ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ТУНIСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ*

_____________________________
     *Уступiў у сiлу 29 студзеня 1997 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Тунiскай Рэспублiкi,
     жадаючы садзейнiчаць адносiнам сяброўства памiж iмi i развiваць
супрацоўнiцтва  ў  палiтычнай,  эканамiчнай,  гандлёвай,  навуковай,
тэхнiчнай i культурнай галiнах, i
     перакананыя ў тым, што ўстанаўленне дыпламатычных адносiн памiж
Беларуссю  i  Тунiсам  адпавядае  iнтарэсам абедзвюх краiн i ўносiць
уклад ва ўмацаванне мiжнароднага супрацоўнiцтва,  мiру i  бяспекi  ў
свеце, дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Абодва Бакi  прымаюць рашэнне ўстанавiць дыпламатычныя адносiны
на ўзроўнi Паслоў у адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi  аб
дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года.

                             Артыкул 2

     Абодва Бакi   абавязуюцца   развiваць  адносiны  памiж  iмi  на
падставе павагi да прынцыпаў i мэтаў Статута Арганiзацыi  Аб`яднаных
Нацый.

                             Артыкул 3

     Гэты Пратакол   увойдзе   ў   сiлу   з   даты   яго  падпiсання
ўпаўнаважанымi прадстаўнiкамi Урадаў Рэспублiкi Беларусь i  Тунiскай
Рэспублiкi.

     Здзейснена ў  Варшаве  29  студзеня 1997 года ў двух сапраўдных
экзэмплярах, на беларускай, арабскай i французскай мовах, прычым усе
тры тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Урад Рэспублiкi Беларусь           За Урад Тунiскай Рэспублiкi
В.Бурскi                              М.М`Цiмэт
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол        Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Рэспублiкi Беларусь                   Тунiскай Рэспублiкi
у Рэспублiцы Польшча                  у Рэспублiцы Польшча



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России