ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
 КУБА АБ УЗАЕМНЫХ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ГРАМАДЗЯН *)

 ___________________________
     *) Уступiла ў сiлу 10 сакавiка 1999 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад  Рэспублiкi  Куба,  якiя  далей
называюцца "Бакi",
     кiруючыся жаданнем развiваць дружалюбныя адносiны памiж  дзвюма
дзяржавамi,
     на аснове прынцыпаў раўнапраўя i ўзаемнай выгады дамовiлiся  аб
наступным:

                             Артыкул 1

     1. Грамадзяне адной Дзяржавы,  якiя маюць сапраўдныя дакументы,
пералiчаныя  ў  Дадатку  да  гэтага  Пагаднення,  могуць   уязджаць,
выязджаць,  праязджаць транзiтам, а таксама знаходзiцца на тэрыторыi
другой Дзяржавы без вiз тэрмiнам да трыццацi дзён.

     2. Палажэннi  пункта  1  прымяняюцца  таксама  ў  адносiнах  да
непаўналетнiх  дзяцей,  якiя маюць дакументы,  указаныя ў Дадатку да
гэтага Пагаднення,  або якiя ажыццяўляюць  паездкi  ў  суправаджэннi
бацькоў  цi  iншых законных прадстаўнiкоў,  калi дзецi запiсаны ў iх
дакументы.

     3. Кампетэнтныя   органы   адной   Дзяржавы    пры    наяўнасцi
абгрунтаваных матываў i па афiцыйнай просьбе могуць падоўжыць тэрмiн
бязвiзавага  знаходжання  на  сваёй  тэрыторыi   грамадзянам   iншай
Дзяржавы.

                             Артыкул 2

     Грамадзяне адной  Дзяржавы,  якiя ўязджаюць на тэрыторыю другой
Дзяржавы на тэрмiн  больш  за  трыццаць  дзён,  а  таксама  з  мэтай
ажыццяўлення   працоўнай  дзейнасцi  або  на  пастаяннае  жыхарства,
павiнны мець вiзу гэтай Дзяржавы.

                             Артыкул 3

     1. Грамадзяне   адной   Дзяржавы,   якiя    маюць    сапраўдныя
дыпламатычныя    або    службовыя   пашпарты   i   якiя   з`яўляюцца
супрацоўнiкамi дыпламатычных  прадстаўнiцтваў,  консульскiх  устаноў
або  мiжнародных  арганiзацый,  якiя знаходзяцца на тэрыторыi другой
Дзяржавы,  могуць уязджаць,  выязджаць i  знаходзiцца  на  тэрыторыi
гэтай  Дзяржавы  без  вiз на працягу ўсяго тэрмiну акрэдытавання або
працы ў мiжнароднай арганiзацыi.

     2. Члены  сем`яў  асоб,  указаных  у  пункце  1,   якiя   маюць
сапраўдныя  дыпламатычныя  або службовыя пашпарты,  могуць уязджаць,
выязджаць i знаходзiцца на тэрыторыi  другой  Дзяржавы  без  вiз  на
працягу тэрмiну, прадугледжанага ў пункце 1.

                             Артыкул 4

     Уезд грамадзян адной Дзяржавы на тэрыторыю другой Дзяржавы i iх
выезд з тэрыторыi гэтай Дзяржавы ажыццяўляюцца праз  дзеючыя  пункты
пропуску, адкрытыя для мiжнародных зносiн.

                             Артыкул 5

     Бакi будуць    неадкладна    iнфармаваць    адзiн   аднаго   па
дыпламатычных каналах аб змяненнях у дзеючым у iх дзяржавах  парадку
ўезду, знаходжання, транзiту i выезду.

                             Артыкул 6

     Грамадзяне адной   Дзяржавы  падчас  знаходжання  на  тэрыторыi
другой Дзяржавы абавязаны выконваць законы i правiлы гэтай Дзяржавы.

                             Артыкул 7

     1. Гэта Пагадненне не закранае права кожнага з  Бакоў  адмовiць
ва  ўездзе  або  знаходжаннi  на  сваёй тэрыторыi грамадзянам другой
Дзяржавы  ў  iнтарэсах  забеспячэння   дзяржаўнай   бяспекi,   аховы
грамадскага парадку i здароўя насельнiцтва.

     2. Кожны  з Бакоў будзе бесперашкодна прымаць на сваю тэрыторыю
грамадзян сваёй Дзяржавы.

                             Артыкул 8

     Грамадзяне адной Дзяржавы,  якiя страцiлi ўказаныя ў Дадатку да
гэтага Пагаднення дакументы на тэрыторыi другой Дзяржавы, выязджаюць
з тэрыторыi гэтай Дзяржавы без вiз на падставе  выязнога  дакумента,
выданага  дыпламатычным  прадстаўнiцтвам  або  консульскай установай
сваёй Дзяржавы.

                             Артыкул 9

     Бакi могуць прыпынiць поўнасцю або часткова дзеянне  палажэнняў
гэтага Пагаднення ў iнтарэсах забеспячэння дзяржаўнай бяспекi, аховы
грамадскага парадку або здароўя насельнiцтва,  а  таксама  па  iншых
прычынах,  за выключэннем выпадкаў,  указаных у пункце 2 артыкула 7.
Аб увядзеннi i адмене такiх мер кожны  з  Бакоў  павiнен  неадкладна
iнфармаваць другi Бок па дыпламатычных каналах.

                             Артыкул 10

     1. Бакi  абмяняюцца  па  дыпламатычных  каналах узорамi дзеючых
дакументаў,  указаных у Дадатку да гэтага Пагаднення,  не пазней чым
за трыццаць дзён да ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.

     2. У выпадку ўнясення змяненняў у дзеючыя дакументы, указаныя ў
Дадатку да гэтага Пагаднення, або ўвядзення новых дакументаў Бакi па
дыпламатычных каналах паведамяць адзiн аднаму аб гэтым i прадставяць
узоры змененых або новых дакументаў з iнфармацыяй аб  iх  прымяненнi
не  пазней  чым  за  трыццаць  дзён  да  ўвядзення  ў  дзеянне гэтых
дакументаў.

                             Артыкул 11

     У гэта Пагадненне могуць  уносiцца  дапаўненнi  i  змяненнi  па
ўзаемнай згодзе Бакоў.

                             Артыкул 12

     Гэта Пагадненне  ўступае ў сiлу праз трыццаць дзён з дня абмену
нотамi  аб  выкананнi  кожным  з  Бакоў  унутрыдзяржаўных  працэдур,
неабходных для яго ўступлення ў сiлу.

                             Артыкул 13

     Гэта Пагадненне заключана на нявызначаны тэрмiн.  Кожны з Бакоў
можа  дэнансаваць  гэта  Пагадненне  шляхам  накiравання  пiсьмовага
паведамлення  другому Боку па дыпламатычных каналах.  Дзеянне гэтага
Пагаднення спыняецца праз трыццаць дзён з дня  атрымання  пiсьмовага
паведамлення другiм Бокам.

     Здзейснена ў г.Гаване 1 лiпеня 1997 года  ў  двух  экзэмплярах,
кожны  на  беларускай i iспанскай мовах,  прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
                                          Дадатак
                                          да Пагаднення памiж
                                          Урадам Рэспублiкi Беларусь
                                          i Урадам Рэспублiкi Куба
                                          аб узаемных бязвiзавых
                                          паездках грамадзян

  Сапраўднымi дакументамi для мэтаў гэтага Пагаднення з`яўляюцца:
 
     1. Для грамадзян Рэспублiкi Беларусь:
     - дыпламатычны пашпарт;
     - службовы пашпарт;
     - пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь;
     - агульнаграмадзянскi  замежны  пашпарт  СССР  з  адзнакай   аб
прыналежнасцi да грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;
     - пасведчанне  асобы  марака;
     - пасведчанне на вяртанне ў Рэспублiку Беларусь.
 
     2. Для грамадзян Рэспублiкi Куба:
     - дыпламатычны пашпарт;
     - афiцыйны пашпарт;
     - службовы пашпарт;
     - пашпарт марака;
     - агульнаграмадзянскi пашпарт;
     - пасведчанне асобы i падарожжаў.



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России