СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ ГАНДУРАС*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 20 мая 2002 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Гандурас,
3 мэтай развiцця ўзаемаразумення i ўмацавання дружбы i
супрацоўнiцтва памiж iх Народамi,
На аснове прыпцыпаў i мэтаў Статута Арганiзацыi Аб`яднаных
Нацый i Мiжнароднага Права, якiя, у прыватнасцi, датычацца
мiжнароднага мiру i бяспекi, роўнасцi памiж дзяржавамi, павагi да
нацыянальнага суверэнiтэту, незалежнасцi, мiжнародных дагавораў,
тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы
дзяржаў,
Вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны ў адпаведнасцi з
палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных адносiнах ад 18
красавiка 1961 года, з уваходжаннем у сiлу з даты падпiсання
дадзенага Сумеснага Камюнiке.
У пасведчанне чаго, Прадстаўнiкi, якiя падпiсалiся нiжэй,
належным чынам упаўнаважаныя iх адпаведнымi Урадамi, падпiсалi
дадзенае Сумеснае Камюнiке ў двух экзэмплярах, на беларускай,
iспанскай i англiйскай мовах, усе тэксты якiх з`яўляюцца роўна
аўтэнтычнымi.
Здзейснена ў г.Нью-Йорку 20 мая 2002 года.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Гандурас
Сяргей Лiнг Марко Антонiо Суазо
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Пасол
Пастаянны прадстаўнiк Намеснiк Прадстаўнiка
Рэспублiкi Беларусь Часовы Павераны ў справах
пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый Рэспублiкi Гандурас
пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый
<<< Главная
страница | < Назад
|