ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ I АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА
АСЯРОДДЗЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ НАВАКОЛЬНАГА
АСЯРОДДЗЯ СЛАВАЦКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ
АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ *)
___________________________
*) Уступiла ў сiлу 8 лiпеня 1997 г.
Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя
Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства навакольнага асяроддзя Славацкай
Рэспублiкi, якiя далей называюцца "Бакi",
жадаючы ўзаемна дапамагаць рэалiзацыi права чалавека на
здаровае навакольнае асяроддзе,
усведамляючы, што супрацоўнiцтва ў галiне аховы навакольнага
асяроддзя з`яўляецца ўзаемавыгадным i што iснуе рэальная магчымасць
яго развiцця,
жадаючы садзейнiчаць стварэнню больш цеснага i даўгачаснага
супрацоўнiцтва ў галiне аховы навакольнага асяроддзя,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi развiваюць супрацоўнiцтва ў галiне аховы навакольнага
асяроддзя на прынцыпах раўнапраўнасцi i ўзаемнай выгады.
Артыкул 2
Супрацоўнiцтва ажыццяўляецца па наступным асноўным напрамкам:
- нарматыўна-прававое рэгуляванне дзеянняў па ахове
навакольнага асяроддзя;
- удасканаленне механiзму выкарыстання навакольнага асяроддзя;
- манiторынг i ацэнка ўплыву на навакольнае асяроддзе;
- сумесныя дзеяннi па гарманiзацыi, стандартызацыi, метралогii
i сертыфiкацыi ў галiне аховы навакольнага асяроддзя;
- прадухiленне экалагiчных аварый;
- удасканаленне метадалагiчных падыходаў арганiзацыi i
забеспячэння экалагiчнай экспертызы праектаў гаспадарчага развiцця;
- збор, перапрацоўка, рэцыклiзацыя, знiшчэнне, папярэдняе i
канчатковае складзiраванне прамысловых, сельскагаспадарчых, бытавых
i iншых адходаў i стварэнне сiстэмы iх экалагiчна прыдатнага
выкарыстання;
- зберажэнне тэрыторый, ахова рэдкiх i знiкаючых вiдаў жывёл i
раслiн;
- ахова i паляпшэнне стану навакольнага асяроддзя ў гарадах i
iншых населеных месцах;
- тэхнiчныя сродкi, абсталяванне i тэхналогii ў галiне аховы
навакольнага асяроддзя;
- экалагiчнае выхаванне i адукацыя, фармiраванне экалагiчнага
мыслення;
- стварэнне iнфармацыйных сiстэм па ахове навакольнага
асяроддзя i абмен iнфармацыяй у галiне навакольнага асяроддзя;
- арганiзацыя ўзаемадзеяння дзяржаўных службаў аховы
навакольнага асяроддзя са сродкамi масавай iнфармацыi i
недзяржаўнымi арганiзацыямi, аналiз грамадскай думкi аб праблемах
навакольнага асяроддзя;
- iншыя напрамкi супрацоўнiцтва, якiя Бакi будуць лiчыць
мэтазгоднымi.
Артыкул 3
Асноўнымi формамi супрацоўнiцтва Бакоу з`яўляюцца:
- рэалiзацыя сумесных праграм i праектаў па асноўным напрамкам
супрацоўнiцтва ў галiнах, выказаных у Артыкуле 2 гэтага Пагаднення;
- арганiзацыя двухбаковых парад, канферэнцый, сiмпозiумаў i
кансультацый;
- абмен навукова-тэхнiчнай i юрыдычнай дакументацыяй,
методыкамi i iншай iнфармацыяй;
- стварэнне сумесных рабочых груп;
- ажыццяўленне работ на аснове пагадненняў (кантрактаў);
- iншыя формы, якiя могуць вызначыць Бакi.
Артыкул 4
Для каардынацыi дзеянняў, неабходных для рэалiзацыi палажэнняў
гэтага Пагаднення, Бакi ствараюць Беларуска-Славацкую камiсiю па
супрацоўнiцтву ў галiне аховы навакольнага асяроддзя (далей -
"Камiсiя").
На працягу шасцi месяцаў з моманту ўступлення гэтага Пагаднення
ў дзеянне Бакi паведамляюць адзiн аднаму iмёны прызначаных
сустаршыняў Камiсii.
Камiсiя будзе працаваць на аснове статута, зацверджанага Бакамi
на яе першым пасяджэннi.
Артыкул 5
Пры накiраваннi экспертаў i iншых асоб на пасяджэннi Камiсii i
для супрацоўнiцтва па узгадненню праграм транспартныя выдаткi нясе
бок, якi накiроўвае.
Бок, якi прымае, пакрывае выдаткi на пражыванне дэлегацыi боку,
якi накiроўвае, i выдаткi, звязаныя з паездкамi на тэрыторыi сваёй
краiны пры рэалiзацыi сумесных праграм.
Артыкул 6
Бакi не нясуць адказнасцi па абавязацельствах арганiзацый, якiя
супрацоўнiчаюць, прынятых у адпаведнасцi з пагадненнямi
(кантрактамi), заключанымi на аснове гэтага Дагавору.
Артыкул 7
Iнфармацыя аб вынiках сумеснай дзейнасцi ў рамках гэтага
Пагаднення можа быць перададзена трэцiм краiнам, iх фiзiчным i
юрыдычным асобам толькi па ўзаемнай згодзе Бакоў.
Артыкул 8
Спрэчкi i разнагалоссi памiж Бакамi адносна тлумачэння цi
прымянення палажэнняў гэтага Пагаднення вырашаюцца шляхам
кансультацый i перагавораў.
Артыкул 9
Гэтае Пагадненне не закранае правоў i абавязацельстваў Бакоў,
вынiкаючых з iншых мiжнародных дагавароў i пагадненняў, удзельнiкамi
якiх з`яўляюцца Бакi.
Артыкул 10
Гэтае Пагадненне ўступае ў дзеянне з дня яго падпiсання.
Заключаецца на пяць гадоў, i яго дзеянне будзе аўтаматычна
працягвацца на наступныя пяцiгадовыя тэрмiны, калi нi адзiн з Бакоў
пiсьмова не паведамiць па дыпламатычных каналах iншаму Боку аб сваiм
намеры спынiць яго дзеянне не пазней чым за шэсць месяцаў да
сканчэння тэрмiну дзеяння гэтага Пагаднення.
Спыненне дзеяння гэтага Дагавору не закранае дзеяння
пагадненняў (кантрактаў), заключаных на аснове Пагаднення.
Здзейснена ў г.Брацiславе 8 лiпеня 1997 года ў двух
экзэмплярах, кожны на беларускай i славацкай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў За Мiнiстэрства
i аховы навакольнага асяроддзя навакольнага асяроддзя
Рэспублiкi Беларусь Славацкай Рэспублiкi
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|