,  накiраваных  на забеспячэнне здароўя
дзяцей  у  школе, далейшае паляпшэнне якасцi адукацыi i гарантаванне
роўнага доступу да адукацыi, у прыватнасцi, да вышэйшай адукацыi.
     Асаблiвыя  адукацыйныя  патрэбы  ў раёнах, забруджаных у вынiку
выбуху  на  Чарнобыльскай  атамнай  электрастанцыi ў 1986 годзе, пры
распрацоўцы    i  ажыццяўленнi  комплекснай  стратэгii   ўстойлiвага
развiцця Палескага рэгiёна.
     Спрыянне  дзейнасцi, звязанай з Сеткай кафедр ЮНЕСКА, а таксама
Сеткай асацыiраваных школ ЮНЕСКА.
     Умацаванне  супрацоўнiцтва  беларускiх  устаноў  i  экспертаў у
галiне  адукацыi  з  такiмi  спецыялiзаванымi  ўстановамi ЮНЕСКА, як
Мiжнароднае    бюро   асветы  (МБА,  Жэнева),  Мiжнародны   iнстытут
планавання адукацыi (МIПА, Парыж), Iнстытут iнфармацыйных тэхналогiй
у  адукацыi (IIТА, Масква), Iнстытут адукацыi ЮНЕСКА (IАЮ, Гамбург),
Еўрапейскi  цэнтр вышэйшай адукацыi (СЕПЕС, Бухарэст) i Цэнтр ЮНЕСКА
па прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi (ЮНЕСКА-ЮНЕВОК, Бон).

     Навука

     Распрацоўка  i  ажыццяўленне  канцэпцыi  комплекснай  стратэгii
дзеля  забеспячэння  ўстойлiвага  развiцця  Палескага  рэгiёну  праз
умацаванне  супрацоўнiцтва з такiмi навуковымi праграмамi ЮНЕСКА, як
Чалавек  i бiясфера (МАБ), Мiжнародная гiдралагiчная праграма (МГП),
Мiжнародная  праграма  сацыяльных пераўтварэнняў (МОСТ), Мiжнародная
праграма  геалагiчнай  карэляцыi  (МПГК),  у цесным супрацоўнiцтве з
iншымi адпаведнымi мiжнароднымi арганiзацыямi i iншымi партнёрамi, з
улiкам вынiкаў Сусветнай сустрэчы на вышэйшым узроўнi па ўстойлiваму
развiццю,  якая  мае  адбыцца  ў  вераснi  2002 г. у г.Iаганесбургу,
Паўднёвая Афрыка.
     Далучэнне да  Еўрапейскай  сеткi  бiясферных   запаведнiкаў   i
стварэнне   трансгранiчнага   бiясфернага   запаведнiка  з  наданнем
асаблiвай  увагi  развiццю  экалагiчнага  турызму  i   садзейнiчанне
ўстойлiваму эканамiчнаму развiццю.
     Тэхнiчная  падтрымка даследчай дзейнасцi i падрыхтоўкi кадраў у
галiне ўстойлiвага выкарыстання водных рэсурсаў i абыходжання з iмi,
у тым лiку ў Палескiм рэгiёне.

     Культура

     Распрацоўка    канцэпцыi    развiцця   культурнага  турызму   i
забеспячэнне    ўстойлiвага  сацыяльнага  i  эканамiчнага   развiцця
мясцовай абшчыны на базе "Замкавага комплексу Мiр", унесенага ў Спiс
сусветнай спадчыны ў 2000 г.
     Вызначэнне    патэнцыяльных  прыродных,  культурных  мясцiн   i
культурных ландшафтаў для ўключэння ў Папярэднi спiс па Беларусi.
     Спрыянне  дзейнасцi  па  вуснай  i  нематэрыяльнай   культурнай
спадчыне, у прыватнасцi, па Палескаму рэгiёну.

     Камунiкацыя i iнфармацыя

     Развiццё  нацыянальнай  iнфармацыйнай  палiтыкi  i   патэнцыялу
людскiх рэсурсаў у адпаведнасцi з векам iнфармацыi ў рамках Праграмы
ЮНЕСКА "Iнфармацыя для ўсiх".
     У рамках Праграмы "Памяць свету" - захаванне ў лiчбавай форме i
доступ  да  дакументальнай  спадчыны;  садзейнiчанне   рэгiянальнаму
супрацоўнiцтву  дзеля  палягчэння  доступу  да рэгiянальных архiваў,
бiблiятэк  i  iншых  месцаў захавання дакументальнай спадчыны як для
беларускiх  экспертаў,  так  i  для  экспертаў  рэгiёну, падтрымка i
развiццё    кантактаў  з  адпаведнымi  зацiкаўленымi   рэгiянальнымi
ўстановамi.

     6. Генеральны  дырэктар  запэўнiў  Урад  Беларусi, што належным
чынам прыняў да ведама пералiчаныя вышэй накiрункi.

     Здзейснена  ў Мiнску 10 лiпеня 2002 года ў чатырох арыгiнальных
экзэмплярах, два з якiх на беларускай i два на англiйскай мовах.



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России