СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ СЕНЕГАЛ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 25 студзеня 2002 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Сенегал,
3 мэтай развiцця ўзаемаразумення i ўмацавання дружбы i
супрацоўнiцтва памiж iх народамi,
На аснове прынцыпаў i мэтаў Статута Арганiзацыi Аб`яднаных
Нацый i Мiжнароднага Права, якiя, у прыватнасцi, датычацца
мiжнароднага мiру i бяспекi, роўнасцi памiж дзяржавамi, павагi да
нацыянальнага суверэнiтэту, незалежнасцi, мiжнародных дагавораў,
тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя справы
дзяржаў,
Вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны ў адпаведнасцi з
палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных адносiнах ад 18
красавiка 1961 года, з уваходжаннем у сiлу з даты падпiсання
дадзенага Сумеснага Камюнiке.
У пасведчанне чаго, Прадстаўнiкi, якiя падпiсалiся нiжэй,
належным чынам упаўнаважаныя iх адпаведнымi Урадамi, падпiсалi
дадзенае Сумеснае Камюнiке ў двух экзэмплярах, на беларускай, на
французскай i англiйскай мовах, усе тэксты якiх з`яўляюцца роўна
аўтэнтычнымi.
Здзейснена ў г.Нью-Йорку 25 студзеня 2002 года.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Сенегал
Сяргей Лiнг Папа Луiс Фаль
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Сенегал
пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый
<<< Главная
страница | < Назад
|