ПРАТАКОЛ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ
ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ
ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI КАЛУМБIЯ *)
_____________________________
*) Уступiў у сiлу 19 мая 1998 г.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
замежных спраў Рэспублiкi Калумбiя, якiя далей называюцца Бакамi,
натхнёныя жаданнем умацоўваць сяброўскiя адносiны памiж
абодвума народамi i супрацоўнiцтва памiж абедзвюма дзяржавамi на
падставе ўзаемаразумення,
iмкнучыся да далейшага развiцця дружбы i супрацоўнiцтва ў
адпаведнасцi з мэтамi i прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб`яднаных
Нацый i агульнапрызнанымi нормамi мiжнароднага права,
перакананыя ў тым, што дыялог па пытаннях двухбаковых адносiн i
мiжнародных тэм садзейнiчае найбольшаму зблiжэнню памiж Рэспублiкай
Беларусь i Рэспублiкай Калумбiя,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi праводзяць кансультацыi па пытаннях, што датычацца
развiцця ўзаемнага двухбаковага супрацоўнiцтва i супрацоўнiцтва на
шматбаковым узроўнi ў галiнах палiтыкi, эканомiкi, культуры, навукi
i тэхнiкi i гуманiтарнага супрацоўнiцтва.
Артыкул 2
Бакi будуць садзейнiчаць развiццю супрацоўнiцтва i праводзiць
кансультацыi, накiраваныя на каардынацыю iх пазiцый па розных
пытаннях, што ўяўляюць узаемны iнтарэс, у рамках мiжнародных i
рэгiянальных арганiзацый i форумаў.
Артыкул 3
У межах сваёй кампетэнцыi i сумесна з адпаведнымi ўстановамi
кожнай краiны Бакi супрацоўнiчаюць з мэтай устанаўлення i развiцця
непасрэдных сувязяў памiж адпаведнымi дзяржаўнымi iнстытутамi i
арганiзацыямi абедзвюх краiн.
Артыкул 4
Бакi будуць праводзiць кансультацыi, згаданыя ў артыкуле 1, для
абмену вопытам, думкамi i iнфармацыяй, як правiла, адзiн раз у год
падчас сесiй Генеральнай Асамблеi Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый або
пачаргова ў Мiнску i Санта-Фэ-дэ-Багата. Для правядзення
кансультацый, згаданых ў артыкуле 1, Бакi будуць паведамляць па
дыпламатычных каналах аб стварэннi камiсiй, рабочых груп i груп
экспертаў. Бакi своечасова будуць вызначаць дату, павестку дня i
склад удзельнiкаў кожнай сустрэчы.
Артыкул 5
Гэты Пратакол уступае ў сiлу з даты яго падпiсання, будзе
дзейнiчаць на працягу трох (3) гадоў i падаўжацца на такi ж перыяд,
пакуль адзiн з Бакоў па дыпламатычных каналах не паведамiць другому
аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне. Дзеянне Пратакола спыняецца
праз шэсцьдзесят (60) дзён пасля атрымання такога паведамлення.
Здзейснена ў Картахене 19 мая 1998 года ў двух экземплярах на
беларускай i iспанскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую
сiлу.
За Мiнiстэрства За Мiнiстэрства
замежных спраў замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Калумбiя
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|