ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ АўСТРЫЙСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ ў
ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАў НА ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 24 сакавiка 2002 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Аўстрыйскай Рэспублiкi, жадаючы
заключыць Пагадненне аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання ў
дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць, пагадзiлiся аб
наступным:
Артыкул 1
Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне
Дадзенае Пагадненне прымяняецца да асоб, якiя з`яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
Артыкул 2
Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне
1. Дадзенае Пагадненне прымяняецца да падаткаў на даходы i
маёмасць, спаганяемых ад iмя Дагаворнай Дзяржавы або яе
палiтыка-адмiнiстрацыйных падраздзяленняў, або мясцовых органаў
улады, незалежна ад спосабу iх спагнання.
2. Падаткамi на даходы i маёмасць лiчацца ўсе падаткi, што
спаганяюцца з агульнай сумы даходаў, з агульнай сумы маёмасцi або з
элементаў даходу або маёмасцi, уключаючы падаткi на даходы ад
адчужэння маёмасцi, падаткi на агульную суму заработнай платы, якая
выплачваецца прадпрыемствамi, а таксама падаткi на прырост
маёмасцi.
3. Iснуючымi падаткамi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне,
з`яўляюцца, у прыватнасцi:
а) у Аўстрыi:
1. падаходны падатак (die Einkommensteuer);
2. карпаратыўны падатак (die Кorperschaftsteuer);
3. зямельны падатак (die Grundsteuer);
4. падатак з сельскагаспадарчых i лясных прадпрыемстваў (die
Abgabe von land-und forstwirtsсhaftlichen Betrieben);
5. падатак ад кошту незабудаваных зямельных участкаў (die
Abgabe vom Bodenwert bei unbebauten Grundstuecken);
b) у Беларусi:
1. падатак на даходы i прыбытак юрыдычных асоб;
2. падаходны падатак з грамадзян;
3. падатак на нерухомасць;
4. зямельны падатак.
4. Пагадненне распаўсюджваецца таксама на любыя iдэнтычныя або
па сутнасцi аналагiчныя падаткi, якiя спаганяюцца пасля даты
падпiсання дадзенага Пагаднення ў дапаўненне да iснуючых падаткаў
або замест iх. У канцы кожнага года кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў паведамляюць адзiн аднаму аб любых iстотных змяненнях, якiя
ўнесены ў iх падатковыя заканадаўствы.
Артыкул 3
Агульныя азначэннi
1. У дадзеным Пагадненнi, калi з кантэксту не вынiкае iншае:
а) тэрмiны "адна Дагаворная Дзяржава" i "другая Дагаворная
Дзяржава" абазначаюць, у залежнасцi ад кантэксту, Аўстрыйскую
Рэспублiку i Рэспублiку Беларусь;
b) тэрмiн "Аўстрыя" абазначае Аўстрыйскую Рэспублiку; тэрмiн
"Беларусь" абазначае Рэспублiку Беларусь i пры выкарыстаннi ў
геаграфiчным сэнсе абазначае тэрыторыю, што знаходзiцца пад
суверэнiтэтам Рэспублiкi Беларусь i якая ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Беларусi i мiжнародным правам знаходзiцца пад
юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;
с) тэрмiн "асоба" ўключае фiзiчную асобу, кампанiю i любое
iншае аб`яднанне асоб;
d) тэрмiн "кампанiя" абазначае любую юрыдычную асобу або любую
арганiзацыю, якая разглядаецца ў якасцi юрыдычнай асобы для
падатковых мэт;
e) тэрмiны "прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы" i
"прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы" абазначаюць адпаведна
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;
f) тэрмiн "мiжнародная перавозка" абазначае любую перавозку
марскiм, рачным або паветраным суднам, што эксплуатуецца
прадпрыемствам, якое з`яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай
Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калi марское, рачное або
паветранае судна эксплуатуецца выключна памiж пунктамi ў другой
Дагаворнай Дзяржаве;
g) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:
(i) у Аўстрыi: Федэральнага Мiнiстра фiнансаў або яго
паўнамоцнага прадстаўнiка;
(ii) у Беларусi: Дзяржаўны падатковы камiтэт Рэспублiкi
Беларусь або яго паўнамоцнага прадстаўнiка;
(h) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:
(i) любую фiзiчную асобу, якая мае грамадзянства адной
Дагаворнай Дзяржавы;
(ii) любую юрыдычную асобу, таварыства або асацыяцыю, якiя
атрымлiваюць свой статус як такi па заканадаўству, што дзейнiчае ў
Дагаворнай Дзяржаве.
2. Што датычыцца прымянення дадзенага Пагаднення Дагаворнай
Дзяржавай, то любы тэрмiн, не вызначаны ў iм, мае, калi з кантэксту
не вынiкае iншае, тое значэнне, якое ён мае па заканадаўству гэтай
Дзяржавы ў адносiнах да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае
Пагадненне.
Артыкул 4
Рэзiдэнт
1. Пры прымяненнi дадзенага Пагаднення тэрмiн "рэзiдэнт адной
Дагаворнай Дзяржавы" абазначае асобу, якая па заканадаўству гэтай
Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе месцажыхарства,
пастаяннага месцазнаходжання, месца кiравання, месца рэгiстрацыi або
любой iншай аналагiчнай прыкметы. Аднак гэты тэрмiн не ўключае
асобу, якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай Дзяржаве толькi ў
дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве або маёмасцi, якая ў
ёй знаходзiцца.
2. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба
з`яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яе становiшча
вызначаецца наступным чынам:
а) яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае
пастаяннае жыллё; калi яна мае пастаяннае жыллё ў абедзвюх
Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш
цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых iнтарэсаў);
b) калi Дзяржава, у якой знаходзiцца цэнтр яе жыццёвых
iнтарэсаў, не можа быць вызначана або калi яна не мае пастаяннага
жылля нi ў адной з Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у
якой яна звычайна пражывае;
c) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дагаворных Дзяржавах
або калi яна звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца
рэзiдэнтам той Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з`яўляецца;
d) калi статус рэзiдэнта не можа быць вызначаны ў адпаведнасцi
з падпунктамi а)-c), кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца
вырашаць пытанне па ўзаемнай згодзе.
3. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не
з`яўляецца фiзiчнай асобай, з`яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў, тады кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў
вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.
Артыкул 5
Пастаяннае прадстаўнiцтва
1. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "пастаяннае
прадстаўнiцтва" абазначае пастаяннае месца дзейнасцi, праз якое
поўнасцю або часткова ажыццяўляецца камерцыйная дзейнасць
прадпрыемства.
2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае, у прыватнасцi:
а) месца кiравання;
b) аддзяленне;
c) кантору;
d) фабрыку;
e) майстэрню, i
f) руднiк, нафтавую або газавую свiдравiну, кар`ер або любое
iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў.
3. Будаўнiчая пляцоўка або будаўнiчы, або зборачны аб`ект
з`ўляецца пастаянным прадстаўнiцтвам, толькi калi яны iснуюць больш
за дванаццаць месяцаў.
4. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн
"пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як той, якi ўключае:
а) выкарыстанне збудаванняў выключна для мэт захоўвання,
дэманстрацыi або пастаўкi тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству;
b) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, выключна ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або
пастаўкi;
c) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;
d) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт
закупкi тавараў або вырабаў, або для збору iнфармацыi для
прадпрыемства;
e) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт
ажыццяўлення для прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага
або дапаможнага характару;
f) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для любога
спалучэння вiдаў дзейнасцi, названых у падпунктах а)-e), пры ўмове,
што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая
вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны
характар.
5. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба - iншая,
чым агент з незалежным статусам, да якой прымяняецца пункт 6,
дзейнiчае ад iмя прадпрыемства i мае, i звычайна выкарыстоўвае ў
Дагаворнай Дзяржаве паўнамоцтвы заключаць кантракты ад iмя
прадпрыемства, то лiчыцца, што гэта прадпрыемства мае пастаяннае
прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую
гэта асоба ажыццяўляе для прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы
не абмежавана той, якая прадстаўлена ў пункце 4, i якая, калi яна
ажыццяўляецца праз пастаяннае месца дзейнасцi, не робiць гэта
пастаяннае месца дзейнасцi пастаянным прадстаўнiцтвам згодна
палажэнням гэтага пункта.
6. Прадпрыемства не разглядаецца як тое, якое мае пастаяннае
прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у гэтай Дзяржаве праз брокера,
камiсiянера або любога iншага агента з незалежным статусам пры
ўмове, што гэтыя асобы дзейнiчаюць у рамках сваёй звычайнай
прафесiянальнай дзейнасцi.
7. Той факт, што кампанiя, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, кантралюе або кантралюецца кампанiяй, якая
з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, або якая
ажыццяўляе камерцыйную дзейнаць у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве
(праз пастаяннае прадстаўнiцтва або iншым чынам), сам па сабе не
пераўтварае адну з гэтых кампанiй у пастаяннае прадстаўнiцтва
другой.
Артыкул 6
Даходы ад нерухомай маёмасцi
1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад нерухомай маёмасцi (уключаючы даход ад сельскай або лясной
гаспадаркi), што знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па
заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць.
Марскiя, рачныя i паветраныя судны не разглядаюцца ў якасцi
нерухомай маёмасцi.
3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да даходаў, якiя
атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання, здачы ўнаём або выкарыстання
нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца таксама да даходаў ад
нерухомай маёмасцi прадпрыемства i да даходаў ад нерухомай маёмасцi,
якая выкарыстоўваецца для ажыццяўлення незалежных асабiстых паслуг.
Артыкул 7
Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi
1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз
размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва. Калi прадпрыемства
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць, як зазначана вышэй, прыбытак
дадзенага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве,
але толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтага пастаяннага
прадстаўнiцтва.
2. З улiкам палажэнняў пункта 3, калi прадпрыемства адной
Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой
Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое там
знаходзiцца, то ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму
прадстаўнiцтву залiчваецца прыбытак, якi яно магло б атрымаць у
выпадку, калi б яно было адасобленым i асобным прадпрыемствам, што
ажыццяўляе такую ж або аналагiчную дзейнасць у такiх жа або
аналагiчных умовах i дзейнiчае цалкам незалежна ад прадпрыемства,
пастаянным прадстаўнiцтвам якога яно з`яўляецца.
3. Пры вызначэннi прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва
дапускаецца вылiчэнне расходаў, панесеных для мэт такога пастаяннага
прадстаўнiцтва, уключаючы кiраўнiцкiя i агульнаадмiнiстрацыйныя
расходы, панесеныя як у Дзяржаве, дзе размешчана пастаяннае
прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.
4. Паколькi вызначэнне прыбытку ў Дагаворнай Дзяржаве, якi
адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, на аснове прапарцыянальнага
размеркавання агульнай сумы прыбытку прадпрыемства яго розным
падраздзяленням з`яўляецца звычайнай практыкай, нiшто ў пункце 2 не
перашкаджае гэтай Дагаворнай Дзяржаве вызначаць падаткаабкладаемы
прыбытак з дапамогай такога размеркавання, як прынята на практыцы;
аднак выбраны метад размеркавання павiнен даваць вынiкi, якiя
адпавядаюць прынцыпам, змешчаным у гэтым артыкуле.
5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на
падставе простай закупкi гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам тавараў
або вырабаў для прадпрыемства.
6. Для мэт папярэднiх пунктаў прыбытак, якi адносiцца да
пастаяннага прадстаўнiцтва, вызначаецца кожны год адным i тым жа
метадам, калi толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго
змянення.
7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна
ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не
закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.
Артыкул 8
Марскi транспарт, рачны транспарт i паветраны транспарт
1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад
эксплуатацыi марскiх, рачных або паветраных суднаў у мiжнародных
перавозках абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу
ў пуле, у сумеснай дзейнасцi або мiжнароднай арганiзацыi па
эксплуатацыi транспартных сродкаў.
Артыкул 9
Асацыiраваныя прадпрыемствы
1. У выпадку, калi:
а) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна
ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы, або
b) адны i тыя ж асобы прама або ўскосна ўдзельнiчаюць у
кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,
i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных
або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы,
што адрознiваюцца ад тых, што мелi б месца памiж двума незалежнымi
прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы быць налiчаны аднаму
з iх, але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць
уключаны ў прыбытак гэтага прадпрыемства i, адпаведна, абкладзены
падаткам.
2. У выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемства гэтай Дзяржавы - i, адпаведна, абкладае падаткам -
прыбытак, па якому прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы
абкладаецца падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм
чынам уключаны, з`яўляецца прыбыткам, якi быў бы налiчаны
прадпрыемству першай названай Дзяржавы, калi б умовы ўзаемаадносiн
памiж двума прадпрыемствамi былi б умовамi, якiя iснуюць памiж
незалежнымi прадпрыемствамi, тады гэта другая Дзяржава робiць
адпаведную ўступку ў суме падатку, спаганяемага з гэтага прыбытку.
Пры вызначэннi такой папраўкi павiнны быць разгледжаны iншыя
палажэннi дадзенага Пагаднення, а кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў пракансультуюцца адзiн з адным пры неабходнасцi.
Артыкул 10
Дывiдэнды
1. Дывiдэнды, што выплачваюцца кампанiяй, якая з`яўляецца
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткам у
той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, якая
выплачвае дывiдэнды, у адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы,
але калi атрымальнiк з`яўляецца сапраўдным уладальнiкам дывiдэндаў,
спаганяемы падатак не перавышае:
а) 5 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў, калi сапраўдным
уладальнiкам з`яўляецца кампанiя (iншая чым таварыства), якая
непасрэдна валодае не менш чым 25 працэнтамi капiталу кампанii, якая
выплачвае дывiдэнды;
b) 15 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў ва ўсiх iншых
выпадках.
Гэты пункт не закранае падаткаабкладання кампанii ў дачыненнi
да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.
3. Тэрмiн "дывiдэнды" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле
абазначае даход ад акцый або iншых правоў, якiя не з`яўляюцца
даўгавымi патрабаваннямi, што даюць права на ўдзел у прыбытку, а
таксама даход ад iншых правоў, якi падлягае такому ж падатковаму
рэгуляванню, як даход ад акцый, у адпаведнасцi з заканадаўствам той
Дзяржавы, рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, што ажыццяўляе
размеркаванне.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк дывiдэндаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы,
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве,
рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, праз
пастаяннае прадстаўнiцтва, што знаходзiцца ў ёй, або ажыццяўляе ў
гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай
базы, якая знаходзiцца там, i холдынг, у дачыненнi да якога
выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды адносiцца да такога пастаяннага
прадстаўнiцтва або пастаяннай базы. У такiм выпадку прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.
5. У выпадку, калi кампанiя, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, атрымлiвае прыбытак або даходы з другой
Дагаворнай Дзяржавы, гэта другая Дзяржава можа поўнасцю вызвалiць ад
падаткаў дывiдэнды, якiя выплачваюцца гэтай кампанiяй, за
выключэннем, калi гэтыя дывiдэнды выплачваюцца рэзiдэнту гэтай
другой Дзяржавы або калi холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца
дывiдэнды, сапраўды адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва або
пастаяннай базы, што знаходзяцца ў гэтай другой Дзяржаве, i з
неразмеркаванага прыбытку кампанii не спаганяюцца падаткi на
неразмеркаваны прыбытак, нават калi выплачваемыя дывiдэнды або
неразмеркаваны прыбытак складаюцца поўнасцю або часткова з прыбытку
або даходу, якiя ўзнiкаюць у такой другой Дзяржаве.
Артыкул 11
Працэнты
1. Працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi атрымальнiк з`яўляецца
сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, спаганяемы падатак не перавышае 5
працэнтаў валавой сумы працэнтаў. Кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў па ўзаемнай згодзе вызначаюць спосаб прымянення гэтага
абмежавання.
3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2, працэнты, якiя ўзнiкаюць у
адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы, вызваляюцца ад падатку ў першай названай Дзяржаве, калi
атрымальнiк з`яўляецца сапраўдным уладальнiкам працэнтаў i:
а) атрымальнiкам працэнтаў з`яўляецца сама Дагаворная Дзяржава,
або яе мясцовы орган улады, або Цэнтральны (Нацыянальны) Банк
Дагаворнай Дзяржавы; або
b) працэнты выплачваюцца за пазыку, адобраную Урадам Дагаворнай
Дзяржавы, рэзiдэнтам якой з`яўляецца плацельшчык працэнтаў; або
с) працэнты выплачваюцца за пазыку або крэдыт, якi дадзены,
гарантаваны або застрахаваны дзяржаўнымi арганiзацыямi другой
Дагаворнай Дзяржавы, з мэтай садзейнiчання экспарту i звязаны з
пастаўкай прадпрыемствам другой Дагаворнай Дзяржавы прамысловага,
гандлёвага, медыцынскага або навуковага абсталявання.
d) тэрмiн "дзяржаўная арганiзацыя", аб якiм гаворыцца ў
падпункце с), уключае Osterreichische Kontrollbank
Aktiengesellschaft.
4. Тэрмiн "працэнты" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле
абазначае даход ад даўгавых патрабаванняў любога вiду, без
залежнасцi ад iпатэчнага забеспячэння i без залежнасцi ад валодання
правам на ўдзел у прыбытках даўжнiка, i, у прыватнасцi, даход ад
урадавых каштоўных папер i даход ад аблiгацый або даўгавых
абавязацельстваў, уключаючы прэмii i выйгрышы па гэтых каштоўных
паперах, аблiгацыях або даўгавых абавязацельствах. Для мэт гэтага
артыкула штрафы за нясвоечасовыя плацяжы не разглядаюцца ў якасцi
працэнтаў.
5. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк працэнтаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы,
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у
якой узнiкаюць працэнты, праз размешчанае ў ёй пастаяннае
прадстаўнiцтва, або ажыццяўляе ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя
асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая знаходзiцца там, i
даўгавое патрабаванне, на падставе якога выплачваюцца працэнты,
сапраўды адносiцца да такога пастаяннага прадстаўнiцтва або да
пастаяннай базы. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7
або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.
6. Лiчыцца, што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам з`яўляецца сама гэта Дзяржава, яе мясцовы орган улады
або рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае
працэнты, незалежна ад таго, цi з`яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай
Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва
або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла запазычанасць, па якой
выплачваюцца працэнты, i расходы па выплаце гэтых працэнтаў нясе
гэта пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база, то лiчыцца, што
такiя працэнты ўзнiкаюць у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой
знаходзiцца пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.
7. Калi па прычыне асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, або памiж iмi абодвума i трэцяй
асобай сума працэнтаў, што адносiцца да даўгавога патрабавання, у
сувязi з якiм яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б
узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам працэнтаў,
пры адсутнасцi такiх адносiн, то палажэннi гэтага артыкула
прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку
залiшняя частка плацяжоў па-ранейшаму падлягае падаткаабкладанню ў
адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным
улiкам iншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.
Артыкул 12
Роялцi
1. Роялцi, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткам у той
Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi атрымальнiк з`яўляецца
сапраўдным уладальнiкам роялцi, спаганяемы падатак не перавышае
5 працэнтаў валавой сумы роялцi.
3. Тэрмiн "роялцi" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае
плацяжы любога вiду, што атрыманы ў якасцi ўзнагароджання за
выкарыстанне або за прадастаўленне права выкарыстання любога
аўтарскага права на творы лiтаратуры, мастацтва або навукi,
уключаючы кiнафiльмы, любога патэнта, гандлёвай маркi, дызайна або
мадэлi, плана, сакрэтнай формулы або працэсу, цi за выкарыстанне або
за прадастаўленне права выкарыстання любога прамысловага,
камерцыйнага або навуковага абсталявання, або транспартных сродкаў,
або за iнфармацыю, адносна прамысловага, камерцыйнага або навуковага
вопыту.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк роялцi, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе
камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць
роялцi, праз размешчанае ў ёй пастаяннае прадстаўнiцтва або выконвае
ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай
базы, што там знаходзiцца, i права або маёмасць, у дачыненнi да якiх
выплачваюцца роялцi, сапраўды звязаны з такiм пастаянным
прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або 14, у залежнасцi ад абставiн.
5. Лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам з`яўляецца сама Дагаворная Дзяржава, яе мясцовы орган
улады або рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая
выплачвае роялцi, незалежна ад таго, цi з`яўляецца яна рэзiдэнтам
Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае
прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла
абавязацельства выплачваць роялцi, i такiя роялцi выплачваюцца гэтым
пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, тады лiчыцца, што
роялцi ўзнiкаюць у той Дзяржаве, у якой знаходзiцца пастаяннае
прадстаўнiцтва або пастаянная база.
6. Калi па прычыне асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам роялцi, або памiж iмi абодвума i
якой-небудзь трэцяй асобай, сума роялцi, якая адносiцца да
выкарыстання, права або iнфармацыi, на падставе якiх яны
выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена памiж
плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам роялцi пры адсутнасцi такiх
адносiн, палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца толькi да апошняй
названай сумы. У такiм выпадку залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму
падлягае падаткаабкладанню ў адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай
Дагаворнай Дзяржавы, з належным улiкам iншых палажэнняў дадзенага
Пагаднення.
Артыкул 13
Даходы ад адчужэння маёмасцi
1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад адчужэння нерухомай маёмасцi, аб якой гаворыцца ў артыкуле 6 i
якая размешчана у другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Даходы ад адчужэння маёмасцi, iншай чым нерухомая маёмасць,
якая складае частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва,
якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, або маёмасцi, iншай чым нерухомая маёмасць, што адносiцца
да пастаяннай базы, даступнай рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў
другой Дагаворнай Дзяржаве для прадастаўлення незалежных асабiстых
паслуг, уключаючы даходы ад адчужэння такога пастаяннага
прадстаўнiцтва (асобна або ў сукупнасцi з цэлым прадпрыемствам) або
такой пастаяннай базы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой
Дзяржаве.
3. Даходы, якiя атрымлiвае прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы ад адчужэння марскiх, рачных або паветраных суднаў, што
эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, або маёмасцi, iншай чым
нерухомая маёмасць, звязанай з эксплуатацыяй такiх марскiх, рачных
або паветраных суднаў, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай
Дзяржаве.
4. Даходы ад адчужэння любой маёмасцi, акрамя пералiчанай у
пунктах 1, 2 i 3, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай
Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.
Артыкул 14
Незалежныя асабiстыя паслугi
1. Даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў
дачыненнi да прафесiянальных паслуг або iншай дзейнасцi незалежнага
характару, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, за
выключэннем выпадкаў, калi ён мае рэгулярна даступную пастаянную
базу ў другой Дагаворнай Дзяржаве для ажыццяўлення гэтай дзейнасцi.
Калi ён мае такую пастаянную базу, даход можа абкладацца падаткам у
другой Дзяржаве, але толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтай
пастаяннай базы.
2. Тэрмiн "прафесiянальныя паслугi" ўключае, у прыватнасцi,
незалежную навуковую, лiтаратурную, артыстычную, адукацыйную або
выкладчыцкую дзейнасць, таксама як i незалежную дзейнасць урачоў,
адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.
3. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "пастаянная база"
абазначае пастаяннае месца, такое як кабiнет або офiс, праз якое
поўнасцю або часткова ажыццяўляецца дзейнасць фiзiчнай асобы, якая
аказвае незалежныя асабiстыя паслугi.
Артыкул 15
Залежныя асабiстыя паслугi
1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16, 18 i 19 заработная плата i
iншыя падобныя ўзнагароджаннi, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной
Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы па найму, абкладаюцца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi работа па найму не
ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве. Калi работа па найму
ажыццяўляецца такiм чынам, атрыманыя ў сувязi з гэтым узнагароджаннi
могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, узнагароджаннi, якiя
атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы
па найму, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве,
абкладаюцца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi:
а) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дзяржаве на працягу перыяду
або перыядаў, якiя не перавышаюць у сукупнасцi 183 днi ў любым
дванаццацiмесячным перыядзе; i
b) узнагароджаннi выплачваюцца наймальнiкам або ад iмя
наймальнiка, якi не з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы; i
c) расходы па выплаце ўзнагароджанняў не нясе пастаяннае
прадстаўнiцтва або пастаянная база, якiя наймальнiк мае ў другой
Дзяржаве.
3. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула,
узнагароджаннi, якiя атрымлiваюцца ў дачыненнi да работы па найму,
што ажыццяўляецца на борце марскога, рачнога або паветранага судна,
якiя эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках прадпрыемствам адной
Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.
Артыкул 16
Ганарары дырэктараў
Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя выплаты, якiя атрымлiвае
рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета дырэктараў
кампанii, якая з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы,
могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
Артыкул 17
Работнiкi мастацтва i спартсмены
1. Нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i 15, даход, якi
атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi работнiка
мастацтваў, такога як артыст тэатра, кiно, радыё або тэлебачання,
або музыканта, або ў якасцi спартсмена ад яго асабiстай дзейнасцi як
такой, ажыццяўляемай у другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. У выпадку, калi даход у дачыненнi да асабiстай дзейнасцi,
што ажыццяўляецца работнiкам мастацтваў або спартсменам у такой яго
якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а
другой асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i
15, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой
ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.
Артыкул 18
Пенсii
1. У адпаведнасцi з палажэннямi пункта 2 артыкула 19 пенсii i
iншыя падобныя ўзнагароджаннi, якiя выплачваюцца рэзiдэнту адной
Дагаворнай Дзяржавы ў сувязi з работай па найму ў мiнулым,
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, выплаты, што атрымлiвае
фiзiчная асоба, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай
Дзяржавы, па сацыяльнаму забеспячэнню, якое ўстаноўлена законам
другой Дагаворнай Дзяржавы, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай
другой Дзяржаве.
Артыкул 19
Дзяржаўная служба
1. а) Заработная плата i другое падобнае ўзнагароджанне, iншае
чым пенсiя, якiя выплачваюцца Дагаворнай Дзяржавай або яе
палiтыка-адмiнiстрацыйным падраздзяленнем, або мясцовым органам
улады фiзiчнай асобе ў дачыненнi да паслуг, якiя аказваюцца гэтай
Дзяржаве, падраздзяленню або органу ўлады, абкладаюцца падаткам
толькi ў гэтай Дзяржаве.
b) Аднак такая заработная плата i iншае падобнае ўзнагароджанне
абкладаюцца падаткам толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi
паслугi аказваюцца ў гэтай Дзяржаве i фiзiчная асоба з`яўляецца
рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая:
1. з`яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы, або
2. не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання
паслуг.
2. а) Любая пенсiя, выплачваемая Дагаворнай Дзяржавай, або яе
палiтыка-адмiнiстрацыйным падраздзяленнем, або мясцовым органам
улады або з фондаў, створаных iмi, фiзiчнай асобе ў дачыненнi да
паслуг, што аказаны гэтай Дзяржаве, падраздзяленню або органу ўлады,
абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
b) Аднак такая пенсiя абкладаецца падаткам толькi ў другой
Дагаворнай Дзяржаве, калi фiзiчная асоба з`яўляецца рэзiдэнтам i
грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.
3. Палажэннi пункта 1 гэтага артыкула прымяняюцца такiм жа
чынам у дачыненнi да ўзнагароджання, што выплачваецца аўстрыйскаму
гандлёваму прадстаўнiку ў Беларусi i супрацоўнiкам аўстрыйскага
гандлёвага прадстаўнiка ў Беларусi.
4. Палажэннi артыкулаў 15, 16, 17 i 18 прымяняюцца да
заработнай платы i iншага падобнага ўзнагароджання i да пенсiй у
дачыненнi да паслуг, аказваемых у сувязi з камерцыйнай дзейнасцю,
што ажыццяўляецца Дагаворнай Дзяржавай, або яе
палiтыка-адмiнiстрацыйным падраздзяленнем, або мясцовым органам
улады.
Артыкул 20
Студэнты
Выплаты, што атрымлiвае студэнт або навучэнец, якi з`яўляецца
або з`яўляўся непасрэдна да прыезду ў адну Дагаворную Дзяржаву
рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы i якi знаходзiцца ў першай
названай Дзяржаве выключна для мэт атрымання адукацыi або
праходжання практыкi, вызваляюцца ад падаткаў у гэтай Дзяржаве пры
ўмове, што такiя выплаты атрыманы з крынiц за межамi гэтай Дзяржавы
для мэт яго ўтрымання, навучання або практыкi.
Артыкул 21
Iншыя даходы
1. Вiды даходаў рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы, незалежна ад
месца iх узнiкнення, не названыя ў папярэднiх артыкулах дадзенага
Пагаднення, падлягаюць падаткаабкладанню толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца да даходаў, iншых чым
даход ад нерухомай маёмасцi, вызначанай у пункце 2 артыкула 6, калi
атрымальнiк такiх даходаў, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы,
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз
размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва або прадастаўляе ў гэтай
другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi праз пастаянную базу,
якая там знаходзiцца, i права або маёмасць, у адносiнах да якiх
выплачваецца даход, сапраўды звязана з такiм пастаянным
прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або артыкула 14, у залежнасцi ад абставiн.
Артыкул 22
Маёмасць
1. Маёмасць, прадстаўленая нерухомай маёмасцю, аб якой
гаворыцца ў артыкуле 6, што з`яўляецца ўласнасцю рэзiдэнта адной
Дагаворнай Дзяржавы i размешчана ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Маёмасць, прадстаўленая маёмасцю, iншай чым нерухомая
маёмасць, якая з`яўляецца часткай камерцыйнай маёмасцi пастаяннага
прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў
другой Дагаворнай Дзяржаве, або прадстаўленая маёмасцю, iншай чым
нерухомая маёмасць, што звязана з пастаяннай базай, даступнай
рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве з
мэтай прадастаўлення незалежных асабiстых паслуг, можа абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
3. Маёмасць, прадстаўленая марскiмi, рачнымi i паветранымi
суднамi, што эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках прадпрыемствам
адной Дагаворнай Дзяржавы i маёмасцю, iншай чым нерухомая маёмасць,
што звязана з эксплуатацыяй такiх марскiх, рачных i паветраных
суднаў, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
4. Усе iншыя часткi маёмасцi рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
Артыкул 23
Устараненне двайнога падаткаабкладання
1. У выпадку Аўстрыi двайное падаткаабкладанне прадухiляецца
наступным чынам:
а) Калi рэзiдэнт Аўстрыi атрымлiвае даход або валодае маёмасцю,
якая ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення можа
абкладацца падаткам у Беларусi, Аўстрыя згодна палажэнням падпунктаў
b), с) i d) вызваляе ад падатку такi даход або маёмасць.
b) Калi рэзiдэнт Аўстрыi атрымлiвае вiды даходаў, якiя ў
адпаведнасцi з палажэннямi артыкулаў 10, 11 i 12 могуць абкладацца
падаткам у Беларусi, Аўстрыя дазваляе ў якасцi вылiчэння з падатку
на даход гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку, якi аплачаны ў
Беларусi. Аднак такое вылiчэнне не павiнна перавышаць тую частку
падатку, як было падлiчана да прадастаўлення вылiчэння, якая
адносiцца да вiдаў даходу, што атрымлiваюцца ў Беларусi.
с) Дывiдэнды згодна з пунктам 2 падпункт а) артыкула 10, што
выплачваюцца кампанiяй, якая з`яўляецца рэзiдэнтам Беларусi,
кампанii, якая з`яўляецца рэзiдэнтам Аўстрыi, вызваляюцца ад падатку
Аўстрыi згодна адпаведным палажэнням нацыянальнага заканадаўства
Аўстрыi i незалежна ад любых адхiленняў ад патрабаванняў
мiнiмальнага холдынгу.
d) Калi ў адпаведнасцi з любым палажэннем дадзенага Пагаднення
атрымлiваемы даход або маёмасць, якiя з`яўляюцца ўласнасцю рэзiдэнта
Аўстрыi, вызвалены ад падатку Аўстрыi, Аўстрыя можа тым не менш пры
падлiку сумы падатку на астатнюю частку даходу або маёмасцi такога
рэзiдэнта прыняць да ўвагi вызвалены даход або маёмасць.
е) Даход, што атрымлiвае рэзiдэнт Аўстрыi, якi разглядаецца
Аўстрыяй як той, што падлягае падаткаабкладанню па гэтаму Пагадненню
ў Беларусi, можа тым не менш абкладацца падаткам у Аўстрыi, калi
пасля правядзення працэдуры ўзаемнага пагаднення Беларусь вызваляе
гэты даход ад падатку на падставе дадзенага Пагаднення.
2. У выпадку Беларусi двайное падаткаабкладанне прадухiляецца
наступным чынам:
Калi рэзiдэнт Беларусi атрымлiвае даход або валодае маёмасцю,
якая ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення можа
абкладацца падаткам у Аўстрыi, тады Беларусь дазваляе:
i) ў якасцi вылiчэння з падатку на даход (прыбытак) гэтага
рэзiдэнта суму, роўную падатку на даход (прыбытак), якi аплачаны ў
Аўстрыi;
ii) у якасцi вылiчэння з падатку на маёмасць гэтага рэзiдэнта
суму, роўную падатку на маёмасць, якi аплачаны ў Аўстрыi.
Аднак такое вылiчэнне ў любым выпадку не перавышае тую частку
падатку з даходу (прыбытку) або падатку на маёмасць, як было
падлiчана да прадастаўлення вылiчэння, якая адносiцца да даходу або
маёмасцi, якiя могуць абкладацца падаткам у Аўстрыi, у залежнасцi ад
абставiн.
Артыкул 24
Недыскрымiнацыя
1. Грамадзяне адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у другой
Дагаворнай Дзяржаве iншаму або больш цяжкаму падаткаабкладанню або
звязанаму з iм патрабаванню, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм
патрабаваннi, якiм падлягаюць або могуць падлягаць грамадзяне гэтай
другой Дзяржавы пры тых жа абставiнах, у прыватнасцi, у дачыненнi да
пастаяннага месцазнаходжання. Гэта палажэнне таксама прымяняецца,
незалежна ад палажэнняў артыкула 1, да асоб, якiя не з`яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
2. Асобы без грамадзянства, якiя з`яўляюцца рэзiдэнтамi адной
Дагаворнай Дзяржавы, не падлягаюць нi ў якой з Дагаворных Дзяржаў
любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з iм патрабаванню,
iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм
патрабаваннi, якiм падвяргаюцца або могуць падвяргацца грамадзяне
гэтай Дзяржавы пры тых жа абставiнах.
3. Падаткаабкладанне пастаяннага прадстаўнiцтва, якое
прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве,
чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў гэтай другой Дзяржавы, якiя
ажыццяўляюць падобную дзейнасць. Гэта палажэнне не павiнна
тлумачыцца як тое, якое абавязвае адну Дагаворную Дзяржаву
прадастаўляць рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы якiя-небудзь
асабiстыя льготы, вызваленнi i скiдкi ў падаткаабкладаннi на аснове
iх грамадзянскага статуса або сямейных абавязацельстваў, якiя яна
прадастаўляе сваiм уласным рэзiдэнтам.
4. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта 1
артыкула 9, пункта 7 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12, працэнты,
роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, падлягаюць, у мэтах
вызначэння падаткаабкладаемага прыбытку такога прадпрыемства,
вылiчэнням на тых жа ўмовах, як калi б яны былi выплачаны рэзiдэнту
першай названай Дзяржавы. Падобным чынам любыя даўгi прадпрыемства
адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы
падлягаюць з мэтай вызначэння падаткаабкладаемай маёмасцi такога
прадпрыемства вылiчэнням на тых жа ўмовах, што i даўгi рэзiдэнту
першай названай Дзяржавы.
5. Прадпрыемствы адной Дагаворнай Дзяржавы, капiтал якiх
поўнасцю або часткова належыць аднаму або некалькiм рэзiдэнтам
другой Дагаворнай Дзяржавы або прама цi ўскосна кантралюецца iмi, не
падлягаюць у першай названай Дзяржаве iншаму або больш цяжкаму
падаткаабкладанню або звязанаму з iм патрабаванню, чым
падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падвяргаюцца
або могуць падвяргацца другiя падобныя прадпрыемствы першай названай
Дзяржавы.
6. Палажэннi гэтага артыкула, незалежна ад палажэнняў артыкула
2, прымяняюцца да падаткаў любога роду i вiду.
Артыкул 25
Працэдура ўзаемнага пагаднення
1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных
Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да падаткаабкладання яе не ў
адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення, яна можа,
нягледзячы на сродкi абароны, якiя прадугледжаны нацыянальным
заканадаўствам гэтых Дзяржаў, прадставiць сваю справу для разгляду ў
кампетэнтны орган Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой яна
з`яўляецца, або, калi яе выпадак падпадае пад дзеянне пункта 1
артыкула 24, той Дагаворнай Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна
з`яўляецца. Заява павiнна быць прадстаўлена на працягу трох гадоў з
даты першага паведамлення аб дзеяннях, што прыводзяць да
падаткаабкладання не ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага
Пагаднення.
2. Кампетэнтны орган iмкнецца, калi ён палiчыць заяву
абгрунтаванай i калi ён сам не ў стане прыйсцi да здавальняючага
рашэння, вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам
другой Дагаворнай Дзяржавы з мэтай пазбягання падаткаабкладання,
якое не адпавядае дадзенаму Пагадненню. Любая дасягнутая
дамоўленасць выконваецца незалежна ад якiх-небудзь абмежаванняў па
часе, якiя маюцца ў нацыянальным заканадаўстве Дагаворных Дзяржаў.
3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па
ўзаемнай згодзе любыя цяжкасцi або сумненнi, якiя ўзнiкаюць пры
тлумачэннi або прымяненнi дадзенага Пагаднення. Яны могуць таксама
кансультавацца адзiн з адным з мэтай прадухiлення двайнога
падаткаабкладання ў выпадках, не прадугледжаных Пагадненнем.
4. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць уступаць у
прамыя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення пагаднення ў
разуменнi папярэднiх пунктаў. Калi акажацца пажаданым для дасягнення
пагаднення правесцi вусны абмен думкамi, такi абмен думкамi можа
мець месца ў камiсii, якая складаецца з прадстаўнiкоў кампетэнтных
органаў Дагаворных Дзяржаў.
Артыкул 26
Абмен iнфармацыяй
1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца такой
iнфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенага
Пагаднення, што датычыцца падаткаў, на якiя распаўсюджваецца
дадзенае Пагадненне, у той ступенi, у якой падаткаабкладанне па
гэтаму заканадаўству не супярэчыць дадзенаму Пагадненню. Абмен
iнфармацыяй не абмяжоўваецца артыкулам 1. Любая iнфармацыя,
атрыманая Дагаворнай Дзяржавай, лiчыцца канфiдэнцыяльнай так жа, як
i iнфармацыя, атрыманая па нацыянальнаму заканадаўству гэтай
Дзяржавы, i паведамляецца толькi асобам або органам (уключаючы суды
i адмiнiстрацыйныя органы), якiя звязаны з падлiчэннем або
сысканнем, прымусовым спагнаннем або судовым праследаваннем у
дачыненнi да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне,
або разглядам заяў у дачыненнi да такiх падаткаў. Такiя асобы або
органы павiнны выкарыстоўваць iнфармацыю толькi для такiх мэт. Яны
могуць раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага пасяджэння
або пры прыняццi судовых рашэнняў.
2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не павiнны тлумачыцца
як тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:
а) праводзiць адмiнiстрацыйныя меры, якiя супярэчаць
заканадаўству або адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай або другой
Дагаворнай Дзяржавы;
b) прадастаўляць iнфармацыю, якую нельга атрымаць па
заканадаўству або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай
або другой Дагаворнай Дзяржавы;
с) прадастаўляць iнфармацыю, якая раскрывала б якую-небудзь
гандлёвую, дзелавую, прамысловую, камерцыйную або прафесiянальную
тайну, або гандлёвы працэс, або iнфармацыю, раскрыццё якой
супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы.
Артыкул 27
Члены дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў
Нiякiя палажэннi дадзенага Пагаднення не закранаюць падатковых
прывiлей членаў дыпламатычных прадстаўнiцтваў або консульскiх
устаноў, прадастаўленых агульнымi нормамi мiжнароднага права або
палажэннямi спецыяльных пагадненняў.
Артыкул 28
Уваходжанне ў сiлу
1. Кожная Дагаворная Дзяржава паведамляе другой Дагаворнай
Дзяржаве аб завяршэннi працэдур, неабходных па яе заканадаўству для
ўваходжання ў сiлу дадзенага Пагаднення.
Пагадненне ўваходзiць у сiлу на трыццаты дзень пасля атрымання
апошняга з гэтых паведамленняў.
2. Палажэннi Пагаднення прымяняюцца:
а) у дачыненнi да падаткаў, утрыманых з крынiцы з даходаў, якiя
атрыманы першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм Пагадненне ўвайшло ў сiлу;
b) у дачыненнi да iншых падаткаў, што спаганяюцца з даходаў за
падатковыя перыяды, якiя пачынаюцца першага або пасля першага
студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Пагадненне
ўвайшло ў сiлу;
с) у дачыненнi да падаткаў на маёмасць, што спаганяюцца з вiдаў
маёмасцi, якая маецца на 1 студзеня года, наступнага за годам, у
якiм Пагадненне ўвайшло ў сiлу.
3. Палажэннi Пагаднення памiж Саюзам Савецкiх Сацыялiстычных
Рэспублiк i Аўстрыйскай Рэспублiкай аб устараненнi двайнога
падаткаабкладання даходаў i маёмасцi, якое падпiсана ў Вене 10
красавiка 1981 года, спыняюць прымяненне ў дачыненнi да любога
падатку Аўстрыi або Беларусi, што адносiцца да даходу або маёмасцi,
на якiя распаўсюджваецца дзеянне дадзенага Пагаднення адносна гэтага
падатку, у адпаведнасцi з палажэннямi пункта 2.
Артыкул 29
Спыненне дзеяння
Дадзенае Пагадненне застаецца ў сiле да той пары, пакуль яго
дзеянне не будзе спынена Дагаворнай Дзяржавай. Любая з Дагаворных
Дзяржаў можа спынiць дзеянне Пагаднення па дыпламатычных каналах,
шляхам пiсьмовага паведамлення аб спыненнi дзеяння 30 або да 30
чэрвеня каляндарнага года, наступнага пасля заканчэння пяцi гадоў з
даты ўваходжання Пагаднення ў сiлу. У такiм выпадку Пагадненне
спыняе сваё дзеянне:
а) у дачыненнi да падаткаў, што ўтрыманы з крынiцы з даходаў,
атрыманых першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне аб спыненнi
дзеяння;
b) у дачыненнi да iншых падаткаў, што спаганяюцца з даходаў за
падатковыя перыяды, якiя пачынаюцца першага або пасля першага
студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм дадзена
паведамленне аб спыненнi дзеяння;
с) у дачыненнi да падаткаў на маёмасць, што спаганяюцца з вiдаў
маёмасцi, якая маецца на 1 студзеня года, наступнага за годам, у
якiм дадзена паведамленне аб спыненнi дзеяння.
У сведчанне чаго паўнамоцныя прадстаўнiкi дзвюх Дагаворных
Дзяржаў, адпаведным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзенае
Пагадненне.
Здзейснена ў двух экзэмплярах у г.Мiнску 16 мая 2001 года на
беларускай, нямецкай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi перавагу мае
тэкст на англiйскай мове.
ПРАТАКОЛ
У момант падпiсання Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Аўстрыйскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання ў дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць
нiжэйпадпiсаныя дамовiлiся, што наступныя палажэннi складаюць
неад`емную частку Пагаднення.
1. Тэрмiн "палiтыка-адмiнiстрацыйнае падраздзяленне" пры
выкарыстаннi ў дадзеным Пагадненнi адносiцца толькi да Аўстрыi.
2. Да артыкула 7:
Тэрмiн "прыбытак" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле ўключае
прыбытак, што атрымлiвае любы партнёр ад яго ўдзелу ў таварыстве i,
у выпадку Аўстрыi, ад удзелу ў пасiўным таварыстве (Stille
Gesellschaft), якое створана па аўстрыйскаму заканадаўству.
3. Да артыкула 22:
Разумееца, што маёмасць, якая не ўяўляе сабой зямлю i будынкi,
што належаць да камерцыйнай дзейнасцi, якая разглядаецца ў артыкуле
5, пункты 3 i 4, можа абкладацца ў адпаведнасцi з артыкулам 22,
пункт 2.
У пасведчанне чаго паўнамоцныя прадстаўнiкi дзвюх Дагаворных
Дзяржаў, адпаведным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзены
Пратакол.
Здзейснена ў двух экзэмплярах у г.Мiнску 16 мая 2001 года на
беларускай, нямецкай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi перавагу мае
тэкст на англiйскай мове.
За Урад За Урад
Рэспублiкi Беларусь Аўстрыйскай Рэспублiкi
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|