ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПАГАДНЕННЕ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ КАМIТЭТАМ ДЗЯРЖАЎНАГА
КАНТРОЛЮ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ПАДЛIКОВАЙ ПАЛАТАЙ УКРАIНЫ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 7 чэрвеня 2001 г.

     Камiтэт  дзяржаўнага  кантролю Рэспублiкi Беларусь i Падлiковая
палата Украiны, якiя далей будуць называцца Бакi,
     кiруючыся  прынцыпамi  ўзаемнай  павагi,  даверу,   раўнапраўя,
партнёрства i cупрацоўнiцтва,
     выяўляючы  ўзаемнае  iмкненне  да  ўдасканалення  i   павышэння
эфектыўнасцi  дзяржаўнага фiнансавага кантролю ў абедзвюх дзяржавах,
паляпшэння парадку i метадаў яго рэалiзацыi,
     дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Бакi  ў  рамках  сваёй кампетэнцыi супрацоўнiчаюць па наступных
асноўных накiрунках:
     вывучэнне  практыкi  рэалiзацыi кантрольных функцый у структуры
ўлады дзяржаў - удзельнiц Пагаднення;
     абмен  вопытам  работы  i  iнфармацыйнымi  матэрыяламi ў галiне
ўдасканалення дзяржаўнага кантролю;
     абмен  вопытам  у  галiне ўдасканалення метадалогii кантрольнай
дзейнасцi;
     узаемадзеянне  ў  сферы  прафесiйнага  навучання  i   павышэння
квалiфiкацыi кадраў;
     правядзенне сумесных мерапрыемстваў.

                             Артыкул 2

     Бакi  ў  рамках  сваiх паўнамоцтваў аказваюць узаемную дапамогу
пры  правядзеннi  кантрольных мерапрыемстваў у адносiнах законнасцi,
рацыянальнасцi    i    мэтазгоднасцi  выкарыстання   мiнiстэрствамi,
ведамствамi    i   арганiзацыямi  дзяржаў  -  удзельнiц   Пагаднення
фiнансавай,  крэдытнай i iншых вiдаў узаемадапамогi, якая аказваецца
па дзяржаўнай лiнii ў межах заключаных эканамiчных пагадненняў.
     Бакi на аснове асобнай дамоўленасцi могуць утвараць двухбаковыя
групы для правядзення сумесных кантрольных мерапрыемстваў.
     Рашэнне  аб  правядзеннi кантрольнага мерапрыемства прымаецца ў
адпаведнасцi  з  парадкам,  якi вызначаецца заканадаўствам адпаведна
Рэспублiкi Беларусь i Украiны.

                             Артыкул 3

     Бакi,  кiруючыся  дзеючым  заканадаўствам  сваёй  дзяржавы   аб
абароне  дзяржаўнай  або  iншай  тайны,  якая  ахоўваецца   законам,
забяспечваюць канфiдэнцыяльнасць атрымлiваемай iнфармацыi.

                             Артыкул 4

     Бакi    абменьваюцца    iнфармацыяй  i  вопытам   удасканалення
кантрольнай    дзейнасцi,    прафесiйнай  падрыхтоўкi  i   павышэння
квалiфiкацыi  cваiх  супрацоўнiкаў,  узаемадзейнiчаюць  па  пытаннях
арганiзацыi  i  правядзення  семiнараў,  канферэнцый i кансультацый.
Бакi  абменьваюцца  прафесiйнай iнфармацыяй i методыкамi па пытаннях
ажыццяўлення кантролю.

                             Артыкул 5

     Гэтае    Пагадненне    не  павiнна  перашкаджаць  Бакам,   якiя
дамаўляюцца,  прымаць  меры,  якiя яны лiчаць патрэбнымi для абароны
iнтарэсаў сваiх дзяржаў або якiя неабходны для выканання мiжнародных
дагавораў у галiне кантролю.
     Бакi  адразу  ж  паведамляюць  адзiн  аднаму пра змены дзеючага
заканадаўства, якiя датычацца выканання ўмоў гэтага Пагаднення.

                             Артыкул 6

     Нiшто  ў  гэтым  Пагадненнi не перашкаджае ажыццяўленню Бакамi,
якiя  дамаўляюцца,  адносiн, што не супярэчаць мэтам i ўмовам гэтага
Пагаднення,  з  кантрольнымi  органамi  iншых  дзяржаў, мiжнароднымi
арганiзацыямi.

                             Артыкул 7

     Гэтае  Пагадненне  ўступае  ў  сiлу  з  дня  яго  падпiсання  i
дзейнiчае    на  працягу  пяцi  гадоў.  Дзеянне  гэтага   Пагаднення
аўтаматычна  працягваецца  на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi
адзiн  з  Бакоў  не  менш  чым  за  тры месяцы да заканчэння тэрмiну
дзеяння  гэтага  Пагаднення  пiсьмова не паведамiць аб сваiм жаданнi
спынiць яго дзеянне.

     Здзейснена 7 чэрвеня 2001 года ў г.Кiеве  ў  двух  экзэмплярах,
кожны  на  беларускай  i  ўкраiнскай мовах,  прычым усе тэксты маюць
аднолькавую юрыдычную сiлу.



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России