ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


 ПАГАДНЕННЕ *)
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ
 АБ ЗАСНАВАННI МIЖУРАДАВАЙ КАМIСII ПА СУПРАЦОЎНIЦТВУ Ў ГАЛIНЕ
 ЭКАНОМIКI, ГАНДЛЮ, ПРАМЫСЛОВАСЦI, НАВУКI, ТЭХНАЛОГIЙ I КУЛЬТУРЫ

 ____________________________________________________
     *) Пагадненне ўступiла ў сiлу 27 верасня 1997 г.

===

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Рэспублiкi  Iндыя,  якiя ў
далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",
     жадаючы   ўмацоўваць  i   развiваць  супрацоўнiцтва   ў  галiне
эканомiкi, гандлю,  прамысловасцi, навукi, тэхналогiй  i культуры на
доўгатэрмiновай i стабiльнай аснове, а таксама на прынцыпах роўнасцi
i ўзаемнай выгады,
     у адпаведнасцi з пунктам 5  Дэкларацыi аб прынцыпах i напрамках
супрацоўнiцтва  памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i  Рэспублiкай  Iндыя,
падпiсанай у Нью-Дэлi 14 мая 1993 года,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                             Артыкул 1

     Беларуска-Iндыйская   мiжурадавая  камiсiя,   якая  ў  далейшым
называецца   "Камiсiя",  ствараецца   для  развiцця   i  актывiзацыi
супрацоўнiцтва   Дагаворных  Бакоў   у  галiне   эканомiкi,  гандлю,
прамысловасцi, навукi, тэхналогiй i культуры.

                             Артыкул 2

     Задачамi Камiсii з`яўляюцца:
     разгляд  пытанняў, што  вынiкаюць з  ходу выканання  Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя аб гандлi
i эканамiчным супрацоўнiцтве, падпiсанага 14  мая 1993 года, i iншых
беларуска-iндыйскiх  пагадненняў у  галiне эканамiчнага, гандлёвага,
прамысловага,     навуковага,    тэхналагiчнага     i    культурнага
супрацоўнiцтва,  а  таксама   пытанняў,   якiя  маюць  дачыненне  да
забеспячэння эфектыўнага функцыянавання прадпрыемстваў, створаных на
тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў пры садзейнiчаннi i/або
ўдзеле другога Дагаворнага Боку;
     вывучэнне  магчымасцей  далейшага   развiцця  супрацоўнiцтва  ў
галiне  эканомiкi,  гандлю,   прамысловасцi,  навукi,  тэхналогiй  i
культуры;
     падрыхтоўка  рэкамендацый для  паспяховага выканання зазначаных
вышэй   пагадненняў  i   прапаноў  аб   магчымых  шляхах   пашырэння
супрацоўнiцтва ў гэтых напрамках  для ўзгаднення Дагаворнымi Бакамi,
а таксама  вырашэння   iншых  пытанняў,  якiя   маюць  дачыненне  да
супрацоўнiцтва  ў галiне  эканомiкi, гандлю,  прамысловасцi, навукi,
тэхналогiй i культуры.

                             Артыкул 3

     Камiсiя  будзе  складацца   з  роўнай  колькасцi  прадстаўнiкоў
Дагаворных   Бакоў.  Кожны   Дагаворны  Бок   прызначае  сустаршыню,
намеснiка сустаршынi, выканаўчага сакратара i членаў Камiсii.
     Сустаршынi ўзаемна iнфармуюць адзiн аднаго аб асабiстым складзе
сваiх частак Камiсii i iх наступных зменах.

                             Артыкул 4

     Камiсiя будзе збiрацца кожны год ва ўзгодненыя тэрмiны.
     Пасяджэннi Камiсii будуць праводзiцца па  чарзе ў Мiнску i Дэлi
i будуць узначальвацца сустаршынёй ад прымаючай дзяржавы.
     Камiсiя  будзе  праводзiць  свае  пасяджэннi  ў  адпаведнасцi з
узгодненым  працоўным графiкам i па дамоўленасцi памiж сустаршынямi.
     На  пасяджэннях Камiсii можа прысутнiчаць  неабходная колькасць
саветнiкаў i экспертаў кожнага Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 5

     Графiк рэгулярных  пасяджэнняў i папярэднi  парадак дня Камiсii
будзе  зацверджаны сустаршынямi  шляхам кансультацый  загадзя за  30
дзён да пачатку пасяджэння.
     На  пасяджэннях  будуць  разгледжаны  загадзя вызначаныя пункты
парадку дня  i пункты, якiя па  ўзгадненню памiж сустаршынямi могуць
быць уключаны ў парадак дня ў пачатку пасяджэння.

                             Артыкул 6

     Па  патрабаванню  аднаго  з   сустаршыняў  можа  быць  склiкана
спецыяльнае пасяджэнне Камiсii.
     Па   iнiцыятыве   аднаго   з   Дагаворных   Бакоў  могуць  быць
арганiзаваны  дадатковыя  сустрэчы   сустаршыняў цi  iх намеснiкаў у
тэрмiновым парадку ў магчыма кароткiя тэрмiны.

                             Артыкул 7

     Рашэннi на пасяджэннях Камiсii будуць прымацца аднагалосна.
     Рашэннi  Камiсii ўступаюць  у сiлу  з даты  iх падпiсання, калi
гэтымi рашэннямi не прадугледжваецца iншае.
     Тыя  рашэннi,  якiя згодна заяве аднаго  з сустаршыняў, павiнны
быць адобраны упаўнаважанымi органамi  яго дзяржавы, уступяць у сiлу
з даты паведамлення адпаведным сустаршынёй аб iх адабрэннi.

                             Артыкул 8

     Вынiкi  i  рашэннi  пасяджэнняў  Камiсii  будуць адлюстраваны ў
пратаколах, якiя будуць падпiсаны сустаршынямi.
     Пратаколы  пасяджэнняў   Камiсii  павiнны  быць   складзены  на
беларускай,  хiндзi i  англiйскай мовах,  прычым усе  тэксты павiнны
мець аднолькавую сiлу.

                             Артыкул 9

     Пры  ўзнiкненнi  тэрмiновых  пытанняў  сустаршынi па ўзгадненню
будуць  мець  права  прымаць  рашэннi  ў  перыяды памiж пасяджэннямi
Камiсii. Рашэннi сустаршыняў будуць  уключацца ў пратакол наступнага
пасяджэння Камiсii.

                            Артыкул 10

     Для выканання  сваiх задач Камiсiя  можа ствараць пастаянныя  i
часовыя  падкамiсii  або  рабочыя   групы  па  канкрэтных  напрамках
супрацоўнiцтва,  калi  гэта  будзе  прызнана  неабходным. Падкамiсii
ажыццяўляюць сваю  дзейнасць у адпаведнасцi  з планамi i  рашэннямi,
прынятымi   Камiсiяй,   i   павiнны   прадстаўляць   справаздачы  аб
праведзенай рабоце на кожнае пасяджэнне Камiсii.
     Камiсiя  i  яе  падкамiсii   могуць  прымаць  такiя  правiлы  i
працэдуры,  якiя  могуць  быць  неабходны  для  iх  функцыянавання ў
адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення.

                            Артыкул 11

     Выканаўчы  сакратар Камiсii  ў Рэспублiцы  Беларусь i выканаўчы
сакратар  Камiсii  ў  Iндыi  будуць  мець  адказнасць за арганiзацыю
дзейнасцi адпаведнага боку, каардынацыю працы iх выканаўчых органаў,
падрыхтоўку дакументаў  для пасяджэнняў Камiсii, а  таксама за iншыя
арганiзацыйныя  пытаннi, звязаныя з дзейнасцю Камiсii. З гэтай мэтай
выканаўчыя сакратары будуць пастаянна  падтрымлiваць кантакт адзiн з
адным.

                            Артыкул 12

     Выдаткi  па   арганiзацыi  пасяджэнняў  Камiсii   i   працы  яе
пастаянных i  часовых органаў будуць  аплачвацца за кошт  прымаючага
Дагаворнага Боку.
     Выдаткi  на  камандзiраванне  ўдзельнiкаў  пасяджэнняў Камiсii,
уключаючы  аплату праезду  i пражывання,  будуць аплачвацца  за кошт
Дагаворнага Боку, якi накiроўвае сваiх прадстаўнiкоў.

                            Артыкул 13

     Гэта Пагадненне ўступiць  у сiлу з даты яго  падпiсання i будзе
дзейнiчаць на працягу пяцi гадоў.
     Тэрмiн дзеяння гэтага Пагаднення будзе аўтаматычна падоўжаны на
наступныя  пяцiгадовыя  перыяды,  калi  любы  з  Дагаворных Бакоў не
накiруе  пiсьмовае паведамленне  iншаму Дагаворнаму  Боку аб  намеры
спынiць  яго  дзеянне  за  шэсць  месяцаў  да  даты сканчэння гэтага
перыяду.
     Па ўзаемнай  згодзе Дагаворных Бакоў  у гэта Пагадненне  могуць
быць  унесены  змяненнi  i   дапаўненнi,  якiя  будуць  аформлены  ў
пiсьмовым выглядзе.

     Падпiсана  ў  Дэлi  27  верасня  1997  года  ў  двух сапраўдных
экзэмплярах, кожны на беларускай,  хiндзi i англiйскай мовах, прычым
усе тэксты маюць аднолькавую  сiлу. У выпадку разыходжанняў перавагу
мае тэкст на англiйскай мове.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                               М.Марынiч



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России