СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАЛЯВАННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I САЮЗАМ М`ЯНМА*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 22 верасня 1999 г.
Рэспублiка Беларусь i Саюз М`янма, кiруючыся прынцыпамi,
абвешчанымi ў Статуце Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый, i вырашыўшы
ўсталяваць адносiны дружбы i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва на
падставе прынцыпаў роўнасцi, неўмяшання ва ўнутраныя справы адзiн
аднаго, павагi да незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi, вырашылi
ўсталяваць дыпламатычныя адносiны памiж дзвюма краiнамi на ўзроўнi
Паслоў з даты падпiсання гэтага Сумеснага Камюнiке ў двух
экзэмплярах, кожны на беларускай i англiйскай мовах, тэксты якiх
з`яўляюцца аўтэнтычнымi.
Здзейснена ў г.Нью-Йорку 22 верасня 1999 года.
За Рэспублiку Беларусь За Саюз М`янма
Урал Латыпаў Вiн Аунг
Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра - Мiнiстр замежных спраў
Мiнiстр замежных спраў Саюза М`янма
Рэспублiкi Беларусь
<<< Главная
страница | < Назад
|