ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ МАНГОЛII
АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI
ЎХIЛЕННЯ АД УПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ
НА ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Манголii,
жадаючы заключыць Пагадненне аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад уплаты падаткаў у
дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
Раздзел I. Галiна прымянення пагаднення
Артыкул 1
Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне
Дадзенае Пагадненне прымяняецца да асоб, якiя з`яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
Артыкул 2
Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне
1. Дадзенае Пагадненне прымяняецца да падаткаў на даходы i
маёмасць, якiя спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы, незалежна ад
спосабу iх спагнання.
2. Падаткамi на даходы i маёмасць лiчацца ўсе падаткi, якiя
спаганяюцца з агульнай сумы даходаў, агульнай сумы маёмасцi або з
элементаў даходу або маёмасцi, уключаючы падаткi на даходы ад
адчужэння нерухомай маёмасцi або маёмасцi iншай, чым нерухомая
маёмасць, падаткi на агульную суму заработнай платы, якая
выплачваецца прадпрыемствамi.
3. Iснуючымi падаткамi, на якiя распаўсюджваецца дадзенае
Пагадненне, з`яўляюцца, у прыватнасцi:
а) у выпадку Манголii:
(i) падаходны падатак з фiзiчных асобаў;
(ii) карпаратыўны падаходны падатак
(далей названы "мангольскi падатак");
b) у выпадку Беларусi:
(i) падатак на даходы i прыбытак прадпрыемстваў, аб`яднанняў,
арганiзацый;
(ii) падаходны падатак з грамадзян;
(iii) падатак на нерухомасць
(далей названы "беларускi падатак").
4. Дадзенае Пагадненне распаўсюджваецца таксама на любыя
iдэнтычныя або па сутнасцi аналагiчныя падаткi, якiя спаганяюцца
пасля даты падпiсання дадзенага Пагаднення ў дадатак да iснуючых
падаткаў, упамянутых у пункце 3, або замест iх. Кампетэнтныя органы
Дагаворных Дзяржаў паведамляюць адзiн аднаму аб любых iстотных
змяненнях, унесеных у iх падатковае заканадаўства, на працягу па
магчымасцi кароткага перыяду часу пасля такiх змяненняў.
Раздзел II. Азначэннi
Артыкул 3
Агульныя азначэннi
1. Для мэт дадзенага Пагаднення, калi з кантэксту не вынiкае
iншае:
а) тэрмiны "адна Дагаворная Дзяржава" i "другая Дагаворная
Дзяржава" абазначаюць, у залежнасцi ад кантэксту, Манголiю або
Беларусь;
b) тэрмiн "Манголiя" пры выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе
абазначае тэрыторыю Манголii i любую вобласць, у якой дзейнiчае
падатковае заканадаўства Манголii, у той меры, у якой Манголiя
ажыццяўляе ў такой вобласцi суверэнныя правы па выкарыстанню сваiх
прыродных рэсурсаў у адпаведнасцi з мiжнародным правам;
c) тэрмiн "Беларусь" абазначае Рэспублiку Беларусь i, пры
выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе, абазначае тэрыторыю, якая
знаходзiцца пад суверэнiтэтам Рэспублiкi Беларусь i якая ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Беларусi i мiжнародным правам
знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;
d) тэрмiн "асоба" ўключае фiзiчную асобу, кампанiю i любое
iншае аб`яднанне асоб;
е) тэрмiн "кампанiя" абазначае:
(i) у Манголii - любую карпаратыўную арганiзацыю або iншую
арганiзацыю, якая разглядаецца ў якасцi кампанii цi карпаратыўнай
арганiзацыi ў адпаведнасцi з дзеючым падатковым заканадаўствам;
(ii) у Беларусi - любую юрыдычную асобу або любую арганiзацыю,
якая разглядаецца ў якасцi юрыдычнай асобы для мэт
падаткаабкладання;
f) тэрмiны "прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы" i
"прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы" абазначаюць адпаведна:
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;
g) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:
(i) любую фiзiчную асобу, якая мае грамадзянства Дагаворнай
Дзяржавы;
(ii) любую юрыдычную асобу, таварыства або асацыяцыю, якiя
атрымлiваюць свой статус як такi паводле заканадаўства, дзеючага ў
Дагаворнай Дзяржаве;
h) тэрмiн "мiжнародная перавозка" абазначае любую перавозку
марскiм, паветраным суднам, аўтамабiльным або чыгуначным
транспартным сродкам, якое эксплуатуецца прадпрыемствам, што
з`яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем
выпадкаў, калi марское, паветранае судна, аўтамабiльны або чыгуначны
транспартны сродак эксплуатуецца выключна памiж пунктамi ў другой
Дагаворнай Дзяржаве;
i) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:
(i) у выпадку Манголii - Мiнiстра фiнансаў або яго паўнамоцнага
прадстаўнiка;
(ii) у выпадку Беларусi - Дзяржаўны падатковы камiтэт
Рэспублiкi Беларусь або яго паўнамоцнага прадстаўнiка.
2. Што датычыць прымянення дадзенага Пагаднення Дагаворнай
Дзяржавай, то любы тэрмiн, не азначаны ў iм, мае, калi з кантэксту
не вынiкае iншае, тое значэнне, якое ён мае паводле заканадаўства
гэтай Дагаворнай Дзяржавы ў адносiнах да падаткаў, на якiя
распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне.
Артыкул 4
Рэзiдэнт
1. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "рэзiдэнт адной
Дагаворнай Дзяржавы" абазначае любую асобу, якая паводле
заканадаўства гэтай Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў iм на
падставе месцажыхарства, пастаяннага месцазнаходжання, месца
кiравання, месца рэгiстрацыi або любой iншай аналагiчнай прыкметы.
Гэты тэрмiн, аднак, не распаўсюджваецца на асобу, якая падлягае
падаткаабкладанню ў гэтай Дзяржаве толькi ў адносiнах да даходаў з
крынiц у гэтай Дзяржаве або маёмасцi, якая знаходзiцца ў ёй.
2. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба
з`яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яе становiшча
вызначаецца наступным чынам:
а) яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае
пастаяннае жыллё; калi яна мае пастаяннае жыллё ў абедзвюх
Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш
цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых iнтарэсаў);
b) калi Дзяржава, у якой знаходзiцца цэнтр яе жыццёвых
iнтарэсаў, не можа быць вызначана, або калi яна не мае пастаяннага
жылля нi ў адной з Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у
якой яна звычайна пражывае;
с) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах або калi яна
звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца рэзiдэнтам той
Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з`яўляецца;
d) калi кожная Дзяржава лiчыць яе сваiм грамадзянiнам або калi
яна не з`яўляецца грамадзянiнам нiводнай з Дагаворных Дзяржаў, то
кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай
згодзе.
3. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не
з`яўляецца фiзiчнай асобай, з`яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў, абедзве Дагаворныя Дзяржавы вырашаюць пытанне па
ўзаемнай згодзе.
Артыкул 5
Пастаяннае прадстаўнiцтва
1. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "пастаяннае
прадстаўнiцтва" абазначае пастаяннае месца дзейнасцi, праз якое
цалкам або часткова ажыццяўляецца камерцыйная дзейнасць
прадпрыемства.
2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае, у прыватнасцi:
a) месца кiравання;
b) аддзяленне;
c) кантору;
d) фабрыку;
e) майстэрню;
f) руднiк, нафтавую або газавую свiдравiну, кар`ер або любое
iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў;
g) памяшканне, якое выкарыстоўваецца для збыту тавараў або
вырабаў.
3. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" таксама ўключае:
a) будаўнiчую пляцоўку, будаўнiчы, мантажны цi зборачны аб`ект
або звязаную з iм наглядную дзейнасць, калi толькi такая пляцоўка,
аб`ект або дзейнасць доўжацца на працягу перыяду, якi перавышае 12
месяцаў;
b) аказанне паслуг, уключаючы кансультацыйныя паслугi,
прадпрыемствам праз супрацоўнiкаў або iншы персанал, наняты
прадпрыемствам для такой мэты, толькi калi дзейнасць такога
характару працягваецца (у адносiнах да аднаго i таго ж або звязанага
з iм аб`екта) унутры краiны на працягу перыяду цi перыядаў, якiя
складаюць больш за 6 месяцаў на працягу любога дванаццацiмесячнага
перыяду.
4. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн
"пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як уключаючы:
a) выкарыстанне збудаванняў выключна ў мэтах захоўвання,
дэманстрацыi або пастаўкi тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству;
b) утрыманне запасу тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, выключна ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або
пастаўкi;
c) утрыманне запасу тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, выключна ў мэтах перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;
d) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна ў мэтах
закупкi тавараў або вырабаў або для збiрання iнфармацыi для
прадпрыемства;
e) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна ў мэтах
ажыццяўлення для прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага
або дапаможнага характару;
f) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для любога
спалучэння вiдаў дзейнасцi, згаданых у падпунктах "а"-"е", пры
ўмове, што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая
вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.
5. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба - iншая,
чым агент з незалежным статусам, да якой прымяняецца пункт 7,
дзейнiчае ад iмя прадпрыемства i мае, i звычайна выкарыстоўвае ў
Дагаворнай Дзяржаве паўнамоцтвы заключаць кантракты ад iмя
прадпрыемства, то лiчыцца, што гэта прадпрыемства мае пастаяннае
прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў адносiнах да любой дзейнасцi, якую
гэта асоба ажыццяўляе для прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы
не абмежавана той, якая прадстаўлена ў пункце 4 i якая, калi яна
ажыццяўляецца праз пастаяннае месца дзейнасцi, не робiць гэта
пастаяннае месца дзейнасцi пастаянным прадстаўнiцтвам згодна з
палажэннямi гэтага пункта.
6. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, лiчыцца,
што страхавое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы, за
выключэннем выпадкаў перастрахавання, мае пастаяннае прадстаўнiцтва
ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi яно збiрае прэмii на тэрыторыi
гэтай другой Дзяржавы або страхуе размешчаныя там рызыкi праз асобу
iншую, чым агент з незалежным статусам, да якога прымяняецца пункт
7.
7. Прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы не разглядаецца як
тое, што мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў другой Дагаворнай Дзяржаве,
толькi на той падставе, што яно ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у
гэтай другой Дзяржаве праз брокера, камiсiянера або любога другога
агента з незалежным статусам пры ўмове, што гэтыя асобы дзейнiчаюць
у рамках сваёй звычайнай прафесiйнай дзейнасцi. Аднак, калi
дзейнасць такога агента цалкам або амаль цалкам праводзiцца ад iмя
гэтага прадпрыемства, ён не разглядаецца ў якасцi агента з
незалежным статусам у значэннi дадзенага пункта.
8. Той факт, што кампанiя, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, кантралюе або кантралюецца кампанiяй, якая
з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, або якая
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай другой Дзяржаве (праз
пастаяннае прадстаўнiцтва цi iншым чынам), сам па сабе не
пераўтварае адну з гэтых кампанiй у пастаяннае прадстаўнiцтва
другой.
Раздзел III. Падаткаабкладанне даходу
Артыкул 6
Даходы ад нерухомай маёмасцi
1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад нерухомай маёмасцi (уключаючы даход ад сельскай або лясной
гаспадаркi), якая знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. У дадзеным Пагадненнi тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое
значэнне, якое ён мае па заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой
знаходзiцца гэта маёмасць. Марскiя, паветраныя судны, аўтамабiльны i
чыгуначны транспарт не разглядаюцца ў якасцi нерухомай маёмасцi.
3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да даходаў, якiя
атрымлiваюцца ад непасрэднага выкарыстання, здачы ў арэнду або
выкарыстання нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца таксама да даходаў ад
нерухомай маёмасцi прадпрыемстваў i да даходаў ад нерухомай
маёмасцi, якая выкарыстоўваецца для аказання незалежных асабiстых
паслуг.
Артыкул 7
Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi
1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць ў другой Дагаворнай Дзяржаве праз
размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва. Калi прадпрыемства
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць, як указана вышэй, прыбытак гэтага
прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але толькi
ў той частцы, што мае дачыненне да:
a) гэтага пастаяннага прадстаўнiцтва,
b) продажу ў гэтай другой Дзяржаве тавараў або вырабаў такiх
самых цi падобных да тых, якiя прадаюцца праз гэта пастаяннае
прадстаўнiцтва.
2. З улiкам палажэнняў пункта 3, калi прадпрыемства адной
Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой
Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва,
то ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму прадстаўнiцтву
залiчваецца прыбытак, якi яно магло б атрымаць у выпадку, калi б яно
было адасобленым i асобным прадпрыемствам, занятым такой жа або
аналагiчнай дзейнасцю ў такiх жа або аналагiчных умовах, i
дзейнiчала зусiм незалежна ад прадпрыемства, пастаянным
прадстаўнiцтвам якога яно з`яўляецца.
3. Пры вызначэннi прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва
дапускаецца вылiчэнне выдаткаў, панесеных для мэт такога пастаяннага
прадстаўнiцтва, уключаючы выдаткi на кiраўнiцтва i
агульнаадмiнiстрацыйныя выдаткi, панесеныя як у Дагаворнай Дзяржаве,
дзе размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.
4. Паколькi вызначэнне ў Дагаворнай Дзяржаве прыбытку, якi
адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, на падставе
прапарцыянальнага размеркавання агульнай сумы прыбытку прадпрыемства
яго розным падраздзяленням з`яўляецца звычайнай практыкай, нiшто ў
пункце 2 не перашкаджае гэтай Дагаворнай Дзяржаве вызначыць
падаткаабкладаемы прыбытак пры дапамозе такога размеркавання, як
гэта прынята на практыцы; аднак выбраны метад размеркавання павiнен
даваць вынiкi, адпаведныя прынцыпам, змешчаным у гэтым артыкуле.
5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на
падставе толькi закупкi пастаянным прадстаўнiцтвам тавараў або
вырабаў для прадпрыемства.
6. Для мэт папярэднiх пунктаў прыбытак, якi адносiцца да
пастаяннага прадстаўнiцтва, вызначаецца штогод адным i тым жа
метадам, калi толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго
змены.
7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна
ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не
закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.
Артыкул 8
Мiжнародны транспарт
1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад
эксплуатацыi марскiх, паветраных суднаў, аўтамабiльнага або
чыгуначнага транспарту ў мiжнародных перавозках абкладаецца падаткам
толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Для мэт дадзенага артыкула прыбытак ад эксплуатацыi марскiх,
паветраных суднаў, аўтамабiльнага або чыгуначнага транспарту ў
мiжнародных перавозках уключае прыбытак ад здачы ў арэнду на
падставе судна без экiпажа марскiх, паветраных суднаў,
аўтамабiльнага або чыгуначнага транспарту пры выкарыстаннi ў
мiжнародных перавозках, калi прыбытак ад такой здачы ў арэнду
другарадны ў адносiнах да прыбытку, аб якiм гаворыцца ў пункце 1.
3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу
ў пуле, сумеснай дзейнасцi або мiжнародным транспартным агенцтве.
Артыкул 9
Асацыiраваныя прадпрыемствы
1. У выпадку, калi:
а) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна
ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы, або
b) адны i тыя ж асобы прама або ўскосна ўдзельнiчаюць ў
кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,
i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных
або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы,
што адрознiваюцца ад тых, якiя мелi б месца памiж незалежнымi
прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы быць налiчаны аднаму
з iх, але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць
уключаны ў прыбытак гэтага прадпрыемства i, адпаведна, абкладзены
падаткам.
2. У выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемства гэтай Дзяржавы - i адпаведна абкладае падаткам -
прыбытак, па якому прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы было
абкладзена падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм чынам
уключаны, з`яўляецца прыбыткам, якi быў бы налiчаны прадпрыемству
першай названай Дзяржавы, калi б умовы ўзаемаадносiн памiж двума
прадпрыемствамi былi б умовамi, якiя iснуюць памiж незалежнымi
прадпрыемствамi, тады гэта другая Дзяржава робiць адпаведную
карэкцiроўку ў суме падатку, што спаганяецца з гэтага прыбытку. Пры
вызначэннi такой карэкцiроўкi належная ўвага аддаецца iншым
палажэнням дадзенага Пагаднення, а кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў пры неабходнасцi пракансультуюцца адзiн з адным.
Артыкул 10
Дывiдэнды
1. Дывiдэнды, якiя выплачваюцца кампанiяй, што з`яўляецца
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, што
выплачвае дывiдэнды, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай
Дзяржавы, але, калi атрымальнiк з`яўляецца сапраўдным уладальнiкам
дывiдэндаў, спаганяемы падатак не перавышае 10 працэнтаў валавай
сумы дывiдэндаў.
Дадзены пункт не закранае падаткаабкладання кампанii ў
дачыненнi да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.
3. Тэрмiн "дывiдэнды" пры выкарыстаннi ў дадзеным артыкуле
абазначае даход ад акцый цi iншых праў, якiя не з`яўляюцца
пазыковымi патрабаваннямi, што даюць права на ўдзел у прыбытку, а
таксама даход ад iншых праў, якi падлягае такому ж падатковаму
рэжыму, як даходы ад акцый, у адпаведнасцi з заканадаўствам той
Дзяржавы, рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, якая размяркоўвае
прыбытак.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк дывiдэндаў, якi з`яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай
Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай
Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, што выплачвае
дывiдэнды, праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва або
аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з
размешчанай там пастаяннай базы, i холдынг, у адносiнах да якога
выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды адносiцца да такога пастаяннага
прадстаўнiцтва цi пастаяннай базы. У такiм выпадку прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 цi артыкула 14 - у залежнасцi ад абставiн.
5. Нягледзячы на якiя-небудзь iншыя палажэннi дадзенага
Пагаднення, у выпадку, калi кампанiя, якая з`яўляецца рэзiдэнтам
адной Дагаворнай Дзяржавы, мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў другой
Дагаворнай Дзяржаве, прыбытак пастаяннага прадстаўнiцтва можа быць
падвергнуты дадатковаму падатку ў гэтай другой Дзяржаве ў
адпаведнасцi з яе заканадаўствам, аднак спаганяемы такiм чынам
дадатковы падатак не перавышае 5 працэнтаў сумы такога прыбытку
пасля вылiчэння з яго падатку на даход i iншых падаткаў на даходы,
якiя спаганяюцца ў гэтай другой Дзяржаве.
Артыкул 11
Працэнты
1. Працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але, калi атрымальнiк з`яўляецца
сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, спаганяемы падатак не перавышае
10 працэнтаў валавай сумы працэнтаў.
3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2, працэнты, якiя ўзнiкаюць у
адной Дагаворнай Дзяржаве, вызваляюцца ад падатку ў гэтай Дзяржаве,
калi яны выплачваюцца на падставе пазыковага патрабавання Ураду
другой Дагаворнай Дзяржавы або яе Цэнтральнаму (Нацыянальнаму)
банку.
4. Тэрмiн "працэнты" пры выкарыстаннi ў дадзеным артыкуле
абазначае даход ад даўгавых патрабаванняў любога вiду, незалежна ад
iпатэчнага забеспячэння i незалежна ад валодання правам на ўдзел у
прыбытках даўжнiка, i ў прыватнасцi, даход ад урадавых каштоўных
папер i даход ад аблiгацый цi пазыковых абавязацельстваў, уключаючы
прэмii i выйгрышы па гэтых каштоўных паперах, аблiгацыях цi
пазыковых абавязацельствах. Штрафы за несвоечасовыя выплаты не
разглядаюцца ў якасцi працэнтаў для мэт гэтага артыкула.
5. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк працэнтаў, якi з`яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай
Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай
Дзяржаве, у якой паўстаюць працэнты, праз размешчанае там пастаяннае
прадстаўнiцтва, або аказвае ў гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве
незалежныя асабiстыя паслугi з размешчанай там пастаяннай базы, i
даўгавое патрабаванне, на падставе якога выплачваюцца працэнты,
сапраўды звязана з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам цi пастаяннай
базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула
14 - у залежнасцi ад абставiн.
6. Лiчыцца, што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам з`яўляецца сама гэта Дзяржава або рэзiдэнт гэтай
Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае працэнты, незалежна ад
таго, з`яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы або не, мае ў
Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва цi пастаянную базу, у
сувязi з якiмi паўстала запазычанасць, па якой выплачваюцца
працэнты, i выдаткi па выплаце гэтых працэнтаў нясе такое пастаяннае
прадстаўнiцтва або пастаянная база, то лiчыцца, што такiя працэнты
паўстаюць у той Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае
прадстаўнiцтва або пастаянная база.
7. Калi з прычыны асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам, або памiж iмi абодвума i якой-небудзь
трэцяй асобай сума працэнтаў, што адносiцца да даўгавога
патрабавання, у сувязi з якiм яны выплачваюцца, перавышае суму, якая
была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры
адсутнасцi такiх адносiн, то палажэннi дадзенага артыкула
прымяняюцца толькi да апошняй згаданай сумы. У такiм выпадку
залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у
адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным
улiкам другiх палажэнняў дадзенага Пагаднення.
Артыкул 12
Роялцi
1. Роялцi, што ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткам у той
Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але, калi атрымальнiк з`яўляецца
сапраўдным уладальнiкам роялцi, спаганяемы падатак не перавышае 10
працэнтаў валавай сумы роялцi.
3. Тэрмiн "роялцi" пры выкарыстаннi ў дадзеным артыкуле
абазначае плацяжы любога вiду, атрыманыя ў якасцi ўзнагароджання за
выкарыстанне, або за прадaстаўленне права выкарыстання любога
аўтарскага права на творы лiтаратуры, мастацтва або навукi,
уключаючы кiнафiльмы, або фiльмы, або плёнкi, якiя выкарыстоўваюцца
для радыёвяшчання або тэлебачання, любога патэнта, гандлёвай маркi,
чарцяжа або мадэлi, плана, сакрэтнай формулы або працэсу, або за
выкарыстанне, або за прадaстаўленне права выкарыстання прамысловага,
камерцыйнага або навуковага абсталявання, або за iнфармацыю адносна
прамысловага, камерцыйнага цi навуковага вопыту.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк роялцi, якi з`яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай
Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай
Дзяржаве, у якой паўстаюць роялцi, праз размешчанае там пастаяннае
прадстаўнiцтва, або аказвае ў гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве
незалежныя асабiстыя паслугi з размешчанай там пастаяннай базы, i
права або маёмасць, у адносiнах да якiх выплачваюцца роялцi,
сапраўды звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай
базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 цi артыкула
14 - у залежнасцi ад абставiн.
5. Лiчыцца, што роялцi паўстаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам з`яўляецца сама Дагаворная Дзяржава або рэзiдэнт гэтай
Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае роялцi, незалежна ад
таго, з`яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы або не, мае ў
Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у
сувязi з якiмi ўзнiкла абавязацельства выплачваць роялцi, i такiя
роялцi выплачваюцца такiм пастаянным прадстаўнiцтвам цi пастаяннай
базай, тады лiчыцца, што такiя роялцi ўзнiкаюць у той Дзяржаве, у
якой размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.
6. Калi з прычыны асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам, або памiж iмi абодвума i якой-небудзь
трэцяй асобай сума роялцi, якая тычыцца выкарыстання, права або
iнфармацыi, на падставе якiх яны выплачваюцца, перавышае суму, якая
была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры
адсутнасцi такiх адносiн, палажэннi дадзенага артыкула прымяняюцца
толькi да апошняй упамянутай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка
плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з
заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным улiкам iншых
палажэнняў дадзенага Пагаднення.
Артыкул 13
Даходы ад адчужэння маёмасцi
1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад адчужэння нерухомай маёмасцi, аб якой гаварылася ў артыкуле 6,
размешчанай у другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Даходы ад адчужэння маёмасцi, iншай, чым нерухомая маёмасць,
якая складае частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва,
якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, або маёмасцi, iншай, чым нерухомая маёмасць, якая
адносiцца да пастаяннай базы, даступнай рэзiдэнту адной Дагаворнай
Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве для аказання незалежных
асабiстых паслуг, уключаючы такiя даходы ад адчужэння такога
пастаяннага прадстаўнiцтва (асобна цi ў сукупнасцi з цэлым
прадпрыемствам) або пастаяннай базы, могуць абкладацца падаткамi ў
гэтай другой Дзяржаве.
3. Даходы, якiя атрымлiвае прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы ад адчужэння марскiх, паветраных суднаў, аўтамабiльнага або
чыгуначнага транспарту, якiя эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках,
або маёмасцi, якая тычыцца эксплуатацыi марскiх, паветраных суднаў,
аўтамабiльнага або чыгуначнага транспарту, абкладаюцца падаткам
толькi ў гэтай Дзяржаве.
4. Даходы ад адчужэння любой маёмасцi, акрамя пералiчанай y
пунктах 1, 2 i 3, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай
Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.
Артыкул 14
Незалежныя асабiстыя паслугi
1. Даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы за
прафесiйныя паслугi або iншую дзейнасць незалежнага характару,
абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, за выключэннем
наступных выпадкаў, калi такi даход таксама можа абкладацца падаткам
у другой Дагаворнай Дзяржаве:
a) калi ён мае рэгулярна даступную яму пастаянную базу ў другой
Дагаворнай Дзяржаве для мэт ажыццяўлення сваёй дзейнасцi; у такiм
выпадку толькi тая частка даходу, якая тычыцца гэтай пастаяннай
базы, можа абкладацца падаткам у другой Дагаворнай Дзяржаве, або
b) калi яго знаходжанне ў другой Дагаворнай Дзяржаве доўжыцца
на працягу перыяду цi перыядаў, што перавышаюць у сукупнасцi 183 днi
ў любым дванаццацiмесячным перыядзе, якi пачынаецца або заканчваецца
ў адпаведным падатковым годзе; у такiм выпадку толькi тая частка
даходу, якая атрымана ад яго дзейнасцi, што ажыццяўляецца ў гэтай
другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой
Дагаворнай Дзяржаве.
2. Тэрмiн "прафесiйныя паслугi" ўключае, у прыватнасцi,
незалежную навуковую, лiтаратурную, артыстычную, адукацыйную цi
выкладчыцкую дзейнасць, таксама як i незалежную дзейнасць урачоў,
адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.
3. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "пастаянная база"
абазначае пастаяннае месца, такое, як кабiнет цi офiс, праз якое
цалкам цi часткова ажыццяўляецца дзейнасць фiзiчнай асобы, якая
прадaстаўляе незалежныя асабiстыя паслугi.
Артыкул 15
Залежныя асабiстыя паслугi
1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16, 18 i 19 заработная плата i
iншаe падобнае ўзнагароджанне, якiя атрымлiваюцца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы за працу па найму, абкладаюцца падаткам толькi ў
гэтай Дагаворнай Дзяржаве, калi толькi праца па найму не
ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве. Калi праца па найму
ажыццяўляецца такiм чынам, атрыманаe ў сувязi з гэтым узнагароджанне
можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве.
2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, узнагароджанне, якое
атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы за працу па найму,
якая ажыццяўляецца ў другой Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў
першай згаданай Дзяржаве, калi:
а) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве на
працягу перыяду або перыядаў, якiя ў сукупнасцi не перавышаюць 183
днi ў любым дванаццацiмесячным перыядзе, якi пачынаецца або
заканчваецца ў адпаведным падатковым годзе; i
b) узнагароджанне выплачваецца наймальнiкам цi ад iмя
наймальнiка, якi не з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, i
c) выдаткi па выплаце ўзнагароджання не нясе пастаяннае
прадстаўнiцтва цi пастаянная база, якую наймальнiк мае ў другой
Дзяржаве.
3. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула,
узнагароджанне, якое атрымлiваецца за працу па найму, што
ажыццяўляецца на борце марскога, паветранага судна, аўтамабiльнага
або чыгуначнага транспартнага сродку, якi эксплуатуецца ў
мiжнародных перавозках прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы,
можа абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.
Артыкул 16
Ганарары дырэктараў
Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя выплаты, якiя атрымлiвае
рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета дырэктараў
або любога iншага падобнага органа кампанii, што з`яўляецца
рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў
гэтай другой Дзяржаве.
Артыкул 17
Артысты i спартсмены
1. Нягледзячы на палажэннi артыкулаў 14 i 15, даход, якi
атрымлiваецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi
работнiка мастацтваў, такога, як артыст тэатра, кiно, радыё цi
тэлебачання, або музыканта, або ў якасцi спартсмена, ад яго
асабiстай дзейнасцi як такой, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. У выпадку, калi даход ад асабiстай дзейнасцi, якая
ажыццяўляецца работнiкам мастацтваў цi спартсменам у такой яго
якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў цi спартсмену, а
iншай асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i
15, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой
ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў цi спартсмена.
Артыкул 18
Пенсii
1. З улiкам палажэнняў пункта 2 артыкула 19 дадзенага
Пагаднення пенсii i другое падобнае ўзнагароджанне, якiя
выплачваюцца рэзiдэнту Дагаворнай Дзяржавы за працу па найму ў
мiнулым, падлягаюць падаткаабкладанню толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, плацяжы, якiя
атрымлiваюцца фiзiчнай асобай, што з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, у адпаведнасцi з заканадаўствам па сацыяльным
забеспячэннi другой Дагаворнай Дзяржавы, абкладаюцца падаткам толькi
ў гэтай другой Дзяржаве.
Артыкул 19
Дзяржаўная служба
1. a) Заработная плата i iншае ўзнагароджанне, iншаe, чым
пенсiя, што выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай фiзiчнай асобе за
паслугi, якiя аказваюцца гэтай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi
ў гэтай Дзяржаве.
b) Аднак такая заработная плата i другое ўзнагароджанне
абкладаецца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi
паслугi аказваюцца ў гэтай Дзяржаве i фiзiчная асоба з`яўляецца
рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая:
(i) з`яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы, або
(ii) не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання
паслуг.
2. a) Любая пенсiя, якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або
з фондаў, створаных ёю, фiзiчнай асобе за паслугi, аказаныя гэтай
Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
b) Аднак такая пенсiя абкладаецца падаткам толькi ў другой
Дагаворнай Дзяржаве, калi фiзiчная асоба з`яўляецца рэзiдэнтам i
грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.
3. Палажэннi артыкулаў 15, 16 i 18 прымяняюцца да заработнай
платы i да другога ўзнагароджання i пенсiй за паслугi, якiя
аказваюцца ў сувязi з камерцыйнай дзейнасцю, што ажыццяўляецца
Дагаворнай Дзяржавай.
Артыкул 20
Выкладчыкi i навуковыя работнiкi
1. Фiзiчная асоба, якая з`яўляецца цi з`яўлялася рэзiдэнтам
адной Дагаворнай Дзяржавы непасрэдна перад прыездам у другую
Дагаворную Дзяржаву i якая знаходзiцца ў гэтай другой Дагаворнай
Дзяржаве па запрашэнню любога унiверсiтэта, каледжа, школы цi iншай
падобнай некамерцыйнай навучальнай установы, прызнанай Урадам гэтай
другой Дагаворнай Дзяржавы, на працягу перыяду, якi не перавышае
двух гадоў з даты яго першага прыезду ў гэтую другую Дагаворную
Дзяржаву, выключна з мэтай выкладання цi правядзення навуковых
даследаванняў або аднаго i другога ў такой навучальнай установе,
вызваляецца ад падаткаабкладання ў гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве
ў адносiнах да ўзнагароджання за выкладанне цi навуковае
даследаванне.
2. Палажэннi пункта 1 гэтага артыкула прымяняюцца, толькi калi
фiзiчная асоба накiравана самой Дагаворнай Дзяржавай цi адной з яе
ўпаўнаважаных устаноў.
3. Палажэннi пункта 1 гэтага артыкула не прымяняюцца да даходу
ад навуковых даследаванняў, калi такiя даследаваннi праводзяцца не ў
дзяржаўных iнтарэсах, а для асабiстай выгады канкрэтнай асобы цi
асоб.
Артыкул 21
Студэнты i практыканты
Cтудэнт, навучэнец або практыкант, якi з`яўляецца або
непасрэдна перад прыездам у адну Дагаворную Дзяржаву з`яўляўся
рэзiдэнтам другой Дзяржавы i якi знаходзiцца ў першай згаданай
Дзяржаве выключна з мэтай атрымання адукацыi або праходжання
практыкi, вызваляецца ад падаткаабкладання ў гэтай першай згаданай
Дзяржаве ў адносiнах да наступных выплат цi даходаў, атрыманых iм
для мэт яго ўтрымання, адукацыi цi практыкi:
a) выплат, атрыманых з крынiц за межамi гэтай Дагаворнай
Дзяржавы; i
b) стыпендый цi заахвочвальных выплат (за паспяховую вучобу цi
практыку), якiя дадзены Урадам любой Дагаворнай Дзяржавы або
навуковай, навучальнай, культурнай цi любой iншай падобнай
установай.
Артыкул 22
Iншыя даходы
1. Вiды даходаў рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы, незалежна ад
таго, дзе яны паўстаюць, не ўзгаданыя ў папярэднiх артыкулах
дадзенага Пагаднення, абкладаюцца падаткамi толькi ў гэтай
Дзяржаве.
2. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца да даходаў, iншых, чым
даход ад нерухомай маёмасцi, азначанай у пункце 2 артыкула 6, калi
атрымальнiк такiх даходаў, што з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой
Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва
або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з
размешчанай там пастаяннай базы, i права або маёмасць, у адносiнах
да якiх выплачваецца даход, сапраўды звязаны з такiм пастаянным
прадстаўнiцтвам цi пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 - у залежнасцi ад абставiн.
3. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2 гэтага артыкула,
плацяжы за тэхнiчныя паслугi, якiя атрымлiваюцца з адной Дагаворнай
Дзяржавы рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, што з`яўляецца iх
сапраўдным уладальнiкам i падлягае падаткаабкладанню ў гэтай другой
Дзяржаве ў гэтых адносiнах, могуць абкладацца падаткам у першай
згаданай Дагаворнай Дзяржаве па стаўцы, якая не перавышае 10
працэнтаў валавай сумы плацяжоў за тэхнiчныя паслугi.
4. Тэрмiн "плацяжы за тэхнiчныя паслугi" пры выкарыстаннi ў
дадзеным артыкуле абазначае плацяжы любога вiду любой асобе, iншай,
чым наёмны работнiк асобы, якая ажыццяўляе выплаты, за аказанне
любых паслуг тэхнiчнага, кiраўнiцкага або кансультацыйнага
характару. Аднак ён не ўключае плацяжы за паслугi, згаданыя ў
артыкуле 14 i ў артыкуле 15 дадзенага Пагаднення.
Раздзел IV. Падаткаабкладанне маёмасцi
Артыкул 23
Маёмасць
1. Маёмасць, прадстаўленая нерухомай маёмасцю, аб якой
гаворыцца ў артыкуле 6 i якая належыць рэзiдэнту адной Дагаворнай
Дзяржавы, i размешчаная ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Маёмасць, прадстаўленая маёмасцю, iншай, чым нерухомая
маёмасць, якая складае частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага
прадстаўнiцтва, якую прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў
другой Дагаворнай Дзяржаве, або маёмасцю, iншай, чым нерухомая
маёмасць, якая адносiцца да пастаяннай базы, даступнай рэзiдэнту
адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве ў мэтах
аказання незалежных асабiстых паслуг, можа абкладацца падаткам у
гэтай другой Дзяржаве.
3. Маёмасць, прадстаўленая марскiмi, паветранымi суднамi,
аўтамабiльнымi або чыгуначнымi транспартнымi сродкамi, якiя належаць
рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы i эксплуатуюцца ў мiжнародных
перавозках, або маёмасцю, iншай, чым нерухомая маёмасць, што
адносiцца да эксплуатацыi марскiх, паветраных суднаў, аўтамабiльных
або чыгуначных транспартных сродкаў, абкладаецца падаткам толькi ў
гэтай Дагаворнай Дзяржаве.
4. Усе iншыя элементы маёмасцi рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
Раздзел V. Метады устаранення двайнога падаткаабкладання
Артыкул 24
Устараненне двайнога падаткаабкладання
Двайное падаткаабкладанне ўстараняецца наступным чынам:
Калi рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы атрымлiвае даход
(прыбытак) або валодае маёмасцю, якая ў адпаведнасцi з палажэннямi
дадзенага Пагаднення можа абкладацца падаткам у другой Дагаворнай
Дзяржаве, першая ўпамянутая Дагаворная Дзяржава дазваляе:
a) у якасцi вылiку з падатку на даход (прыбытак) гэтага
рэзiдэнта суму, роўную падатку на даход (прыбытак), якi выплачаны ў
другой Дагаворнай Дзяржаве;
b) у якасцi вылiку з падатку на нерухомую маёмасць гэтага
рэзiдэнта суму, роўную падатку на нерухомую маёмасць, якi выплачаны
ў другой Дагаворнай Дзяржаве.
Такi вылiк, аднак, у любым выпадку не павiнен перавышаць той
часткi падатку з даходу (прыбытку) або падатку з маёмасцi, як было
падлiчана да прадстаўлення вылiку, што адносiцца, у залежнасцi ад
абставiн, да даходу (прыбытку) або маёмасцi, якая можа абкладацца
падаткам у другой Дагаворнай Дзяржаве.
Раздзел VI. Спецыяльныя палажэннi
Артыкул 25
Недыскрымiнацыя
1. Грамадзяне адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у другой
Дагаворнай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з
iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i
звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падлягаюць або могуць падлягаць
грамадзяне гэтай другой Дзяржавы пры тых жа абставiнах, у
прыватнасцi ў адносiнах да пастаяннага месцазнаходжання.
2. Падаткаабкладанне пастаяннага прадстаўнiцтва, якое
прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве,
чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў гэтай другой Дагаворнай
Дзяржавы, якiя ажыццяўляюць падобную дзейнасць. Дадзенае палажэнне
не разглядаецца як такое, што абавязвае адну Дагаворную Дзяржаву
даваць рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы якiя-небудзь асабiстыя
льготы, вызваленнi i скiдкi ў падаткаабкладаннi на падставе
грамадзянскага статусу або сямейных абавязацельстваў, якiя яна
прадастаўляе сваiм асабiстым рэзiдэнтам.
3. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта 1
артыкула 9, пункта 7 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12, працэнты,
роялцi i iншыя выплаты, якiя робяцца прадпрыемствам адной Дагаворнай
Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, падлягаюць, у мэтах
вызначэння падаткаабкладаемага прыбытку такога прадпрыемства,
вылiчэнням на тых жа ўмовах, як калi б яны былi выплачаны рэзiдэнту
першай згаданай Дзяржавы. Падобным чынам любыя даўгi прадпрыемства
адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы
падлягаюць у мэтах вызначэння падаткаабкладаемай маёмасцi такога
прадпрыемства вылiчэнням на тых жа ўмовах, што i даўгi рэзiдэнту
першай згаданай Дзяржавы.
4. Прадпрыемствы адной Дагаворнай Дзяржавы, маёмасць якiх
цалкам цi часткова належыць аднаму цi некалькiм рэзiдэнтам другой
Дагаворнай Дзяржавы або прама цi ўскосна кантралюецца iмi, не
падлягаюць у першай згаданай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або
любому звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым
падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падвяргаюцца
або могуць падвяргацца другiя падобныя прадпрыемствы першай згаданай
Дзяржавы.
Артыкул 26
Працэдура ўзаемнага пагаднення
1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной цi абедзвюх Дагаворных
Дзяржаў прыводзяць цi прывядуць да падаткаабкладання яе не ў
адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення, яна можа, незалежна
ад сродкаў абароны, прадугледжаных нацыянальным заканадаўствам гэтых
Дзяржаў, прадставiць сваю справу на разгляд у кампетэнтны орган той
Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой яна з`яўляецца, або, калi яе
выпадак падпадае пад дзеянне пункта 1 артыкула 25, той Дагаворнай
Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з`яўляецца. Заява павiнна быць
прадстаўлена на працягу трох гадоў ад першага паведамлення аб
дзеяннях, якiя прыводзяць да падаткаабкладання не ў адпаведнасцi з
палажэннямi дадзенага Пагаднення.
2. Кампетэнтны орган iмкнецца, калi ён палiчыць заяву
абгрунтаванай i калi ён сам не ў стане прыйсцi да здавальняючага
рашэння, вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам
другой Дагаворнай Дзяржавы, з мэтай пазбягання падаткаабкладання, не
адпавядаючага палажэнням дадзенага Пагаднення. Любая дасягнутая
дамоўленасць выконваецца, нягледзячы на якiя-небудзь абмежаваннi па
часу, якiя ёсць у нацыянальных заканадаўствах Дагаворных Дзяржаў.
3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па
ўзаемнай згодзе любыя цяжкасцi або сумненнi, якiя ўзнiкаюць пры
тлумачэннi або прымяненнi дадзенага Пагаднення. Яны могуць таксама
кансультавацца адны з аднымi ў мэтах устаранення двайнога
падаткаабкладання ў выпадках, не прадугледжаных дадзеным
Пагадненнем.
4. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць уступаць у
прамыя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення пагаднення ў
разуменнi папярэднiх пунктаў. Калi гэта акажацца пажаданым для
дасягнення пагаднення, прадстаўнiкi кампетэнтных органаў Дагаворных
Дзяржаў могуць сустрэцца для вуснага абмену меркаваннямi.
Артыкул 27
Абмен iнфармацыяй
1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца такой
iнфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенага
Пагаднення або ўнутранага заканадаўства Дагаворных Дзяржаў, якое
датычыць падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне ў
той ступенi, у якой падаткаабкладанне па гэтым заканадаўстве не
супярэчыць дадзенаму Пагадненню, у прыватнасцi, для папярэджвання
ўхiлення ад выплаты такiх падаткаў. Абмен iнфармацыяй не
абмяжоўваецца артыкулам 1. Любая iнфармацыя, атрыманая Дагаворнай
Дзяржавай, лiчыцца канфiдэнцыяльнай такiм жа чынам, як i iнфармацыя,
атрыманая ў рамках нацыянальнага заканадаўства гэтай Дзяржавы, i
раскрываецца толькi асобам або органам (уключаючы суды i
адмiнiстратыўныя органы), звязаным з вызначэннем цi збiраннем,
прымусовым спагнаннем цi выкананнем пастаноў або разглядам заяў
адносна падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне.
Такiя асобы або органы выкарыстоўваюць iнфармацыю толькi ў такiх
мэтах. Яны могуць раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага
пасяджэння або пры прыняццi судовых рашэнняў.
2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не будуць тлумачыцца як
абавязваючыя адну Дагаворную Дзяржаву:
а) прымаць адмiнiстрацыйныя меры, якiя супярэчаць заканадаўству
i адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай цi другой Дагаворнай Дзяржавы;
b) прадстаўляць iнфармацыю, якую нельга атрымаць паводле
заканадаўства або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай
цi другой Дагаворнай Дзяржавы;
c) прадстаўляць iнфармацыю, якая б раскрывала якую-небудзь
гандлёвую, прадпрымальнiцкую, прамысловую, камерцыйную цi
прафесiйную тайну або гандлёвы працэс, цi iнфармацыю, раскрыццё якой
супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы.
Артыкул 28
Члены дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў
Hiякiя палажэннi дадзенага Пагаднення не закранаюць падатковых
прывiлей членаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў або консульскiх
устаноў, дазволеных агульнымi нормамi мiжнароднага права або
палажэннямi спецыяльных пагадненняў.
Раздзел VII. Заключныя палажэннi
Артыкул 29
Уваходжанне ў сiлу
1. Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу пасля паведамлення
Дагаворнымi Дзяржавамi адна адной аб выкананнi ўсiх неабходных
унутрыдзяржаўных працэдур.
2. Пагадненне ўваходзiць у сiлу праз пятнаццаць дзён пасля даты
апошняга паведамлення, пра якое гаворыцца ў пункце 1 гэтага
артыкула, i яго палажэннi прымяняюцца:
a) у адносiнах да падаткаў, утрыманых у крынiцы з даходаў,
атрыманых першага цi пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм Пагадненне ўваходзiць у сiлу;
b) у адносiнах да iншых падаткаў, да падаткаў, спаганяемых за
любы падатковы перыяд, якi пачынаецца першага цi пасля першага
студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Пагадненне
ўваходзiць у сiлу.
3. Ва ўзаемаадносiнах памiж Беларуссю i Манголiяй многабаковае
Пагадненне аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання даходаў i
маёмасцi фiзiчных асобаў, падпiсанае ў Мiшкольцы 27 мая 1977 года, i
многабаковае Пагадненне аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання
даходаў i маёмасцi юрыдычных асобаў, падпiсанае ва Улан-Батары 19
мая 1978 года, спыняюць сваё дзеянне з даты прымянення дадзенага
Пагаднення.
Артыкул 30
Спыненне дзеяння
Дадзенае Пагадненне застаецца ў сiле да той пары, пакуль яго
дзеянне не будзе спынена Дагаворнай Дзяржавай. Любая Дагаворная
Дзяржава можа спынiць дзеянне Пагаднення па дыпламатычных каналах
шляхам пiсьмовага паведамлення аб спыненнi дзеяння не менш чым за 6
месяцаў да заканчэння любога каляндарнага года, наступнага за
перыядам у пяць гадоў з даты ўваходжання Пагаднення ў сiлу. У гэтым
выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца:
a) у адносiнах да падаткаў, утрыманых у крынiцы з даходаў,
атрыманых першага цi пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне аб спыненнi
дзеяння;
b) у адносiнах да iншых падаткаў, да падаткаў, спаганяемых за
любы падатковы перыяд, якi пачынаецца першага цi пасля першага
студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм дадзена
паведамленне аб спыненнi дзеяння.
У сведчаннi чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое
ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзенае Пагадненне.
Здзейснена ў горадзе Мiнску 28 мая 2001 года ў двух экзэмплярах
на беларускай, мангольскай i англiйскай мовах. Усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi пераважае
тэкст на англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Манголii
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|