ПРАТАКОЛ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ
ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ
ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ АРАБСКАЙ РЭСПУБЛIКI ЕГIПЕТ *)
_____________________________
*) Уступiў у сiлу 10 лютага 1998 г.
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
замежных спраў Арабскай Рэспублiкi Егiпет, якiя далей называюцца
Бакамi,
iмкнучыся развiваць сяброўскiя адносiны i супрацоўнiцтва памiж
Рэспублiкай Беларусь i Арабскай Рэспублiкай Егiпет на падставе
прынцыпаў i палажэнняў Статута Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый,
зыходзячы з карыснасцi кансультацый i абмену думкамi на розных
узроўнях па пытаннях двухбаковых адносiн i мiжнародных пытаннях, што
ўяўляюць узаемны iнтарэс,
жадаючы ўстанавiць i далей садзейнiчаць узаемавыгаднаму
супрацоўнiцтву,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi будуць рэгулярна праводзiць перагаворы i кансультацыi па
пытаннях двухбаковага супрацоўнiцтва, рэгiянальных i мiжнародных
пытаннях, што ўяўляюць узаемны iнтарэс. Сустрэчы могуць праводзiцца
памiж Мiнiстрамi замежных спраў, намеснiкамi Мiнiстраў замежных
спраў або кiраўнiкамi дэпартаментаў i экспертамi двух адпаведных
Мiнiстэрств замежных спраў. Могуць стварацца таксама камiсii,
рабочыя групы i групы экспертаў. Бакi на падставе ўзаемнай згоды
будуць вызначаць павестку, дату i месца, узровень перагавораў i
кансультацый, якiя могуць праводзiцца на розных узроўнях Бакоў
пачаргова ў Мiнску i Каiры.
Артыкул 2
Бакi будуць супрацоўнiчаць i праводзiць кансультацыi,
накiраваныя на каардынацыю iх пазiцый па розных пытаннях, што
ўяўляюць узаемны iнтарэс, да той ступенi, якая акажацца магчымай,
дзе гэта неабходна, у рамках мiжнародных i рэгiянальных арганiзацый
i форумаў.
Артыкул 3
Бакi будуць заахвочваць супрацоўнiцтва i прамыя кантакты памiж
пастаяннымi прадстаўнiцтвамi дзвюх краiн пры Арганiзацыi Аб`яднаных
Нацый, а таксама iх прадстаўнiкамi на мiжнародных канферэнцыях па
пытаннях, што ўяўляюць узаемны iнтарэс.
Артыкул 4
Бакi будуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву i кансультацыям на
ўзроўнi дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў
Рэспублiкi Беларусь i Арабскай Рэспублiкi Егiпет у трэцiх краiнах.
Артыкул 5
Гэты Пратакол уступае ў сiлу з даты падпiсання i будзе
дзейнiчаць на працягу пяцi гадоў. Пратакол будзе аўтаматычна
падаўжацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, пакуль адзiн з Бакоў
пiсьмова не паведамiць другому Боку не пазней чым за шэсць месяцаў
да сканчэння тэрмiну аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.
Гэты Пратакол можа быць дапоўнены па ўзаемнай згодзе Бакоў па
просьбе аднаго з Бакоў.
Здзейснена ў Каiры 10 лютага 1998 года ў двух экзэмплярах на
беларускай, арабскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты
аднолькава аўтэнтычны. У выпадку рознагалоссяў у тлумачэннi перавагу
мае тэкст на англiйскай мове.
За Мiнiстэрства замежных спраў За Мiнiстэрсва замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь Арабскай Рэспублiкi Егiпет
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|