ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ АРАБСКАЙ
РЭСПУБЛIКI ЕГIПЕТ АБ РЭГУЛЯРНЫХ ПАВЕТРАНЫХ ПЕРАВОЗКАХ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 15 студзеня 2000 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Арабскай Рэспублiкi Егiпет,
якiя называюцца далей "Дагаворныя Бакi",
з`яўляючыся ўдзельнiкамi Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай
авiяцыi, адкрытай для падпiсання ў Чыкага 7 снежня 1944 года,
жадаючы развiваць мiжнароднае супрацоўнiцтва ў галiне
паветраных перавозак i
жадаючы стварыць неабходную аснову для эксплуатацыi рэгулярных
паветраных зносiн,
пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Азначэннi
1. Для мэт дадзенага Пагаднення i Дадатку да яго, калi iншае не
прадугледжана па кантэксту, тэрмiны i выразы маюць наступныя
значэннi:
а. тэрмiн "Канвенцыя" абазначае Канвенцыю аб мiжнароднай
грамадзянскай авiяцыi, адкрытую для падпiсання ў Чыкага 7 снежня
1944 года, i ўключае любы дадатак, прыняты згодна з артыкулам 90
гэтай Канвенцыi, i любую папраўку да дадаткаў або да Канвенцыi,
згодна з артыкуламi 90 i 94 у такой ступенi, у якой такiя дадаткi i
папраўкi прымянiмы для абодвух Дагаворных Бакоў;
б. тэрмiн "авiяцыйныя ўлады" абазначае ў адносiнах да
Рэспублiкi Беларусь - Дзяржаўны камiтэт па авiяцыi, а ў адносiнах да
Арабскай Рэспублiкi Егiпет - Мiнiстра транспарту i камунiкацый,
Старшыню егiпецкiх авiяцыйных улад, або ў абодвух выпадках любую
асобу або орган, якiя ўпаўнаважаны выконваць функцыi, якiмi
надзелены ў цяперашнi час упамянутыя ўлады;
в. тэрмiн "прызначанае авiяпрадпрыемства" абазначае
авiяпрадпрыемства, якое адзiн Дагаворны Бок прызначыў i ўпаўнаважыў
у адпаведнасцi з артыкулам 6 дадзенага Пагаднення для эксплуатацыi
дагаворных лiнiй;
г. тэрмiны "тэрыторыя", "паветраныя зносiны", "мiжнародныя
паветраныя зносiны", "авiяпрадпрыемства" i "спыненне з
некамерцыйнымi мэтамi" маюць значэннi, дадзеныя iм у артыкулах 2 i
96 Канвенцыi;
д. тэрмiн "тарыф" абазначае цэны, якiя аплачваюцца за перавозку
пасажыраў, багажу i грузу, i ўмовы, на якiх гэтыя цэны прымяняюцца,
уключаючы камiсiйныя зборы i другую дадатковую плату за агенцкiя
паслугi або продаж перавозачных дакументаў, але выключаючы плату i
ўмовы для перавозкi пошты;
е. тэрмiн "чыста грузавыя перавозкi" абазначае мiжнародныя
паветраныя перавозкi, што выконваюцца паветранымi суднамi, на якiх
груз або пошта (з дадатковым абслугоўваннем) перавозяцца асобна або
разам, але на якiх не перавозяцца пасажыры за плату.
2. Дадатак з`яўляецца неад`емнай часткай дадзенага Пагаднення.
Усе спасылкi на Пагадненне павiнны ўключаць Дадатак, калi не
агаворана iншае.
Артыкул 2
Даванне правоў
1. Кожны Дагаворны Бок дае другому Дагаворнаму Боку правы,
названыя ў дадзеным Пагадненнi, для мэт эксплуатацыi дагаворных
лiнiй па маршрутах, якiя вызначаны ў таблiцы маршрутаў Дадатку.
Такiя лiнii i маршруты называюцца ў далейшым "дагаворныя лiнii" i
"ўстаноўленыя маршруты" адпаведна.
2. У адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення
авiяпрадпрыемства, прызначанае кожным Дагаворным Бокам, пры
эксплуатацыi мiжнародных паветраных зносiн карыстаецца:
а. правам ажыццяўляць палёт праз тэрыторыю дзяржавы другога
Дагаворнага Боку без пасадкi;
б. правам ажыццяўляць пасадкi на ўпамянутай тэрыторыi з
некамерцыйнымi мэтамi;
в. правам прымаць на борт i выгружаць на ўпамянутай тэрыторыi ў
пунктах, якiя вызначаны ў Дадатку да дадзенага Пагаднення,
пасажыраў, багаж, груз i пошту, што перавозяцца ў пункты або
прыбываюць з пунктаў на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку;
г. правам прымаць на борт i выгружаць на тэрыторыi трэцiх краiн
у пунктах, вызначаных у Дадатку да дадзенага Пагаднення, пасажыраў,
багаж, груз i пошту, што перавозяцца ў пункты або прыбываюць з
пунктаў на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, якiя
вызначаны ў Дадатку да дадзенага Пагаднення.
3. Нiшто ў дадзеным артыкуле не разглядаецца як даванне
прызначанаму авiяпрадпрыемству аднаго Дагаворнага Боку права прымаць
на борт на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку пасажыраў,
багаж, груз i пошту, якiя перавозяцца за плату або па найму i
накiроўваюцца ў другi пункт на тэрыторыi дзяржавы гэтага Дагаворнага
Боку.
4. Калi з прычыны ўзброенага канфлiкту, палiтычных хваляванняў
i падзей або форс-мажорных акалiчнасцей прызначанае
авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага Боку акажацца не ў стане
эксплуатаваць якую-небудзь з дагаворных лiнiй на яго звычайным
маршруце, другi Дагаворны Бок зробiць усё магчымае для таго, каб
працягвалася эксплуатацыя такой лiнii шляхам адпаведных
пераразмеркаванняў такiх маршрутаў, уключаючы даванне правоў на
маршруты на такi перыяд часу, якi можа спатрэбiцца для забеспячэння
эфектыўнай эксплуатацыi.
Артыкул 3
Прынцыпы эксплуатацыi дагаворных лiнiй
1. Прызначаным авiяпрадпрыемствам даюцца справядлiвыя i
аднолькавыя ўмовы эксплуатаваць дагаворныя лiнii памiж тэрыторыямi
дзяржаў Дагаворных Бакоў.
2. Прызначанае авiяпрадпрыемства кожнага Дагаворнага Боку бярэ
пад увагу iнтарэсы прызначанага авiяпрадпрыемства другога
Дагаворнага Боку з тым, каб не прычынiць урону перавозкам гэтага
апошняга авiяпрадпрыемства па гэтых жа маршрутах або частках
маршрутаў.
3. Асноўнае прызначэнне дагаворных лiнiй - забяспечыць
ёмiстасць, адпавядаючую попыту на перавозкi памiж тэрыторыяй
дзяржавы Дагаворнага Боку, якi прызначыў авiяпрадпрыемства, i
пунктамi, што абслугоўваюцца на ўстаноўленых маршрутах.
4. Права кожнага з прызначаных авiяпрадпрыемстваў выконваць
мiжнародныя перавозкi памiж тэрыторыяй дзяржавы другога Дагаворнага
Боку i тэрыторыямi трэцiх краiн ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
агульнымi прынцыпамi нармальнага развiцця, якiя падтрымлiваюць
абодва Дагаворныя Бакi, пры ўмове, што ёмiстасць адпавядае:
а. патрэбнасцям у перавозках на тэрыторыю або з тэрыторыi
дзяржавы Дагаворнага Боку, якi прызначыў авiяпрадпрыемства;
б. патрэбнасцям у перавозках тых раёнаў, праз якiя праходзяць
дагаворныя лiнii, прымаючы пад увагу мясцовыя i рэгiянальныя лiнii;
в. патрабаванням эканамiчнай эксплуатацыi дагаворных лiнiй.
5. Нiводзiн з Дагаворных Бакоў не абмяжоўвае ў аднабаковым
парадку перавозкi, што выконваюцца прызначаным авiяпрадпрыемствам
другога Дагаворнага Боку, за выключэннем выпадкаў, звязаных з
палажэннямi дадзенага Пагаднення або з такiмi агульнымi ўмовамi,
якiя могуць быць прадугледжаны Канвенцыяй.
Артыкул 4
Прымяненне законаў i правiл
1. Законы i правiлы дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку, што
датычаць прыбыцця на тэрыторыю i адпраўлення з яго тэрыторыi
паветраных суднаў, занятых у мiжнароднай аэранавiгацыi, або палётаў
такiх паветраных суднаў над яго тэрыторыяй, прымяняюцца ў адносiнах
да прызначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку.
2. Законы i правiлы дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку, якiя
рэгулююць прыбыццё на тэрыторыю, прабыванне на i адпраўленне з яго
тэрыторыi пасажыраў, экiпажа, багажу, грузу або пошты, такiя, як
фармальнасцi ў адносiнах да прыбыцця, адпраўлення, эмiграцыi i
iмiграцыi, а таксама мытныя i санiтарныя меры прымяняюцца ў
адносiнах да пасажыраў, экiпажа, багажу, грузу або пошты,
перавозiмых паветраным суднам прызначанага авiяпрадпрыемства другога
Дагаворнага Боку, пакуль яны знаходзяцца ў межах упамянутай
тэрыторыi.
3. Нiводзiн з Дагаворных Бакоў не можа даваць якiх-небудзь
прывiлей свайму ўласнаму авiяпрадпрыемству ў параўнаннi з
прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку ў прымяненнi
законаў i правiл, прадугледжаных у дадзеным артыкуле.
Артыкул 5
Авiяцыйная бяспека
1. У адпаведнасцi са сваiмi правамi i абавязацельствамi, што
выцякаюць з мiжнароднага права, Дагаворныя Бакi пацвярджаюць, што
ўзятае iмi ў адносiнах адзiн да аднаго абавязацельства ахоўваць
бяспеку грамадзянскай авiяцыi ад актаў незаконнага ўмяшання складае
неад`емную частку дадзенага Пагаднення. Не абмяжоўваючы агульную
прымянiмасць сваiх правоў i абавязацельстваў па мiжнароднаму праву,
Дагаворныя Бакi павiнны, у прыватнасцi, дзейнiчаць у адпаведнасцi з
палажэннямi Канвенцыi аб злачынствах i некаторых iншых актах, што
здзяйсняюцца на борце паветраных суднаў, падпiсанай у Токiо 14
верасня 1963 года, Канвенцыi аб барацьбе з незаконным захопам
паветраных суднаў, падпiсанай у Гаазе 16 снежня 1970 года, Канвенцыi
аб барацьбе з незаконнымi актамi, накiраванымi супраць бяспекi
грамадзянскай авiяцыi, падпiсанай у Манрэалi 23 верасня 1971 года,
яе Дадатковага пратакола аб барацьбе з незаконнымi актамi насiлля ў
аэрапортах, якiя абслугоўваюць мiжнародную грамадзянскую авiяцыю,
падпiсанага ў Манрэалi 24 лютага 1988 года, а таксама з любой другой
канвенцыяй i пратаколам, што маюць адносiны да авiяцыйнай бяспекi,
якiх прытрымлiваюцца Дагаворныя Бакi.
2. Дагаворныя Бакi павiнны аказваць па просьбе ўсю неабходную
дапамогу адзiн аднаму для прадухiлення актаў незаконнага захопу
грамадзянскiх паветраных суднаў i iншых незаконных актаў,
накiраваных супраць бяспекi такiх паветраных суднаў, iх пасажыраў i
экiпажаў, аэрапортаў i аэранавiгацыйных сродкаў, а таксама любой
другой пагрозы бяспекi грамадзянскай авiяцыi.
3. Дагаворныя Бакi павiнны ў сваiх узаемаадносiнах дзейнiчаць у
адпаведнасцi з палажэннямi па авiяцыйнай бяспецы, устаноўленымi
Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай авiяцыi i вызначанымi як
Дадаткi да Канвенцыi, у той ступенi, у якой такiя палажэннi па
бяспецы прымянiмы да Дагаворных Бакоў; яны павiнны патрабаваць, каб
эксплуатанты паветраных суднаў iх рэгiстрацыi або эксплуатанты
паветраных суднаў, асноўнае месца дзейнасцi або пастаяннае месца
базiравання якiх знаходзiцца на тэрыторыi iх дзяржаў, i эксплуатанты
аэрапортаў на тэрыторыi iх дзяржаў дзейнiчалi ў адпаведнасцi з
такiмi палажэннямi па авiяцыйнай бяспецы.
4. Кожны Дагаворны Бок пагадняецца, што ад такiх эксплуатантаў
паветраных суднаў можа быць патрабавана захаванне палажэнняў па
авiяцыйнай бяспецы, агавораных у пункце 3 дадзенага артыкула, якiя
прадугледжваюцца гэтым другiм Дагаворным Бокам для ўезду на
тэрыторыю, выезду з або прабывання на тэрыторыi дзяржавы такога
другога Дагаворнага Боку. Кожны Дагаворны Бок павiнен забяспечваць
такiя належныя меры, якiя эфектыўна прымяняюцца ў межах тэрыторыi
яго дзяржавы, для аховы паветраных суднаў i праверкi пасажыраў,
экiпажа, ручной паклажы, багажу, грузу i бартавых запасаў
паветранага судна да або ў час правядзення пасадкi або пагрузкi.
Кожны Дагаворны Бок таксама павiнен добразычлiва разглядаць любую
просьбу другога Дагаворнага Боку аб прыняццi абгрунтаваных
спецыяльных мер бяспекi ў сувязi з канкрэтнай пагрозай.
5. У выпадку iнцыдэнту або пагрозы iнцыдэнту, звязанага з
незаконным захопам грамадзянскага паветранага судна або з другiмi
незаконнымi актамi, накiраванымi супраць бяспекi такiх паветраных
суднаў, iх пасажыраў i экiпажа, аэрапортаў або аэранавiгацыйных
сродкаў, Дагаворныя Бакi павiнны аказваць адзiн аднаму дапамогу
шляхам аблягчэння сувязi i прыняцця другiх адпаведных мер у мэтах
хуткага i бяспечнага спынення такога iнцыдэнту або яго пагрозы.
6. Кожны Дагаворны Бок павiнен прыняць меры, якiя ён можа
палiчыць мэтазгоднымi, для забеспячэння таго, каб паветранае судна,
у адносiнах да якога быў учынены акт незаконнага захопу або iншыя
акты незаконнага ўмяшання, якое зрабiла пасадку на тэрыторыi яго
дзяржавы, утрымлiвалася на зямлi да таго часу, пакуль яго
адпраўленне не будзе прадыктавана першараднай неабходнасцю аховы
чалавечага жыцця. У тых выпадках, калi гэта прадстаўляецца
мэтазгодным, такiя меры павiнны прымяняцца на аснове ўзаемных
кансультацый.
Артыкул 6
Прызначэнне авiяпрадпрыемстваў i даванне дазволу на
эксплуатацыю
1. Кожны Дагаворны Бок павiнен мець права прызначыць адно
авiяпрадпрыемства для эксплуатацыi дагаворных лiнiй. Такое
прызначэнне павiнна ажыццяўляцца шляхам абмену пiсьмовымi
паведамленнямi памiж авiяцыйнымi ўладамi абодвух Дагаворных Бакоў.
2. Авiяцыйныя ўлады, якiя атрымалi паведамленне аб прызначэннi,
у адпаведнасцi з палажэннямi пунктаў 3 i 4 дадзенага артыкула
неадкладна даюць прызначанаму авiяпрадпрыемству другога Дагаворнага
Боку адпаведны дазвол на эксплуатацыю.
3. Авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага боку могуць патрабаваць
ад прадпрыемства, прызначанага другiм Дагаворным Бокам, прадставiць
доказы таго, што яно здольна выконваць умовы, якiя прадпiсаны
законамi i правiламi, што звычайна прымяняюцца ўпамянутымi ўладамi
пры эксплуатацыi мiжнародных паветраных лiнiй у адпаведнасцi з
палажэннямi Канвенцыi.
4. Кожны Дагаворны Бок мае права адмовiць у даваннi дазволу на
эксплуатацыю, указанага ў пункце 2 дадзенага артыкула, або
патрабаваць выканання такiх умоў, якiя ён можа палiчыць неабходнымi
пры ажыццяўленнi прызначаным авiяпрадпрыемствам правоў, указаных у
артыкуле 2 дадзенага Пагаднення, у любым выпадку, калi ўпамянуты
Дагаворны Бок не мае доказаў таго, што пераважнае валоданне i
сапраўдны кантроль над такiм авiяпрадпрыемствам належаць
Дагаворнаму Боку, якi прызначае гэта авiяпрадпрыемства, або
грамадзянам яго дзяржавы.
5. Атрымаўшы дазвол на эксплуатацыю, прадугледжаны ў пункце 2
дадзенага артыкула, прызначанае авiяпрадпрыемства можа ў любы час
пачаць эксплуатацыю дагаворных лiнiй пры ўмове ўвядзення ў дзеянне
тарыфаў, устаноўленых у адпаведнасцi з палажэннямi артыкула 13
дадзенага Пагаднення.
Артыкул 7
Адмена i прыпыненне дзеяння дазволу на эксплуатацыю
1. Кожны Дагаворны Бок мае права адмянiць або прыпынiць дзеянне
дазволу на эксплуатацыю для ажыццяўлення правоў, указаных у артыкуле
2 дадзенага Пагаднення, прызначаным авiяпрадпрыемствам другога
Дагаворнага Боку, або выставiць такiя ўмовы, якiя ён можа палiчыць
неабходнымi пры ажыццяўленнi такiх правоў, калi:
а. упамянутае авiяпрадпрыемства не можа прадставiць доказу
таго, што пераважнае ўладанне i сапраўдны кантроль над iм належаць
Дагаворнаму Боку, якi прызначае гэта авiяпрадпрыемства, або
грамадзянам яго дзяржавы, або
б. упамянутае авiяпрадпрыемства не захоўвае або сур`ёзна
парушыла законы цi правiлы дзяржавы Дагаворнага Боку, якi дае гэтыя
правы, або
в. упамянутае авiяпрадпрыемства эксплуатуе дагаворныя лiнii з
парушэннем умоў, прадпiсаных дадзеным Пагадненнем.
2. Такое права ажыццяўляецца толькi пасля кансультацый з другiм
Дагаворным Бокам, калi толькi неадкладная адмена, прыпыненне або
выстаўленне ўмоў, прадугледжаных у пункце 1 дадзенага артыкула, не
з`яўляюцца неабходнымi для папярэджання далейшых парушэнняў законаў
i правiл.
Артыкул 8
Прызнанне сведчанняў i пасведчанняў
1. Сведчаннi лётнай прыгоднасцi, квалiфiкацыйныя сведчаннi i
пасведчаннi, якiя выдадзены або якiя прызнаны сапраўднымi адным
Дагаворным Бокам на працягу тэрмiну iх дзеяння, прызнаюцца
сапраўднымi другiм Дагаворным Бокам пры ўмове, што такiя сведчаннi i
пасведчаннi выдадзены цi прызнаны сапраўднымi ў адпаведнасцi са
стандартамi па бяспецы, устаноўленымi Мiжнароднай арганiзацыяй
грамадзянскай авiяцыi.
2. Кожны Дагаворны Бок захоўвае, аднак, за сабой права
адмовiцца прызнаць сапраўднымi ў прымяненнi да палётаў над
тэрыторыяй сваёй дзяржавы квалiфiкацыйныя сведчаннi i пасведчаннi,
выдадзеныя грамадзянам яго дзяржавы або прызнаныя сапраўднымi другiм
Дагаворным Бокам цi любой другой дзяржавай.
Артыкул 9
Вызваленне ад мытных пошлiн i падаткаў
1. Паветраныя судны, якiя эксплуатуюцца на мiжнародных лiнiях
прызначаным авiяпрадпрыемствам аднаго Дагаворнага Боку, а таксама
iх камплектнае абсталяванне, палiва i змазачныя матэрыялы, бартавыя
запасы, уключаючы харчаванне, напiткi i тытунёвыя вырабы, што
знаходзяцца на борце такiх паветраных суднаў, вызваляюцца ад усiх
мытных пошлiн i падаткаў, якiя збiраюцца мытнымi органамi, пасля
прыбыцця на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку пры ўмове,
што такое абсталяванне, палiва, змазачныя матэрыялы i запасы
застаюцца на борце паветраных суднаў да таго часу, пакуль не будуць
вывезены назад.
2. Акрамя таго, ад гэтых жа пошлiн i падаткаў, за выключэннем
збораў за ажыццёўленае абслугоўванне, вызваляюцца:
а. бартавыя запасы, узятыя на борт паветранага судна на
тэрыторыi дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку, у аб`ёмах, устаноўленых
уладамi гэтага Дагаворнага Боку, i прызначаныя для выкарыстання на
борце паветранага судна, якое эксплуатуецца на мiжнародных лiнiях
прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку;
б. запасныя часткi i камплектнае бартавое абсталяванне,
увезеныя на тэрыторыю дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку для
тэхнiчнага абслугоўвання або рамонту паветраных суднаў, якiя
эксплуатуюцца на мiжнародных лiнiях прызначаным авiяпрадпрыемствам
другога Дагаворнага Боку;
в. палiва i змазачныя матэрыялы, прызначаныя для прызначанага
авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага Боку для запраўкi паветраных
суднаў, якiя эксплуатуюцца на мiжнародных лiнiях, нават калi гэтыя
запасы прызначаны для выкарыстання толькi на якiм-небудзь участку
маршруту, што выконваецца над тэрыторыяй дзяржавы таго Дагаворнага
Боку, дзе яны былi ўзяты на борт.
У адносiнах да матэрыялаў, што ўпамiнаюцца ў дадзеным пункце,
можа быць выстаўлена патрабаванне, каб яны трымалiся пад мытным
наглядам або кантролем.
3. Камплектнае бартавое абсталяванне, а таксама матэрыялы i
запасы, якiя знаходзяцца на борце паветранага судна, што
эксплуатуецца прызначаным авiяпрадпрыемствам аднаго Дагаворнага
Боку, могуць быць выгружаны на тэрыторыi дзяржавы другога
Дагаворнага Боку толькi з дазволу мытных органаў гэтай дзяржавы. У
гэтым выпадку яны могуць быць змешчаны пад нагляд упамянутых органаў
да таго часу, пакуль не будуць вывезены назад або не атрымаюць
другога прызначэння ў адпаведнасцi з мытнымi правiламi.
4. Вызваленнi ад пошлiн i падаткаў, прадугледжаныя дадзеным
артыкулам, даюцца таксама ў выпадках, калi прызначанае
авiяпрадпрыемства аднаго з Дагаворных Бакоў дамовiлася з другiм
авiяпрадпрыемствам або авiяпрадпрыемствамi аб пазыцы або перадачы на
тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку прадметаў, указаных у
пунктах 1 i 2 дадзенага артыкула, пры ўмове, што на такое другое
авiяпрадпрыемства або авiяпрадпрыемствы аналагiчным чынам
распаўсюджваюцца ўпамянутыя вызваленнi ад пошлiн i падаткаў,
дадзеныя такiм другiм Дагаворным Бокам.
Артыкул 10
Аэрапортавыя зборы i правiлы
1. Кожны Дагаворны Бок робiць усё магчымае для таго, каб зборы,
якiя збiраюцца або дазволены для збiрання яго адпаведнымi ўладамi з
прызначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку, з`яўлялiся
справядлiвымi i абгрунтаванымi. Зборы павiнны грунтавацца на
разумных эканамiчных прынцыпах.
2. Зборы за карыстанне аэрапортамi i аэранавiгацыйнымi сродкамi
i абслугоўванне, якiя даюцца адным Дагаворным Бокам прызначанаму
авiяпрадпрыемству другога Дагаворнага Боку, не павiнны перавышаць
збораў, што выплачваюцца нацыянальнымi паветранымi суднамi, якiя
эксплуатуюць рэгулярныя мiжнародныя лiнii.
Артыкул 11
Камерцыйная дзейнасць
1. Прызначанаму авiяпрадпрыемству аднаго Дагаворнага Боку, пры
ўмове захавання законаў i правiл дзяржавы другога Дагаворнага Боку,
даецца права ўтрымлiваць адпаведныя прадстаўнiцтвы на тэрыторыi
дзяржавы апошняга Дагаворнага Боку. Такiя прадстаўнiцтвы могуць
уключаць камерцыйны, эксплуатацыйны i тэхнiчны персанал, якi можа
складацца з грамадзян дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў.
2. У адносiнах да камерцыйнай дзейнасцi прымяняецца прынцып
узаемнасцi. Адпаведныя ўлады кожнага Дагаворнага Боку прымаюць усе
неабходныя меры для таго, каб прадстаўнiцтвы авiякампанii,
прызначанай другiм Дагаворным Бокам, маглi ажыццяўляць сваю
дзейнасць адпаведным чынам.
3. Дагаворны Бок гарантуе прызначанаму авiяпрадпрыемству
другога Дагаворнага Боку даць права ажыццяўляць продаж авiяперавозак
на тэрыторыi яго дзяржавы непасрэдна або, па меркаванню
авiяпрадпрыемства, праз сваiх агентаў. Кожнае авiяпрадпрыемства мае
права прадаваць такiя перавозкi за валюту, якая выкарыстоўваецца на
дадзенай тэрыторыi, або за свабодна канверсаваную валюту другiх
краiн у адпаведнасцi з дзеючымi на гэтай тэрыторыi заканадаўствам i
правiламi.
Артыкул 12
Канверсаванне i перавод даходаў
Кожнае прызначанае авiяпрадпрыемства мае права канверсаваць i
пераводзiць у сваю краiну, паводле афiцыйнага абменнага курсу, суму
перавышэння паступленняў над расходамi, зробленымi на месцы, у
адпаведнай прапорцыi за перавозку пасажыраў, багажу, грузу i пошты ў
адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам i правiламi. Калi парадак
плацяжоў памiж Дагаворнымi Бакамi рэгулюецца спецыяльным
пагадненнем, прымяняецца гэта спецыяльнае пагадненне.
Артыкул 13
Тарыфы
1. Тарыфы, якiя прымяняюцца кожным прызначаным
авiяпрадпрыемствам у сувязi з якой-небудзь перавозкай на тэрыторыю
або з тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, устанаўлiваюцца
на разумным узроўнi з улiкам усiх адпаведных фактараў, уключаючы
эксплуатацыйныя расходы, разумны прыбытак, характарыстыкi кожнай
авiялiнii, iнтарэсы спажыўцоў, i тарыфы, якiя збiраюцца другiмi
авiяпрадпрыемствамi.
2. Тарыфы, указаныя ў пункце 1 гэтага артыкула, калi магчыма,
устанаўлiваюцца па ўзаемнай згодзе прызначанымi авiяпрадпрыемствамi
абодвух Дагаворных Бакоў i пасля кансультацыi з другiмi
авiяпрадпрыемствамi, якiя эксплуатуюць увесь гэты маршрут або яго
частку. Прызначаныя авiяпрадпрыемствы дасягаюць такой згоды,
выкарыстоўваючы працэдуру ўстанаўлення тарыфаў, прадпiсаную
мiжнародным органам, якi фармiруе прапановы па гэтаму пытанню.
3. Узгодненыя такiм чынам тарыфы прадстаўляюцца на зацвярджэнне
авiяцыйных улад Дагаворных Бакоў сама меней за трыццаць (30) дзён да
мяркуемай даты iх увядзення. У асобных выпадках гэты тэрмiн можа
быць зменшаны са згоды вышэйзгаданых улад. Калi на працягу
пятнаццацi (15) дзён пасля прадстаўлення гэтых тарыфаў авiяцыйныя
ўлады аднаго з Дагаворных Бакоў не паведамяць авiяцыйным уладам
другога Дагаворнага Боку аб сваёй нязгодзе, гэтыя тарыфы лiчацца
зацверджанымi.
4. Калi прызначаныя авiяпрадпрыемствы не змогуць дасягнуць
згоды або калi якi-небудзь тарыф не зацверджаны авiяцыйнымi ўладамi
аднаго Дагаворнага Боку, авiяцыйныя ўлады абодвух Дагаворных Бакоў
iмкнуцца вызначыць такi тарыф па дамоўленасцi памiж сабой. Такiя
перагаворы пачынаюцца на працягу пятнаццацi (15) дзён ад даты, калi
стала вiдавочна, што прызначаныя авiяпрадпрыемствы не могуць
узгаднiць якi-небудзь тарыф або авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага
Боку паведамiлi авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку аб сваёй
нязгодзе з тарыфам.
5. Пры адсутнасцi згоды спрэчка вырашаецца ў адпаведнасцi з
працэдурай, прадугледжанай нiжэй у артыкуле 17.
6. Устаноўлены тарыф застаецца ў сiле да таго часу, пакуль не
будзе ўстаноўлены новы тарыф у адпаведнасцi з палажэннямi гэтага
артыкула або артыкула 17 дадзенага Пагаднення, але не больш за
дванаццаць (12) месяцаў ад даты нязгоды авiяцыйных улад аднаго з
Дагаворных Бакоў.
7. Авiяцыйныя ўлады кожнага Дагаворнага Боку прымаюць усе меры
для таго, каб прызначаныя авiяпрадпрыемствы прытрымлiвалiся
зацверджаных тарыфаў, зарэгiстраваных у авiяцыйных улад Дагаворных
Бакоў, i каб нi адно авiяпрадпрыемства не знiжала незаконным чынам,
проста цi ўскосна, якую-небудзь частку такiх тарыфаў.
Артыкул 14
Расклад палётаў
Не пазней чым за трыццаць (30) дзён да эксплуатацыi дагаворных
лiнiй прызначанае авiяпрадпрыемства прадстаўляе мяркуемы расклад
палётаў на зацвярджэнне авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку.
Аналагiчная працэдура прымяняецца ў адносiнах якой-небудзь змены
раскладу.
Артыкул 15
Прадстаўленне статыстычных даных
Авiяцыйныя ўлады абодвух Дагаворных Бакоў прадстаўляюць адзiн
аднаму, па запыту, перыядычную статыстычную i iншую iнфармацыю, што
датычыць перавозак, выкананых на дагаворных лiнiях, устаноўленых у
рамках дадзенага Пагаднення.
Артыкул 16
Кансультацыi
Кожны з Дагаворных Бакоў можа ў любы час запытаць кансультацыi
наконт ажыццяўлення, тлумачэння, прымянення або змянення дадзенага
Пагаднення. Такiя кансультацыi, якiя могуць праводзiцца памiж
авiяцыйнымi ўладамi, пачынаюцца на працягу шасцiдзесяцi (60) дзён ад
даты атрымання другiм Дагаворным Бокам пiсьмовага запыту, калi
Дагаворныя Бакi не прымуць iншага рашэння.
Артыкул 17
Вырашэнне спрэчак
1. Любая спрэчка, якая ўзнiкае ў сувязi з дадзеным Пагадненнем
i не можа быць вырашана шляхам прамых перагавораў або па
дыпламатычных каналах, перадаецца, па просьбе аднаго з Дагаворных
Бакоў, у трацейскi суд.
2. У гэтым выпадку кожны Дагаворны Бок прызначае аднаго
арбiтра, i два гэтыя арбiтры прызначаюць старшыню - грамадзянiна
трэцяй дзяржавы. Калi на працягу двух месяцаў пасля таго, як адзiн з
Дагаворных Бакоў прызначыў свайго арбiтра, другi Дагаворны Бок
свайго арбiтра яшчэ не прызначыў або калi на працягу месяца пасля
прызначэння другога арбiтра абодва арбiтры не прыйшлi да згоды
наконт прызначэння старшынi, кожны Дагаворны Бок можа папрасiць
Прэзiдэнта Савета Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi
зрабiць неабходныя прызначэннi.
3. Трацейскi суд вызначае сваю ўласную працэдуру i прымае
рашэнне аб размеркаваннi расходаў, звязаных з гэтай працэдурай.
4. Рашэнне, вынесенае трацейскiм судом у адпаведнасцi з
патрабаваннямi дадзенага артыкула, з`яўляецца абавязковым для
Дагаворных Бакоў.
Артыкул 18
Папраўкi
1. Калi адзiн з Дагаворных Бакоў палiчыць пажаданым змянiць
якое-небудзь палажэнне дадзенага Пагаднення, такое змяненне, пры
наяўнасцi згоды памiж Дагаворнымi Бакамi, уступае ў сiлу, калi
Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму аб выкананнi неабходных
унутрыдзяржаўных працэдур.
2. У выпадку заключэння якой-небудзь агульнай шматбаковай
канвенцыi па паветраных перавозках, якая стане абавязковай для
абодвух Дагаворных Бакоў, такая канвенцыя будзе мець пераважную
сiлу.
Артыкул 19
Спыненне дзеяння
1. Любы Дагаворны Бок можа ў любы час пiсьмова паведамiць
другому Дагаворнаму Боку аб сваiм рашэннi спынiць дзеянне дадзенага
Пагаднення. Адначасова такое паведамленне накiроўваецца Мiжнароднай
арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi.
2. Дадзенае Пагадненне спыняе сваё дзеянне праз дванаццаць (12)
месяцаў ад даты атрымання ад другога Дагаворнага Боку паведамлення
аб спыненнi, калi толькi гэта паведамленне аб спыненнi дзеяння не
будзе адклiкана па ўзаемнай згодзе да заканчэння гэтага перыяду.
3. Пры адсутнасцi пацвярджэння аб атрыманнi другiм Дагаворным
Бокам паведамленне лiчыцца атрыманым праз чатырнаццаць (14) дзён ад
даты атрымання паведамлення Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай
авiяцыi.
Артыкул 20
Рэгiстрацыя
Дадзенае Пагадненне i ўсе змяненнi да яго рэгiструюцца ў
Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi.
Артыкул 21
Уступленне ў сiлу
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу, калi Дагаворныя Бакi
паведамяць адзiн аднаму аб выкананнi неабходных унутрыдзяржаўных
працэдур па заключэнню i ўступленню ў сiлу мiжнародных пагадненняў.
У сведчанне чаго паўнамоцныя прадстаўнiкi, належным чынам
упаўнаважаныя сваiмi адпаведнымi Урадамi, абмяняўшыся дакументамi аб
паўнамоцтвах i знайшоўшы iх аформленымi па ўсiх правiлах, падпiсалi
дадзенае Пагадненне.
Здзейснена ў Каiры 16 чэрвеня 1998 года на беларускай, арабскай
i англiйскай мовах, прычым усе тры тэксты маюць аднолькавую сiлу. У
выпадку разыходжанняў у тлумачэннi перавагу мае тэкст на англiйскай
мове.
Дадатак
Расклады маршрутаў
1.1. Расклад маршрутаў для Беларусi.
Маршруты, якiя могуць эксплуатавацца прызначаным
авiяпрадпрыемствам Рэспублiкi Беларусь:
-----------T-----------T-----------------T------------------
Пункты ¦Прамежкавыя¦Пункты ў Егiпце ¦Пункты за межамi
адпраўлення¦пункты ¦ ¦ Егiпта
-----------+-----------+-----------------+------------------
Пункты ў ¦Будуць ¦Каiр цi любы iншы¦Будуць узгоднены
Беларусi ¦узгоднены ¦пункт, якi будзе ¦пазней
¦пазней ¦ўзгоднены пазней ¦
-----------+-----------+-----------------+------------------
1.2. Расклад маршрутаў для Егiпта.
Маршруты, якiя могуць эксплуатавацца прызначаным
авiяпрадпрыемствам Арабскай Рэспублiкi Егiпет:
-----------T-----------T-----------------T-----------------
Пункты ¦Прамежкавыя¦Пункты ў Беларусi¦Пункты за межамi
адпраўлення¦пункты ¦ ¦ Беларусi
-----------+-----------+-----------------+-----------------
Пункты ў ¦Будуць ¦Мiнск цi любы ¦Будуць узгоднены
Егiпце ¦узгоднены ¦iншы пункт, якi ¦пазней
¦пазней ¦будзе ўзгоднены ¦
¦ ¦пазней ¦
-----------+-----------+-----------------+-----------------
2. Частата.
Авiяцыйныя ўлады двух Дагаворных Бакоў вырашаць па сродках
перапiскi тыднёвую частату палётаў, якiя робяцца iх прызначанымi
авiяпрадпрыемствамi.
3. Прымяненне пятай свабоды паветра.
Любое прымяненне пятай свабоды паветра павiнна быць дазволена
толькi пасля падпiсання абодвума прызначанымi авiяпрадпрыемствамi
неабходных камерцыйных пагадненняў i зацвярджэння iх адпаведнымi
авiяцыйнымi ўладамi.
<<< Главная
страница | < Назад
|