ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ДАМIНIКАНСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 18 красавiка 2001 г.

     Рэспублiка Беларусь  i  Дамiнiканская   Рэспублiка,   кiруючыся
жаданнем  умацоўваць  i  развiваць  адносiны дружбы i супрацоўнiцтва
памiж дзвюма Краiнамi, вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны на
ўзроўнi Паслоў.
     Абодва   Дагаворныя  Бакi  выказваюць  сваю  ўпэўненасць,   што
ўстанаўленне  дыпламатычных  адносiн i абмен Пасламi памiж iх дзвюма
Краiнамi  будзе  спрыяць  развiццю  двухбаковага  супрацоўнiцтва   i
ўмацаванню мiжнароднага мiру.
     Рэспублiка Беларусь    i    Дамiнiканская    Рэспублiка    зноў
пацвярджаюць сваю прыхiльнасць да развiцця сваiх двухбаковых адносiн
у адпаведнасцi са Статутам Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый i на  аснове
прынцыпаў   мiрнага  суiснавання,  роўнасцi  i  ўзаемнай  павагi  да
нацыянальнага    суверэнiтэту,    тэрытарыяльнай    цэласнасцi     i
неўмяшальнiцтва ў iх унутраныя справы.

     Падпiсана ў  г.Нью-Йорку  18 красавiка дзве тысячы першага года
(2001),  у  двух  экзэмплярах,  кожны  на  беларускай,  iспанскай  i
англiйскай мовах, тэксты якiх з`яўляюцца аднолькава сапраўднымi.

За Рэспублiку Беларусь              За Дамiнiканскую Рэспублiку
СЯРГЕЙ ЛIНГ                         ПЕДРА ПАДЗIЯ ТОНАС
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол      Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Пастаянны прадстаўнiк               Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь                 Дамiнiканскай Рэспублiкi
пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый    пры Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России