ДАГАВОР
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ФIЗIЧНАЙ КУЛЬТУРЫ I СПОРТУ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ СПОРТУ I ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМIТЭТАМ УКРАIНЫ ПА ФIЗIЧНАЙ КУЛЬТУРЫ
I СПОРТУ *)
___________________________
*) Уступiў у сiлу 29 мая 1997 г.
Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўны
камiтэт Украiны па фiзiчнай культуры i спорту, якiя далей называюцца
"Бакi",
кiруючыся iмкненнем развiваць спартыўныя сувязi памiж
спартсменамi абедзвюх краiн, спрыяць узаемнаму супрацоўнiцтву ў
галiне фiзiчнай культуры i спорту,
грунтуючыся на ўзаемнай павазе i роўнасцi, заключылi гэты
Дагавор i дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Бакi будуць праводзiць рэгулярныя сустрэчы кiраўнiкоў спорту i
фiзiчнай культуры ў мэтах кансультацый па двухбаковаму
супрацоўнiцтву i ўзаемнай дапамогi па пытаннях мiжнароднага
спартыўнага руху, каардынаваць свае дзеяннi ў мiжнародных спартыўных
органах.
Бакi будуць садзейнiчаць абмену спартыўнымi дэлегацыямi,
кiраўнiкамi спартыўных арганiзацый i федэрацый для пераймання вопыту
падрыхтоўкi спартсменаў, умацавання спартыўных сувязяў i правядзення
спартыўных спаборнiцтваў.
Бакi будуць спрыяць абмену спартыўнымi камандамi i клубамi па
розных вiдах спорту ў мэтах правядзення вучэбна-трэнiровачных
збораў, сумесных трэнiровак, сяброўскiх i матчавых сустрэч.
Артыкул 2
Бакi будуць прымаць удзел у навуковых канферэнцыях i семiнарах
па пытыннях развiцця фiзiчнай культуры i спорту для умацавання
двухбаковых сувязяў.
Бакi па ўзаемнай згодзе будуць садзейнiчаць абмену вядучымi
трэнерамi, спецыялiстамi ў галiне спартыўнай медыцыны, студэнтамi
спартыўных вышэйшых навучальных устаноў абедзвюх краiн.
Бакi будуць садзейнiчаць арганiзацыi абмену навуковымi
работамi, праграмамi, iнфармацыяй аб дасягненнях у розных галiнах
фiзiчнай культуры i спорту, спартыўнай дыягностыкi, метадаў
медыка-бiялагiчнага забеспячэння i выкарыстання навуковай апаратуры.
Бакi будуць па ўзаемнай дамоўленасцi даваць адзiн аднаму
магчымасць ажыццяўляць падрыхтоўку i перападрыхтоўку трэнерскiх i
навукова-педагагiчных кадраў па розных вiдах спорту ў сваiх вышэйшых
навучальных установах.
Артыкул 3
Бакi будуць узаемадзейнiчаць у арганiзацыi экiпiравання
нацыянальных каманд, набыццi спартыўнага абсталявання, абменьвацца
вопытам у галiне будаўнiцтва i эксплуатацыi спартыўных збудаванняў,
вытворчасцi спартыўнай формы i iнвентару.
Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй па пытаннях арганiзацыi
функцыянавання спартыўных латарэй.
Артыкул 4
Бакi вызначылi, што выкладзеныя ў артыкулах гэтага Дагавора
формы супрацоўнiцтва ў галiне фiзiчнай культуры i спорту будуць
ажыццяўляцца на ўзаемапрымальных умовах.
Бок, якi накiроўвае, абавязваецца несцi затраты па праезду
дэлегацыi да месца яе накiравання i назад.
Бок, якi прымае, абавязваецца несцi ўсе затраты, звязаныя са
знаходжаннем дэлегацыi ў краiне, забеспячэннем яе мясцовым
аўтатранспартам, спартыўнай i культурнай праграмамi, неабходнай
медыцынскай дапамогай, за выключэннем зубапратэзавання i
доўгатэрмiновага лячэння хранiчных захворванняў.
Артыкул 5
Гэты Дагавор набывае сiлу з дня яго падпiсання i дзейнiчае на
працягу пяцi гадоў. Пасля завяршэння ўказаннага тэрмiну дзеянне
Дагавора аўтаматычна працягваецца на наступныя пяць гадоў пры ўмове,
што нi адзiн з дагаворных Бакоў за 6 месяцаў да сканчэння
вызначанага тэрмiну не паведамiць другому Боку аб намеры ануляваць
Дагавор або змянiць яго палажэннi.
Змяненнi i дапаўненнi ў Дагавор могуць уносiцца па ўзаемнай
згодзе Бакоў у форме пратаколаў. Гэтыя пратаколы з`яўляюцца
неад`емнай часткай Дагавора.
Зроблена ў г.Минску 29 мая 1997 года ў двух сапраўдных
экзэмплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым абодва
тэксты з`яўляюцца аўтэнтычнымi.
За Мiнiстэрства спорту i турызму За Дзяржаўны камiтэт Украiны
Рэспублiкi Беларусь па фiзiчнай культуры i спорту
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|