ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


МЕМАРАНДУМ АБ УЗАЕМАПАРАЗУМЕННI I СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ IСЛАМСКАЙ
РЭСПУБЛIКI IРАН *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 30 кастрычнiка 1997 г.

     Мiнiстэрства  замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
замежных  спраў  Iсламскай  Рэспублiкi  Iран,  якiя далей называюцца
Бакамi,
     iмкнучыся  развiваць сяброўскiя адносiны i супрацоўнiцтва памiж
Рэспублiкай  Беларусь  i  Iсламскай  Рэспублiкай  Iран  на  падставе
прынцыпаў i палажэнняў Статута Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый,
     зыходзячы  з карыснасцi кансультацый i абмену думкамi на розных
узроўнях па пытаннях двухбаковых адносiн i мiжнародных пытаннях, што
ўяўляюць узаемны iнтарэс,
     жадаючы    ўстанавiць  i  далей  садзейнiчаць   узаемавыгаднаму
супрацоўнiцтву,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi  будуць  рэгулярна праводзiць перагаворы i кансультацыi па
пытаннях  двухбаковага  супрацоўнiцтва,  рэгiянальных  i мiжнародных
пытаннях,  што ўяўляюць узаемны iнтарэс. Сустрэчы могуць праводзiцца
памiж  Мiнiстрамi  замежных  спраў,  намеснiкамi  Мiнiстраў замежных
спраў  або  кiраўнiкамi  дэпартаментаў  i экспертамi двух адпаведных
Мiнiстэрств  замежных  спраў.  Могуць  стварацца  таксама   камiсii,
рабочыя  групы  i  групы  экспертаў. Бакi на падставе ўзаемнай згоды
будуць  вызначаць  павестку,  дату  i  месца, узровень перагавораў i
кансультацый,  якiя  могуць  праводзiцца  на  розных  узроўнях Бакоў
пачаргова ў Мiнску i Тэгеране.

                             Артыкул 2

     Бакi будуць    супрацоўнiчаць    i   праводзiць   кансультацыi,
накiраваныя на  каардынацыю  iх  пазiцый  па  розных  пытаннях,  што
ўяўляюць  узаемны iнтарэс,  да той ступенi,  якая акажацца магчымай,
дзе гэта неабходна,  у рамках мiжнародных i рэгiянальных арганiзацый
i форумаў.

                             Артыкул 3

     Бакi  будуць заахвочваць супрацоўнiцтва i прамыя кантакты памiж
прадстаўнiкамi    дыпламатычных   служб.  Яны  будуць   садзейнiчаць
арганiзацыi i адпаведнаму ажыццяўленню сумеснай дзейнасцi i праграм,
якiя могуць быць узаемна ўзгоднены па дыпламатычных каналах.

                             Артыкул 4

     Бакi  будуць  садзейнiчаць  супрацоўнiцтву  i  кансультацыям на
ўзроўнi    дыпламатычных   прадстаўнiцтваў  i  консульскiх   устаноў
Рэспублiкi Беларусь i Iсламскай  Рэспублiкi Iран у трэцiх краiнах.

     Здзейснена  ў  Тэгеране 30 кастрычнiка 1997 года на беларускай,
пярсiдскай   i  англiйскай  мовах,  прычым  усе  тэксты   аднолькава
аўтэнтычны.  У выпадку рознагалоссяў у тлумачэннi перавагу мае тэкст
на англiйскай мове.

За Мiнiстэрства                            За Мiнiстэрства
замежных спраў                             замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь                        Iсламскай Рэспублiкi Iран
Подпiс                                     Подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России