ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I СЕНТ-ВIНСЕНТАМ I ГРЭНАДЗIНАМI*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 24 красавiка 2002 г.

     Рэспублiка Беларусь i Сэнт-Вiнсент i Грэнадзiны,
     З мэтай   развiцця   ўзаемаразумення   i  ўмацавання  дружбы  i
супрацоўнiцтва памiж iх Народамi,
     На аснове  прыпцыпаў  i  мэтаў  Статута  Арганiзацыi Аб`яднаных
Нацый  i  Мiжнароднага  Права,  якiя,   у   прыватнасцi,   датычацца
мiжнароднага  мiру i бяспекi,  роўнасцi памiж дзяржавамi,  павагi да
нацыянальнага  суверэнiтэту,  незалежнасцi, мiжнародных   дагавораў,
тэрытарыяльнай  цэласнасцi  i  неўмяшальнiцтва  ва  ўнутраныя справы
дзяржаў,
     Вырашылi ўстанавiць  дыпламатычныя  адносiны  ў  адпаведнасцi з
палажэннямi Венскай  канвенцыi  аб  дыпламатычных  адносiнах  ад  18
красавiка  1961  года,  з  уваходжаннем  у  сiлу  з  даты падпiсання
дадзенага Сумеснага Камюнiке.
     У пасведчанне   чаго,  Прадстаўнiкi,  якiя  падпiсалiся  нiжэй,
належным  чынам  упаўнаважаныя  iх  адпаведнымi  Урадамi,  падпiсалi
дадзенае  Сумеснае  Камюнiке  ў  двух  экзэмплярах,  на беларускай i
англiйскай мовах, усе тэксты якiх з`яўляюцца роўна аўтэнтычнымi.

     Здзейснена ў г.Нью-Йорку 24 красавiка 2002 года.

За Рэспублiку Беларусь              За Сэнт-Вiнсент i Грэнадзiны
Сяргей Лiнг                         Маргарэт Хьюз Ферары
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол      Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк               Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь                 Сэнт-Вiнсента i Грэнадзiн
пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый    пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России