ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
МАКЕДОНIЯ АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ ЗНОСIНАХ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 30 жнiўня 1997 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Македонiя, якiя
далей называюцца "Дагаворныя Бакi",
прымаючы пад увагу спрыяльнае развiццё двухбаковых
гандлёва-эканамiчных адносiн,
iмкнучыся да далейшага развiцця аўтамабiльных зносiн памiж
абедзвюма дзяржавамi, а таксама транзiтам праз iх тэрыторыi,
ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:
Артыкул 1
а) Тэрмiн "перавозчык" азначае любую фiзiчную або юрыдычную
асобу абедзвюх дзяржаў, якiя маюць права ажыццяўляць мiжнародныя
грузавыя i пасажырскiя перавозкi аўтамабiльным транспартам у
адпаведнасцi з iх нацыянальным заканадаўствам.
б) Тэрмiн "транспартны сродак" азначае аўтатранспартны сродак:
- прызначаны для ажыццяўлення грузавых (уключаючы прычэпы або
паўпрычэпы) i пасажырскiх перавозак;
- зарэгiстраваны на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i Рэспублiкi
Македонiя.
в) Тэрмiн "кампетэнтныя органы" азначае:
для Рэспублiкi Беларусь - Мiнiстэрства транспарту i
камунiкацый;
для Рэспублiкi Македонiя - Мiнiстэрства транспарту i
камунiкацый.
У адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення перавозчыкам
надана права ажыццяўляць грузавыя або пасажырскiя перавозкi
аўтамабiльным транспартам памiж тэрыторыямi дзяржаў Дагаворных
Бакоў, транзiтам праз iх тэрыторыi, а таксама ў/з трэцiх дзяржаў.
ПЕРАВОЗКI ПАСАЖЫРАЎ
Артыкул 2
Рэгулярная перавозка пасажыраў арганiзуецца па ўзгадненню памiж
кампетэнтнымi органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў.
Прапановы аб арганiзацыi такой перавозкi загадзя перадаюцца
адзiн аднаму кампетэнтнымi органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў. Яны
павiнны ўтрымлiваць даныя адносна назвы перавозчыка (фiрмы),
маршруту i раскладу руху, тарыфа, пунктаў прыпынку, на якiх
перавозчык будзе ажыццяўляць пасадку i высадку пасажыраў, i
перыядычнасцi выканання перавозак.
Артыкул 3
Для ажыццяўлення нерэгулярных перавозак пасажыраў аўтобусамi
памiж абедзвюма дзяржавамi або транзiтам праз iх тэрыторыi, за
выключэннем перавозак, прадугледжаных у Артыкуле 4 гэтага
Пагаднення, патрабуюцца дазволы, якiя выдаюцца кампетэнтнымi
органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў.
Кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў будуць выдаваць
дазволы на той участак шляху, якi праходзiць па тэрыторыi iх
дзяржаў.
Артыкул 4
1. Дазволы не патрабуюцца на выкананне нерэгулярных перавозак
пасажыраў аўтобусамi:
- калi група аднаго i таго ж складу перавозiцца на адным i тым
жа аўтобусе на працягу ўсёй перавозкi, якая пачынаецца i
заканчваецца на тэрыторыi той дзяржавы, дзе зарэгiстраваны аўтобус;
- калi група пасажыраў аднаго i таго ж складу перавозiцца на
адным i тым жа аўтобусе ў адным напрамку на працягу ўсёй паездкi,
якая пачынаецца на тэрыторыi адной дзяржавы, дзе зарэгiстраваны
аўтобус, i заканчваецца на тэрыторыi другой дзяржавы пры ўмове, што
аўтобус вяртаецца ў дзяржаву, дзе ён зарэгiстраваны, парожнiм.
Дазвол таксама не патрабуецца пры замене няспраўнага аўтобуса
iншым аўтобусам.
2. Пры выкананнi перавозак, прадугледжаных у пункце 1 гэтага
Артыкула, вадзiцель аўтобуса павiнен мець запоўнены i падпiсаны
перавозчыкам пуцявы лiст (фармуляр) са спiсам пасажыраў.
ПЕРАВОЗКI ГРУЗАЎ
Артыкул 5
Перавозкi грузаў памiж тэрыторыямi дзяржаў Дагаворных Бакоў,
транзiтам праз iх тэрыторыi, а таксама ў/з трэцiх дзяржаў, за
выключэннем перавозак, прадугледжаных у Артыкуле 6 гэтага
Пагаднення, ажыццяўляюцца грузавымi аўтамабiлямi з прычэпамi або
паўпрычэпамi або без iх на падставе дазволаў, якiя выдаюцца
кампетэнтнымi органамi дзяржаў Дагаворных Бакоў.
Вiды дазволаў:
1) двухбаковыя/транзiтныя;
2) у/з трэцiх дзяржаў.
На кожную перавозку грузаў, якая ажыццяўляецца грузавымi
аўтамабiлямi з прычэпам або паўпрычэпам або без iх, павiнен быць
выданы асобны дазвол, якi дае права на выкананне аднаго рэйсу туды i
назад, калi iншае не агаворана ў самiм дазволе.
Артыкул 6
Дазволы, указаныя ў Артыкуле 5 гэтага Пагаднення, не
патрабуюцца на выкананне перавозак:
- экспанатаў, абсталявання i матэрыялаў, прызначаных для
кiрмашоў i выстаў;
- транспартных сродкаў, жывёл, а таксама рознага iнвентару i
маёмасцi, прызначаных для правядзення спартыўных мерапрыемстваў;
- тэатральных дэкарацый i рэквiзiту, музычных iнструментаў,
абсталявання i прыналежнасцей для кiназдымак, радыё i тэлевiзiйных
перадач;
- цел i праху памёршых;
- пошты;
- пашкоджаных або пацярпеўшых аварыю аўтатранспартных сродкаў;
- рухомай маёмасцi пры перасяленнi;
- грузаў аўтатранспартнымi сродкамi, максiмальная агульная маса
якiх, уключаючы прычэпы, не перавышае 6 тон або максiмальная
грузапад`ёмнасць якiх, уключаючы грузапад`ёмнасць прычэпаў, не
перавышае 3,5 тоны;
- медыцынскага абсталявання i матэрыялаў для прадастаўлення
экстраннай дапамогi пры стыхiйных бедствах.
Артыкул 7
1. У тым выпадку, калi маса i/або габарыты транспартнага сродку
з грузам або без грузу, якi ажыццяўляе перавозкi ў адпаведнасцi з
палажэннямi гэтага Пагаднення, перавышаюць дапушчальны максiмум на
тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, патрабуецца спецыяльны
дазвол, выданы кампетэнтным органам.
2. Калi ў такiм дазволе прадугледжана, што транспартны сродак
павiнен рухацца па вызначанаму маршруту, то перавозка павiнна
ажыццяўляцца толькi па гэтаму маршруту.
Артыкул 8
Кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў штогод будуць
перадаваць адзiн аднаму ўзаемна ўзгодненую колькасць бланкаў
дазволаў на перавозку грузаў i пасажыраў.
Кампетэнтныя органы дзяржаў Дагаворных Бакоў узгадняюць памiж
сабой парадак абмену бланкамi дазволаў.
Артыкул 9
Перавозкi, прадугледжаныя гэтым Пагадненнем, могуць выконвацца
толькi перавозчыкамi, якiя згодна з нацыянальным заканадаўствам
дзяржаў абодвух Дагаворных Бакоў дапушчаны да ажыццяўлення
мiжнародных перавозак.
Артыкул 10
Перавозкi грузаў, прадугледжаныя гэтым Пагадненнем,
ажыццяўляюцца па накладных, форма якiх павiнна адпавядаць
агульнапрынятым мiжнародным узорам.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 11
Перавозчыкам дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку не дазваляецца
ажыццяўляць перавозкi пасажыраў i/або грузаў памiж двума пунктамi,
якiя знаходзяцца на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку,
калi на гэта не будзе выданы дазвол кампетэнтных органаў дзяржавы
гэтага Дагаворнага Боку.
Артыкул 12
Дагаворныя Бакi будуць узаемна прызнаваць нацыянальныя
рэгiстрацыйныя дакументы на аўтатранспартныя сродкi i вадзiцельскiя
пасведчаннi.
Дазволы i iншыя дакументы, якiя патрабуюцца ў адпаведнасцi з
гэтым Пагадненнем, павiнны знаходзiцца пры аўтатранспартным сродку,
да якога яны адносяцца, i прад`яўляюцца па патрабаванню органаў,
якiя кантралююць.
Артыкул 13
У адносiнах да мытнага, санiтарнага, ветэрынарнага кантролю
будуць прымяняцца нормы нацыянальнага заканадаўства, а таксама
палажэннi шматбаковых i двухбаковых мiжнародных пагадненняў.
Артыкул 14
Пагранiчны, мытны, санiтарны i ветэрынарны кантроль пры
перавозках цяжкахворых, рэгулярных перавозак пасажыраў аўтобусамi, а
таксама пры перавозцы жывёл i грузаў, якiя хутка псуюцца, будзе
ажыццяўляцца па-за чаргой.
Артыкул 15
Пры выкананнi перавозак на падставе гэтага Пагаднення ўзаемна
вызваляецца ад абкладання мытнымi пошлiнамi нiжэйпададзенае, што
ўвозiцца на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку:
- палiва, якое знаходзiцца ў прадугледжаных для кожнай мадэлi
аўтатранспартнага сродку ёмiстасцях, тэхналагiчна i канструкцыйна
звязаных з сiстэмай сiлкавання рухавiка;
- змазачныя матэрыялы, прадугледжаныя для ўжывання пад час
перавозкi, якiя знаходзяцца на аўтатранспартным сродку пры яго
ўездзе;
- запасныя часткi i iнструменты, прызначаныя для рамонту
аўтатранспартнага сродку, якi ажыццяўляе мiжнародныя перавозкi.
Артыкул 16
Уладальнiкi i карыстальнiкi, транспартныя сродкi якiх
зарэгiстраваны на тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў,
плацяць падаткi i зборы пры ажыццяўленнi мiжнародных перавозак з
выкарыстаннем тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку ў
адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам гэтай дзяржавы.
Умовы прадастаўлення iльгот пры плаце збораў за праезд па
аўтамабiльных дарогах будуць разглядацца Змешанай Камiсiяй i
вызначацца ў адпаведнасцi з працэдурамi, прадугледжанымi
нацыянальным заканадаўствам кожнага Дагаворнага Боку.
Артыкул 17
Перавозчыкi дзяржаў Дагаворных Бакоў абавязаны захоўваць
правiлы дарожнага руху i нацыянальнае заканадаўства дзяржавы
Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якой знаходзiцца аўтатранспартны
сродак.
Артыкул 18
1. Калi перавозчык дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку,
знаходзячыся на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, парушае
якое-небудзь палажэнне гэтага Пагаднення, кампетэнтны орган дзяржавы
Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якой было зроблена парушэнне, можа
непрадузята ў адносiнах да якой-небудзь заканадаўчай санкцыi, што
прымяняецца на тэрыторыi яго асабiстай дзяржавы, iнфармаваць другi
Дагаворны Бок аб абставiнах парушэння.
2. У выпадку якога-небудзь парушэння, указанага ў пункце 1
гэтага Артыкула, кампетэнтны орган дзяржавы Дагаворнага Боку, на
тэрыторыi якой адбылося парушэнне, можа патрабаваць ад кампетэнтнага
органа дзяржавы другога Дагаворнага Боку:
а) папярэдзiць перавозчыка, з чыйго боку было дапушчана
парушэнне, што любое наступнае парушэнне можа прывесцi да забароны
ўезду яго транспартнага сродку на тэрыторыю дзяржавы Дагаворнага
Боку, дзе адбылося парушэнне, на такi перыяд часу, якi можа быць
вызначаны кампетэнтным органам дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку;
б) паведамiць перавозчыку, што ўезд яго аўтатранспартных
сродкаў на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку забаронены
часова або на вызначаны перыяд.
3. Кампетэнтны орган дзяржавы Дагаворнага Боку пасля атрымання
такога патрабавання ад кампетэнтнага органу дзяржавы другога
Дагаворнага Боку, павiнен яго выканаць i ў самыя сцiслыя тэрмiны
праiнфармаваць другi Дагаворны Бок аб прадпрынятых дзеяннях.
Артыкул 19
З мэтай забеспячэння належнага выканання гэтага Пагаднення
Дагаворныя Бакi ствараюць па прадстаўленню кампетэнтных органаў
Змешаную Камiсiю. Паседжаннi Змешанай Камiсii будуць праводзiцца па
прапанове аднаго з Дагаворных Бакоў па чарзе на тэрыторыях дзяржаў
Дагаворных Бакоў.
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 20
Усе пытаннi, не ўрэгуляваныя палажэннямi гэтага Пагаднення, а
таксама мiжнароднымi шматбаковымi i двухбаковымi дагаворамi,
удзельнiкамi якiх з`яўляюцца дзяржавы абодвух Дагаворных Бакоў,
будуць вырашацца згодна з нацыянальным заканадаўствам дзяржавы
кожнага з Дагаворных Бакоў.
Артыкул 21
Гэта Пагадненне не закранае правоў i абавязацельстваў
Дагаворных Бакоў, што вынiкаюць з iншых заключаных iмi мiжнародных
дагавораў.
Артыкул 22
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу на трыццаты дзень пасля таго, як
Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаго пiсьмова па дыпламатычных
каналах аб тым, што патрабуемыя заканадаўчыя працэдуры ў кожнай
дзяржаве былi выкананы.
Палажэннi гэтага Пагаднення будуць часова прымяняцца з дня яго
падпiсання.
Гэта Пагадненне заключана тэрмiнам на тры гады i будзе
аўтаматычна падоўжвацца на наступныя трохгадовыя перыяды, калi нi
адзiн з Дагаворных Бакоў не паведамiць пiсьмова па дыпламатычных
каналах другому Дагаворнаму Боку не пазней, чым за тры месяцы да
сканчэння адпаведнага перыяду дзеяння гэтага Пагаднення аб сваiм
жаданнi спынiць яго дзеянне.
З даты ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення спыняе сваё дзеянне
ў адносiнах памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Македонiя
Пагадненне памiж Урадам Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i
Урадам Сацыялiстычнай Федэратыўнай Рэспублiкi Югаславiя аб
мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 18 чэрвеня 1970 года.
Здзейснена ў г.Скопье 9 красавiка 1997 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай, македонскай i англiйскай мовах, прычым усе
тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў
пры тлумачэннi палажэнняў гэтага Пагаднення перавага аддаецца тэксту
на англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь
За Урад Рэспублiкi Македонiя
<<< Главная
страница | < Назад
|