ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ СУВЯЗI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ СУВЯЗI РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Ў ГАЛIНЕ ПАШТОВАЙ I ЭЛЕКТРЫЧНАЙ СУВЯЗI*
____________________________
*Уступiла ў сiлу 27 верасня 1997 г.
Мiнiстэрства сувязi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства сувязi
Рэспублiкi Iндыя, якiя ў далейшым называюцца Бакамi, iмкнучыся
развiваць i ўмацоўваць супрацоўнiцтва ў галiне сувязi на
доўгатэрмiновай i ўстойлiвай аснове, а таксама на прынцыпах раўнасцi
i ўзаемнай выгады, пагадзiлiся аб наступным:
Паштовая сувязь
Артыкул 1
Бакi ажыццяўляюць паштовую сувязь памiж Рэспублiкай Беларусь i
Рэспублiкай Iндыя ў адпаведнасцi з дадзеным пагадненнем, а таксама ў
адпаведнасцi з Актамi Сусветнага паштовага саюза i з выкарыстаннем
прызнаных абодвума Бакамi правiлаў, распрацаваных на падставе гэтых
дакументаў.
Артыкул 2
Памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Iндыя ажыццяўляецца
абмен прастой i заказной пiсьмовай карэспандэнцыяй (пiсьмы, паштовыя
карткi, авiапiсьмы, друкаваныя выданнi, спецыяльныя пакеты з
друкаванай прадукцыяй, дробныя пакеты, выданнi з выпуклым шрыфтам
для сляпых), пiсьмамi з аб`яўленай каштоўнасцю, а таксама паштовымi
пасылкамi - простымi i з аб`яўленай каштоўнасцю.
Артыкул 3
Бакi пры дапамозе перапiскi будуць вызначаць установы абмену
поштай i своечасова паведамляць адзiн аднаму аб змяненнях, якiя
маюцца быць.
Артыкул 4
Бакi будуць своечасова паведамляць адзiн аднаму аб
абмежаваннях, што тычацца ўмоў адпраўкi i ўручэння, а таксама зместу
паштовых адпраўленняў i якаснай стандартнасцi, вызначаных унутранымi
правiламi Бакоў.
Артыкул 5
Бакi будуць аказваць узаемнае садзейнiчанне транзiту пiсьмовай
карэспандэнцыi i паштовых пасылак прыдназначэннем у iншыя краiны, з
якiмi яны ажыццяўляюць паштовы абмен, для паскарэння перавозак пошты
i забеспячэння яе захаванасцi.
Артыкул 6
Бакi прадастаўляюць новыя дадатковыя паслугi, такiя як паслугi
мiжнароднай паскоранай пошты памiж дзвюма краiнамi.
Артыкул 7
Бакi будуць праводзiць фiлатэлiстычныя выстаўкi на ўзаемнай
падставе, а таксама ажыццяўляць друкаванне паштовых марак.
Артыкул 8
Бакi забяспечваюць супрацоўнiцтва ў галiне абмену iнфармацыяй
па паштовым тэхналогiям i сельскiм паштовым паслугам.
Электрасувязь
Артыкул 9
Электрасувязь памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Iндыя
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем, палажэннямi
Актаў i рэкамендацыямi Мiжнароднага саюза электрасувязi.
Артыкул 10
Памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Iндыя будуць аказвацца
мiждзяржаўныя i транзiтныя паслугi тэлефоннай i тэлеграфнай сувязi.
Бакi могуць умовiцца аб аказаннi iншых вiдаў паслуг у патрэбны
момант.
Артыкул 11
Бакi будуць вывучаць магчымасць сумеснай вытворчасцi i сбыту ў
абедзвюх краiнах. Увайсцi ў састаў такiх сумесных прадпрыемстваў
можна шляхам заключэння асобных пагадненняў памiж адпаведнымi
арганiзацыямi/кампанiямi гэтых дзвюх краiн.
Артыкул 12
Сумесная Рабочая група будзе створана, каб перагледзець
тэхнiчнае супрацоўнiцтва, ацэньваць дасягненнi ў галiне паштовай i
электрычнай сувязi, i будзе перыядычна праводзiць нарады. Рашэннi на
такiх нарадах будуць прадстаўлены на адабрэнне абодвух Бакоў.
Артыкул 13
Бакi будуць абменьвацца адзiн з адным эксплуатацыйнымi
матэрыяламi, якiя патрэбны электрычным службам абодвух Бакоў. А
таксама Бакi будуць своечасова паведамляць адзiн аднаму аб змяненнi
гэтых матэрыялаў.
Артыкул 14
Бакi аказваюць узаемнае садзейнiчанне ў прыярытэтнай перадачы
паведамленняў па сетках i сродках сувязi ў надзвычайных сiтуацыях.
Бакi абавязуюцца аказваць узаемную дапамогу пры лiквiдацыi
вынiкаў аварый на мiждзяржаўных лiнiях сувязi.
Разлiкi за паслугi сувязi
Артыкул 15
Рахункi за паслугi мiжнароднай паштовай i электрычнай сувязi
будуць устанаўлiвацца, зыходзячы з палажэнняў Актаў Сусветнага
паштовага саюза i Мiжнароднага саюза электрасувязi.
Разлiкi i плацяжы, якiя вынiкаюць з выканання гэтага
Пагаднення, будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасцi са спецыяльнымi
пагадненнямi, што заключаны памiж адпаведнымi эксплуатацыйнымi
ўстановамi Бакоў i ўступiлi ў сiлу на момант плацяжу.
Iншыя пытаннi
Артыкул 16
Паштовая i тэлеграфная перапiска i тэлефонныя размовы па
службовых пытаннях памiж Бакамi i iх эксплуатацыйнымi ўстановамi
ажыццяўляюцца бясплатна i вядуцца на англiйскай цi французскай
мовах.
Артыкул 17
Бакi i iх адпаведныя эксплуатацыйныя ўстановы будуць бясплатна
абменьвацца адзiн з адным рабочымi матэрыяламi.
Артыкул 18
Заходзячы з неабходнасцi далейшага развiцця супрацоўнiцтва ў
галiне паштовай i электрычнай сувязi памiж Рэспублiкай Беларусь i
Рэспублiкай Iндыя, Бакi могуць на аснове ўзаемнай згоды ўносiць
змяненнi або дапаўненнi да палажэнняў артыкулаў дадзенага Пагаднення
з дапамогай перапiскi.
Артыкул 19
Гэтае Пагадненне не закранае правоў i абавязкаў Бакоў, якiя
вынiкаюць з якiх-небудзь iншых мiжнародных дагавароў, заключаных
iмi.
Артыкул 20
Бакi будуць вырашаць усе спрэчныя пытаннi, якiя могуць
узнiкнуць у сувязi з тлумачэннем i ўжываннем дадзенага Пагаднення,
шляхам перагавораў або кансультацый. Пры немагчымасцi дасягнення
згоды ўсе пытаннi будуць вырашацца па дыпламатычных каналах.
Артыкул 21
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання i
дзейнiчае на працягу пяцi (5) гадоў. Калi нi адзiн з Бакоў не
заявiць аб спыненнi дзеяння Пагаднення ў пiсьмовым выглядзе за шэсць
(6) месяцаў да сканчэння тэрмiну яго дзеяння, то яно падаўжаецца
аўтаматычна на чарговыя 5 гадоў, i адпаведна надалей.
Здейснена ў Дэлi 27 верасня 1997 года ў двух экзэмплярах, кожны
на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу. У выпадку рознагалоссяў у тлумачэннi будзе мець
перавагу тэкст на англiйскай мове.
За Мiнiстэрства сувязi За Мiнiстэрства сувязi
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Iндыя
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|